• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нічые  Андрэй Федарэнка

    Нічые

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 430с.
    Мінск 2009
    91.17 МБ
    быць камандзірам... I раз ужо такія вучоныя, аўтарытэтныя людзі (само сабой думалася прадстаўнікам масы) вырашылі любіць Беларусь і змагацца за яе, дык што ўжо нам, цемнаце запечнай, рыпацца; нам адно слухаць іх трэба, раты раскрыўшы, запамінаць, пераймаць і, не ўдумваючыся, выконваць, што загадаюць...
    Аднак жа розніца паміж імі была. Вялікая розніца. I лепш за ўсіх аб гэтым ведаў камандзір палка Чайка.
    ...Ціха цурчэла скутая тонкім лёдам, на які сыпаўся і адразу ўмярзаў у яго снег, Морач. На неглыбокіх перакатах, дзе лёду не было, вада булькала мацней, закручвалася вірамі і падымала са дна каламуць. Чайка з ардынарцам ехалі назад тым жа шляхам — паўз самы бераг рачулкі; не ехалі — марудна цягнуліся. Камандзіру палка не хацелася вяртацца ў абрыдлае Семежава.
    He хацелася заходзіць у штаб, механічна казыраць, выслухоўваць рапарты і аддаваць распараджэнні. He хацелася больш, накінуўшы на твар маску фальшывай заклапочанасці, удзельнічаць у гэтым няўдалым спектаклі, у поспех якога Чайка не верыў ад пачатку і прымусіць сябе паверыць, як ні стараўся, не мог.
    I ў рэдкія, такія вось, як цяпер, хвіліны адзіноты, і на людзях — а ён умеў гаварыць адно, адначасова думаць другое і рабіць трэцяе,— ён толькі са здзіўленнем пытаў сябе: як жа так? Навошта ён узяўся і камандуе гэтымі людзьмі, калі ні ўва што не верыць?.. Увогуле, якія прычыны — што ён апынуўся раптам тут?! Як ён дакаціўся да гэтага?!
    3 пакутнай настырнай упартасцю, адчуваючы ў гэтым нават пэўную прыемнасць самакатавання, ён усё адкручваў і адкручваў час назад, разбіраючыся ў гэтых прычынах... Што ж было напачатку?
    Было адступленне палякаў. Быў дзядзькаў хутар, дзе HaftKa прытуліўся. Быў прыезд Сокал-Кутылоўскага, была лёгкая фанабэрыя, што не забылі яго, цэняць, фурманку нават прыслалі... Трохі прыемна было слухаць угаворы «спакушальніка», ганарыстага дваранчыка, які яшчэ нядаўна, калі служылі разам у савецкім ваенкамаце, ва ўпор Чайку не заўважаў (ці, можа, таму, што проста быў блізарукі, а акуляры насіць саромеўся)1.
    1 На вядомым здымку 1921 года, дзе А. Сокал-Кутылоўскі стаіць каля сцяга Першага Слуцкага Палка Стральцоў БНР, добра відаць, што ён ужо ў акулярах.
    «Толькі вы, пан Чайка, казаў пан Сокал1, з вашым аўтарытэтам... Усё адно бальшавікі вас расстраляюць, а ў нас, з вашым гераічным мінулым... Падымеце баявы дух...» I HaftKa, гледзячы яму ў блізарукія няшчырыя вочы, развесяліўся раптам і падумаў, што Кутылоўскі, мабыць, проста па-дзіцячы зайздросціць яго бразготкам — у самога ўсяго адзін Георгіеўскі крыж, які то знікае, то зноў з’яўляецца на грудзях у залежнасці ад зменаў улады...
    Навошта ён тады згадзіўся?.. Чым думаў, на што разлічваў?.. Што ўскалыхнецца Беларусь і столькі сялян паўстане, што змятуць чырвоных? Ці што памогуць палякі (якім цяпер хоць самім памагай)?.. Ці паслухаў пераконванні Кутылоўскага, што ў Расіі — «самыя свежыя, даставерныя звесткі!» — голад, людаедства, спеюць аграмадныя бунты, вось-вось бальшавікоў пачнуць рваць на кавалкі, а як толькі пакончаць з імі, маскоўцам не да нас будзе, не да Беларусі, вось тады і ўедзем на белых конях, па дарозе, усыпанай кветкамі ад шчаслівых вызваленых беларусцоў, у Менск, а там, дасць Бог, і ў Смаленск...
    Так, паслухаў і паверыў, як ні сорамна ўспамінаць аб гэтым і самому сабе прызнавацца... Але больш, канечне, звычайны імпульс. Проста момант такі падгаданы быў «спакушальнікам». Трыццацігадоваму здароваму мужчыну, яму (Чайку, а не Сокал-Кутылоўскаму) не было дзе прыткнуцца, не было да чаго прыкласці рук. He сядзець жа сіднем на дзядзькавай шыі, у якога сваіх поўна: жонка, дачка, трое ўнучак (зяць, Чайкаў аднагодак, не вярнуўся з германскай), ды мала таго што сядзець — яшчэ і пад манастыр людзей падводзіць: «сокрытне враждебных Советской властн н злостно дезертнровавшнх нз Красной Армнн карается по всей...»
    Вось яна, прычына галоўная: куды падзецца?.. У свае трыццаць ён быў адзін, як кол, і гол як сакол, нічому людскаму за жыццё не навучыўшыся, толькі ваяваць ці, яшчэ лепш, падказваць іншым, як трэба ваяваць. Чалавек без радзімы, без сям’і і без дамоўкі, адрэзаная скіба... Матка памерла яшчэ пры ім, калі ён вучыўся ў Іркуцку,— «Ад клімату, казала яна, задыхаючыся, распухлая ўся, бы пчоламі пакусаная,— клімат мне тут, сынку, дужа паганы!»... Бацька проста прапаў, знік, падобна тысячам і тысячам такіх, як сам, галодных, халодных і бяспраўных, што знікалі бясследна ў дарэшты разраба-
    1 Даследчыкі Слуцкай акцыі ўжо звярнулі ўвагу на «птушыныя» прозвішчы яе ўдзельнікаў.
    ваным і белымі, і чырвонымі, і саюзнікамі, і проста бандытамі горадзе; хутчэй за ўсё ўламаліся сярод белага дня ў іхні казённы, ад чыгункі, домік якіясь марадзёры, застрэлілі, адарвалі ў падлозе пару дошак і закапалі, а то і не закапвалі — пусцілі «чырвонага пеўня» ды пайшлі сабе... Старэйшая сястра пры жывой яшчэ матцы выйшла замуж, з чалавекам з’ехалі ў Хабараўск, потым, здаецца, у Томск, і таксама прапала недзе назаўсёды — ні пісьма, ні весткі.
    На Румынскім фронце, калі ўжо ясна было, што ненавіснай вайне канец, штабс-капітан Чайка, перад тым як заснуць, уяўляў сабе не ўладзівастоцкі порт і не сопку Арлінае Гняздо, а беларускі, самотна-прыгожы, лесам атулены хутарок, з сажалкай, гародчыкам, з невялікай сцёпачкай у кутку двара, у якой можна было б збіць з дошак які тапчан або проста накідаць сена і заслаць посцілкай... Страшна падумаць — ён не меў свайго кута, хоць бы той самай сляпой сцёпачкі з тапчаном, гадоў дваццаць!.. Вольнымі вечарамі, а такіх хапала цяпер, ён палюбіў валэндацца з мапамі, падоўгу разглядаў іх, асабліва ўсходнееўрапейскую частку; па карце Беларусь ад Румыніі не так і далёка, у параўнанні, само сабою, з Уладзівастокам... Бальшавікі даўно разбэшчвалі полк, ваўсю вялі сваю прапаганду. Ён не перашкаджаў ім, і яму адплацілася тою ж манетай — калі прабіў час, не зачапілі і яго. «Нах хаўз, таварыш капітан,— аб’явіў неяк пад вечар, уваліўшыся ў штабную канцылярыю, памахваючы маўзерам, здаравезны латыш з перабінтаваным правым кулаком — Вайне капут, адкрываем другі фронт — буржуяў рэзаць! Так што...»
    Затым Чайку сваталі ў нейкі «беларускі полк пры Румынскім фронце», паказвалі нейкі, генералам Шчарбачовым падпісаны, загад'.
    1	«Пряказ русскйм войскам Румынского фронта. 21 января 1918 г. № 1399. Согласно постановленчю Комнтета Нацйонально-Областных Комяссаров прн Штабе Румынского фронта прнказываю:
    1)	4-й армейскйй корпус в составе 30-й й 40-й пехотных дйвйзйй с йх артйллерйей, Штаб корпуса й все прйданвыя корпусу вспомогательныя частн й учрежденйя, 43-ю п. дйвйзйю с ея артйллерней н прнданнымн ей учрежденйямй й 26-е авто-броневое отделеняе — белоруссйЗйровать.
    2)	Всех офйцеров й солдат белоруссов распоряженйем Штабов армйй передать соответственно: йз 4-й й 6-й армвй в 4-й армейсквй корпус, а йз 8-й н 9-й армйй -— в 43-ю п. дйвйзйю...
    Основанйе: отношенне председателя комйтета Нацйонально-Областных Комнссаров за №№ 281 й 280.
    Подпйсал: Помошннк Августейшего Главнокомандуюіцего армйямй Румынского фронта, Генерал-от-Ннфантернй ІДербачев».
    Ён наадрэз адмовіўся.
    3	адной катомкаю за плячыма, дзе ляжалі гасцінцы, крыху грошай, дакументы, узнагародныя лісты, чатыры ордэны: Св. Ганны і Св. Станіслава 3-х ступеней і Св. Ганны і Св. Уладзімера 4-х ступеней і два разы па столькі медалёў, а таксама загорнуты ў палатно кіцель з пазалочанымі пагонамі і з аксельбантамі, ён удала дабраўся да Баранавічаў (па іроніі лёсу ў цяплушцы таго самага эшалона, якім удалося пераправіць з Румыніі ў Мінск частку зброі і амуніцыі для будучага беларускага войска). Пехам, распытваючы дарогу — вайна ўсё выцерла з памяці, дапаў-такі Лютавіч, прамінуў пад уважлівымі маўклівымі паглядамі людзей з-за платоў даўжэзную вуліцу і за ваколіцай, на ўзлеску, убачыў такі самы, як і мроіўся яму, хутар, з сажалкай, з агародчыкам... Каля варот стаяў, узіраючыся, прыклаўшы руку да лба, дзядзька Павал, бы дзве кроплі вады падобны на нябожчыка брата — яны нарадзіліся ў адзін дзень, 12 ліпеня, у свята,— так іх і назвалі: Пятро і Павал.
    Запыленыя дзядзькавы боты, яго залатаны старэнькі пінжачок... Барада сена зачапілася за галіну ігрушы і трапечацца па ветры... Кучка вераб’ёў на ўсліжанай палазамі дарозе трыбушыць конскія «яблыкі»... Даўно забытыя гукі мовы, пахі, колеры, усе гэтыя блізкія і родныя колісь і ўспомненыя зараз малюнкі — усё цяпер нахлынула, закружыла галаву, шчымлівай цеплынёй сціснула сэрца блуднага штабскапітана. Высыпалі з хаты і скаціліся з высокага ганка тры дзяўчынкі, адна перад адной меншыя, і потым, ужо ў хаце, калі ваенны дзядзька, збянтэжаны гэтай захоплена-ўрачыстай цішынёй і ўтаропленымі ў яго нецярпячымі вочкамі, развязаў катомку і пачаў выкладаць на стол сціплыя свае гасцінцы (кансерваў бляшанка, трохі цукру, пачак галет, скрыпучых на зубах, як каўчук), адна з сястрычак, самая малая, гадоў чатырох, ускараскалася яму на калена, ашчаперыла за шыю і прыціснулася да яго. Яна думала, гэта тата, якога яна ніколі не бачыла, прыйшоў з вайны. Вось тады яму на міг і заманулася, што ён нарэшце дома. Калі ўвечары, пасля лазні, яму далі чыстыя нагавіцы і сарочку, ён, перш чым надзець іх, доўга разглядаў, пасміхаючыся, круціў іх у руках і пагладжваў. Крэсла ў штанах зашпільвалася інакш, чым у галіфэ, сарочка таксама не падобная была на гімнасцёрку... У тую ноч спалася яму кепска. На дварэ адлегла, са страхі з манатоннай перыядычнасцю сасклізваў падталы снег і плюхаўся пад сцяну; ніяк не можна было задрамаць. У вушах
    стаяла дзіўнае, нязвыклае «тата», а калену і цяпер яшчэ цёпла было ад кволага цяпла...
    На досвітку ён ціхенька падняўся. Выцягнуў з-пад ложка катомку, спароў з кіцеля пагоны, адарваў аксельбанты. На двары пад паветкаю знайшоўся заступ; ускінуўшы яго на плячо, як Рабінзон Круза на ілюстрацыі, Чайка пашыбаваў у цёмны яшчэ лес.
    Адліжная зямля капалася лёгка, толькі чмокала, пакідаючы ямку, ды патрэсквалі перасякаемыя вострым жалезняком карэньчыкі. Калі ён старанна, і праўда адчуваючы нейкую палёгку, быццам пахаваў не кардонныя пазалочаныя прамакутнікі з кавалкам белай пераплеценай вяроўкі, а ўсе свае ранейшыя, з жыцця вырваныя, гады, увесь свой непрыкаяны лёс, таптаўся ботамі па магіле, у лесе пачало віднець. На сасновых лапах там-сям яшчэ трымаўся прымерзлы снег уперамешку з касмыкамі сіняга туману. 3 галін капала ў сінія лужыны-вочкі, што былі пад кожным дрэвам, і недзе зусім блізка ранняя сініца перадражнівала гэты сонны капеж сваім звонкім пільканнем; гучала амаль рыфмаю: канец вайне — піль-піль вясне... Досыць! Наваяваўся. Нічога не скончана ў трыццаць дзевяць гадоў, думалася словамі Балконскага, галоўнае, не забіла, не пакалечыла... Усё яшчэ можа быць — і будзе! — і сінія вочкі, і цяпло на калені, і слова «тата». Апрасціцца, зажыць па-тутэйшаму... Абабіцца. Хай не дзеўка, для дзеўкі стараваты, ды і куды яе ўзяць, а ўдава сама да сябе прыме. А скончыцца гэтая карусель, можна і магілу матчыну праведаць, сястрынскіх, бацькавых слядоў пашукаць...