• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нічые  Андрэй Федарэнка

    Нічые

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 430с.
    Мінск 2009
    91.17 МБ
    Але Чайка да другога прыслухоўваўся — да крокаў з двара. Мірановіч змоўк. Крокі наблізіліся, рыпнулі дзверы. Увайшлі Пракулевіч з Жаўрыдам. Пракулевіч кінуў на контрразведчыка трывожна-запытальны пагляд.
    — Усё ў парадку,—буркнуў Мірановіч, яшчэ не астылы ад маналога.
    — Ну что, Жаврнд, спасай меня! — па-руску, пасміхаючыся, сказаў Чайка, седзячы на саломе.
    Цёзка адвярнуўся...
    Усё далейшае пайшло як па пісаным.
    Куля, адлітая начальнікам контрразведкі, пацэліла ў дзесятку; навіна, што любімы герой-камандзір — здраднік, маскоўскі шпіён, сваёй поўнай нечаканасцю перавысіла, засланіла ўсе іншыя, менш важныя падзеі, такія, як арышт пад раніцу салдатамі Капца, што ўварваліся, зламаўшы дзверы, у штаб, Мацэлі, Анцыповіча, Паўлюкевіча («паплечнікаў» Чайкі). Арышт іх нікога не здзівіў, ніхто за іх не заступіўся — ніхто й слова не сказаў: калі ўжо нячысты сам Чайка, дык астатнія толькі бледныя цені яго, і чакаць ад іх можна ўсяго!..
    Зачыншчыкі былі абясшкоджаны, бунт скончыўся.
    Толькі пра свайго камандзіра і гаварылі цяпер байцы на прыцішэлай плошчы. Выплывалі падрабязнасці. Глухой цёмнай ноччу, далёка за Семежавам, бяссонныя брыгадныя контрразведчыкі на чале з Мірановічам перахапілі сляпога дзеда, у якога камандзір палка быў на кватэры і які служыў за сувязнога — стары і сляпы, што з такога ўзяць, у каго такі выкліча падазронасць... Пры сляпым
    адшукаўся ліст (вельмі хутка выраслы ў фантазіях у «пакет з найважнымі дакументамі»), адрасаваны вызнянскаму рэўкамаўцу Кастусю Кецку, той самай гадзюцы, што навяла бальшавікоў на вёску, з-за каго «столькі бязьвінных людзей палегла!»...
    Знаходзіліся, канечне, паміж салдатаў і разумнейшыя, больш уніклівыя — гэтыя ўсё дапытваліся, што ж там за такі пакет, хто яго бачыў ці чытаў і што за «сакрэты» мог перадаваць Чайка?1 Але іх не слухалі. Сам факт, што вось і ў нас усё як у людзей, а цяпер ужо і свой здраднік,— прывабнасць гэтага факту была мацней за жаданне «праўды дабіцца»; цяпер калі б хто і аб’явіў вось зараз, што Чайка
    1 Гэтая гісторыя з запіскай, паступова ператворанай у «пакет з сакрэтнымі дакументамі» — увогуле самы цёмны эпізод ва ўсёй Слуцкай акцыі. Адчуванне такое, што ніхто яе ў руках не трымаў і ў вочы не бачыў, А між тым дакладны змест яе, калі яна існавала, павінны былі б ведаць проста на памяць усе: ад Жаўрыда да апошняга непісьменнага салдата. У. Пракулевіч, якога як старшыню Рады з такімі рэчамі павінны былі азнаёмліваць самага першага, успамінае так: «Было задержано его (Чайкі) пнсьмо к нзвестному в Слуцке комнссару Лебедю, в котором он, указывая на свое разочарованне Слуцкнм восстаннем... всё же предлагал ему не выступать протнв повстанцев. По другой верснн, он даже предлагал Лебедю перейтн на сторону повстанцев. Так говорнлн у нас об этом пнсьме, но за достоверность не ручаюсь, нбо провернть не смог». У М. Бусла ўжо можна прасачьіць зародак легенды: «Тут неўзабаве ловяць пасланца Чайкі, адбіраюць у яго пісьмо да Кецкі (заўважым блытаніну з адрасатамі). Сам пісьма гэтага не чытаў, але чуў, што Чайка пісаў пісьмо такога зьместу: «Я знаходжуся ў беларускай паўстанчаскай арміі і многа раблю карысці дзеля нашай ідэі. Белагвардзейскай сволачы не пазваляю займацца мордабіццем і аслабаняю палонных...» (вось такія ваенныя «тайны!»). Толькі ўсмешку можа выклікаць наіўны Ю. Лістапад: «Ен (Чайка) знайшоў аднаго дзядка гадоў семдзесят, даў яму ліст да маскоўцаў, каб той занёс у іхны штаб. Але гэтаму дзядку не ўдалося прайсьці, яго на фронце (!) затрымалі патрулі (!!)...» У 1950-я гады ў Ю. Харытончыка ўжо адназначна: «Гэтым часам высьветлілася таксама, што палкоўнік Чайка выслаў бальшавікам пакет й апісаў усю нашую сілу і род зброі» (два кулямёты). У А. Латышонка (пераклад з польскай): «Начальнік контрразведкі А. Мірановіч перахапіў яго (Чайкі) ліст да бальшавіцкага ваеннага камісара рэўкама Вызны Канстанціна Кецкі. Эсэравец К. Кецка быў сябрам і таварышам па службе П. Чайкі. Згаданы ліст загінуў, а рэляцыі на тэму таго, што ў ім было, вельмі значна розняцца...» А вось з тае завязі паспелы ў нашыя часы плод: «Ён (Чайка), былы савецкі работнік Слуцкага ваенкамата, спрабаваў перадаць пакет з таемнымі (так!) дакументамі на савецкі бок, але старога дзеда, якога П. Чайка паслаў у Слуцк з гэтымі дакументамі, затрымалі...» (Выдзяленні і каментарыі ў дужках мае.— А. Ф.)
    невінаваты, што ніякі ён не шпіён, дык не захацелі б і верыць, расчараваныя былі б.
    А так усё ясна. Усё растлумачылася, усё ўлеглася, як більярдныя шары ў лузы, у галовах. Шпіёны, здраднікі кругом — вось чаму няма ладу! Але разбяруцца, навядуць парадак, каму трэба, хто за гэтым сачыць прыстаўлены...
    — ...I вінаватыя будуць строга пакараны! — ужо раніцай выступаў каля штаба Жаўрыд, як у казцы ператварыўшыся ў сябе ранейшага: «жалезнага», валявога, мудрага і непахіснага.— Па нашых звестках бальшавікі рыхтуюць на нас поўнамаштабную аблаву, палякі далі дазвол на ўваход у нейтральную зону... Так што пра вольніцу і разгільдзяйства з гэтага моманту забудзьце — вольніцы канец! У вас будзе новы камандзір, Антон Сокал-Кутылоўскі, герой германскай вайны, ваяваў разам з Дзянікіным...
    — Гу-у-ура! — прывычна рэагавалі паслухмяныя цяпер бунтаўшчыкі.
    Так малой крывёю была атрымана першая сур’ёзная перамога — над сваімі, пры дапамозе першай ахвяры — ад рук сваіх, і дзякуючы здрадніку, зноў жа ўласнымі рукамі і злепленаму.
    Вельмі дарэчы прыйшлася, дапасавалася да ўсяго смерць Піліпчука. Урачыстае адпяванне яго павінна было паставіць у гісторыі бунту апошнюю кропку, стаць актам прымірэння, замацаваць гэтую перамогу на ўнутраным фронце, засведчыць, што ў брыгадзе навек цяпер настаюць мір, згода і дысцыпліна.
    Пасля адпявання труну з целам яго, пакрытым бел-чырвона-белым сцягам, вынеслі з царквы. Было ветрана, пахмурна, вецер кружыў сухія лёгкія сняжынкі, якія падалі на твар нябожчыка і не раставалі. Цягнуў «са святымі ўпакой» бацюшка. Сярод іншых узвышалася постаць Чуба. У руцэ ён трымаў тоўстую свечку, аплаўлены воск з якой капаў яму на бот, другой хрысціўся размашыста і строга. Тая ж урачыстая, спакойная заміранасць была на яго твары, як і на нядаўнім асвячэнні зброі, тая ж упэўненасць, што ўсё вакол правільна, як і належыць, што займаюцца вось людзі пільнай, патрэбнай справаю: асвячаюць, адпяваюць...
    Дзяніс, памужнелы і нават пастарэлы за той кароткі час, пакуль быў у палоне, маўклівы з таго часу, прашыўся бліжэй да труны і таксама ў апошні раз паглядзеў — на таго, каму ўжо нічога не раскажа. Hi пра Лізку, ні пра дзядзьку Ладуся, ні пра свой палон... Ён марудна ўкленчыў на стылы дол і
    дакрануўся вуснамі да сябравага лба. Непадалёку выкапана была магілка, жоўты пясок хутка пакрываўся белым снегам.
    А другі, кім ахвяравалі дзеля «сьвятой справы», нічога гэтага бачыць не мог.
    У цёмным глухім катушку, які ахоўваў звонку вартавы, на саломе ў кутку ён спаў сабе, закруціўшыся з галавою ў шынель, як пшаніцу прадаўшы. Ці то ад таго, што халоднае, здаровае было паветра, ці ад таго, што не высыпаўся апошнімі днямі, а цяпер такая нагода, ці проста з той прычыны, калі чалавек зняволены па першым часе адчувае дзіўную палёгку, перастаючы залежаць ад самога сябе,— але яму даўно, ды ні разу, колькі ён у гэтым Семежаве, так спакойна, так падзіцячы соладка не спалася...
    Аднак жа адразу прачнуўся, як толькі на двары сказалі штосьці голасам Мірановіча. Прачнуўся і сеў.
    Бухнулі дзверы, расчыніліся, але ў катушку святлей не стала. У цемры чуваць было сапенне Мірановіча. Потым ён запаліў лямпу. Яна асвятліла яму твар, і Чайка не пазнаў яго. Упершыню Мірановіч быў непаголены, шчаціна расла кусцікамі, а сам твар выглядаў стомленым і азызлым... Калі ж Мірановіч нарэшце загаварыў, да Чайкі дайшло, што няверны сябрук яго проста п’яны — як цэп, у адкрытую ўжо дазволіў сабе расслабіцца пасля так удала праведзенай «аперацыі».
    — Павал, на, вазьмі,— паклаў Мірановіч маўзер побач з Чайкам на салому. Чайка не ўзяў яго.— Бяры і йдзі куды хочаш.
    -— Усё, не трэба я больш?
    Чайка падняўся. Мірановіч стаяў насупраць яго, апусціўшы галаву. На фуражцы блішчэў, растаючы, снег.
    — He трэба. Цябе там судзіць хочуць і таму падобнае... A я гэтага рабіць не збіраюся! Бо,— ён уздыхнуў цяжка, галава, ці што, балела,— бо люблю цябе і паважаю...
    — Можа, заплач яшчэ? Сапраўды — такога нарошне не прыдумаеш!..
    Чайка абіраў ад асцюкоў на сабе шынель.
    — Да чырвоных не йдзі,— закурваючы, вучыў Мірановіч,— палякі цябе самі не возьмуць. Гэта за мяжу добра было б куды! У Еўропе дзе-небудзь...
    Гэтыя клапатлівыя настаўленні і смешна было слухаць, і раздражнялі яны.
    — Вы адпускаеце мяне, я правільна разумею?
    — Ну, вы! Адпусцяць яны! Я адпускаю. Рызыкуючы сваёй шкураю, дарэчы...
    — Бедненькі,— паспачуваў Чайка. Мысам бота падкалупнуў маўзер, падсунуў да Мірановіча.— Забяры!
    — Павал, не крыўдуй. Калі-небудзь ты ўсё зразумееш і яшчэ мне дзякуй скажаш. Ці дзецям маім, ці магілцы маёй...
    — Заплач! — Чайка, зашпільваючы на хаду шынель, пайшоў да дзвярэй.
    — Куды, куды — так жа не робіцца... Дай мне выйсці, а ты вылезеш праз дах.
    Мірановіч які б п’яны ні быў і ў якім бы сентыментальным настроі ні знаходзіўся, а галавы не губляў. Канечне, страхуецца! Быў здраднік — уцёк здраднік, ні да чога не дакапаешся, хоць і шыта ўсё белымі ніткамі.
    Контрразведчык яшчэ пачакаў крыху. Няйначай хацеў і не адважваўся прапанаваць Чайку абняцца напаследак.
    — Ну, бывай, Павал, не думай пра мяне кепска,— і выйшаў хутка, хоць і занесла трохі яго ў дзвярах.
    На двары ён загаварыў з вартавым.
    Нізкі, чаратом крыты дах быў над самай галавою. Чайка стукнуў у яго кулаком, прабіў дзірку. Пачаў расшыраць яе. Пасыпалася за каўнер труха... Прыкра было і ад гэтага, а яшчэ больш ад самой сітуацыі, што вось ён, здаровы дзяцюк, герой, «кавалер», вымушаны такім займацца. Разам з пацярухай праз дзірку сачылася і начное святло.
    Расшырыўшы свой лаз, Чайка падцягнуўся на слабенькай, шашалем пабітай кроквіне — але яго вытрымала; вылез, віхляючы целам, на дах. Саскочыў на зямлю па другі бок хлеўчыка, у нечы двор. Знарок рабіў усё свабодна, без аніякай асцярогі, і, канечне, гэтыя яго дзеянні нарабілі шуму, хіба што глухі іх не ўчуў бы і не насцярожыўся б на іх. I ботамі гопнуў, саскокваючы, і сабака ў чужым двары зайшоўся брэхам. Аднак Мірановіч не столькі, здаецца, забіраў увагу вартавога, колькі проста папярэдзіў яго: стой спакойна і нічому не здзіўляйся, усё ідзе як трэба...