• Газеты, часопісы і г.д.
  • Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі  Канстанцін Кабашнікаў

    Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 28с.
    Мінск 1993
    39.34 МБ
    
    XI Міжнародны з’езд славістаў
    
    
    
    Даклады
    
    КАНСТАНЦІН КАБАШНІКАУ
    
    
                НЕКАТОРЫЯ ПРАБЛЕМЫ ТЭРМІНАЛОГІІ
                ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАЙ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА»
    
    1993
    
       yt>ni«w bo't шмЬочьн'жМ ^
    
    
    
    мЬпкявГч
    
    ЧАХІНШАЗАХ НІЛНАТЭНАХ
    
    
                ММЗЕЗАЧП RH40TAX3H
                іпоііАнімчет
                ЙАЮНйаАЮЗНДОХЭЧ
                ІЯНТЭЫЧАПМаЛАФ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Ж>НІМ
    «Айінхетt АМЧвАН»
    
    teei
    
    
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
    
    
    
    Беларускі камітэт славістаў
    
    
    КАНСТАНЦІН КАБАШНІКАУ
    
    
    
    
                    НЕКАТОРЫЯ ПРАБЛЕМЫ
                    ТЭРМІНАЛОГІІ ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАЙ
                    ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1993
    
    УДК [881.09 + 398(=81)] : 801.316.4
    
      4600000000—099
    К—— —зак. выд.— 93
        М 316(03)—93
    
    ISBN 534301464Х
    
    © Канстанціп Кабашнікаў, 1993
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
       У развіцці навукі істотную ролю адыгрывае тэрміналогія. Яна замацоўвае вынікі тэарэтычных пошукаў, садзейнічае ўкараненню ў даследчую практыку уніфікаванага навуковага інструментарыя, дазваляе суадносіць з’явы і паняцці, якія даследуюцца паслядоўнікамі розных навуковых школ і напрамкаў. Распрацаванасць тэрміналогіі — важны паказчык тэарэтычнага ўзроўню канкрэтнай навукі.
       Усходнеславянская фалькларыстыка мае багатую гісторыю, сваіх выдатных прадстаўнікоў, чые працы з’явіліся крыніцай нацыянальных і агульных — усходнеславянскіх — тэрмінаў. Варта, аднак, заўважыць, што фалькларыстычная тэрміналогія — дынамічная сістэма, у якой пастаянна адбываюцца змены: побач з адміраннем устарэлых і ўвядзеннем новых тэрмінаў мы назіраем і пераасэнсаванне некаторых з іх, набыццё імі новых значэнняў. На фарміраванне тэрміналагічнага апарату фалькларыстыкі моцна ўплывалі асаблівасці развіцця гэтай навукі, якая, перш чым аформілася ў самастойную дысцыпліну, існавала ў шырокіх межах народазнаўства, этнаграфіі, гісторыі славеснасці і карысталася іх тэрміналогіяй. Ды і зараз, маючы шмат кропак судакранання з літаратуразнаўствам, мовазнаўствам, этнаграфіяй, гісторыяй, рознымі галінамі мастацтвазнаўства, фалькларыстыка шырока ўжывае тэрміналогію гэтых навук, хаця, натуральна, мае і сваю ўласную спецыфічную тэрміналагічную сістэму. Істотны ўплыў на фарміраванне тэрміналагічнага апарату фалькларыстыкі аказвалі як розныя навуковыя напрамкі, асабліва тыя, што мелі міжнародны характар, так і палітычная кан’юнктура, якая адбівалася на распаўсюджанні розных падыходаў да з’яў народнай творчасці, у тым ліку вульгарнасацыялагічных. Усе адзначаныя фактары ўздзейнічалі на фарміраванне тэрміналогіі ў беларускай, рускай, украінскай фалькларыстыцы, але інтэнсіўнасць уплыву кожнага з іх была неаднолькавай.
    
    3
    
       Апошнім часам ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы ўсё больш адчувалася патрэба ў сістэматызацыі і навуковым асэнсаванні назапашанага за паўтара стагоддзя тэрміналагічнага апарату, у яго аналізе і уніфікацыі. Асабліва востра гэта праблема паўстала ў сувязі з пашырэннем параўнальных даследаванняў у галіне ўсходнеславянскага і славянскага фальклору. Узнікла неабходнасць вызначыць, наколькі дакладна суадносіцца прынятая сёння ў беларускай, рускай і ўкраінскай фалькларыстыцы тэрміналогія, у якой ступені ёй можна карыстацца як агульным інструментам навуковага даследавання. Да таго ж перагляд адносін да спадчыны, які ў сувязі з дэмакратызацыяй грамадства адбываецца ва ўсіх галінах навукі і культуры, не абмінуў і фалькларыстыку, выклікаўшы неадназначныя адносіны даследчыкаў да шэрагу тэрмінаў, узнікшых у апошнія семдзесят гадоў.
       Гэтыя і іншыя акалічнасці паставілі перад фалькларыстамі Беларусі, Расіі і Украіны задачу стварэння слоўніка фальклорных тэрмінаў трох усходнеславянскіх народаў. Намаганнямі Усходнеславянскай секцыі Камісіі славянскага фальклору пры Міжнародным камітэце славістаў, Навуковага савета АН Расіі па фальклору, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, які выступаў у якасці галаўной установы, Інстытута мастацтвазнаўства, фальклору і этналогіі АН Украіны, супрацоўнікаў кафедр фальклору буйнейшых ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны такі слоўнік быў створаны
       У працы над ім акрэслілася кола разнастайных праблем, у тым ліку і тэарэтычных. Адны з іх знайшлі сваё вырашэнне ў артыкулах Слоўніка, другія былі толькі ўзняты, і трактоўка іх застаецца дыскусійнай, трэція могуць быць сфармуляваны і разгледжаны на тых багатых і разнастайных матэрыялах, якія сабраны ў працы. Звяртаючыся да некаторых з гэтых праблем, мы будзем абапірацца на розныя крыніцы, але перш за ўсё на матэрыялы, сабраныя ў Слоўніку.
    
    
    
        ¹ Восточнославянскнй фольклор: Словарь научной н народной термннолопш / Ред. коллегня: Г. А. Барташевнч, В. М. Гацак, В. Е. Гусев, К. П. Кабашннков, A. С. Федоснк, Н. С. Шумада (рукапіс знаходзіцца ў друку).
    
    4
    
    
            ^ * *
    
    
       Параўнальны аналіз тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыетыкі мае пад сабой трывалы грунт. Перш за ўсё гэта сам фальклор рускага, беларускага і ўкраінскага народаў, які мае шмат агульных рыс у жанравым складзе, вобразнай сістэме, паэтыцы, што абумоўлена генетычнай роднасцю і пастаяннымі кантактнымі сувязямі, а таксама роднасць моў. Вялікую ролю адыгралі тут асаблівасці развіцця фалькларыстыкі, якая ў кожнага з гэтых народаў прайшла аднолькавыя этапы, адчула ўздзеянне адных навуковых ідэй, тэорый, напрамкаў. Большасць буйных усходнеславянскіх фалькларыстаў, пачынаючы з 3. ДаленгіХадакоўскага, вывучалі не толькі свой нацыянальны фальклор, але і фальклор сваіх суседзяў; навуковыя цэнтры і таварыствы Вільні, Масквы, С.Пецярбурга, Кіева, а таксама многія часопісы, што выдаваліся тут, цікавіліся творчасцю кожнага з усходнеславянскіх народаў. Усё гэта прыводзіла да выпрацоўкі агульнай тэрміналогіі, якая паўсюдна замацоўвалася дзякуючы працам такіх аўтарытэтных вучоных, як Ф. I. Буслаеў, A. М. Весялоўскі, Я. Ф. Карскі, I. Франко, А. Патабня і многія іншыя.
       Разам з тым, маючы агульную аснову, кожная нацыянальная тэрміналогія павінна была адлюстроўваць і адлюстроўвала спецыфічныя рысы сваёй народнай творчасці, акумулюючы не толькі навуковыя, але і народныя тэрміны, многія з якіх замацаваліся ў навуковым ужытку; Дарэчы, якраз у народнай тэрміналогіі найбольш поўна адлюстроўваюцца нацыянальныя і рэгіянальныя асаблівасці фальклору, пераважна на ўзроўні жанравых сістэм, і з гэтага пункту гледжання яна дае каштоўнейшы матэрыял для параўнальных даследаванняў.
       Каб перайсці да разгляду канкрэтных пытанняў, якія вынікаюць з сённяшняга стану ўсходнеславянскай фалькларыстычнай тэрміналогіі, мэтазгодна, відаць, хаця б умоўна правесці сістэматызацыю гэтага матэрыялу. Відавочна вылучаецца пэўны блок тэрмінаў, якія звязаны з тэарэтычнымі паняццямі і ахопліваюць азначэнне фальклору, яго спецыфічныя рысы, фалькларыстыку і сумежныя дысцыпліны, методыку і метадалогію фалькларыстыкі, фалькларыстычныя школы, тэорыі і напрамкі і г. д. Другім буйным блокам з’яўляецца блок
    
    5
    
    тэрмінаў, якія датычаць відаў, жанраў і жанравых разнавіднасцей усходнеславянскага фальклору. Асобня вылучаюцца тэрміны, якія раскрываюць асаблівасці паэтыкі і стылістыкі, выканаўства, а таксама спецыфічныя тэрміны музычнага, харэаграфічнага і драматычнага фальклору.
       Першы блок найбольш інтэрнацыяналізаваны, аб’яднаныя ў ім тэрміны трывала ўвайшлі ў фалькларыстыку ўсходнеславянскіх народаў, хаця не ўсе яны ўжываюцца аднолькава інтэнсіўна і не заўсёды маюць аднолькавую інтэрпрэтацыю. Але найбольш складаная сітуацыя з тэрмінамі палітызаванымі, заідэалагізаванымі, якія атрымалі ў свой час шырокае распаўсюджанне, а зараз выклікаюць крытыку і нават іх непрыняцце з боку асобных фалькларыстаў.
       Некалькі заўваг адносна тэрмінаў, якія парознаму трактуюцца і ўжываюцца ў даследаваннях. Ужо асноўны тэрмін «фальклор» і ў мінулым і сёння ва ўсходнеславянскай навуковай традыцыі, ды і не толькі ў ёй, не мае адназначнага тлумачэння. Прапанаваны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вільямам Томсам гэты тэрмін не адразу быў успрыняты ўсходнеславянскай фалькларыстыкай, у якой да першых двух дзесяцігоддзяў XX стагоддзя пераважалі тэрміны «вусная славеснасць», «народная славеснасць», «народная паэзія», неадэкватныя па сваёй сутнасці тэрміну, прапанаванаму англійскім вучоным. Традыцыя вузкага разумення тэрміна «фальклор» захавалася і тады, калі ён у нашым ужытку паступова выцясняў вышэйпрыведзеныя тэрміны. Як пісаў у сваім падручніку Ю. М. Сакалоў, «пад фальклорам трэба разумець вусную паэтычную творчасць шырокіх народных мас» ². Нягледзячы на тое што гэты тэрмін у падобнай трактоўцы не адпавядаў ні яго літаральнаму значэнню, ні тым азначэнням фальклору, якія двойчы фармулявала камісія экспертаў ЮНЕСКА³, ён і зараз
    
         ² Соколов Ю. М. Русскнй фольклор. М., 1941. С. 6.
    
         ³ Азначэнне, прынятае Камітэтам урадавых экспертаў па захаванню фальклору пры ЮНЕСКА ў 1985 годзе і ўдакладненае ў рэкамендацыях Генеральнай канферэнцыі ў кастрычніку—лістападзе 1989 года: «Фальклор (або традыцыйная і народная кулыура) — ёсць сукупнасць заснаваных на традыцыях культурнага супольніцтва твораў, выказаных групай або індывідуумамі і прызнаных у якасці адлюстравання надзей грамадства, яго культурпай і сацы
    
    6
    
    у многіх працах беларускіх, рускіх і ўкраінскіх фалькларыстаў захоўвае той сэнс, які яму надаваў Сакалоў, з чым мы не раз сутыкаліся, рыхтуючы Слоўнік. Але побач з гэтым усё большае пашырэнне знаходзіць разуменне фальклору як мастацкай творчасці народа, як народнага мастацтва ў сукупнасці яго відаў: паэтычнага, музычнага, драматычнага, харэаграфічнага, дойлідства, выяўленчага, прыкладнога. Хаця такое азначэнне некалькі вузей прынятага ЮНЕСКА, яно, на наш погляд, найбольш прыдатнае і захоўвае за фальклорам пэўную спецыфіку і тую мяжу, якая аддзяляе яго ад этнаграфіі і іншых галін народазнаўства. У артыкуле «Фальклор» Слоўніка В. Я. Гусеў падкрэслівае, што ў сучаснай усходнеславянскай фалькларыстыцы пераважае разуменне фальклору як сацыяльна абумоўленай формы творчай дзейнасці народных мас, якая гістарычна развіваецца і характарызуецца сістэмай спецыяльных адзнак. Канкрэтызуючы змест паняцця «фальклор» і яго блізкага адпаведніка «творчасць народная», Слоўнік вылучае творчасць славесную (вусную), выяўленчую, драматычную, музычную, харэаграфічную.