Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 28с.
Мінск 1993
* * *
Праца над Слоўнікам дазволіла правесці своеасаблівую рэвізію ўсіх тых сапраўды незлічоных багаццяў народнай творчасці ўсходніх славян, якія бадай што ніко
22
лі не былі прадстаўлены ў такім аб’ёме ў адным якімнебудзь спецыяльным даследаванні або ў класіфікацыйнай сістэме. Асабліва выразна гэта відаць на прыкладзе песеннай творчасці, дакладней — на яе тэрміналогіі. Толькі Ў асноўчы корпус Слоўніка было.ўведзена каля 200 тэрмінаў, якія з розных бакоў характарызуюць песенную творчасць усходніх славян. Па свайму аб’ёму і іншых параметрах гэтыя тэрміны нераўназначныя. Адны з іх ахопліваюць абрадавую песенную творчасць і яе цыклы: «песня абрадавая», «песня каляндарнаабрадавая»; другія супадаюць з відам: «песня жартоўная», «працоўная», «сацыяльнабытавая» і інш.; трэція адлюстроўваюць больш дробны падзел, які ўжываецца ў навуковых даследаваннях («песня паланянак», «разбойніцкая» і г. д.), а таксама ў пароднай класіфікацыі («доўгая», «крутуха», паджытняя» і г. д.).
I ў навуковай, і ў народнай тэрміналогіі адлюстраваны самыя разнастайныя падыходы ў вызначэнні прыналежнасці песень да пэўных класіфікацыйных катэгорый або груп. Значная колькасць тэрмінаў, у большасці тых, што ўжываюцца ў навуковай літаратуры, падкрэслівае ідэйнатэматычны змест песень або іх прыналежнасць да пэўных сацыяльных і іншых груп насельніцтва. Гэта адыходніцкая, антыклерыкальная, бурлацкая, бурсацкая, гайдамацкая, жабрацкая, казацкая, лірніцкая, опрншківська, партызанская, прымацкая, турэмная, шахцёрская, студэнцкая і іншыя песні. Кожная з іх нясе адбітак таго асяроддзя, у якім узнікла і бытавала: асаблівасцей жыцця, спосабу існавання, працы, светапогляду і г. д. Адсюль і тое шматквецце паэтычных сродкаў і тая неаднолькавасць, часам палярнасць ацэнак рэчаіснасці, выказаных у творах. Побач з антыклерыкальнымі песнямі шырока бытавалі ва ўсходнеславянскім фальклоры супрацьлеглыя ім па ідэйнаму зместу песні паставыя, або «святыя»; побач з антыпрыгонніцкімі спявалі духоўныя вершы, у якіх сацыяльныя канфлікты пераводзіліся ў маральны план.
Песенная тэрміналогія ўсходніх славян падкрэслівае моцную сувязь народнай творчасці з працай, пераважна сельскагаспадарчай — земляробчай. 3 працоўным календаром непарыўна звязана ўся каляндарная абрадавая паэзія. Але і многія іншыя групы песеннай творчасці канцэнтруюцца вакол пэўных сельскагаспадарчых
23
■работ, хаця ў абрады не ўваходзілі. У большасці выпадкаў такая сувязь вызначаецца тэрмінамі выканання або тэматыкай, якая ў нейкай ступені адпавядае гэтай працы. Я маю на ўвазе песні сенакосныя, касарскія, гребовяцькі, ільняныя, палольныя, або полільннцькн, стругаўскія, талочныя і інш.
У навуковай і народнай тэрміналогіі адлюстраваны таксама і асаблівасці выканання песень, іх функцыянальнае прызначэнне, што, бясспрэчна, бярэцца пад увагу пры іх жанравай класіфікацыі. Гэта песні доўгая, працяжная, галосная і скорая, частая, хуткая; наборпая і разборная; бяседная. Апошні народны тэрмін вельмі ёмкі і мае шмат сінонімаў. Ен аб’ядноўвае песні, не звязаныя з абрадамі, якія могуць выконвацца ў любой бяседзе. Па сутнасці, гэта ўся пазаабрадавая лірыка. На тое, што тэрмін аб’ядноўвае песні, не рэгламентаваныя часам выканання, указвае яго сінонім «абыкалі». Іншыя назвы — «банкетовая», «гасцявая», «карчомная», «на вячорках» — падкрэсліваюць розныя акалічнасці, у большасці звязаныя з застоллем, калі выконваюцца гэтыя песні. Нягледзячы на пэўную неакрэсленасць тэрміна і яго сінонімаў, не заўсёды дакладных, ён вельмі часта сустракаецца ў практыцы палявых даследаванняў. Аналізуючы тэкст і мелодыю, у гэтай міжжанравай групе песень можна вылучыць і жартоўныя, і сямейнабытавыя, і любоўныя, і баладныя, і іншыя творы, якія адпавядаюць настрою і складу ўдзельнікаў канкрэтнай «бяседы»; калі ў ёй пераважаюць мужчыны, тут гучаць і ■салдацкія, і рэкруцкія, і іншыя сацыяльнабытавыя песні.
Сабраная разам тэрміналогія народнай песні ўсходніх славян падкрэслівае агульнасць іх песнятворчасці па ўсіх асноўных параметрах і разам з тым дазваляе заўважыць рысы адметнасці ў агульных для трох народаў з’явах. Асабліва яскрава гэта праявілася ў каляндарнай абрадавай паэзіі. Сярод песень зімовага цыкла адзначаны калядныя, шчадроўкі, падблюдныя, вінаграддзі, аўсень (таўсень), цярэшкі, засявалкі і інш. Розніца ў тэрміналогіі адлюстроўвае і некаторыя асаблівасці як у абрадах зімовага цыкла, так і ў песенным рэпертуары. Калядка як тэрмін і як пэўны тып велічальнай песні вядома ўсім славянам; шчадроўка болын вядома на Украіне і Беларусі, прычым розніца паміж калядкамі як тво
24
рамі, што прымеркаваны да свята нараджэння Хрыста, і шчадроўкамі як песнямі навагоднімі больш усведамлялася на Украіне; засявалкі — песенькі, якімі суправаджаецца «засяванне» на Новы год, таксама прадстаўлены ва ўкраінскім і беларускім фальклоры. У той жа час песні падблюдныя, вінаграддзі, аўсені звязаны з рускай фальклорнай традыцыяй, хаця маюць шмат агульных рыс з усім усходнеславянскім зімовым фальклорнаэтнаграфічным комплексам ²І. Вядомая славянам навагодняя варажба набыла тут сваю адметнасць, што замацавана і самім абрадам і падблюднымі песнямі. Пэўную лакалізацыю маюць велічальныя песні — вінаграддзі і аўсені. Першыя, па назіраннях У. I. Чычарава, больш уласцівыя для паўночных раёнаў (тэрыторыі наўгародскай каланізацыі), другія — ддя раёнаў навокал Масквы, Уладзіміра, Ніжняга Ноўгарада, Разані ²². Таксама свой арэал бытавання маюць беларускія «цярэшкі» — адметная з’ява ў фальклоры ўсходніх славян.
Яшчэ больш насычаны малюнак стварае ўсходнеславянская песенная тэрміналогія веснавога цыкла. Гэта абумоўлена і багаццем самой паэзіі, і значнай колькасцю лакальных з’яў, і неадэкватнай трактоўкай шэрагу агульных тэрмінаў, і іншымі прычынамі. Вось асноўныя назвы песень гэтага цыкла: «вясенвяя», «веснавая», «вяснянка», «валачобная», «выонншная», «гаівка», «гряная», «гуканне» («гуканка»), «куставая», «русальная», «рнндзівка», «рогулька», «семнковая», «страла», «троіцкая», «таполя», «юрьевская» і інш.
Песня «весенвяя», «веснавая» — тэрмін абагульняючага характару, аб’ядноўвае ўсе абрадавыя песні веснавога цыкла, пачынаючы ад гукання вясны і да Троііцы. Блізкі да яго тэрмін «вяснянка» ў беларускай і рускай песенпай традыцыі адносіцца да песень, якімі заклікалі вясну — да заклічак, гуканняў, што выконваліся звычайна ў залежнасці ад мясцовых традыцый на Еўдакію, на Саракі або на Звеставанне (1, 9, 25 сакавіка). У заходніх раёнах Палесся — Беларускага і Украінскага— вяснянкі мелі яшчэ назву «рагулькі». Ва ўкраінскай традыцыі пад вяснянкай разумеецца больш шырокае кола песень,
²¹ Внпоградова Л. Н. Знмняя календарная поэзня западных н восточных славян. М., 1982.
²² Чнчеров В. й. Знмннй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX веков. М., 1957.
25.
прымеркаваных да розных абрадаў, пачынаючы ад ранняй вясны і да «зялёных свят». Па сутнасці, тут тэрмін «вяснянка» супадае па зместу з тэрмінам «песня веснавая». Як адзначаюць украінскія даследчыкі (Н. С. ШумаДа)> У заходніх абласцях Украіны такое ж шырокае значэнне набыў тэрмін «гаівка» (мясцовыя назвы «гаі'лка», «галагілка», «лаголойка», «маівка»), дзе ён можа ўжывацца як сінонім агульнаўкраінскага «веснянка». Адначасова заўважаецца, што гаі’вкі ў асноўным канцэнтруюцца вакол велікодных свят і таму вядомы яшчэ пад назвай «велнкодні пісні». У заходніх абласцях Украіны вядомы былі таксама велічальныя па сваіх функцыях песні — рнндзівкн, якія выконвалі ў час велікодных свят маладыя хлопцы (парубкі) у гонар дзяўчат і маладых жанчын, за што атрымлівалі пачастунак, грошы.
У беларусаў на Вялікдзень у час традыцыйных абходаў валачобнікаў спяваліся велічальныя песні, якія называюцца валачобнымі. Валачобныя песні — адметная з’ява ў фальклоры ўсходніх славян, вядомы на этнічнай тэрыторыі беларусаў і ў некаторых прымежных з ёй раёнах Расіі і Украіны.
У рускан фальклорнай традыцыі на велікодныя святы таксама існавалі песні, якія суправаджалі абходы двароў, — вьюнншные, але і па часу выканання, і па адрасатах, і па зместу яны істотна адрозніваюцца ад валачобных. Калі валачобныя песні выконваліся на першы дзень Вялікадня і маглі быць адрасаваны як усёй сям’і> так і кожнаму з яе членаў, песні вьюнншные спявалі ў суботу або нядзелю паслявелікоднага тыдня і адрасавалі маладым, якія пабраліся мінулай зімой. Традыцыя віншавання маладых існавала таксама ў беларусаў і ўкраінцаў, але ў іх падобныя абходы з выкананнем песень былі прымеркаваны да Масленіцы (шырокага чацвярга) і складалі частку масленічнага цыкла, а песні мелі іншыя назвы: «масленічныя», «маслянка», «запусныя».
Наступная група веснавых песень усходніх славян звязана са святам у гонар св. Георгія, апекуна земляробства і жывёлагадоўлі (23 красавіка), і называецца юраўскімі, або егорьевскнмн. Тут таксама былі некаторыя рэгіянальныя адрозненні ў дэталях абраду і песнях, хаця ў тэрміналогіі амаль паўсюдна замацаваліся прыведзеныя назвы. У многіх рэгіёнах да ІОр’я прымяркоў
2G
ваўся першы выга^»^чкппу жвівёльі, які суправаджаўся ргтгБГМГмагТчнымі дзеяннямі. Юраўскія песні, вядомыя ўсім усходнім славянам, найлепш захаваліся ў беларусаў. Асноўныя іх матывы — адмыканне зямлі, расы, клопат Юр’я пра ўраджай, пра хатнюю жывёлу і інш. Як адзначалі даследчыкі, у асобных раёнах Беларусі юраўскія песні выконвалі як абходныя (юраўскае валачобніцтва на Гродзеншчыне).
Своеасаблівыя абрады і песні на Юр’я зафіксаваны ва Украінскіх Карпатах. Мелодыя гэтых песень такая ж, як і вясельных урачыстаэлегічных песень — ладканак, таму яны і атрымалі назву «пастуші ладканкн» ў адпаведнасці з народнай тэрміналогіяй: «ладканкн для худобн», «ладканка до коровн», «ладкатн худобі» ²³.
Багаццем тэрміналогіі і разнастаннасцю вылучаюцца песні заключнага перыяду веснавога цыкла, цэнтрам якога можна лічыць Тройцу. У гэты час спяваюць «стралу», «таполю», «куст», сяміковыя, траецкія, граныя, русальныя і іншыя песні. Адны з іх вядомыя ўсім усходнім славянам, іншыя адносяцца да лакальных з’яў. Так, напрыклад, на Ушэсце — у чацвер шостага тыдня ад Вялікадня — у паўднёваўсходніх раёнах Беларусі выконваўся абрад «пахавання стралы», які павінен быў засцерагчы ад маланкі. Цэнтральнай часткай абраду з’яўляўся карагод «Страла». Песні, карагоды і ўвесь абрадавы фальклорнаэтнаграфічны комплекс мелі назвы «пахаванне стралы», «ваджэнне стралы» або проста «страла».