Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 28с.
Мінск 1993
Праз тыдзень пасля Ушэсця святкавалі Сёмуху, a затым у нядзелю — Тройцу, і кожнае з абрадавых дзеянняў гэтых свят суправаджалася песнямі сёмушнымі (семнковымн) і траецкімі. У сувязі з тым што абрады і на Сёмуху і на Тройцу мелі шмат агульнага, былі накіраваны на ўшанаванне расліннасці, песні сёмушныя і траецкія практычна не адрозніваюцца. хаця маюць розныя назвы. У гэтых песнях услаўляецца бяроза, упамінаецца рытуальная ежа, кумленне і іншыя элементы свята.
Ў траецкі комплекс уваходзяць русальныя, або граныя, песні, адным з цэнтральных вобразаў якіх з’яўляецца вобраз русалкі. Больш трывала ў народнай памяці ўсходніх славян захоўваюцца ўяўленні аб русалках
²³ Ккрчів Р. Ф. Реліктн ЮріівськоТ обрядовості в Украшськнх Карпа~ах//Народна творчість та етнографія. 1985. № 2. С. 38—43.
27
як аб істотах, сустрэча зятПтягпкв4«іц^л£бяспечн на асобных тэрыторыях (напрыклад, Цэнтра.тьнаеІ^УС^ ходняе Палессе) захаваліся абрады «провадаў русалкі» і русальныя (граныя) песні, якія суправаджалі гэты абрад («Правяду русалачку да бору»),
Акрамя адзначаных вышэй мясцовых асаблівасцей веснавых абрадау, свят і песень і звязанай з імі тэрміналогіі неабходна ўпамянуць яшчэ такія лакальныя фальклорнаэтнаграфічныя комплексы, як «куст», «таполя», «пахаванне кукушкі», прымзркаваныя да Тройцы. Абрад «вадзіць куста» зафіксаваны на параўнальна невялікай тэрыторыі Беларускага Палесся (Пінскі, Іванаўскі, Столінскі рны) і ў Дубровіцкім раёне Ровенскай вобласці Украіны (в. Сварыцэвічы). «Куст» — прыбраная зялёнымі галінкамі дзяўчына — ідзе на чале «дзявоцкага войска» па вёсцы з традыцыйным аграрнамагічным абходам хат. Песні, якія пры гэтым выконваюцца, „азываюць тут куставымі («на куста», «спяваці куста») або «трынца» («тронца»), але ад уласна траецкіх, аб якіх ішла гаворка вышэй, яны адрозніваюцца зместам. вобразамі (Куст, дзявоцкае войска, цудоўнае дрэва і інш.) і вылучаюцца ў асобны від веснавой паэзіі.
N тэрміналогіі каляндарнаабрадавых песень усходніх славян зафіксавана нямала іншых з’яў, якія адлюстроўваюць як агульныя рысы, так і асаблівасці іх песеннай культуры, народнай класіфікацыі тых або іншых песень, песенных цыклаў. У беларускай і ўкраінскай фальклорнан традыцыі існуе абагульняючы тэрмін «лета», «літо», «спяваць лета», які аб’ядноўвае песні летняга цыкла, уключаючы сюды і жніўныя. Гэта вародная класіфікацыя можа быць важкім аргументам на карысць тых даследчыкаў каляндарнаабрадавай паэзіі ўсходніх славян, якія падзяляюць яе на чатыры цыклы, а жніўныя песні, выключаючы песні ярынныя (жніва яравых). адносяць да летніх.
Народная тэрміналогія вельмі чуйна рэагуе на асаблівасці мясцовай абраднасці, яе структуру і ла змест песень, звязаных з асобнымі элементамі абраду. Так, з агульнага масіву летніх (купальскіх) песень народная традыцыя паўночназаходняй часткі Беларусі вылучае паджьітнія песні. Яны суправаджалі традыцыйны абрад «хадзіць пад жыта», ад якога і атрымалі назву.
Як можна заўважыць, змешчаная ў Слоўніку тэрмі
28
налогія народнай песні стварае шматколерную палітру народнай песнятворчасці, у якой выразна абазначаны разнастайныя адценні і нюансы як этнічнага, так і жанравага характару. Становіцца відавочнай карыснасць далейшага вывучэння тэрміналогіі і з’яў, якія за ёй стаяць. Асабліва плённым можа быць далейшы пошук у галіне народнай тэрміналогіі, якая ў многіх выпадках з’яўляецца ключрм для высвятлення рэгіянальных асаблівасцей фальклору і яго параўнальнага вывучэння.
У дакладзе мы спыніліся на трох групах тэрмінаў, якія тычацца агульнатэарэтычных праблем, праблем класіфікацыі і характарыстыкі песеннай творчасці ўсходніх славян. У кожнай з гэтых груп, а іх можна вылучыць значна больш, былі акрэслены нявырашаныя або дыскусійныя пытанні, на якія хацелася б звярнуць увагу. Як было адзначана, адной з асноўных крыніц даклада з’яўляецца калектыўная праца «Восточнославянскнй фольклор: Словарь научной н народной термннологмн» — першая ва ўсходнеславянскай навуцы спроба стварэння падобнага выдання. Першай спробай абагульнення зробленага з’яўляецца і гэты даклад.
РЕЗЮМЕ
В докладе в сравнптельном плане рассматрнваются трн группы восточнославянской фольклорнстнческой термннологнн — термнны обшетеоретнческого характера, класснфнкацнонные п термнны, относяіцнеся к песенному творчеству восточных славян. Выявлены особенностн употреблення ряда термннов в каждой нацнональной научной траднцвн, пх неоднозначное толкованне, характернзуются термнны, возннкшне в восточнославянской фольклорнстнке за последнве 70 лет.
Особое вннманне уделено термннологнн, относяшейся к песенным жанрам, в которой отразвлнсь жанровые іі этнпческне особенностм фольклора восточных славян.
Навуковае выданне
Мінск, выдавецтва «Навука і тэхніка»
КАБАШНІКАў КЛНСТЛНЦІІІ ПАУЛАВІЧ
НЕКАТОРЫЯ ПРАБЛЕМЫ ТЭРМІНАЛОГІІ
УСХОДНЕСЛАВЯНСКАЙ ФАЛ ЬКЛ АРЫСТЫКІ
Здадзена ў набр 10.06.93. Падпісана ў друк 07.07.93. Фармаг 84ХІ087з2 Папсра газетная. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 1,68. Ум. фарб.адб. 1,79. Ул.выд. арк. 1,49. Тыраж 230 экз. Зак. № 646. Выдавсцтва «Навука і тэхніка» Акадэміі навук Веларусі і Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. 220141. Мінск, Жодзінская, 18. ЛВ № 437. Друкарня імя Францыска Скарыны выдавсцтва «Навука і тэхніка».
220141. Мінск, Жодзінская, 18.