• Газеты, часопісы і г.д.
  • Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі  Канстанцін Кабашнікаў

    Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 28с.
    Мінск 1993
    39.34 МБ
    
         ¹³ Пропп В. Я. Фольклор н действлтельность. С. 50.
    
         ¹⁴ Там жа.
    
    17
    
    ніцу паміж баладамі сямейнымі аб непазнаны.х сустрэчах і так званымі гістарычнымі У. Я. Проп разглядае як розніцу тыпаў, а не жанраў. У гэтым выпадку тэрмін «тып» ужыты як эквівалент «цыкла». Блізкае значэнне набываюць тэрміны «від» і «жанр» пры разглядзе гістарычных песень, а пры разглядзе лірычных песень у жанры нячастых вылучаецца больш дробная адзінка — від працяжных. Прыкладна такое ж значэнне пры разглядзе лірычных песень набывае тэрмін «разнавіднасць».
       Як бачым, для класіфікацыі фальклору недастаткова трох традыцыйных тэрмінаў «род», «від», «жанр», і У. Я. Проп уводзіць новыя. Але калі ў яго тэрміналогія мае пэўную сістэму, адступленні ад якой нязначныя, то ў іншых даследаваннях гэтыя і іншыя тэрміны набываюць самьі'я разнастайныя значэнні. Як адзначаў даследчык, «няўменне адрозніць род і від, а таксама ўжываць больш шырокія і больш вузкія разрады класіфікацыі наогул сустракаюцца вельмі часта. Можна сказаць, што такі спосаб размеркавання ў нас пануе. Матэрыял падзяляецца на разрады без далейшых падраздзяленняў або разгалінаванняў, пры гэтым у адзін рад трапляюць з явы вельмі шырокага і вельмі вузкага характару. Атрымліваецца пералік без усякіх падраздзяленняў, без разгалінаванняў. Між тым многіх памылак магчыма было б пазбегнуць, калі ўжываць адны прыкметы для разрадаў, другі'Я —для падразрадаў замест таго, каб сумяшчаць іх у адным шэрагу, дзе яны не выключаюць адзін аднаго» ¹⁵.
       Больш дробпы класіфікацыйны падзел фальклорнага матэрьіялу прапаноўвае і В. Я. Гусеў, які лічыць, што класіфікацыя фальклору не можа абмежавацца падзелам толькі на роды, яна павінна прадугледзець і прамежкавыя, пераходныя формы ¹⁶. Ен зыходзіць з таго, што фальклор аб’ядноўвае поліэлементныя віды мастацтва, і таму падзел, прыпяты для аднаэлементнага мастацтва як, напрыклад, літаратура, у дадзеным выпадку непрымальны. «Другім дзяленнем у агульнай класіфікацыі фальклору,— піша вучоны,— павііша быць размеркаванне жанраў у разрады або групы па сродках мастац
    
        ¹⁵ Пропп В. Я. Фольклор н действнтельность. С. 65.
    
        ¹⁶ Гусев В. Е. Эстетнка фольклора. С. 105.
    
    18
    
    кай выяўленчасці, па характару камбінацыі гэтых сродкаў» ¹⁷. Так, у эпічным родзе трэба вылучыць апавядальныя жанры, у 'якіх спалучаюцца слова і міміка, і песенныя жанры са спалучэннем слова і музыкі. У гэтай першай групе (апавядальныя жанры) даследчык вылучае дзве падгрупы, сярод якіх «уласна апавядальныя жанры» зноўтакі падзяляюцца на казачную і няказачную прозу. У падгрупе «прасцейшыя эпічныя жанры» (прыказкі, прымаўкі, загадкі) даследчык лічыць магчымым вылучыць не толькі тэматычныя групы ў кожным з жанраў, але і ўнутрыжанравыя віды ¹⁸. У канчатковым выглядзе класіфікацыйная схема, прапанаваная В.Я.Гусевым, мае наступныя пазіцыі: род і яго пераходныя формы (напрыклад, лірыкаэпічныя) —група—жанр—від.
       He кранаючы сутнасці класіфікацыі, у якой даследчык паслядоўна праводзіць эстэтычны прынцып, мы хацелі б адзначыць, што з тэрміналагічнага боку тут ёсць пэўныя разыходжанні са схемай і наменклатурай У. Я. Пропа, класіфікацыя якога абапіраецца на вуснапаэтычную творчасць і мае філалагічны напрамак. Звернемся і да іншых прац, дзе закранаюцца праблемы класіфікацыі фальклору, каб агульны малюнак паўней адлюстроўваў увесь спектр ужывання класіфікацыйнай тэрміналогіі. У класіфікацыі традыцыйнай сялянскай бытавой песні Н. П. Калпакова ўжывае тэрмін «цыкл» («каляндарны цыкл»), але лічыць яго недакладным. Асноўнымі ў яе схеме з’яўляюцца «жанр, які распадаецца на некалькі відаў», «разнавіднасць», «група» ¹⁹. Т. М. Акімава, даследуючы жанравую прыроду рускіх «удалых» песень, вылучае іх як асобны жанр, які ў сваю чаргу можа быць падзелены на тры віды ²⁰. Даследчыкі беларускага фальклору побач з тэрмінамі «род», «жанр», «від» ужываюць таксама азначэнні «жанравая разнавіднасць», «цыкл», «фальклорнаэтнаграфічны комплекс».
       Такім чынам, у распараджэнні даследчыка, які класіфікуе фальклорны матэрыял, ёсць наступныя тэрміны:
    
         ¹⁷ Гусев В, Е. Эстетнка фольклора. С. 105.
    
          ¹⁸ Там жа. С. 113.
    
        ¹⁹ Колпакова Н. П. Опыт класснфнкацнн траднцнонной крестьянской бытовой песнн//Русскнй фольклор. М.; Л., 1960. Т. 5. С. 167—182.
    
        ²⁰ Акнмова Т. М. О жанровой прнроде русскнх «удалых» песен//Там жа. С. 183—199.
    
    19
    
    «род», «вобласць», «від», «жанр», «тып», «сюжэт», «версія», «варыянт», «група», «катэгорыя», «разрад». «разнавіднасць», «цыкл», «падгрупа», «жанравая разнавіднасць». Але, як ужо было адзначана, ва ўжыванні класіфікацыйнап тэрміналогіі назіраецца адвольнасць, непаслядоўнасць не толькі ў розных аўтараў, а нават у аднаго і таго ж, не выпрацавана супадпарадкаванасцьтэрмінаў. Да таго ж і самі тэрміны неаднолькава трывала зв'язаны з тым матэрыялам, які падлягае класіфікацыі. Калі род, від, жанр, жанравая разнавіднасць традыцыйна абазначаюць пэўныя эстэтычныя, мастацтвазнаўчыя катэгорыі, то вобласць, група, падгрупа, катэгорыя яшчэ не набылі адпаведнага спецыфічна фалькларыстычнага напаўнення, пэўнай устойлівасці, і таму амплітуда прымянення кожнага з іх вялікая: ад верхніх прыступак класіфікацыйнай лесвіцы да ніжніх.
       Аднак пры ўсёй нестабільнасці класіфікацыйнай сістэмы фальклору і неўпарадкаванасці ўжывання тэрміналогіі можна акрэсліць пэўныя тэндэнцыі, замацаванне і развіццё якіх разам з тэарэтычнай распрацоўкай шматлікіх дыскусійных праблем класіфікацыі будзе садзеймічаць паступоваму ўсталяванню агульных норм у гэтай справе.
       Як можна было заўважыць, тыя даследчыкі, якія ўспрымаюць фальклор не толькі як вуснапаэтычную творчасць, а значна шырэй, як сукупнасць паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, драматычнага народнага мастацтва, шукалі і шукаюць тэрміны для агульнай пазвы частак гэтай сукуппасці. Найбольш часта ў такіх выпадках размова ідзе пра від пароднага мастацтва— паэтычны, музычны і г. д. Але тэрмін «від» ужываецца таксама і як больш дробная класіфікацыйная адзінка — перад жанрам або пасля яго і на гэтых пазіцыях замацаваўся даволі трывала, таму, на наш погляд, больш мэтазгодна звярнуцца да другога тэрміна, які таксама ўжываўся ў гэтым значэнні — «область народного вскусства», «галіна ііароднага мастацтва». Кожная з гэтых абласцей, або галін, мае сваю ўстойлівую назву, якая ўжываецца як самастойны тэрмін — «вуснапаэтычная творчасць», «музычны фальклор» і г. д. Звяртаючыся да канкрэтнай галіны — вуснапаэтычнай творчасці, аб якой у асноўным і вядзецца тут гутарка, можна адзначыць, што ва ўсіх класіфікацыйных схемах верхнюю пры
    
    20
    
    ступку заіімае род — эпічны, драматычны, лірычны, а ў многіх выпадках і яго пераходныя формы — лірыкаэпічныя, лірыкадраматычныя, эпікадраматычныя.
       Паміж родам і жанрам як асноўнымі класіфікацыйнымі ступенямі звычайна ўводзіцца яшчэ адна ці нават больш ступеняў. Як адзначалася, У. Я. Проп у гэтым выпадку карыстаецца тэрмінамі «вобласць» (эпічная проза і эпічная паэзія — вобласці) і «від» (казка—від, які падзяляецца на жанры). В. Я. Гусеў у агульнай эстэтычнай класіфікацыі твораў фальклору паміж родам і жанрам уводзіць катэгорыю «група», якая адпавядае тэрміну У. Я Пропа «вобласць»: у эпічным родзе ён вылучае дзве групы — «словесную», куды ўключаюцца казкі, легенды, паданні, анекдоты і інш., і «словесномузыкальную» — эпічная песня.
       Сапраўды, гэта класіфікацыйная ступень вельмі патрэбна для ўпарадкавапня фальклорнага — вуснапаэтычнага — матэрьі'ялу. У эпічным родзе вылучаюцца вершаваныя і празаічныя жанры, сярод апошніх — жанры казачнай і няказачнай прозы; у лірыцы — абрадавыя і пазаабрадавыя творы; драматычны род таксама можна падзяліць на жанры гульнёвакарагодныя і ўласна драматычныя і г. д. Па сутнасці, перад намі групы жанраў пэўных родаў, аднак тэрмін «група», які прапаноўваў В. Я. Гусеў, на наш погляд, не вельмі ўдалы. Ен аморфны, недакладны, з аднолькавым поспехам можа быць аднесены да самых разнастайных груп, аб’яднаных на падставе жанравай, тэматычнай, вобразнай і інш. агульнасці, і патрабуе дадатковых азначэнняў. У дадзеным выпадку, пры адсутнасці больш дакладнага азначэння, можна было б гаварыць пра «міжжанравыя групы», улічваючы, што амаль кожная з гэтых груп мае сваё найменне.
       Наступнай класіфікацыйнай адзінкай павінен быць жанр, хаця некаторыя даследчыкі прапануюць яшчэ ўвесці тэрмін «від», маючы на ўвазе, што песня, казка — не жанр, а сукупнасць жанраў. Мы прытрымліваемся выказанага ў Слоўніку погляду, адпаведна якому якраз жанр павінен быць пастаўлены вышэй за від, што і казка і песня — гэта жанры, кожны з якіх характарызуецца агульнасцю найбольш істотных рыс паэтычнай сістэмы, бытавога прызначэння, форм выканання і, што таксама вельмі важна, успрымаецца народным асяроддзем як
    
    21
    
    нешта цэласнае, адзінае, якое пры ўсёй разнастайнасці зместу, асаблівасцях мастацкай формы мае пэўныя агульныя рысы, адну агульную назву: «казка», «песня». Унутры гэтых і іншых жанраў вылучаюцца віды (чарадзейная казка, сацыяльнабытавая песня); наступнай класіфікацыйнай катэгорыяй можа быць жанравая разнавіднасць, калі размова ідзе аб невялікіх адрозненнях, што датычаць спецыфічных рыс жапру (батрацкія, чумацкія песні — жанравыя разнавіднасці сацыяльнабытавых песень).
       Пэўную спецыфіку мае класіфікацыя абрадавай паэзіі, якая ўключае ў сябе творы розных жанраў і відаў і мае акрэсленую функцыянальную прызначанасць. Ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы трывала замацаваўся класіфікацыйны тэрмін «цыкл» у дачыненні да каляндарнай абрадавай паэзіі, 'якая ў залежнасці ад поглядаў даследчыкаў падзяляецца на два, тры ці чатыры цыклы. Прыняты ў Слоўніку падзел каляндарнаабрадавай паэзіі вылучае чатыры цыклы: зімовы, веснавы, летні і восеньскі. У дадзеным выпадку тэрмін «цыкл» мае, калі можна так сказаць, наджанравы або міжжанравы характар, аб’ядноўваючы творы розных жанраў і відаў: песні велічальныя, заклінальныя, жартоўныя, прыгаворы, рацэі і інш. Калі ў дачыненні да каляндарнаабрадавай паэзіі тэрмін мае канкрэтны сэпс і акрэсленыя межы, у іншых выпадках ён ужываецца адвольна ў дачыненні да з’яў розных узроўняў.
       Агляд змешчанаіі у Слоўніку класіфікацыйнай тэрміналогіі падкрэслівае неабходнасць яе далейшай уніфікацыі і, галоўнае, тэарэтычных распрацовак не толькі ключавых класіфікацыйных паняццяў, але і таго першаснага матэрыялу, які складае асігову кожнай класіфікацыйнай сістэмы. Разам з гэтым выяўленыя і замацаваныя ў Слоўніку тэндэнцыі фарміравання пэўнага супадпарадкавання класіфікацыйных тэрмінаў пры неабходнай карэкціроўцы маглі б быць ужо сёння ўнармаваны ў даследчай практыцы.