• Газеты, часопісы і г.д.
  • Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі  Канстанцін Кабашнікаў

    Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 28с.
    Мінск 1993
    39.34 МБ
       Існаванне розных поглядаў на аб’ём паняцця «фальклор» ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы прыводзіць да неадэкватнага яго ўжывання ў розных працах. Па традыцыі яшчэ нярэдка за тэрмінам «фальклор» захоўваецца яго філалагічны сэнс, а каб адрозніць іншыя віды народнага мастацтва, дадаюцца азначэнні: «фальклор музычны», «фальклор харэаграфічны». Гэта стварае пэўныя нязручнасці, неабходнасць размяжоўваць і тлумачыць шырокае і вузкае разуменне тэрміна. Выйсцем са становішча было б унармаванае ўжыванне складанага тэрміна «славесны фальклор» (па аналогіі з «музычны фальклор», «харэаграфічны фальклор»), або «вуснапаэтычная творчасць», а тэрмін «фальклор» ужываць толькі ў яго шырокім разуменні.
       У апошнія дзесяцігоддзі значных поспехаў дасягнула гісторыкатыпалагічнае вывучэнне фальклору дзякуючы перш за ўсё працам В. М. Жырмунскага, Б. М. Пуціла
    
    яльнай самабытнасці; фальклорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі ці іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць, у прыватнасці, мову, літаратуру музыку, танцы, гулыіі, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці».
    
    7
    
    ва і некаторых іншых даследчыкаў. Распрацоўваючы методыку і метадалогію параўнальных даследаванняў, вучоныя павінны былі пашырыць тэрміналагічны апарат ці выкарыстоўваць старыя тэрміны, напаўняючы іх новым зместам або ўдакладняючы яго. В. М. Жырмунскі ў дакладзе на IV Міжнародным з’ездзе славістаў «Эпічная творчасць славянскіх народаў і праблемы параўнальнага вывучэння эпасу», разглядаючы метадалагіч^ ныя і метадычныя прынцыпы параўнальных даследаванняў, сфармуляваў шэраг палажэнняў, якія былі падтрыманы і атрымалі далейшае развіццё. Ён падкрэсліваў, што параўнанне — выяўленне падабенства і адрозненняў паміж гістарычнымі з’явамі і гістарычнае іх тлумачэнне — з’яўляецца методыкай, інструментам навуковага даследавання, у аснове якога заўсёды ляжыць пэўны метад, абумоўлены тэарэтычнымі канцэпцыямі пэўнай навуковай школы, напрамку. Сярод чатырох аспектаў параўнальнагістарычнага даследавання В. М. Жырмунскі вылучаў «параўнанне гісторыкатыпалагічнае, якое тлумачыць падабенства генетычна паміж сабой не звязаных з’яў падобнымі ўмовамі грамадскага развіцця» ⁴.
       Погляд В. М. Жырмунскага на гісторыкатыпалагічнае параўнанне як на адну з магчымых заканамернасцей, што абумоўлівае падабенства фальклору, падзяляюць В. Я Гусеў і іншыя вучоныя. Шырэй на гісторыкатыпалагічнае вывучэнне глядзіць Б. М. Пуцілаў. «Гісторыкатыпалагічныя сувязі і адносіны,— піша даследчык,— дзейнічаюць на працягу ўсяго гісторыкафальклорнага працэсу і ахопліваюць усе яго бакі. Яны маюць універсальны, пастаянны і бесперапынны характар. Яны з’яўляюцца ў адносінах да ўсіх іншых відаў сувязей вызначальнымі, дамінантнымі» ⁵. Mae месца і зусім вузкае разуменне тыпалогіі як сукупнасці рыс, якія характарызуюць пэўную з’яву і па гэтых тыповых рысах дазваляюць вылучыць яе з шэрагу іншых з'яў або, наадварот, суаднесці з падобнымі. У гэтым выпадку тэрмін «тыпалогія» па свайму зместу набліжаецца да паняцця
    
        ⁴ Жнрмунскнй В. М. Эпнческое творчество славянскнх народов л проблемы сравннтельного мзучення эпоса. М.. 1958. С. 7.
    
        ⁵ Путнлов Б. Н. Методологня сравннтельнонсторяческого нзучення фольклора. Л., 1978. С. 15.
    
    8
    
    «спецыфіка» (параўн.: «тыпалогія навелістычнай казкі» і «спецыфіка навелістычнай казкі»).
       На жаль, існаванне розных поглядаў на сутнасць тыпалогіі, гісторыкатыпалагічнага параўнання, тыпалагічнага падабенства пакуль што не знайшло свайго ўвасаблення ў тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі, і сёння за гэтымі тэрмінамі могуць стаяць розныя падыходы, розныя, калі не супрацьлеглыя, пазіцыі — ад разумення іх як катэгорый метадалагічнага плана да прыватнай методыкі даследавання. Артыкулы Слоўніка «Вывучэнне фальклору тыпалагічнае», «Метад гісторыкатыпалагічны», «Метад структурнатыпалагічны», «Тыпалогія ў фальклоры», «Пераемнасць тыпалагічная», напісаныя Б. М. Пуцілавым, даюць магчымасць прасачыць ужыванне тэрміна «тыпалогія» і яго вытворных, іх зкачэнне. Адлюстроўваючы пазіцыю аўтара, яны ў той жа час не пакідаюць без увагі і іншых падыходаў, іншага разумення праблемы і звязанай з ёй тэрміналогіі.
       Навуковы апарат усходнеславянскай фалькларыстыкі істотна змяніўся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. 3 аднаго боку, выходзілі з навуковага ўжытку тэрміны тыпу «хрысціянскі эпас», звужалася сфера бытавання тэрмінаў «духоўныя вершы», «псалмы», бо самі гэтыя творы апынуліся амаль што пад забаронай. 3 другога — узнікла шмат тэрмінаў, якія непасрэдна або апасродкавана адлюстроўвалі размежаванне, што адбывалася ў грамадстве, у ідэалогіі, у навуцы, у народнай творчасці. Сапраўды, 1917 год стаў той мяжой, якая перапыніла натуральны ход падзей, пэўную пераемнасць, што існавала ў навуцы. У адпаведнасці з афіцыйнымі ідэалагічнымі ўстаноўкамі неабходна было адлюстраваць і замацаваць гэты падзел і ў народным мастацтве, і ў фалькларыстыцы, супрацьпаставіць мінулае, якое звычайна ацэньвалася негатыўна, і сучаснае, у якім бачылася толькі станоўчае, перадавое, прагрэсіўнае. Так увайшлі ў фалькларыстыку тэрміны «дарэвалюцьійны фальклор» і «савецкі фальклор», «дарэвалюцыйная фалькларыстыка» і «савецкая фалькларыстыка», «буржуазная фалькларыстыка» і «марксісцкаленінская фалькларыстыка» і многія іншыя.
        Зараз на моцнай хвалі пераацэнак нашай гісторыі выявілася тэндэнцыя да перагляду гісторыі навукі і яе
    
    
    2. Зак. 646
    
    9
    
    навуковага апарату, адмаўленне ад многіх тэрмінаў, узнікшых у савецкі час. Яна досыць актыўна праявілася і ў ходзе працы над Слоўнікам, асабліва пры абмеркаванні на розных узроўнях яго складу, Неабходнасць пеР^ляду гісторыі народнай творчасці і гістбрыі навукі аб ёй бясспрэчная. У той жа час гэта павінен быць сапраўды навуковы перагляд, а не простае адмаўленне мінулага ці, што ў нас ужо было, яго забарона. Прыгаданыя вышэй і многія ім падобныя тэрміны сапраўды ўвайшлі ў навуковы ўжытак, яны сустракаюцца не толькі ў навуковых даследаваннях, але і ў вучэбных праграмах і падручніках, якія выдаваліся да апошняга часу, і іх трэба не выкрэсліваць, а паказаць, што за імі стаіць, і даць адпаведную ацэнку гэтым паняццям і з’явам.
       Тэрміны «дарэвалюцыйны фальклор» і «савецкі фальклор» адлюстравалі той водападзел, які сапраўды ўтвараўся ў развіцці ўсходнеславянскай народнай творчасці. Першы з іх абдымае, па сутнасці, усю фальклорную спадчыну, якая стваралася на працягу шэрагу эпох, што папярэднічалі 1917 году. У ёй найбольш поўна і паслядоўна праяўляюцца такія ўласцівасці фальклору, як калектыўнасць, традыцыйнасць, вуснасць, варыятыўнасць, прадстаўлены ўсе віды і жанры народнай творчасці славян, яна застаецца важнай часткай сучаснай народнай культуры. Тэрмін «дарэвалюцыйны фальклор» успрымаецца перш за ўсё як адно з абазначэнняў тых храналагічных межаў, без уліку якіх немагчымы сапраўды навуковы гістарычны падыход да даследавання народнай творчасці. 1 хаця ў сэнсе гістарычным ён не зусім акрэслены, таму што ахоплівае некалькі эпох, адзін з рубяжоў ён вызначае дакладна. Другі тэрмін «савецкі фальклор» таксама мае храналагічнае адценне і абазначае пэўны гістарычны перыяд у развіцці народнай творчасці, але значэнне яго больш. шырокае. За ім бачацца і тыя прынцыпова якасныя змены, якія адбываліся ў гэты гістарычны перыяд у фальклоры. Таму перш за ўсё тэрмін «савецкі фальклор» абазначае з’яву, вакол якой ішло шмат спрэчак і дыскусій ⁶; яны многае далі для высвятлення яе сут
    
        ⁶ Пачатак дыскусій можна аднесці да публікацый у «Новом мнре» артыкулаў «Затылком к будушему» і «Волхвованне н шаманство» М. Лявонцьева (1948 і 1953 гг.). Затым былі вострыя спрэчкі на канферэнцыях у Кіеве (1961) і Ноўгарадзе (1970) і ў друку.
    
    10
    
    насці, але не вырашалі праблему цалкам. Удзельнікі дыскусій звярталі ўвагу на змяншэнне колькасйі праДукцыйных Жанраў, на пэўныя змены ў фальклорным працэсе, у прыватнасці на павелічэнне ролі індывідуальнага пачатку, на ўзмацненне ўплыву на фальклор літаратуры і прафесійнага мастацтва. Асабліва падкрэсліваліся карэнныя адрозненні ў ідэйнатэматычным змесце, шырыня тэматыкі новых твораў, іх цесная сувязь з рэчаіснасцю, адлюстраванне новага светапогляду савецкіх людзей і г. д. Аднак кардынальна вырашыць праблему ў тыя часы было немагчыма зза жорсткага ідэалагічнага кантролю, пад якім знаходзілася ўсё духоўнае жыццё краіны. Спрачаючыся пра сутнасць і спецыфіку сучаснага (савецкага) фльклору, вучоныя маглі абапірацца толькі па частку народнай творчасці, добра прафільтраваную, якая адпавядала па свайму зместу і ідэалагічнай накіраванасці афіцыйнай палітыцы. Другая ж і даволі значная частка фальклорных твораў, якая не адпавядала афіцыйным устаноўкам і нават супрацьстаяла ім, была пад забаронай і не ўключалася ў даследаванні. У выніку характарыстыка ідэйнага зместу «савецкага фальклору», яго жанравага складу і некаторых іншых параметраў аказалася аднабаковай, няпоўнай, тэндэнцыйнай, хаця сама гэта з’ява існавала. Таму, відаць, справа не ў тым, каб адкінуць гэты тэрмін (хаця не выключана, што ён можа быць заменены, калі гісторыкі знойдуць новую назву перыяду грамадскага развіцця краіны пасля 1917 года) і ўсё, што за ім стаіць, а ў тым, каб вызначыць яго сапраўдны змест.
       Прыкладна такая ж сітуацыя ўзнікла з тэрмінамі «дарэвалюцыйная фалькларыстыка» і «савецкая фалькларыстыка». Першы ахоплівае ўсе напрамкі і школы, якія існавалі ў дарэвалюцыйны час, уключаючы сюды і так званую «перадгісторыю навукі» — першыя публікацыі фальклору ў літаратурных помніках, гістарычных дакументах і да т. п. Другі храналагічла пачынаецца з 1917 года, але мяжа гэта фармальная. Звычайна пад «савецкай фалькларыстыкай» разумелася навука, якая стаяла на грунце марксісцкаленінскай метадалогіі. Аднак спасціжэнне асноў гэтай метадалогіі і практычная іх рэалізацыя адбываліся парознаму. У адных выпадках усё зводзілася да цытацыі класікаў марксізмаленінізма і каментарыяў да цытат, да начотніцтва, якое з
    
    11
    
    сапраўднай навукай не мела нічога агульнага. У другіх — даследчыкі авалодвалі асноўнымі ідэямі гегелеўскай дыялектыкі і гістарычнага матэрыялізму і з гэтых пазіцый досыць плённа аналізавалі фальклор. У іншых сітуацыях вучоныя, працягваючы традыцыі той ці іншай фальклорнай школы, час ад часу рабілі спасылкі на працы класікаў або цытавалі іх, калі гэта не пярэчыла іх канцэпцыям, што ратавала ад папрокаў у «безыдэйнасці». На жаль, у фалькларыстыцы ўсходніх славян пакуль што няма гістарыяграфічных прац, якія б стварылі аб’ектыўны малюнак развіцця навукі ў гэты час, паказалі б яе метадалагічныя асаблівасці, асноўныя тэорыі і школы, якія, як добра вядома, пакінулі след не толькі ў айчыннай, але і ў замежнай навуцы. Пакуль што мы можам канстатаваць, што за тэрмінам «савецкая фалькларыстыка» стаяць не толькі і не столькі храналагічныя межы, колькі складаны і супярэчлівы працэс развіцця навукі, які чакае сваіх даследчыкаў.