• Газеты, часопісы і г.д.
  • Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі  Канстанцін Кабашнікаў

    Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 28с.
    Мінск 1993
    39.34 МБ
       У цеснай сувязі з апошнім тэрмінам знаходзяцца тэрміны «буржуазная фалькларыстыка» і «марксісцкаленінская фалькларыстыка». Тэрмін «буржуазная фалькларыстыка» не можа лічыцца строга навуковым. У яго аснове — ідэя аб класавым (буржуазным, дваранскім, рабочым, сялянскім) характары навукі, аб абароне ёю інтарэсаў пэўнага класа, што супярэчыць галоўнаму патрабаванню да навукі — аб’ектыўнасці вывадаў. Да «буржуазнай фалькларыстыкі», таксама як і да «буржуазнай навукі», «буржуазнай філасофіі», адносілі звычайна ўсё тое, што не адпавядала гісторыкаматэрыялістычнай канцэпцыі развіцця грамадства і яго духоўнай культуры. Гэта маглі быць працы прадстаўнікоў айчыннай фалькларыстыкі (у асноўным дарэвалюцыйнай), a таксама замежных вучоных. Так, М. К Азадоўскі, адзначаючы пэўны спад навуковай фалькларыстычнай думкі ў канцы 80х гадоў XIX стагоддзя, пісаў: «Гэта — вынік 'паніжэння агульнага тэарэтычнага ўзроўню буржуазнай навукі, як заходняй, так і рускай...»⁷ Аднак у той час, як і М. К Азадоўскі, і Ю. М. Сакалоў, і У. I. Чычараў, і некаторыя іншыя даследчыкі, карыстаючыся гэтым тэрмінам і яго вытворнымі, адчувалі
    
        ⁷ Азадовскнй М. К Нсторня русской фольклорнстнкн. М., 1963. Т. 2. С. 284.
    
    12
    
    недакладнасць, неакрэсленасць і імкнуліся, калі размова ішла пра пэўных вучоных, навуковыя тэорыі і напрамкі, даць больш канкрэтную характарыстыку іх навуковых поглядаў ці філасофскай асновы тэорыі, многія фалькларысты не абцяжарвалі сябе такой задачай і ўжывалі тэрмін як ацэначнанегатыўны.
       Недакладнасць і неакрэсленасць тэрміна, яго непрыхаваная палітызаванасць робяць немэтазгодным яго далейшае ўжыванне.
       Сутнасць паняццяў «фалькларыстыка марксісцкая», «фалькларыстыка марксісцкаленінская» неаднойчы разглядалася ў спецыяльных працах і артыкулах \ аўтары якіх паказваюць зараджэнне гэтага напрамку ў еўрапейскай і ўсходнеславянскай фалькларыстыцы, яго месца ў развіцці навукі, асноўную праблематыку. У Слоўніку яму прысвечаны артыкул В. Я. Гусева. 3 фалькларыстыкай марксісцкай звязваецца распрацоўка праблемы паходжання мастацтва, яго ранніх форм і гістарычнай абумоўленасні (лёс эпасу), сацыяльных функцый, адлюстравання ў фальклоры супярэчнасцей, уласцівых светапогляду яго стваральнікаў, і г. д. Яна спрыяла таму, што ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы трывала ўсталяваўся гістарычны падыход да розных з’яў духоўнага жыцця; развіццё фальклору разглядаецца ва ўзаемасувязі з працоўнай, сацыяльнай і іншымі сферамі дзейнасці чалавека; народная творчасць успрымаецца як дынамічная сістэма. Але разам са станоўчым гэты навуковы напрамак меў нямала негатыўнага, што звязана з устаноўкамі на ідэалагізацыю навукі і іншымі прычынамі. Яшчэ больш яго дыскрэдытавалі шматлікія вульгарызатары і начотнікі. Толькі такі ўзважаны падыход, калі ўлічваецца як станоўчае, так і адмоўнае, можа даць аб ектыўны малюнак і вызначыць сапраўднае месца ў гісторыі навукі «фалькларыстыкі марксісцкай», якая, па сутна^сці, многія дзесяцігоддзі вызначала шлях развіцця ўсходнеславянскан фалькларыстыкі. 3 пункту ж гледжання тэрміналогн
    
    
        s Азадовскнй М. К Нсторня русской фольклорнстнкн; Чнчеров В й Вопросы теорнн н нсторнн народного тяорчества. М.. 19о9, Ттсев В. Е. Маркснзм н русская фольклорнстнка конца XIX—начала XX в. М.; Л., 1961; Путнлов Б. Н. В. II. Лешш н фольклорнстнка// СЭ. 1980? № 3.
    
    13
    
    «фалькларыстыка марксісцкая» абазначае рэальную з’яву з яе характэрнымі асаблівасцямі і межамі.
       Рэалізацыя ленінскага тэзіса аб неабходнасці вывучаць фальклор з сацыяльнапалітычнага пункту погляду, патрабаванне ажыццяўляць класавы падыход да розных з’яў мастацтва, у тым ліку і народнага, прывялі да пашырэння даследаванняў ідэйнатэматычнага зместу народнай творчасці, адлюстравання ў ёй светапогляду працоўных, іх мар і спадзяванняў. Спатрэбіліся і новыя тэрміны, якія б змаглі больш выразна і дакладна адлюстроўваць новыя падыходы да народнай творчасці і новыя яе ацэнкі. Пры гэтым варта прыгадаць, што ідэйная накіраванасць фальклорных твораў прыцягвала ўвагу многіх збіральнікаў, даследчыкаў народнай творчасці, грамадскіх дзеячаў яшчэ ў мінулым стагоддзі. Адмоўнае стаўленне селяніна да служкаў культу і афіцыйнай рэлігіі адзначаў у вядомым лісце да М. В. Гогаля В. Р. Бялінскі, творы падобнага зместу друкаваў за мяжой A. М. Афанасьеў. Фальклорныя творы, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў, былі апублікаваны з нагоды 25й гадавіны скасавання прыгону П. В. Шэйнам⁹, а да 50й гадавіны гэтай даты — Н. Л. Бродскім ¹С. У публікацыях яны называліся песнямі пра прыгон («песнн о крепостной неволе»), песнямі, што адлюстроўваюць цяжар прыгону («песнн, іізображаюідпе тяжесть крепостннчества»), і г. д. 3 канца 20х гадоў побач з гэтымі азначэннямі ўжываюцца і іншыя, накшталт «творы сацыяльнага пратэсту», а затым распаўсюджваецца шэраг тэрмінаў тыпу «антыпрыгонніцкая песня», «антыпрыгонніцкая казка», «антыпапоўская (антыкулацкая) частушка» і г. д. Яны даволі трывала замацаваліся ў фалькларыстычнай літаратуры, асабліва шырока выкарыстоўваліся ў навуковапапулярных артыкулах і зборніках. Па гэтай жа мадэлі пазней утварыліся тэрміны «антыфашысцкі фальклор», «антыфашысцкая песня» і інш., якія аб’ядноўвалі творы, накіраваныя супроць фашызму і фашыстаў, знахопнікаў і акупантаў. Нягледзячы на тое што ўсе гэтыя тэрміны дакладна адлюстроўваюць характэрныя рысы ідэйна
    
         ⁹ Шейн П. В. Крепостное право в народных песнях Ц Русская старіша. 1886, февр., кп. 2.
    
        ¹⁰ Бродскнй Н. Л. К воле: Крспостное прадо в парсдной поэзнн. М„ 1911.
    
    14
    
    тэматычнага зместу фальклорнага твора, сёння яны ўспрымаюцца неадназначна. Асобныя даследчыкі адзначаюць іх вузкасць, просталінейнасць і шукаюць іншыя азначэнні. За пераглядам тэрміналогіі можна ўбачыць не толькі пошук больш адэкватных і нейтральных заменнікаў, у чым ёсць патрэба, але і спробы пераасэнсаваць фальклорную спадчыну з тых ідэалагічных пазіцый, якія сёння абараняюць розныя партыі і плыні, прыглушыць у ёй крытыку рэлігіі і сацыяльнай няроўпасці, якая ўсё больш адчуваецца ў грамадстве.
       Мы спецыяльна засяродзілі ўвагу на звязаных з пэўнай метадалогіяй фалькларыстычных тэрмінах, якія параўнальна нядаўна ўвайшлі ў навуку, а сёння выклікаюць да сябе неадназначныя адносіны. У гэтым праяўляецца дынамічнасць развіцця навуковай думкі, яе гістарычная абумоўленасць. Прымаючы са спадчыны адны тэрміны, адхіляючы другія, удакладняючы трэція, даследчык удасканальвае тэрміналагічны апарат. Разам з тым і прынятыя і адхіленыя тэрміны належаць да гісторыі навукі, і без іх яна будзе няпоўнай, неаб’ектыўнай.
    
            * * *
    
       Праца над Слоўнікам яшчэ раз выявіла ўсю неўпарадкавапасць ужывання класіфікацыйных тэрмінаў. Галоўная прычына такога становішча — ііераспрацаванасць агульнатэарэтычных праблем класіфікацыі фальклору, асабліва паняцця «жанр». Класіфікацыйнай тэрміналогіі ў Слоўніку прысвечана некалькі артыкулаў: «Класіфікацыя фальклору», «Род вуснапаэтычнай творчасці», «Жанр фальклорны», «Від фальклору» (аўтар В. Я. Гусеў). Названыя і іншыя артыкулы раскрываюць складанасць праблемы, паказваюць яе сучасны стан, намячаюць шляхі яе вырашэння. У дадатак да сказанага ў артыкулах, якія маюць абмежавапыя памеры, нялішне будзе спыніцца на практыцы ўжывання гэтых тэрмінаў і на тым арсенале, які выкарыстоўвае фалькларыстыка.
       Асноўныя агульнатэарэтычныя і класіфікацыйныя паняцці «род», «жанр», «від» прыйшлі ў фалькларыстыку пепасрэдна з літаратуразнаўства, дзе ўжыванне іх бадай што ўпарадкавана. Больш складаная сітуацыя з разуменнем і ўжываннем гэтых тэрмінаў утварылася ў фальк
    
    
    15
    
    ларыстыцы, дзе іх яўна не хапае для таго, каб перадаць усе адценні суадносін як паміж рознымі галінамі народнага мастацтва, так і ўнутры іх. Асаблівасці ўжывання класіфікацыйных тэрмінаў залежаць ад многіх фактараў: ад разумення зместу паняцця «фальклор», ад прынцыпаў, на якіх заснавана тая ці іншая яго класіфікацыя, і г. д. Трэба адзначыць, што ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы нямала зроблена для распрацоўкі праблем класіфікацыі фальклору. Важкі ўклад у даследаванне праблемы ўнеслі У. Я. Проп, В. Я. Гусеў і іншыя фалькларысты, якія імкнуліся абгрунтаваць агульныя прынцыпы класіфікацыі, класіфікацыю жанраў, а разам з гэтым і пэўную іерархію класіфікацыйных тэрмінаў. На жаль, праблема застаецца, што пацвярджае практыка. I ў працах названых вышэй аўтараў, і ў даследаваннях беларускіх і ўкраінскіх вучоных сустракаецца нямала класіфікацыйных тэрмінаў ці яшчэ толькі азначэнняў, якія пакуль не сталі тэрмінамі, што ўжываюцца ў самых розных значэннях.
       Напрыклад, тэрмін «від» ужываецца ў сэнсе від народнай культуры, адным з якіх з’яўляецца фальклор; ён жа разумеецца як від народнага мастацтва і ў гэтым выпадку ўваходзіць у фальклор як састаўная яго частка (музычнае мастацтва, харэаграфія і г. д.), нарэшце, від успрымаецца як наступная за жанрам (калі ісці зверху ўніз) класіфікацыйная адзінка або, як яе называе В. Я. Гусеў, «першасная ячэйка класіфікацыі» н.
       Цікава прасачыць за ўжываннем класіфікацыйных тэрмінаў як традыцыйных, так і новаўтвораных у грунтоўнай працы У. Я. Пропа «Жанровьгй состав русского фольклора». Вучоны абмяжоўвае сваё даследаванре найбольш складанымі для такога вывучэння абласцямі вуснай народнай творчасці — паэзіяіі апавядальнай і лірычнай. Вобласць апавядальную аўтар падзяляе на два вялікіх раздзелы: на паэзію апавядальную і вершаваную. «Народная проза,— піша У. Я. Проп,— яшчэ не жанр. Проза — адна з абласцей народнай творчасці» ¹². У гэту вобласць уваходзяць розныя роды і віды. Адзін з такіх родаў — казка, у якой можна вылучыць віды, групы або катэгорыі. Асобны від, або разрад, складаюць кумуля
    
        ¹¹ Гусев В. Е. Эстетнка фольклора. Л., 1967. С. 110.
    
        ¹² Пропп В. Я. Фольклор іі действнтельность. М., 1976. С. 46.
    
    16
    
    тыўныя казкі. Да асобнага разраду адносіць даследчык казкі пра жывёл. Таксама асобны від казачнага эпасу складаюць небыліцы, а анекдот — разнавіднасць казак пра людзей.
       Падзяліўшы такім чынам матэрыял, У. Я. Проп вылучае з гэтых розных па суадносінах паміж сабой катэгорый жанры казкі, да якіх адносіць «казкі чарадзейныя, кумулятыўныя, пра жывёл, аб прадметах і стыхіях, бытавыя казкі пра людзей, небыліцы і дакучныя казкі» ¹³. He кранаючы пытання аб сутнасці і правамернасці менавіта такой жанравай класіфікацыі казкі, мы зараз імкнёмся прасачыць паслядоўнасць ужывання класіфікацыйных тэрмінаў, захаванне за імі пэўнай іерархіі. Сам аўтар уяўляе яе наступным чынам: «Жанр— гэта адно са звенняў класіфікацыі. Лірычная, драматычная, эпічная паэзія —гэта роды народнай творчасці. Роды можна падзяліць на вобласці. Так, эпіка дзеліцца на вобласць эпічнай прозы і эпічнай вершаванай паэзіі. Вобласці дзеляцца на віды. Казка адносіцца да вобласці народнай прозы, гэта адзін з відаў яе. Гэты від распадаецца на казкі чарадзейныя, кумулятыўныя, пра жывёл, пра людзей і г. д. Гэта — жанры. У якасці далейшага больш вузкага тэрміна можна прапанаваць слова «тып»: тыпы распадаюцца на сюжэты, сюжэты — на версіі і варыянты» ¹⁴. Такім чынам, атрымалася наступная схема: вуснапаэтычная творчасць (фальклор)— род—вобласць—від—жанр — тып — сюжэт — версія — варыянт. Яна пабудавана на матэрыяле апавядальных эпічных твораў і ўключае новыя для класіфікацыі тэрміны «вобласць», «тып». Разглядаючы іншыя роды і віды народнай паэзіі, У. Я. Проп не абмежаваўся гэтымі класіфікацыйнымі катэгорыямі. У былінах, якія даследчык лічыць асобным відам, ён вылучае сюжэтныя групы, а затым ідэнтыфікуе іх з жанрамі: быліны гераічныя, казачныя і навелістычныя. У класіфікацыі балад ужыты яшчэ адзін тэрмін — «цыкл». Адзін цыкл аб’ядноўвае балады сямейнага і любоўнага зместу, другі «заснаваны на доўгай адсутнасці аднаго з членаў сям’і», трэці складаюць творы, якія «можна назваць баладамі гістарычнымі». Але балады — адзіны жанр, і таму роз