• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паданні Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Паданні Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 40с.
    Мінск 1990
    22.33 МБ
    К Я ШЫШЫГІНА
    ПАДАННІ НЯСВІЖА
    К. Я. ШЫШЫГІНЛ
    ПАДАННІ
    НЯСВІЖА
    МІНСК «полымя» 1990
    ББК 63.3(2Б) Ш 98
    Рэцэнзент кандыдат філалагічных навук A. В. Цітавец
    Кннга уводнт нас в мнр преданнй н легенд древней Несвнжской землн. Чнтатель сможет как бы перенестнсь на несколько столетнй назад, в те времена, когда в Несвяже м его околнцах властвовалн могуіцественные магнаты Радзнвнллы, узнает о драматнчных страннцах жнзнн города, познакомнтся с поэтмчнымм образцамн народной памятн — подлнннымн жемчужннамн фольклора.
    Шышыгіна К. Я.
    Ш 98 Паданні Нясвіжа. — Мн.: Полымя, 1990. — 40 с.: іл.
    ISBN 5345003521
    Шншнгнна К. Я. Предання Несвнжа.
    Кшга вядзе нас у свет паданняў і легендаў старажытнай Нясвіжскай зямлі. Чытач зможа як бы перанесціся на некалькі стагоддзяў назад, у тыя часы, калі ў Нясвіжы і яго наваколлі панавалі магутныя магнаты Радзівілы, даведаецца пра драматычныя старонкі жыцця горада, пазнаёміцца з паэтычнымі ўзорамі народнай памяці — сапраўднымі жамчужынамі фальклору.
    Для шырокага кола чытачоў.
    „г Q5Q30 20903—180	......
    ШМ306(03)90	10 90	ББК6 3.3(2Б)
    ISBN 5345003521	© Выдавецтва «Полымя», 1990
    ІМЯ ГОРАДА
    На Беларусі Нясвіжчына — адна з мясцін, што маюць надзвычай багатую гісторыю. Шмат цікавых, паэтычных паданняў і легендаў нарадзілася тут, у маляўнічым кутку нашай зямлі. Гэтыя своеасаблівыя помнікі даўніны хвалююць нас сваёй сувяззю з мінулым краю, вобразнасцю і непаўторнасцю. Знаёмства з імі пачнём з легенд пра назву самога горада. Існуе некалькі версій яе паходжання.
    Даўнымдаўно, калі ўсе тутэйшыя землі яшчэ былі пакрыты густым непраходным лесам, па рацэ Ушы з поўначы спусціўся ў гэты край нейкі князь з дружынай. Яны ўбачылі тут шмат дзікіх звяроў, якія зусім не баяліся чалавека. Паляванне было вельмі ўдалым. Хутка ўсе лодкі запоўніліся дзічынай. He хапіла месца вялікаму мядзведзю, якога падстрэліў сам князь. Вырашылі прыехаць па яго іншым разам. Праз некалькі дзён князь паслаў сваіх верных слуг па здабычу. Але слугі вярнуліся і далажылі князю, што мядзведзь нясвежы. 3 той пары так і пачалі называць гэтае месца, дзе потым узнікла славянскае паселішча.
    Вось якая легенда пра Нясвіж расказваецца ў 9ым томе вялікай працы «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны» пад рэдакцыяй вядомага вучонага В. СямёнаваЦянШанскага.
    Шмат гадоў таму назад, гаворыцца ў ёй, на месцы ця'перашняга горада была высокая і вельмі крутая гара. Цяжка было ўбачыць штонебудзь зза яе. Называлі гару «Невнднмой» ад спалучэння слоў «не свндеть» нічога. У час моцнай паводкі, можа яшчэ сусветнай, гэтую гару размыла на сем узгоркаў і занесла сюдм дамы я пюязьмі і цэлы карабель. Так з’явіліся пасяленцы на гэтай зямлі, a іх паселішча атрымала імя ад назвы гары.
    Некаторыя даследчыкі лічаць, што Нясвіж узнік на адным з водных гандлёвых шляхоў. Аб гэтым сведчаць шматлікія запруды на рацэ Ушы, ля вытокаў якой раскінуўся горад.
    Сапраўды, у гэтым месцы сустракаюцца дзве водныя сістэмы — рака Уша ўпадае ў магутны Нёман, які імчыць свае воды ў Балтыйскае мора, на поўдзень ад горада
    3
    пачынаецца з невялікага цяпер балота рэчка Лань, прыток Прыпяці.
    Паданне гаворыць, што там, дзе Уша і Лань блізка падыходзілі адна да адной, і ўзнікла паселішча людзей, якія дапамагалі перацягваць ладдзі ў гэтым месцы волакам. Затым яно ператварылася ў астрог і стала цэнтрам невялікага княства.
    Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму дапамагалі і вялікія балотыбагны, і шматлікія абаронцывоі, якіх называлі віжамі. Цяжка было прабрацца варожым воінам праз высокія сцены крэпасці. Кожную раніцу дазорныя на вежах дакладвалі князю аб тым, што ў горад не прайшлі варожыя лазутчыкі. У самой крэпасці было шмат — «несть чнсла» — віжаў. Ад сугучча гэтых кароткіх слоў «несць віжаў» і сталі называць горадкрэпасць.
    Наш сучаснік, аўтар шматлікіх тапанімічных слоўнікаў, прафесар В. А. Жучкевіч тлумачыць слова Нясвіж проста, без усялякай таямнічасці. Калісьці густыя зараснікі кустоў каля вады называлі свіддзю. Каля горадакрэпасці такіх кустоў не было.
    АД КАЛКІ ДА НЯСВІЖА
    Першае ўпамінанне Нясвіжа ў летапісах адносіцца да 1223 года. 3 захаду на Русь насоўваліся нямецкія і шведскія феадалы, а з усходу — манголататарскія захопнікі.
    Палавецкі хан Кацян прасіў у кіеўскага князя і іншых рускіх князёў дапамогі. Ен казаў так: «Нашу зямлю сёння забралі татары, а вашу возьмуць заўтра, абараніце нас. Калі не дапаможаце, то мы будзем перабіты сягоння, а вы заўтра».
    Кіеўскі князь склікаў блізкіх і далёкіх суседзяўкнязёў на раду. Прывёў сюды сваю дружыну 1 Юрый Нясвіжскі. Вырашылі ісці паходам на ворага. 'Гатараў трэба было сустрэць у стэпе за Дняпром на палавецкай зямлі. Дружына Мсціслава Галіцкага першай перайшла раку, сустрэлася з манголататарамі і разбіла іх перадавы атрад. Рашучы бой пачаўся 31 мая ля ракі Калкі. Вялікай трагедыяй для рускіх дружын закончылася гэтая бітва. Мужна змагаліся воіны, але сіл не хапала. Ворагі акружылі іх лагер і прапанавалі здацца ў палон. У ліку князёў, якія не здаліся непрыяцелю, а са зброяй у руках прарываліся да Дняпра, быў і нясвіжскі князь Юрый. Усе яны загінулі разам з Дружыннікамі. Тыя ж, хто трапіў у палон, паміралі ў вялікіх пакутах. Пераможцы піравалі, седзячы на дошках, пад якімі ляжалі няшчасныя. Доўга навокал разносіліся енкі і храбусценне касцей.
    Паданне расказвае, што з усіх ваяроў нясвіжскай дружыны на радзіму вярнуўся толькі адзін. Як і многія яго
    Таполя на Выставачнай паляне
    4
    2. Зак. 1210
    таварышы, ён упаў на полі бітвы з глыбокімі ранамі і страціў прытомнасць. Ворагі палічылі яго мёртвым. Ноччу паранены прыйшоў да памяці і пачуў ціхі стогн недалёка ад сябе. Воін падпоўз да паміраючага. Гэта быў яго князь. Пазнаўшы свайго дружынніка, ігаміраючы князь папрасіў яго вярнуцца на радзіму і расказаць, як пагеройску загінулі ўсе нясвіжцы, не здаліся ў палон. Малады дружыннік даў слова выканаць просьбу. Ен раскажа, як мужна змагаліся яго таварышы, перадасць апошняе слова вернасці маладой княгіні і пацалуе родную зямлю. Праз некалькі хвілін князь памёр на руках свайго вернага воіна.
    Доўгім і цяжкім быў шлях да дому. Шмат дзён і месяцаў дабіраўся дружыннік да вытокаў Ушы. У Нясвіжы яго, як і ўсіх астатніх воінаў, даўно аплакалі родныя. I вось ён, абяссілены, — каля сцен роднага горада. Расказаў пра гібель усіх дружыннікаў і князя, перадаў яго апошнія словы і сканаў. Легенда гаворыць, што на тым месцы, дзе быў пахаваны воін, заўсёды расло магутнае дрэва. У наш час гэта старая таполя, якая захавалася ў гарадскім парку на паляне, што называецца Выставачнай.
    Каля старой таполі знаходзіцца каменьпомнік, на якім напісана папольску, што ў час закладкі парку тут расло толькі гэтае дрэва.
    ва. У час палявання сабакі вывелі князя і яго світу да дзіўнага дрэва, каля якога ніякай дзічыны не было. Паляўнічыя паглядзелі ўгору і ўбачылі сярод лісця нейкі прадмет. Яго знялі. Гэта быў «вялікі цуд» — хлопчык, здаровенькіі прыгожы. КрываКрывейша сказаў Нарымунту: «Вось табе бог Пяркунас і паслаў сына. Гадуй дзіця, як роднае, і ва ўсім слухайся, бо ягонае слова будзе голасам самога Бога».
    Малога назвалі Ліздэйкам, што значыць палітоўску «знойдзены ў гняздзе». Хлопчыка, які хутка падрастаў вельмі шанавалі, з яго думкамі заўсёды лічыліся. Аднойчы да Ліздэйкі за парадай звярнуўся сам Вялікі князь Гедымін. Трэба было растлумачыць незвычайны сон, які прысніўся князю, калі ён заначаваў у даліне Святога Рога: магутны жалезны воўк гучна выў на ўсе чатыры бакі свету. Ліздэйка растлумачыў сон так: на тым месцы, дзе начаваў князь, трэба пабудаваць вялікі горад, каб слава аб ім пранеслася па ўсёй зямлі. Так узнік Вільнюс. Менавіта пасля гэтага да імя Ліздэйкі далучылася мянушка Радзівіл — ад беларускага слова «радзіць». Некалькі пакаленняў нашчадкаў Ліздэйкі карысталіся гэтым словам як мянушкай, а потым яно стала прозвішчам магутнага роду. Пачынальнікам гэтага роду па нясвіжскай лініі быў Ян Радзівіл па мянушцы Барадаты.
    РАДЗІВІЛЫ АД СЛОВА «РАДЗІЦЬ»
    На працягу многіх стагоддзяў Нясвіжам валодалі магнаты Радзівілы. Яны мелі велізарныя плошчы зямлі, атрымлівалі мільённыя даходы, аказвалі ўплыў на лёсы тысяч людзей. Многія, хто наведвае старажытны горад, пытаюцца, як з’явіліся тут Радзівілы, хто яны і адкуль.
    Вось якую легенду расказваюць у Нясвіжы. Жадаючы ўзвялічыць род, Радзівілы выводзілі сваё паходжанне ад старажытнай рымскай арыстакратыі. Нібыта пачынальнік роду, нейкі Дорспрунг, дабраўся морам у Літву і заснаваў там паселішча Рамнову (Новы Рым). Сярод нашчадкаў гэтага роду былі і палітычныя і культавыя дзеячы. Асабліва вядомым зрабіўся Вярхоўны жрэц КрываКрывейша. Ен моцна пакахаў прыгажунюлітоўку. У іх нарадзіўся сын, якога бацька, як жрэц, не меў права выхоўваць сам. Маладая маці пры родах памерла. Каму аддаць хлопчыка на выхаванне? КрываКрывейша прыдумаў хітры план. Да яго часта прыязджалі князі. Адзін з іх, Нарымунт, не меў сына. Ен прасіў жраца вымаліць у бога Пяркунаса яму наследніка. Вось гэта і паспрабаваў выкарыстаць КрываКрывейша. Калі ў чарговы раз да яго прыехаў ІІарымунт, які любіў паляванне, жрэц загадаў пакласці маленькага сына ў люльку, аздобіць яе кветкамі і павесіць на высокае дрэ
    ПАПОВАЯ ГОРКА
    На паўночны ўсход ад Нясвіжа ў маляўнічым кутку нясвіжскага парку размясцілася Паповая горка. Гэта высокі, пакрыты лесам узгорак на беразе ракі Ушы.
    3 яго назвай звязаныя падзеі, што адбываліся тут у сярэдзіне XVI стагоддзя, калі пачаліся ганенні на пратэстантаў з боку езуітаў. Паданне гаворыць, што на ўзгорку калісьці была капліца, у якой памясцілі на пяць дзён без вады і ежы некалькі дзесяткаў злоўленых пратэстантаў. Ім было прапанавана адрачыся ад сваёй веры. Калі праз пяць дзён капліцу адчынілі, то знайшлі жывым толькі аднаго, які таксама пад вечар памёр. Усе загінуўшыя былі пахаваны на гэтым жа ўзгорку. Розных прапаведнікаў просты народ называў папамі. 3 таго часу і ўзгорак з пахаванымі прапаведнікаміпратэстантамі пачалі называць Паповай горкай. У канцы XVI стагоддзя на плошчы ў Нясвіжы палілі кнігі беларускага асветнікафілосафа Сымона Буднага. Сам Сымон Будны, ратуючыся ад пагоні, ледзь не патануў.
    Некаторыя легенды, што расказваюць аб тым часе, сцвярджаюць, быццам у Нясвіжы была ўчынена малая Варфаламееўская ноч. Але гэта не зусім адпавядае гістарычным фактам. Малая Варфаламееўская ноч мела месца ў Вільні, дзе на кастрах гінулі кнігі асветнікаў, у тым ліку Сымона Буднага. Вось чаму сёння цяжка знайсці хаця б некалькі экземпляраў нясвіжскіх выданняў таго часу.