• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паданні Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Паданні Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 40с.
    Мінск 1990
    22.33 МБ
    6
    7
    Слуцкая брама
    ПАСЛЯДОЎНІК МІКЕЛАНДЖЭЛА
    Да нашых дзён захаваліся ў Нясвіжы цудоўныя будынкі феадальнага замка, касцёла, ратушы, жаночага кляштара, Слуцкай брамы і іншых. У здзіўленні спыняюцца шматлікія госці горада перад гэтымі помнікамі сівой мінуўшчыны. Часта ім расказваюць зусім неарыгінальную легенду аб тым, як архітэктара і мастака асляпілі магнаты, каб ён ужо ніколі не змог стварыць нічога прыгажэйшага. Але гэта не мае пад сабой ніякіх гістарычных падстаў. Добра вядома толькі тое, што галоўным архітэктарам Нясвіжскага дварцовазамкавага комплексу і касцёла езуітаў быў італьянец Ян Марыя Бернардоні. Гэта ён, маўклівы манах з невялікага горада Кома, вучань Віньёлы, які працаваў з Мікеланджэла, сам удзельнік будаўніцтва сабора святога Пятра ў Рыме, прынёс магутныя ідэі Адраджэння на землі славян. Мяркуюць, што памёр ён у Нясвіжы ў 1605 годзе. Самыя цудоўныя яго творы зберагліся ў невялічкім беларускім горадзе і ў нашы дні выклікаюць захапленне сваёй нязгаснай прыгажосцю.
    Легенда аб мастаку, у якога адабралі зрок, упарта жыве на Нясвіжскай зямлі. Хто быў той мастак у сапраўднасці — невядома.
    ВЯЛІКІ ГАЛАНДЗЕЦ У НЯСВІЖЫ
    На Нясвіжчыне з даўніх часоў існуе легенда пра тое, што сюды прыязджаў знакаміты мастак Рэмбрандт. Яго запрасілі, калі пачала складвацца замкавая карцінная галерэя, адна з багацейшых на гэтых землях. У ёй налічвалася да 1000 мастацкіх твораў на палатне і дрэве. Частка іх, у большасці сваёй партрэтнага жанру, захавалася да нашага часу і ўпрыгожвае зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР і іншых музеяў краіны і свету.
    Польскабеларускі паэт У. Сыракомля піша аб магчымым наведванні Нясвіжа вялікім галандцам у сваёй этнаграфічнай працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах». Ен сцвярджае, што Рэмбрандта запрасілі з мэтай атрымаць кансультацыі па стварэнню галерэі і заказалі яму некалькі парадных партрэтаў. Але пакуль не ўстаноўлена, калі прыязджаў Рэмбрандт на беларускія землі. Цяжка знайсці і творы, якія ён, магчыма, напісаў у Нясвіжы. Беларускі мастак А. Кашкурэвіч прыслаў у нясвіжскі школьны музей невялікі фотаздымак карціны Рэмбрандта «Польскі коннік», якая магла быць намалявана па нясвіжскіх уражаннях. Само палатно ў нашы дні знаходзіцца ў музеі Ньюйорка. Але ўсе гэтыя разважанні яшчэ не доказы. Пакуль мы можам успрымаць звесткі пра наведванне мастаком Нясвіжа толькі як цікавую легенду.
    Нясвіжскі замак. Гаспадарчы дворык
    ЧОРНАЯ ДАМА
    Больш чатырох стагоддзяў жыве ў Нясвіжы паданне аб Чорнай даме. Пра яе раеказвалі ў сваіх творах многія літаратары, мастакі, музыканты. 3 гэтай легендай знаёмяць шматлікіх турыстаў экскурсаводы, прыводзячы іх да цудоўнага палацазамка ў жывапісным парку. У вуснай народнай творчасці яна жыве ў розных варыянтах.
    11
    10
    Арка параднага двара замка
    Вось што расказваюць у Нясвіжы.
    ...У сярэдзіне XVI стагоддзя ўладаром горада быў магутны і слаўны Мікалай Радзівіл па мянушцы Чорны. У літаратуры ён падаецца як здольны дыпламат, адукаваны дзяржаўны дзеяч, вельмі ўплывовы ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1547 годзе Мікалай Чорны дамогся для сябе тытула князя, але не супакоіўся на гэтым. Ен марыў выйсці зпад улады польскай кароны і стаць самому незалежным каралём у княстве Літоўскім. Каб здзейсніць гэту мару, Радзівіл выкарыстаў новую плынь у рэлігіі — пратэстантызм. Сам князь прыняў вучэнне Кальвіна і запрасіў у Нясвіж шматлікіх рэфарматараў. Іменна ў гэты час пачала дзейнічаць Нясвіжская друкарня, у якой былі выдадзены кнігі на беларускай мове. Яшчэ болей узрос ўплыў Мікалая Чорнага, калі ён парадніўся з будучым польскім каралём Жыгімонтам II Аўгустам праз сваю стрыечную сястру Барбару Радзівіл.
    Прыгажуня Барбара жыла ў Вільні. Яе бацька лічыўся спрактыкаваным палкаводцам, якога называлі Геркулесам Літоўскім за тое, што ён атрымаў 30 перамог над ворагам. Дарэчы, яго партрэт, выкананы ў манеры нямецкага Адраджэння, захаваўся да нашага часу, быў рэстаўрыраваны ў 1982 годзе. Есць меркаванне, што яго напісаў адзін з Кранахаў. Барбара рана страціла бацьку, а ў хуткім часе і першага мужа. Дамы маладой удавы і каралевіча Жыгімонта знаходзіліся побач. Каралевіч не застаўся раўнадушным да прыгажосці Барбары. Яны пачалі сустракацца і неўзабаве моцна пакахалі адзін аднаго. Хутка аб гэтым даведаліся сваякі. Асабліва занепакоіўся нясвіжскі Радзівіл — Мікалай Чорны. Ен клапаціўся аб рэпутацыі сястры і вырашыў прыняць неабходныя захады, каб зберагчы імя яе і свайго роду ад непажаданых плётак. Небяспека была ў тым, што маці каралевіча Бона Сфорца люта ненавідзела «выскачак» Радзівілаў.
    Стары кароль дажываў апошнія дні. У хуткім часе манархам павінен быў стаць яго сын. Жонку для яго шукалі сярод магутнейшых каралеўскіх двароў Еўропы.
    Нясвіжскі Радзівіл вырашыў сам паехаць у Вільню і навесці парадак. Ен бярэ з сабой стрыечнага брата Мікалая Рыжага (роднага брата Барбары) і накіроўваецца да каралевіча. У рыцарскім адзенні браты выглядалі вельмі грозна. Яны запатрабавалі ад Жыгімонта канчатковага рашэння: альбо ажаніцца з Барбарай, альбо больш з ёй не сустракацца. Каралевіч, які ведаў сваё няўстойлівае становішча, адносіны каралевымаці да прадстаўніцы роду Радзівілаў, а таксама інтрыгі пры польскім двары, мусіў даць слова, што ён пакіне каханую.
    Браты зрабілі выгляд, што ад'язджаюць з Вільні. Каралевіч жа захацеў зноў пабачыцца з Барбарай. У час сустрэчы закаханых раптоўна з'явіліся браты і запатрабавалі ад Жыгімонта ажаніцца з іх сястрой, бо ён парушыў сваё
    3. Зак. 1210
    13
    Мікалай Радзівіл Чорны
    Барбара Радзівіл — Чорная дама
    слова. Каралевіч згадзіўся, таму што вельмі кахаў Барбару. Папрасіў толькі, каб шлюб застаўся ў тайне да той пары, пакуль ён не стане каралём, інакш не зможа абараніць не толькі Барбару, але і сябе.
    Праз некаторы час Жыгімонт Стары памёр. Каралевіча спешна выклікаюць у Кракаў. Бона Сфорца актыўна шукае для маладога караля нявесту. Шлюб павінен умацаваць трон і павялічыць прэстыж Рэчы Паспалітай у Еўропе. Як удар грому была вестка, што ў караля ўжо ёсць жонка Бона Сфорца прыкладае ўсе намаганні, каб сейм не каранаваў Барбару. Для вырашэння гэтага пытання Мікалаю Чорнаму прыйшлося спецыяльна паехаць у Рым да папы. Калі сейм усё ж такі быў вымушаны каранаваць Барбару, каралевамаці ў знак пратэсту пакінула Кракаў і выехала на радзіму — ў Італію. Яна забрала з сабой увесь свой двор, але пакінула агентаў з заданнем атруціць ненавісную каралеву. Да нашых дзён дайшло прозвішча аптэкара Монці, які замест патрэбнага лякарства прыгатаваў яд, што паволі, але няўмольна звёў квітнеючую прыгажуню ў магілу. Барбара была каранавана ў снежні 1550 года, а праз шэсць месяцаў, у маі 1551 года, яе не стала.
    Роспач і гора караля былі бязмернымі. Па завяшчанню памёршай труну з яе целам павезлі ў Вільню. Няўцешны кароль усю дарогу ад Кракава ішоў за труной пешшу. Пахавалі Барбару ў Кафедральным саборы на плошчы Гедыміна. Саркафаг з яе муміяй знаходзіцца там і ў нашы дні.
    Пра вялікае каханне і гора караля напісана шмат твораў. Жыве яно і вось ў такой легендзе.
    Кароль пасля смерці каханай так сумаваў, што вырашыў пры дапамозе алхімікаў вызваць яе душу. Як сведчаць гісторыкі, зрабіць гэта ўзяліся Твароўскі і Мнішак (гістарычныя асобы). У паўзмрочнай зале было ўсё падрыхтавана, каб з дапамогай люстраў, на адным з якіх была выгравіравана постаць Барбары ва ўвесь рост у белым адзенні, разыграць сцэну сустрэчы караля і душы яго дамы сэрца. Караля пасадзілі ў крэсла і хацелі прывязаць рукі да падлакотнікаў, каб ён незнарок не дакрануўся да прывіду. Жыгімонт даў слова, што будзе сядзець спакойна і толькі на адлегласці запытае ў каханай, як яму жыць далей. Але, калі з’явілася здань, ён ад хвалявання забыўся на сваю клятву, ускочыўшы з крэсла, кінуўся да прывіду са словамі: ♦ Басенька мая!» і хацеў яе абняць. Пачуўся выбух, пайшоў трупны пах — цяпер душа Барбары не магла знайсці дарогу ў магілу, вечна ёй блукаць па зямлі. Вось з таго часу і ходзіць яна сярод людзей, а пасля смерці караля пасялілася ў Нясвіжскім замку. Перад жывымі заўсёды з’яўлялася ў чорным адзенні ў знак жалобы па сваім загубленым каханні. У замку лічылі, што прывід папярэджвае гаспадароў, калі пагражае якаянебудзь небяспека, вайна, хвароба.
    У сярэдзіне XVIII стагоддзя Чорная дама пачала выконваць новыя абавязкі — сачыла за паводзінамі маладых прыгожых дзяўчат і жанчын. Некаторых яна правучвала ў цёмных месцах у час баляў, калі яны дазвалялі сабе з’яўляцца ў вельмі адкрытых туалетах.
    У існаванне ў замку Чорнай дамы верылі і немцы, якія двойчы акупіравалі Нясвіж. Калі яны бачылі ў канцы парку штонебудзь чорнае, то з крыкам «Шварц фрау!» стралялі ў тым напрамку і беглі хавацца. Гэтым часта карысталіся партызаны.
    Хутка пасля заўчаснай смерці Барбару пачалі лічыць святой. Мастакі пісалі абразы маці боскай з яе партрэтаў. Адзін з іх цяпер знаходзіцца ў Вільнюсе. Наш сучаснік беларускі паэт Янка Сіпакоў напіеаў на гэты сюжэт баладу пад назвай «Просьба».
    ДУБ I САСНА
    Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея— Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, як закаханыяна ўсё жыццё. Вакол помніка — агароджа і надпіс: «Аберагаецца дзяржавай». У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў.
    Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны вялікі прыгонны тэатр. Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. На нясвіжскай сцэне пачалі аддаваць перавагу балету і оперы. Артыстаў рыхтавалі з мясцовай прыгоннай дзятвы. Іншаземцаўбалетмайстраў здзіўлялі здольнасці дзяцей да танца, іх талент. Ужо праз трычатыры гады маленькіх артыстаў можна было паказаць любому, нават самаму патрабавальнаму гледачу Еўропы. Вядомыя ўсяму свету майстры балета Дзюпрэ і Пуціні гаварылі, што ніколі не паверылі б у магчымасць за такі кароткі час навучыць прафесіянальна танцаваць, калі б самі на свае вочы не пераканаліся ў гэтым. У Слуцку таксама існаваў прыгонны тэатр. Родныя браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаўтанцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў. У Нясвіж быў запрошаны і сам праслаўлены Дзюпрэ.