• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паданні Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Паданні Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 40с.
    Мінск 1990
    22.33 МБ
    У сястры аднаго з Радзівілаў была дачка Марыя, дзяцінства якой прайшло ў маёнтку бацькоў паблізу Клецка. Дзяўчынцы дазвалялася свабодна гуляць у парку і ваколіцах, сябраваць з дзецьмі шляхты і дваровымі аднагодкамі.
    Сярод дворні звяртаў на сябе ўвагу не толькі вонкавай прыгажосцю, але і вялікімі здольнасцямі да мастацтва хлопчыксірата. Усе яго клікалі прыгажун Ян. Так ён зваўся і пазней. Дачка магутных магнатаў і сын простага селяніна пасябравалі і яшчэ ў дзіцячыя гады далі клятву не разлучацца ніколі ў жыцці. Але абставіны аказаліся суровымі і жорсткімі да юных закаханых.
    Бацькі Марыі памерлі рана і яе ўзялі на выхаванне ў Нясвіжскі замак. Ніякіх вестак пра хлопчыка яна не атрымоўвала. Жыццё ў замку вельмі адрознівалася ад ранейшага. Тут дзейнічалі няўмольныя законы роду Радзівілаў. Сустракацца з ніжэйшымі па паходжанню забаранялася. Ніякай сва
    боды цяпер Марыя не мела. Яна зрабілася маўклівай, многа чытала і нікому не давярала сваіх сардэчных таямніц. Марыі ўдалося ўпрасіць князя ўзяць для яе пакаёўку з бацькоўскага маёнтка — колішнюю сяброўку дзяцінства. Ей Марыя магла расказаць самыя свае патаемныя думкі, папрасіць дапамогі і парады. Уладары замка мелі на мэце ажаніць Марыю і свайго хворага сына, яе стрыечнага брата. У гэтым выпадку багаты пасаг Марыі далучаўся да багацця нясвіжскіх Радзівілаў.
    У замку ўжо некалькі гадоў працавалі садоўнікі, майстры паркавай архітэктуры. Замежныя спецыялісты не маглі справіцца з вялікай працай, якую задумалі ўладальнікі. Шукалі здольную мясцовую моладзь. Некаторых хлопцаў пасылалі ў іншыя краіны, каб яны знаёміліся з паркавай культурай еўрапейскіх краін. У лік такіх трапіў і прыгажун Ян. Ен прабыў за мяжой чатыры гады, дасканала вывучыў усе асаблівасці пейзажных паркаў Італіі, Францыі, Германіі, пабываў у Пецярбургу. Здольны юнак шмат чытаў, вывучыўся іграць на скрыпцы.
    Аднойчы Марыя пачула чароўныя гукі, поўныя пачуцця і гармоніі. Яны даносіліся з паляўнічага доміка, дзе жылі садаводы. Дзяўчына вельмі тонка адчувала музыку і зразумела, што іграў вялікі майстар. На яе запытанне пакаёўка адказала, што іграў Ян, іх добры сябар далёкай пары дзяцінства. Нядаўна ён пасяліўся ў Нясвіжы пасля замежных вандраванняў. Марыя страціла спакой і марыла аб сустрэчы. Каханне яе ўспыхнула з новай сілай. Хутка мары здзейсніліся. Яны сустрэліся ў замкавай бібліятэцы, дзе хлопцу дазволілі браць кнігі па мастацтву. Першы погляд Яна паведаміў князёўне, што ён незабыў іх сустрэч у дзяцінстве і кахае яе так, як і раней.
    3 дапамогай вернай пакаёўкі сустрэчы зрабіліся частымі. Маладыя людзі задумалі пажаніцца без дазволу сваякоў. Іх тайна зрабілася вядомай гаспадарам замка, калі ў Марыі павінна было нарадзіцца дзіця і яна рашыла больш не таіцца. Але гэта было б чорнай плямай на ўсім родзе знатных магнатаў. Яны абвясцілі Марыю псіхічна хворай і змясцілі ў адну з вежаў. Там Марыя нарадзіла дзяўчынку, якую назвала Марысяй. Але маці, што яшчэ ляжала ў гарачцы, разлучылі з маленькай дачушкай. Слугам было загадана нікога не пускаць да яе, аберагаць ад усялякіх навін.
    Некалькі дзён няшчасная нічога не ведала пра лёс Яна і Марысі. Але аднойчы ноччу ў вежу прабралася пакаёўка і паведаміла, што Яна, па чутках, вывезлі ў вёску, дзе забілі, a маленькую Марысю таксама загубілі і пахавалі як няхрышчаную за возерам. Пакаёўка ўзялася правесці Марыю да яе магілкі. Аглушаная горам Марыя ўскочыла з ложка і з распушчанымі валасамі, у белай доўгай кашулі панеслася да возера. Слугі не змаглі яе затрымаць. Як прывід, пранеслася яна па двары і доўгай грэблі і апынулася на месцы, дзе была свежаўскапаная зямля. Пакаёўка пацвердзіла, што іменна тут ляжыць яе дачушка. Бедная маці рвала на сабе валасы, так
    22
    23
    крычала ад болю і роспачы, што хутка страціла сілы і прытомнасць. Пры двары паведамілі, што яна памерла ў выніку псіхічнага захворвання і як мага хутчэй паклалі яе ў труну.
    Так трагічна абарвалася жыццё закаханых. Кажуць, што нясвіжскія салаўі вясной пяюць так цудоўна, бо навучыліся калісьці, слухаючы гукі скрыпкі Яна, а слёзы Марыі ператварыліся ў брыльянты расы на пышным дыване травы ў парку.
    Кажуць, што пахаванай жывой у склепе прысвечаны і помнік у самім касцёле — у правым бакавым алтары зверху есць цудоўная мармуровая скульптура маладой жанчыны, якая сядзіць на труне. Але пра гэтую скульптуру ёсць і іншыя меркаванні.
    АВЭ МАРЫЯ
    Пасля выхаду ў свет кнігі «Музы Нясвіжа» многія жыхары горада пыталіся ў аўтара, чаму ў ёй нічога не сказана пра музычны твор «Авэ Марыя»? Яны, канечне, мелі на ўвазе ЦУДоўную песню Шуберта. Па іх меркаванні, яна была спецыяльна напісана для нясвіжскай манашкі, якая мела цудоўны голас і незвычайную прыгажосць. Спачатку такія думкі здаліся вельмі наіўнымі. Але пошукі ў гэтым напрамку прывяЛ1 да настУпнага падання. У асобных творах ёсць звесткі аб тым, што адна дзяўчына, сэрца якой было, як кажуць у народзе, разбіта, пайшла ў манастыр. Трагічны лёс маладой манашкі і надзвычай вялікія здольнасці да спеваў нарадзілі легенду, што іменна для яе быў напісаны твор «Авэ Марыя». Але, безумоўна, толькі не Шубертам (меркаванне аўтара), а якімнебудзь іншым кампазітарам, бо да гэтай тэмы звярталіся многія музыканты.
    ... Нясвіжскі князь Караль Станіслаў быў даволі ўлюбчывы. He адна дзяўчына чула ад яго словы «вялікага кахання». Але вось аднойчы ён сустрэў надзвычай прыгожую простую дзяўчыну, бацька якой быў мастаком пры Нясвіжскім замку. Праз некаторы час князь так моцна пакахаў красуню, што вырашыў лепш адрачыся ад вялікай спадчыны, каб толькі ажаніцца з ей. Гэта моцна ўстрывожыла княгіню. Яна вырашыла дзейнічаць хітрасцю.
    Пры нясвіжскім двары выхоўвалася стрыечная сястра князя, вельмі багатая і высокага звання. Аднойчы, калі ўсе нясвіжскія магнаты гасцявалі ў Вільні, маці папрасіла сына і выхаванку апрануцца пасвяточнаму і прыбыць у касцёл на ненкія ўрачыстасці. Так здаралася часта, і асаблівай увагі на запрашэнне малады Радзівіл не звярнуў. Ен выканаў просьбу і прыбыў у вызначаны час у касцёл. Людзей там было мала, гарэлі не ўсе свечкі. Пакуль ён зразумеў, што апынуўся на сваім уласным вяселлі, то маці ўжо паспела злучыць руку сына з рукой сваёй выхаванкі.
    Даведаўшыся пра такое каварства, падманутая дзяўчына пайшла ў манастыр. Цудоўны голас так прыцягваў ўсе сэрцы, што манашку нават лічылі святой, калі яна спявала. Каму давялося хоць раз пачуць гэты спеў, адчуць у ім роспач і сум, ужо ніколі не маглі забыць яго. Анёл апусціўся з неба і ўсяліўся ў душу прыгажуні.
    НЯЗНОЙДЗЕНЫ КЛАД
    Велізарныя багацці былі сабраны ў нясвіжскім замку. Асаб ліва вялікія памеры набылі яны ў канцы XVIII стагоддзя. Па словах У. Сыракомлі, сяляне плацілі за ўсё: за карыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыб, а магчыма, «і за само паветра».
    Нясвіжскія магнаты маглі дазволіць сабе жыць у раскошы, валодаць выдатнымі творамі мастацтва, утрымліваць пышныя дварцовыя капэлы і тэатры, здзіўляць свет эксцэнтрычнымі выхадкамі.
    Самай папулярнай легендай, якую расказваюць гасцям старажытнага Нясвіжа, з'яўляецца паданне аб велізарным кладзе, які налічваў 60 пудоў каштоўнасцей. Гэта была родавая скарбніца, якая папаўнялася на працягу многіх стагоддзяў. Уладальнікі не мелі права нічога з яе ні прадаць, ні аддаць у пасаг, ні вывезці з тэрыторыі Нясвіжа. Нават у грозныя гады ваенных нашэсцяў, вялікіх пажараў і нягод каштоўнасці павінны былі заставацца ў якімнебудзь тайніку, пра які ведаў толькі сам князь і яго давераны слуга. Гэтыя патаемныя сховішчы маглі размяшчацца ў адным з падземных хадоў — пра іх так многа гавораць у Нясвіжы. Кажуць, што пераходы ад замка і касцёла ішлі ў бок Міхальскай гары, дзе калісьці ўзвышаўся касцёл святога Міхала і манастыр, да старажытнага парка Альба.
    Многія цікавяцца, што ўваходзіла ў гэту велізарную скарбніцу. Ці былі каштоўнасці на самой справе? Хто іх бачыў? Ёсць шмат пісьмовых сведчанняў аб існаванні незлічоных багаццяў нясвіжскіх Радзівілаў. Расійскі пасол князь М. В. Рапнін, які быў у складзе світы караля Станіслава Аўгуста, апошняга манарха Рэчы Паспалітай, пісаў у данясенні імператрыцы Кацярыне II: «Кароль заехаў да К. С. Радзівіла ў Нясвіж. Пасля бліскучага феерверка і абеду на 300 асоб, кароль спусціўся ў падзямелле замка і ўбачыў залатыя зліткі, укладзеныя да самай столі. Золата было на сотні пудоў, мноетва залатых рэчаў ды 12 апосталаў з гэтага металу і срэбра, уеыпаныя каштоўнымі камянямі».
    3 захапленнем пісаў аб скарбах Радзівілаў і міністр замежных спраў Расійскай імперыі А. Чартарыскі: «Багаты замак у Нясвіжы. У 18 залах адных толькі ўпрыгожанняў сабралася на 5 альбо 10 мільёнаў дукатаў. Каштоўныя калекцыі зброі.
    24
    25
    карцін, кніг, брыльянтаў. Але няма нічога даражэйшага, чым калекцыя «12 апосталаў», 5 з іх чыстага золата і ўсыпаныя каштоўнымі камянямі».
    У дзевятым томе працы «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны», які выдадзены ў Пецярбургу ў 1905 годзе, запісана: «Збераглося, між іншым, паданне, што тут (у Нясвіжы) былі схаваны велізарныя, масіўныя срэбраныя статуі дванаццаці апосталаў, багаты архіў, у якім зберагалася шмат пісьмаў еўрапейскіх манархаў, а таксама важныя дакументы па гісторыі Літвы, Польшчы. Акрамя таго, тут былі дыпломы, прывілеі, граматы, сапраўдны акт уніі і була папы Урбана XII. Куды ўсё гэта падзелася — невядома».
    Другое пытанне — адкуль трапілі тыя ўнікальныя рэчы ў скарбніцу? Гісторыкі лічаць, што каштоўная калекцыя «12 апосталаў» магла прыбыць у Нясвіж з Канстанцінопаля ў пачатку XVII стагоддзя. Сярэбраны набор быў падораны Мікалаю Радзівілу па мянушцы Сіротка рымскім папам. Шмат што перадаў у Нясвіж польскі кароль Ян Сабескі, які атрымаў бліскучую перамогу над туркамі пад Венай і захапіў вялікі абоз з каштоўнасцямі. Многія экзатычныя рэчы з гэтай калекцыі выклікалі захапленне ў тых, каму пашанцавала іх бачыць. Выдзяляўся яшчэ стол на 12 асоб дзівоснай работы майстроў эпохі Адраджэння, паходжанне якога невядомае. У. Сыракомля жартаваў, што на ім Радзівілы падлічвалі свае мільённыя прыбыткі.
    Рабаўнікі не аднойчы рабілі спробы захапіць скульптуры апосталаў. Гэта стала прычынай таго, што сапраўдныя статуі былі схаваны ў патаемныя месцы, а ў Блакітнай зале замка стаялі памайстэрску зробленыя копіі з воску, упрыгожаныя фальшывымі каштоўнымі камянямі. Неспрактыкаванаму воку цяжка было адрозніць падробку ад сапраўдных твораў мастацтва. Кажуць, што разам з апосталамі ў зале выставілі і васковыя фігуры тых рабаўнікоў, якія спрабавалі іх украсці. Гэта, як піша мінскі журналіст В. Бабровіч, была першая ў свеце калекцыя васковых фігур і існавала яна намнога раней, чым знакамітая лонданская галерэя.