• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паданні Нясвіжа  Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Паданні Нясвіжа

    Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая

    Выдавец: Полымя
    Памер: 40с.
    Мінск 1990
    22.33 МБ
    Асаблівай вядомасцю карысталася скарбніца ў другой палове XVIII стагоддзя ў часы вядомага Пане Каханку, як называлі Караля Станіслава Радзівіла. У літаратуры сустракаюцца звесткі аб тым, што насуперак катэгарычнай забароне вывозіць статуі з Нясвіжа гэты арыгінал спрабаваў некаторыя з іх вазіць за сабой па Еўропе і нават іншы раз закладваў святога Луку ці Матвея, калі ў яго было туга з грашыма. Але ён заўсёды выкупаў гэтыя каштоўныя рэчы і ў рэшце рэшт прывёз іх назад у Нясвіж.
    Пасля смерці Пане Каханку ўся агромністая спадчына перайшла да яго пляменніка Дамініка Радзівіла. Гэты апошні князь нясвіжскай лініі Радзівілаў быў на службе ў рускага імператара, але ў 1812 годзе ў час Айчыннай вайны з французамі здрадзіў яму і перайшоў да Напалеона. Узяўшы з сабой
    5000 уланаў, ён рушыў з ворагам на Маскву. Як і Напалеона, яго чакалі бясслаўныя ўцёкі з палаючай сталіцы.
    Пры маланкавым адступленні Дамінік з часткай людзей заехаў у замак толькі на некалькі гадзін. Ен павінен быў дамовіцца аб тайніку для скарбніцы, сакрэт якога ведалі толькі сам князь і ўпраўляючы. Дамінік вымушаны быў паспешліва ўцякаць у бок Вільні. Астатнія свае багацці, акрамя скарбніцы, ён распарадзіўся грузіць на фурманкі і пасылаць яму наўздагон. Але ўпраўляючы не паспеў выканаць апошняга загаду свайго гаспадара. У Нясвіж уступілі рускія войскі пад кіраўніцтвам адмірала Чычагава. Усё нагружанае на фурманкі пачалі адпраўляць у другі бок. Упраўляючы рызыкнуў толькі патаемна адправіць на кані ганца ў бок Вільні з запіскай, дзе паведамлялася, што скарбніца захавана, як і дамовіліся, а ўсё астатняе вывозіць Чычагаў. Ганца злавілі рускія афіцэры каля Міра і расстралялі за сувязь з ворагам, а запіску прывезлі ў Нясвіж. Тут хутка даведаліся, што яе пісаў упраўляючы. Але той не сказаў, дзе была схавана скарбніца, і быў павешаны ў двары замка. Другі знаўца тайны клада, сам князь, праз некаторы час быў смяртэльна паранены і памёр. 3 таго часу рабіліся шматлікія спробы знайсці скарбніцу, але поспеху яны не мелі.
    Ахвярай пошукаў у першую чаргу стаў цудоўны парк Альба. Ен увесь быў перакапаны. Дарэчы, некалькі слоў пра гэты куток Нясвіжа. Парк пачаў складвацца яшчэ ў XVI стагоддзі. Тут быў створаны звярынец. Мікалай Сіротка прывёз сюды многіх жывёл, якіх на Беларусі да таго часу не ведалі. У XVIII стагоддзі звярынец павялічылі. У ім трымалі дзесяткі зуброў, сотні мядзведзяў, ваўкоў, аленяў, ласёў. На штучных вадаёмах і каналах плавалі лебедзі. Тут дзейнічала марская школа. У цэнтры парку была збудавана летняя рэзідэнцыя князёў у выглядзе палаца святой Сафіі, як у Стамбуле. Па берагах каналаў пабудавалі невялікія хаткі розных стыляў: фінскія, швейцарскія, кітайскія, японскія, беларускія пад саломай і г. д. Над кожнай хаткай быў прымацаваны знак якоганебудзь звера: мядзведзя, тыгра, слана... У канцы красавіка гэтыя ідылічныя домікі засялялі прыдворныя князя. Сам ён назначаўся войтам, а астатнія ператвараліся ў «сялян». Кожная сям’я апрацоўвала невялікі кавалачак зямлі, мужчыны пасвілі бараноў са званочкамі на шыях, а пастухі з гітарамі спявалі народныя песні. Пасля 1812 года ад усіх гэтых будынкаў не засталося і следу. Цяпер тут уражваюць толькі векавыя дрэвы, асабліва магутныя дубы.
    He аднойчы рабілі спробы знайсці скарб немцы — і ў першую, і ў другую сусветныя войны. У 1941—1944 гадах спецыяльная сапёрная рота шукала яго. Шмат каштоўных рэчаў было знойдзена і адпраўлена ў Германію, але галоўнай скарбніцы так і не знайшлі.
    Трэба яшчэ адзначыць і той факт, што ў Нясвіжы знайшлі некаторую колькасць каштоўнасцей, якія ўваходзілі ў шырока
    26
    27
    вядомы спіс награбленай Напалеонам маёмасці. Можа і астатнюю частку хавае нясвіжская зямля?
    ДЗІВОСЫ КАРАЛЯ СТАНІСЛАВА, ПАНЕ КАХАНКУ
    Найвялікшая колькасць паданняў складзена пра авантурыста і дзівака, фантаста і п’яніцу Караля Станіслава па мянушцы Пане Каханку. Пра яго паходжанні любіў слухаць малады Канстанцін Паустоўскі, які лячыўся ў нясвіжскім шпіталі ў час першай сусветнай вайны. Калі яму дазволілі хадзіць, ён наведваўся да старажылаў Нясвіжа і выслухоўваў шматлікія легенды, што ходзяць пра часы Пане Каханку, пра пацехі князясумасброда, пра тысячы «хлопаў», якія стаялі з паходнямі ўздоўж дарогі да Нясвіжа, калі Пане Каханку сустракаў авантурыстку Кінгстан, аб шумных паляваннях, пірах, самадурстве і шляхецкіх фанабэрыях.
    Хадзіў анекдот аб тым, як Караль Станіслаў навучыўся чытаць. Пасля смерці першых дзяцей бацькі не вельмі прымушалі да вучобы гультаясына. Нават у пятнаццаць гадоў распешчаны паніч не ўмеў чытаць, пакуль аднаму дасціпнаму настаўніку не прыйшоў у галаву арыгінальны спосаб навучыць таго літарам. Ен рысаваў іх крэйдай на дошцы, а потым прасіў вучня цаляць у іх са стрэльбы.
    У Нясвіжы расказваюць паданне пра тое, як Пане Каханку катаўся ў санках, запрэжаных мядзведзямі. Невядомы мастак перадаў гэта на карціне «Свавольная язда Пане Каханку». На ёй разваліўся ў аднамесных санках фанабэрысты магнат. Ен адвярнуўся ад людзей, якія ў жаху ўцякаюць ад незвычайнага картэжу. Коні ўсталі на дыбы, убачыўшы дзікіх мядзведзяў. Колькі магло быць ахвяр пры такіх забавах!
    Расказваюць, што Пане Каханку спрабаваў катацца летам у санках па дарозе, пасыпанай соллю. Пісьменнік П. I. Мельнікаў (Андрэй Пячэрскі) напісаў аб гэтым у кнізе «Князёўна Тараканава і прынцэса Уладзімірская». У Нясвіжскім замку аднойчы летам сабралася мноства гасцей. Баль працягваўся да глыбокай ночы, але і ноччу госці пакутавалі ад спякоты. Пекныя пані і маладыя паненкі часта мянялі свае ўборы і выціралі хусцінкамі твары. Даволі поўны, князь больш за ўсіх цярпеў ад гарачыні. У адзін з такіх момантаў ён звярнуўся да прысутных і паабяцаў на раніцу зіму і катанне ў санках. Такі жарт быў занадта смелы нават для князя. Госці вырашылі, што князь вельмі п’яны. Але якое ж было іх здзіўленне, калі раніцай яны ўбачылі «снег» на двары замка і сані, якія чакалі іх. I ўсё гэта пад промнямі гарачага летняга сонца! Прыгледзеўшыся, госці зразумелі, што ўсё наваколле было ўсыпана соллю. Дарагой, прывазной у той час зза мяжы! Карэты паехалі да касцёла. Пасля такога катання сяляне і бяднейшая шляхта запасліся дэфіцытам на гады. Аднойчы князь убачыў,
    Караль Станіслаў Радзівіл — Пане Каханку
    як адзін шляхціц сыпле соль з дарогі ў сваю брычку. Ен загадаў слугам насыпаць да самага верху, каб сквапны пан ішоў побач пешшу, а людзі ведалі, які ён скнара і як зганьбіў свой шляхецкі гонар.
    Расказвае ў сваёй аповесці Мельнікаў яшчэ пра адно здарэнне ў духу Пане Каханку, вялікага выдумшчыка. Аднойчы ён так разышоўся, што нават яго закадычны сябар, небага
    28
    29
    ты шляхціц, не вытрымаў і абазваў князя ілгуном. Той у запале адказаў аплявухай. Гэта вялікая абраза замуціла розум гордаму шляхціцу, і ён кінуўся да Радзівіла з нажом. Ледзьве паспелі схапіць яго за рукі і вывесці з замка.
    Абражаны шляхціц пачаў судовую справу за свой гонар, але суд аказаўся на баку багатага. Бедалага ўсё прасудзіў да ніткі і аднойчы паявіўся ў замку перад князем. Здзіўлены магнат запытаў, як ён асмеліўся з’явіцца яму на вочы, і вось што пачуў у адказ. На свеце ёсць два вялікія дурні: першы — князь, бо асмеліўся раўняць сябе з Кацярынай Вялікай, а другі — ён, шляхціц, таму што ўзяўся судзіцца з князем. Параўнанне з імператрыцай спадабалася Радзівілу, ён заключыў былога сябра ў абдымкі, усё яму дараваў і аддаў прасуджаную маёмасць.
    Многа напісана і расказана пра шумныя гулянкі Пане Каханку, калі ён мог паявіцца на галоўнай плошчы горада ў адзенні Бахуса, седзячы на бочцы. У. Сыракомля ў вершы «Ілюмінацыя» апісвае, як расплачваліся беднякі за такія забаўкі магната:
    ... Князь Нясвіжскі Кароль, дайце веры мне дзеткі, Пэўна, мора меў грошы,
    He чувана нідзе, дый не бачна гэткай і за светам раскошы.
    Колькі птаства на кухню ішло, колькі трункаў, Як ігралі музыкі, Калі князь на дзівосы свае ды частункі Панства рознае клікаў.
    От, вядома, шалеюць з раскошы магнаты, Шум і смех у палацы, Плацяць плачам за гэта змарнелыя хаты, Плацяць чорнаю працай.
    Там венгерскае п’юць, забаўляюцца госці У раскошы, багацці,
    А тут паліць святло і па сыне галосіць Змізарнелая маці.
    I праз дзень яшчэ цешылі ўсіх да астачы Імяніны ў Нясвіжы...
    Я ж на могілкі йшла за труною дзіцячай, На плячах несла крыжык.
    I дагэтуль душа мая ў жальбе вялікай...
    КАПЛІЦА ЗАБОЙЦЫ
    Есць у Нясвіжы не зусім звычайны помнік, які звязаны з імем небезвядомага Фадзея Булгарына, а дакладней, з яго дзедам Скандэрбекам. Кажуць, што ён адзін і пахаваны ў капліцы, што размясцілася каля пышнага касцёла. Невялікая каплічка вельмі ўступае па прыгажосці і мастацкаму аздабленню свайму велічнаму суседу.
    Скандэрбек, па прозвішчу Булгарын, паходзіў ад вядомага героя з далёкай Албаніі. Ен пасяліўся на беларускіх землях пасля таго, як гэтыя мясціны абязлюдзелі ў выніку доўгіх кровапралітных войнаў. Сюды запрашалі сяліцца ўсіх, хто захоча, даючы вялікія прывілеі і вызваляючы ад падаткаў на дзесяткі гадоў.
    Хадзіла чутка, што Скандэрбек забіў на мяжы свайго суседа Узлоўскага, пасварыўшыся з ім. Ен вельмі шкадаваў, што так здарылася. Па Літоўскаму статуту забойца павінен быў адкупіцца ад сваякоў загінуўшага. Пакуль вяліся перагаворы, Скандэрбек збудаваў гэтую невялікую капліцу і па некалькі дзён адзін, без яды і вады замольваў тут свой грэх. Кажуць, што ў ліку вёсак, якія адышлі сям’і забітага, былі сучасныя Ганцавічы. Скандэрбек заплаціў царкве на 350 гадоў наперад, каб пасля яго смерці кожны год спраўлялі па яго душы спецыяльную службу.
    Аб капліцы падрабязна расказаў польскі пісьменнік Генрык Жавускі, сябар знакамітага паэта Адама Міцкевіча. У гістарычным рамане «Успаміны Сапліцы» ён піша: «У адну светлую Хрыстову нядзелю князь Пане Каханку, едучы ў касцёл, пачуў, як фурман крыкнуў фарэйтару: «Не бяры ўправа, едзь прама на булгарынскую капліцу».
    Вярнуўшыся ў замак з вялікай світай дваран і адзначыўшы свята венгерскім віном, Пане Каханку ўгнявіўся.
    — А па якому праву пан Булгарын памясціўся каля майго касцёла? — раптам спытаў князь. Яму расказалі пра выпадак з Булгарыным.
    — Я не хачу, каб забойцы ляжалі каля Радзівілаў. Выкінуць Булгарына зараз жа ў поле.