Паданні Нясвіжа
Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая
Выдавец: Полымя
Памер: 40с.
Мінск 1990
Канонік Гес, свяшчэннік замкавай капліцы, растлумачыў, што духоўныя законы забараняюць выкопваць цела з магілы.
— Дык паслаць гарматы і разбіць ядрамі капліцу! — усклікнуў князь.
Яму адказалі, што пры гэтым можна спаліць увесь горад.
— У такім выпадку я сам паеду і спраўлюся з гэтым Булгарыным... Запрагчы коней!
Калі падалі карэты, князь угаварыў свайго любімца Ляона Бароўскага паехаць з ім і накіраваўся да капліцы. Калі прыехалі на месца, князь папрасіў Бароўскага выклікаць Булгарына на дуэль. Быў разыграны чарговы спектакль у духу Пане Каханку.
30
31
— Пан Булгарын. Ягамосць выклікае вас на паядынак! — закрычаў Бароўскі, ўваходзячы ў капліцу.
— А што? — спытаў князь з брычкі.
— Маўчыць, — адказаў Бароўскі.
— Выходзіць, ён баязлівец, — сказаў князь. — Скажы яму гэта.
— Ягамосць лічыць вас баязліўцам, — закрычаў Бароўскі.
— А што? — зноў спытаў князь.
— Маўчыць, — паўтарыў Бароўскі.
— Скажы яму, што ён дурань!
Бароўскі паўтарыў і, каб кончыць фарс, які яму ўжо надакучыў, адказаў, што, здаецца, сам сюды ідзе, таму што ў склепе нешта заварушылася.
— Калі так, то паварочвай коней. He хват, калі не адазваўся на першы выклік, а я не хачу мець справу з людзьмі, якіх патрэбна па тры разы выклікаць на паядынак».
Тым справа і скончылася, а капліца Булгарына стаіць да нашых дзён.
3 НЯСВІЖА Ў НЬЮЙОРК
Многія гістарычныя і мастацкія каштоўнасці, якія знаходзіліся ў Нясвіжскім замку і былі набыты на еродкі, здабытыя ад цяжкай працы многіх тысяч сялян і рамеснікаў, назаўсёды згублены для Беларусі. Рознымі шляхамі губляў Нясвіж, а разам і ўся Беларусь, творы мастацтва, рэдкія і дарагія кнігі і летапісы, старажытную зброю і г. д. Прывядзём толькі адну гісторыю згубленай для Беларусі рэдкай зброі.
У мінулым стагоддзі адзін заўзяты калекцыянер па прозвішчу Уняхоўскі, які добра ведаў па вопісу ўсе каіптоўныя рэчы з Нясвіжскага замка, не мог знайсці некаторыя з іх ні ў адным музеі свету. Асабліва яго зацікавіла зброя, якую рабіў для Радзівілаў іспанскі майстар эпохі Адраджэння. Збройнік жыў у Таледа і выконваў заказы іспанскіх каралёў. Тварэнні яго рук ўпрыгожвалі калісьці Рыцарскую залу замка, а потым бясследна зніклі.
Калекцыянер вырашыў папытаць шчасця і накіраваўся ў Нясвіж, хаця горад пасля 1812 года быў ужо ў заняпадзе. Разбураўся і замак, дзе па пакоях свабодна гуляў вецер, лёгка дабіраўся да кожнага куточка праз разбітыя шыбы. Уняхоўскі ведаў, што многія каштоўныя рэчы можна знайсці ў мясцовых жыхароў. Ен спыніўся ў знаёмага небагатага шляхціца, але нічога не сказаў яму пра мэту свайго прыезду. Аднойчы шукальнік зусім выпадкова заўважыў, як шляхціц карміў парасят з нейкай дзіўнай місы. Гэты прадмет адразу ж прыкаваў ўвагу госця. Гаспадар вельмі здзівіўся, калі пачуў просьбу прадаць яго.
Уняхоўскі не памыліўся ў сваім прадчуванні. Калі «місу»
адчысцілі ад бруду і чарнаты, ўбачылі залатыя ўзоры і знак майстра з Таледа. Гэта была толькі «спіна» ад старажытнага камплекта зброі. Але нават яе Уняхоўскі змог абмяняць на залаты рэквізіт, які калісьці належаў Мазепе. «Спіна» ж трапіла ў адзін з еўрапейскіх музеяў. Прыблізна ў той жа час адправіўся ў Нясвіж на пошукі нейкі авантурыст. Перад гэтым ён ўзяў пасведчанне на дазвол прывесці ў парадак металічныя панцыры рыцараў у замку. Ен нават не патрабаваў заплаціць за працу, тлумачачы сваё жаданне толькі вялікай любоўю да старажытных рэчаў. Працаваў некалькі месяцаў і сапраўды сабраў з лому некалькі панцыраў. Але тое, што шукаў патаемна, так і не знайшоў. Калі збіраўся ўжо пакінуць замак, адна старая кабета ўспомніла, што ёсць на гаспадарчым двары вялізная яма, дзе калісьці Радзівілы трымалі мядзведзяў. Зараз там многа ўсякага ламачча. Калекцыянер не вельмі і ўзрадаваўся, бо ўжо страціў надзею адшукаць штонебудзь. Якая ж была яго радасць, калі ў гэтым ламаччы ён знайшоў кірасу і дзіцячую зброю маленькага Мікалая Сіроткі са знакам таго ж майстра. Толькі гэтыя нікому, як лічылі дваровыя людзі, не патрэбныя «жалязякі» калекцыянер і папрасіў за сваю працу. Прадаўшы іх музею, ён атрымаў вялікія грошы. А хутка цудоўная знаходка была прададзена за акіян і трапіла ў адзін з ньюйоркскіх музеяў.
Тут расказаны лёс толькі дзвюх рэчаў з мільёна прапаўшых каштоўнасцей, што па праву належаць беларускаму народу.
ЦІ БЫЎ ПУШКІН У НЯСВІЖЫ
Шляхі многіх вядомых людзей прайшлі праз Нясвіж. У іх ліку былі дзяржаўныя дзеячы, палкаводцы, вучоныя, пісьменнікі, мастакі, музыканты. Розныя мэты прыводзілі ў горад Сымона Буднага, Данілу Набароўскага, Пятра I, Карла XII, А. Суворава, П. Баграціёна, польскіх каралёў, рускіх генералаў і адміралаў. Некаторы час тут жыў малады Рылееў пасля заканчэння кадэцкага корпуса, вучыліся Уладзіслаў Сыракомля, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Адам Багдановіч (бацька Максіма Багдановіча) і іншыя. Свае ўспаміны пра Нясвіж пакінулі К. Паустоўскі, В. Катаеў.
Вельмі пашыранай была легенда аб знаходжанні А. Пушкіна ў старажытным беларускім горадзе. Кажуць, што гэта здарылася пасля паўстання на Сенацкай плошчы, калі на заходніх рубяжах Расіі адбывалі ссылку некаторыя афіцэры, блізкія сябры рускага паэта. Ен наведваў іх. 3 вуснаў у вусны пераходзілі падрабязнасці аб гэтым наведванні. Тут прысутнічае і ванна з шампанскім, у якой, нібыта, выкупалі Пушкіна, і агляд помнікаў, і знаёмства з прататыпамі герояў будучых твораў. Але гэта толькі легенда. Ніякіх слядоў наведвання Пушкіным Нясвіжа знайсці не ўдалося.
33
32
«ПАШТАЛЬЕН»
Калі экскурсанты знаёмяцца з помнікам эпохі Адраджэння — фарным касцёлам, яны абавязкова звяртаюць увагу на невялікую мармуровую пліту, якая знаходзіцца на правай сцяне недалёка ад уваходу. На ёй у авале партрэт паэта Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча) і лічбы: 1862— 1902. Гэта не гады жыцця «вясковага лірніка», а памяць аб саракагоддзі з дня яго смерці.
Гаворачы аб жыцці і творчасці У. Сыракомлі, экскурсаводы абавязкова ўспамінаюць той факт, што ён з’яўляецца аўтарам слоў шырокавядомай рускай песні «Когда я на почте служнл ямгцнком». Гэтае паведамленне выклікае цікавасць у слухачоў і жаданне даведацца аб гісторыі напісання верша «Паштальён». Ім расказваюць, што гэта быў першы надрукаваны твормаладога паэта (у 1844 годзе ў часопісе «Атэнэум») ізнаёмяць з такім паданнем.
Аднойчы Людвік Кандратовіч, які толькі што павянчаўся з Паўлінай Мітрашэўскай, зайшоў з сябрамі ў Мірскую карчму — адзначыць пачатак свайго сямейнага жыцця. Яму хацелася, каб усе, хто знаходзіўся ў той час побач, былі такімі ж шчаслівымі і вясёлымі, як ён. Але адзін з прысутных, ужо немалады чалавек, не падтрымаў сяброў. Ен панура сядзеў у кутку і не адзываўся на прапановы далучыцца да вясёлай кампаніі. Сябры Людвіка адступіліся ад старога і перасталі звяртаць на яго ўвагу. Толькі Кандратовіч працягваў распытваць пра прычыну такога суму і панурасці. Нарэшце ён пачуў незвычайную гісторыю, якая вельмі ўсхвалявала маладога паэта. Вярнуўшыся дамоў, ён запісаў яе ў выглядзе вершападання «Паштальён»:
Тут п'юць і гуляюць, адзін ты не п’ян, А сумны, як вязень прыкуты.
Вазьмі сабе чарку, сядай на тапчан, Скажы, што ў цябе за пакута?..
...—Ой, горка і смутна мне ўсюды, браток, Няміла на свеце, няміла.
Дай чарку. Скажу, калі вып’ю глыток, Як доля мяне падкасіла...
На пошту я трапіў зусім малады, Фурман з мяне ўдаўся зухвалы, А волі не меў, дый ганялі тады: Хоць свята, хоць ноч — усё мала.
Ад рання да змроку, ад змроку да дня Вазіў я паноў і пакеты;
Заробіш рубля — і пад корчму каня: Гуляй, весяліся да свету!
Ды сэрца аддаў я дзяўчынекрасе 3 убогай вясковай хаціны.
Дарогі туды кіраваліся ўсе, — Пабыць з ёй хацеў хоць хвіліну.
Была нейк у пісара справа ўначы, Паклікаў мяне да сябе ён.
Іду, сваю долю цішком кленучы, А ў пблі скуголіць завея.
«Вязі эстафету» — «Ой, ліха звяло, —
Шапчу сабе, — у полі ні тропу...» А сам за пакет, за каня, за сядло! Ганю каркаломным галопам.
Мяцеліца круціць, упыну няма, Страшэннае скрозь бездарожжа, Слупы верставыя мільгаюць старчма, Пад’ехаў пад трэці — а божа!
Пачуўся мне плач, хоць віхура гула, Хтось клікаў, прасіў папамогі, Падумаў я: «Згіне, сляпая імгла, У снезе не знойдзе дарогі...»
Каня павярнуў, аж здалося, нібы Хтось шэпча: «Куды ты, дзівача? Ды лепей у вёсцы той час перабыць, — Дзяўчыну сваю хоць пабачыш!»
Страх сэрца мне сціснуў, забіла духі, Чало зледзянела ад поту,
Я ў рог затрубіў, каб не чуць, стаць глухім, Пагнаў сівака праз суметы.
Я еду дадому, праз трое ганей Вяртаецца страх непазбыты, А сэрца ўсё шэпча крадком, як раней, Бразжыць, як званочак разбіты.
Конь чмыхнуў пры слупе, спыніўся наўзбоч: У снезе, пад плахтаю белай, Жанчыну я згледзеў, яна ўжо за ноч, Як дрэва, уся скасцянела.
Я снежную намець абтрос з яе шат
I труп падцягнуў да дарогі...
Абцер ёй аблічча... Была гэта, брат...
Дай чарку... He маю больш змогі!
Гэты верш у вольным перакладзе на рускую мову паэта Л. Трэфалева і стаў народнай песняй.
СТУДНЯ УНДЗІНЫ
Нясвіжскі парк пасадзіла Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, жонка Антона. Аб гэтым паведамляе невялікі каменьпомнік, што стаіць у самым пачатку той яго часткі, якая
34
35
называецца Азярынай, альбо Старым паркам. Саджанцы былі вырашчаны з насення, прывезенага з саду Берлінскага палаца князёў Радзівілаў (гэта з таго ж надпісу). Значна большы камень, які размешчаны крыху далей, устаноўлены з выпадку 25годдзя закладкі парку і ў гонар Марыі дэ Кастэлян за яе працу па ўпрыгожанню Нясвіжскага замка ўдзячным мужам Антонам, ардынатам нясвіжскім у 1903 годзе.
Чароўнасць і хараство старажытнага парку прывабліва
юць кожнага, хто пападае ў гэтае царства магутных дрэў, цудоўных палян, гоману птушак. Асаблівую рамантычную афарбоўку гэтаму кутку прыроды надаюць шматлікія легенды.
Пры самым уваходзе наведвальнікаў сустракае маленькі домік, які называюць хаткай Чорнай дамы. ^енавіта тут яна хаваецца ў непагадзь ад дажджу і марозу. Праз некальйі крокаў, недалёка ад бетоннага мосціка, у засені векавых дрэў можна ўбачыць невялікі прадаўгаваты вадаём. Калісьці ён напаўняўся вадой са студні Ундзіны.
Ундзіна — гэта каралева русалак, гераіня шматлікіх паданняў. У нясвіжскім іх варыянце гаворыцца, што ў месячныя ночы, калі вада пералівалася са студні цераз край, разам з ёй выходзілі на паверхню і русалкі на чале з Ундзінай. Яны пачыналі спяваць, чароўныя і хвалюючыя гукі іх песень прываблівалі хлопцаў, якія былі ў парку ў гэты позні час. Самага прыгожага русалкі забіралі з сабой у студню.