• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарунак ад Дзеда Мароза казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі

    Падарунак ад Дзеда Мароза

    казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі

    Выдавец: Звязда
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    50.15 МБ
    Казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі
    МІНСК
    УДК 821.161.393
    ББК 84(4Бен)5
    ПІ2
    Укладальнік
    Вольга Аляксеева
    Мастак
    Рыта Цімохава
    Для чытання дарослымі дзецям
    ISBN 9789855750100
    © Аляксеева В. А.. укладанне. 2014 © Цімохава Р. М.. ілюстрацыі, 2014 © Афармленне. РВУ «Выдавецкі
    дом «Звязда», 2014
    Кастусь Жук
    ДЗІУНЫ ДЗЕД
    Снег іскрыцца! За акном — Ходзіць Дзед белабароды, Заглядае ў кожны дом, Шле вітанні:
    «3 Новым годам».
    Гэта добры Дзед Мароз — Запрашайце госця ў хату: Ён здалёку вам прынёс Цацакзабавак багата.
    А яшчэ прынёс здалёк Ён прысмакаў самых розных, Бо багаты кашалёк
    Mae гэты Дзед марозны.
    He скупы пад Новы год Дзед для вас на пачастункі. Дык прымайце ж ад яго — Казачныя падарункі.
    Дзеда ўсюды носяць ногі, I к нам прыйдзе на хвілінку Адпачыць крыху з дарогі, Важна сеўшы на ялінку.
    Якуб Колас
    ДЗЕДГОСЦЬ
    Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
    Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые руні, травы, лозы Белай посцілкайкажухам.
    А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
    Тут лісічка, зайчык, мышка, Рыбкі, буслік даўгавязы.
    А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы!
    Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
    Змітрок Бядуля
    СНЯЖЫНКІ
    Сняжыначкіпушыначкі
    Ляцелі матылькамі, Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі.
    Зіхцеліся, мігцеліся
    У розныя калёры. Драбнюткія, пякнюткія, Як зоранькі, як зоры.
    Насіліся, кружыліся Над ціхімі палямі. Даліначкі сняжыначкі Пакрылі дыванамі.
    Над елкамі, над хвойкамі Спявалі песнібаі: «Мы хатачкіпалатачкі Будуем тут у гаі.
    Маленькія, міленькія, Дзіцяткіпту ша няткі, Ляціце вы, скачыце вы У светленькія хаткі!
    Вушастыя, пушыстыя, 3 драцінкамівусамі Вы, зайчыкімалойчыкі, — У хаткі к нам таксама!»
    Сняжыначкіпушыначкі Спявалі песнібаі: «Мы хатачкіпалатачкі Будуем тут у гаі».
    Рыгор Барадулін
    31MA
    Гай маўчыць —
    Лістоў няма, Даль азябла сіняя.
    Зноў да нас прыйшла зіма Рупнай гаспадыняю.
    Вымела
    Без памяла
    Поле з першапуткамі.
    Хусту з галавы зняла — Рунь малую ўхутала.
    Суняла Дачокзавей, Каб дарма не бегалі, А вязалі, Ды хутчэй, Рукавічкі белыя Для ялінакнемаўлят, Для хваінак тоненькіх.
    У зімы работы шмат: Ходзіць зрання Гонямі, Рассцілае абрусы, Дорыць шапкі цёплыя...
    Спяць азёры, Спяць лясы, Спяць стагі на поплаве.
    Уладзімір Карызна
    ГУКАННЕ ДЗЕДА МАРОЗА
    Дзе ты, добры Дзед Мароз, Можа, ў лесе ты замёрз?
    Чаму к нам не завітаў — Мо валёнкі пагубляў?
    Ці вавёрка спрытнай лапкай У цябе схапіла шапку?
    Дзе ты, добры Дзед Мароз, Можа, снег цябе занёс?
    Ці кажух свой не знаходзіш, Ці вакольным шляхам ходзіш?
    Ці лісічка мех праела —
    I ў мяшэчку апусцела?
    Дзе ты, добры Дзед Мароз?
    Пакажы нам хоць бы нос!
    «9**9# • 9 ® 9 • »999* * * 9 О * ■» <■ 9 в 5 ®
    оУ^ыл'аў
    ^ Люты багаты снегам, а красавік — вадой. * •	е
    ^ 9 * * С # • 9 <3 9 • >999* *»♦©?■»	9 ^ 99
    10
    Максім Багдановіч
    ЗІМОВАЯ ДАРОГА
    Здароў, марозны, звонкі вечар!
    Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег.
    Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць, У небе зоркі ад марозу Пахаладзеўшыя дрыжаць.
    Вільготны месяц стуль на поле
    Празрысты, светлы стоўп спусціў I рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў.
    Ўзрывайце ж іх санямі, коні! Звіні, вясёлых бомаў медзь! Вакол лятуць бары і гоні, Ў грудзях пачала кроў кіпець.
    Госця ноччу завітала, Палатна наткала. Разаслала навакол — Стаў святочнабелым дол.
    (ем£) Міхась Пазнякоў
    11
    Алесь Бадак
    НАШТО ВАРОНЕ
    МІКРАФОН?
    Ішоў па лесе Дзед Мароз, 3 сабою падарункі нёс: Лісіцам — Спадніцы, Зайцам — Па майцы, Шэрым ваўкам — Кожнаму брату — Па фотаапарату, Кожнай сініцысястрыцы — Па скрыпцы.
    — А ты што хацела б? — Спытаў у вароны. — Халат ёсць белы, Ёсць швэдар чорны.
    Ёсць завушніцы, Ёсць спадніцы, Ёсць вялізны каравай — Выбірай!
    Варона сумелася.
    — Мне б хацелася... —
    Аж голас ахрып у вароны, — Мець два мікрафоны.
    Каб як толькі
    Пачну спяваць — За вярсту было Песню чуваць.
    — А другі мікрафон для каго? — Дык для кума майго.
    Мы з ім —
    I зімой, і летам — Заўсёды спяваем Дуэтам.
    Кандрат Крапіва
    3 НОВЫМ ГОДАМ
    Год за годам — карагодам, I ўжо сёння з Новым годам Я сардэчна, ад душы Вас віншую, малышы!
    А чаго ж я вам жадаю? Зараз, зараз прыгадаю... Каб бадзёрымі былі вы, Каб прынёс вам Новы год Многа радасных прыгод I здароўя ў вашы хаты, — Каб былі здаровы самі, Каб былі здаровы мамы, Каб былі здаровы таты, Каб не ведалі напасці, Каб і я за вас быў рад. 3 Новым годам!
    3 новым шчасцем!
    Вас віншуе дзед Кандрат.
    ^
    гы/лагет'Ы
    
    9
    0
    9
    *
    Калі зіма снежная, лета будзе дажджлівае.
    Зімовыя завеі вядуць за сабой непагодлівае лета.
    В * • ® 3 э • э Л ^ ® ^ «йЛ®^*
    &
    &
    0
    Уладзімір Мацвеенка
    ТУЗІК I МУРЗІК
    Едзе Тузік на каньках, На бліскучых бегунках. Раптам бачыць: на каток Выбег Мурзік, наш каток. Пёс узвіўся: — Даганю I нахабу праганю!
    Вось імчацца ўдвух па крузе: Першым — Мурзік, за ім — Тузік. Паварот, зноў паварот.
    Кот з разгону — скок на плот.
    Тузік кажа: — Кіс, кіс, кіс, Ты не бойся, скокні ўніз.
    Я пасябраваць хачу,
    Цябе танцам навучу.
    Паўлюк Прануза
    СНЕГІРЫ
    Кот: — Ды не, тут лепш сядзець, Зверху мне лацвей глядзець.
    Ды й цікавей з верхатуры Глянуць на твае фігуры. Сумна крочыў прэчкі Тузік, Абхітрыў сабачку Мурзік.
    Як агеньчыкі, ў двары Скачуць, скачуць снегіры. Запытала ў брата Таня: — Можа, снег ад іх растане?
    14
    Паўлюк Прануза
    КАБ ТРЫМАЛІСЯ ЦАЦКІ
    Новым годам пахне ёлка. Натапырыла іголкі, Каб трымаліся ўсе цацкі, He зваліліся знянацку.
    89*^©*®ээа « *л % е ^ * * ‘» о ?> 9 е e ^ ft ® в « •
    'ньш п^г б&/<а^т (>б
    Шэрань на дрэвах, асабліва на бярозах, — да маразоў, туман — да адлігі.
    Моцная шэрань узімку — улетку будзе добры ўраджай.
    a
    *
    $ »
    э
    » е
    9
    • ал^©*»зээ » » s ^ в ^	* » • г» ♦ a $ э ч $ ® з • • • *
    Снег ляціць, плыве, ідзе, Пышнай коўдрай сцелецца. Цэлы дзень мяце, гудзе Белая ... .
    (рГііі/эГііш) Міхась Пазнякоў
    Якуб Колас
    ПЕСНІЗІМЫ
    Люблю я зімы з маразамі, Завеі белыя ў палях, I снегу скрып пад палазамі, I ціш зімовую ў лясах.
    Люблю я ветру спеў гаротны Ў сялянскіх комінах пустых, На полі белыя палотны — Абрусы хмарак снегавых,
    Што засцілаюць лугавіны
    I далі ціхія палёў.
    Мне любы елкі і хваіны
    Пад белай посцілкай снягоў.
    У гэтых з'явішчах свабодных, У тых малюнках халадоў Так многа песень, сэрцу родных, Адбіткаў мілых мне гадоў.
    Анатоль Зэкаў
    СНЕЖАНЬ
    Снежань снежыць і віхурыць, Ля двара намёў сумёты.
    Выйшаў з сенцаў з шуфлем Юра — Ёсць для хлопчыка работа!
    Снег старанна расчышчае — Сцежку робіць у сумётах.
    А завея пагуляе — Пачынай наноў работу!
    Ларыса Геніюш
    НА КАНЬКАХ
    Вечар, лёд у агнях, А над елкай — месяц. Едуць, едуць на каньках Міхасёк з Алесем.
    Бачаць хлопцы: Таня To упадзе, то устане. — Ой, ізноў я на баку! Дай, Алесь, хутчэй руку.
    — To трымайся, калі ласка Дапаможа і Міхаська. Мы дзяўчынак анідзе He пакінем у бядзе.
    Таццяна Мушынская
    ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
    3 горкі проста — і ў сумёт! Хто не любіць з нас прыгод?
    3 горкі ездзім «цягніком»
    3 Пецем, лепшым сябруком.
    Ён ніколі рук не меў — Маляваць жа век умеў. (codeia) I Уладзімір Карызна
    Тут прысады стройных хвой Ты на лыжах? Дык не стой!
    Лёдам бліскае каток, Ззяе востры мой канёк.
    Марш бадзёры загучыць — Лёд ад радасці звініць!
    Артур Вольскі
    ЗІМОВАЕ СОНЦА
    Сонца ў студзені дурэе — толькі свеціць, ды не грэе.
    Снег блішчыць, аж вочы слепіць. Снежных баб ніхто не лепіць.
    А мароз, сухі ды колкі, точыць тонкія іголкі. Падыходзіць — бокамбокам.
    I не ўгледзіш простым вокам.
    Зробіш трычатыры крокі — пабялеюць нос ды шчокі.
    I пад сонцам — дзіўна як! — ператворышся ў лядзяк.
    Ясны дзень, ды невясёлы. Так здараецца ў жыцці. Дзецям нават сёння ў школу не дазволена ісці.
    Пацяплела б — хоць бы трошку!
    Сумна, крыўдна аж да слёз.
    Шыбы, нібы ў класе дошку, размалёўвае мароз.
    I праз гэта у акно анічога не відно.
    Толькі недзе апаўдні дзень зацьміўся яркі, Бо схавала прамяні сонейка за хмаркі.
    Хоць цямней адразу стала, ды акно крыху адтала.
    Закружыліся сняжынкі.
    Б'юць ціхутка па акне.
    Быццам новыя сцяжынкі пракладаць завуць мяне.
    Я хапаю лыжы звыкла і — за дзверы.
    I — далей!..
    Вось як дзіўна: сонца знікла, а зрабілася цяплей!
    ДВА МАРАЗЫ
    Беларуская народная казка
    I
    Гулялі па чыстым полі два маразы, два родныя браты — мароз ЧырвоныНос ды мароз СініНос; з нагі на нагу паскаквалі, рукою аб руку пастуквалі.
    Вось пачулі яны з аднаго боку званочак, а з другога — бразготкі: са званочкам пан едзе, а з бразготкамі — мужычок. Мароз ЧырвоныНос, як быў маладзейшы, кажа:
    — Мне лепш бы за мужычком пабегчы, я яго хутчэй дайму. Кажух у яго, мабыць, стары, палатаны, шапка ўся ў дзірках, на нагах адны лапцікі. А ты ўжо, братка, як дужэйшы за мяне, за панам бяжы. На ім, пэўна, футра мядзведжае, шапка лісава, боты воўчыя.
    Добра, — кажа мароз СініНос, — пабягу за панам.
    Абодва свіснулі, трэснулі, пабеглі.
    II
    Вось праз паўгадзіны сышліся яны зноў у чыстым полі. Старэйшы кажа:
    — Я так замарозіў свайго пана, што ён гадзіну будзе грэцца — не адагрэецца.
    А як жа футра, ды шапка, ды боты?
    He памаглі. Забраўся я да яго і ў футра, і ў шапку, і ў боты ды як пачаў марозіць. А ён гнецца, захінаецца і думае: «Давай я ніводным суставам не паварушу, можа, мяне мароз і не замарозіць». А мне гэта якраз і трэба. Як узяўся я за яго, ледзь жывога з павозкі выпусціў.
    III
    А мой мужык мяне ледзь не забіў, — скардзіцца малодшы. — Дарогаю пачаў быў я даймаць яго, а яму і бяды мала.
    20
    Прыехаў ён на месца і ўзяўся за сякеру. Я да яго пад кажух, давай яго марозіць. А ён сабе сякераю махае — толькі трэскі кругом ляцяць. Пачаў нават пот яго прабіраць. Я прэч адскочыў. Думаю: «Што рабіць?» А мужык усё працуе і працуе, стала яму зусім горача. Гляджу  скідае з сябе кажух, а кажух дык зусім мокры. Зарадаваўся я, залез у кажух ды замарозіў яго так, што зрабіўся ён як лубяны. Скончыў мужык сваю работу, падышоў да кажуха, выбраў палена доўгае ды як пачаў па кажуху біць. Па кажуху б'е, а мяне ўсё лае. Мне б уцякаць хутчэй, але вельмі ж я ў воўне ўвяз: выбрацца не магу. А ён усё лупіць, а ён усё лупіць. Ледзь я ўцёк. Думаў, касцей не збяру. Да гэтага часу бакі ныюць.