• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарунак ад Дзеда Мароза казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі

    Падарунак ад Дзеда Мароза

    казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі

    Выдавец: Звязда
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    50.15 МБ
    Мікола Чарняўскі
    НАВАГОДНІЯ ДЗІВОСЫ
    Пад Новы год, Пад Новы год Дзівос і радасці багата. Калі ж без ёлкі, Без прыгод, Калі ж без песень — Хіба ж свята?!
    Пад бой курантаў, Як заўжды, Агні на ёлцы загарацца, I Дзед Мароз Сяброў тады Пакліча ўсіх За рукі ўзяцца.
    Пад Новы год, Пад Новы год Ля кожнай ёлкі — Карагод...
    Прыходзяць сны Пад Новы год — Рашае робат ураўненне. Hi хвалявання, Hi турбот — Бяры гатовае рашэнне.
    Пад Новы год Прыходзяць сны — Дзясяткі ў дзённік
    Едуць самі, А Дзед Мароз,
    22
    Траскун лясны —
    Табе памочнік лепшы самы!
    Пад Новы год, Пад Новы год — He сон, а ява залатая: У лыж — разбег, У сэрцы — ўзлёт, 3 трампліна я Стралой злятаю!..
    Пад Новы год снягі мятуць.
    I ў гэты час звяры і птушкі Твой клопат хочуць Больш адчуць —
    Убачыць поўныя кармушкі.
    Сняжынкізоркі між сабой Паспелі нагуляцца ў жмуркі: 3пад срэбных веек Позірк свой
    He зводзяць з каптана Снягуркі
    Яна ж (ці ўбачыш гэта ў снах?) Ідзе, а ўподбежкі — завея.
    А белізна, А белізна — Душа твая ажно нямее!
    Гляджу на гэту белізну — Скупой зімы ўрачысты колер: Цябе я, Новы год, Пачну
    Як чыставік
    На ўроку ў школе.
    23
    Васіль Жуковіч
    ПЕРШЫ СНЕГ
    Янка ўстаў асеннім ранкам, на гадзіннік глянуў Янка.
    «Сем гадзін, ды — што такое? — пасвятлела у пакоі».
    Хлопчык да акна падбег: вось дык дзіва — выпаў снег! — Тата, мамачка, не спіце, У акно хутчэй зірніце...
    Першы снег, бялюткі снег, колькі ён прысыпаў стрэх, і сцяжынак, і дарог, на варотах нават лёг, двор старанна абяліў, наваколле асвятліў.
    Першы снег, бухматы снег! Дзе ўжо болей тут заснеш... He паспеў паснедаць Янка, кажа тату: — Хачу санкі.
    (Акурат была нядзеля, дома ўся сям'я сядзела.) Тата саначкі прынёс, а каб хлопчык не замёрз, малахай дастала мама, шубку лёгкую таксама. Цэлы ранак, цэлы ранак Янка наш правёў ля санак. I гулялі разам з ім Ніна, Галя і Яўхім.
    А яшчэ на снежны двор выйшлі Петрык, і Рыгор, і маленькі Васілёк — дзеці зблізку і здалёк.
    Дружна дзеці снег ляпілі, крэпасць моцную рабілі. I пайшлі ў атаку снежкі, за разведкай — перабежкі, — і гарачыя баі, там баталіі былі.
    Завадатарам галоўным Янка быў — ён быў няўлоўны. Першы снег — усім на ўцеху: мора гоману ды смеху...
    А тым часам пацяплела: крыху сонейка прыгрэла, пацякло з высокіх стрэх, стаў як мокры цукар снег. Крэпасць грозная асела, горка мігам палысела.
    I прыціхлі каля горкі Янка, Петрык і Рыгорка, Ніна, Галя і Яўхім...
    Першы снег, пусці дадому: Боты мокрыя зусім.
    ® a * * © * » ® $ a « > a * ®	«■*»«:’>♦	®
    »	э
    *	Q/^/^y u b ^ ?уг ы /ш^	*
    Студзень мяце — ліпень залье.
    Студзень халодны — будзе год ®	плодны.	*
    э » * © * « a $ a • * a а ® ^ * » » ® ^ ♦ * ■ « а
    Рыгор Барадулін
    КАТОК
    Закончыліся ў рэчкі 3 марозам лютым спрэчкі. Шумлівай чарадой на лёд Малыя пачалі налёт.
    Смялей,
    Падкуты капыток!
    Імчыце, сані, Самі!
    Твой гучны смех
    Чуваць, каток, За ціхімі лясамі.
    ПЯКУЧЫЯ
    ЛЕДЗЯШЫ
    Смачныя, Што ні кажы,
    Пад страхою Ледзяшы.
    Так і просяцца У рот Акурат
    Пад Новы год.
    Толькі лепш іх
    He смакчы —
    Могуць
    Горла апячы.
    26
    Іван Муравейка
    САСНА
    Белая завея Завывае звонка. Толькі зелянее Над ракой сасонка.
    Вераб'ёў чародка На сасонку села, I ў кашлатым голлі Птушкам пацяплела.
    Ці вятрызавеі Сціхлі над сасною, Ці яе убранне Дыхае вясною?
    Анатоль Зэкаў
    ПЕРШЫ СНЕГ
    Першы снег, нібыта мелам, Поле пабяліў і луг —
    I ўсё стала чыстым, белым.
    Уладзімір Мазго
    СНЕЖАНЬ
    Прыляцеў
    У госці снежань, Прынёс
    Светлыя дзянькі: Падарыў
    3 паветрам свежым — Лыжы, Санкі
    I канькі...
    Праімчаўся
    Лыжнік рыжы
    I...
    Зарыўся ў сіні снег Хлопчык плача, Зняўшы лыжы, А навокал — Жарты, смех...
    — Ты не плач: Сняжок растане
    Ад тваіх
    Гарачых слёз!
    Глянь:
    Выходзіць на спатканне Наш любімы
    Дзед Мароз...
    Ніна Галіноўская
    СТУДЗЕНЬ
    — Пачынаю новы год. Запрашаю ў карагод.
    Свята ёлкі вам дарую.
    3 Новым годам! — гавару я. Добрым годам, хлебасольным, I здаровым, і працоўным.
    Маю многа я братоў — Адзінаццаць малайцоў. Студзень — так завуць мяне. Напалохаліся, не?
    Я — сярэдзіна зімы. Пасябруем з вамі мы — Маразы мае і сцюжы Будуць вас студзіць нядужа. Я ахвотна на калядкі Вам спяку бліны, аладкі.
    Юрась Свірка люты
    Куды ні глянеш — снег і снег, Ад сонца ён іскрыцца.
    Тут бачна: заяц полем бег, А там, дзе гай, — лісіца. Хаця і блізка ўжо вясна, Але лютуе люты.
    Пад снегам рэчка не відна, Ільдом яна закута.
    Ужо нядоўга ледзянець Бярозкам на марозе.
    Прачнуўся і сапе мядзведзь У сцішанай бярлозе.
    Лес зацярушаны сняжком, Яліны як папахі.
    Сад заінелы за акном.
    Пад белай коўдрай дахі.
    Мікола Маляўка
    КАЛЯДА
    Ходзіць з хаты ў хату Госцякаляда — Як каза, рагатая, 3 лёну барада.
    Мы адны вячэраць Селі ў добры час. Ой! I ў нашы дзверы Стукае якраз.
    каляду
    " ' .1 A 
    Уладзімір Ягоўдзік
    КАЛЯДЫ
    Каляды — свята нараджэння Ісуса Хрыста, які з'явіўся на свет, каб збавіць людзей ад грахоў, навучыць іх дабру, згодзе і міласэрнасці. Гэта вельмі старадаўняе і надзвычай цікавае народнае свята.
    Кажуць, што слова «каляды» запазычанае, бо нагадвае лацінскае «календы» — так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца. Разам з тым ёсць меркаванне, што слова «каляды» ўтварылася ад слова «кола». Год сапраўды падобны да дзівоснага кола: на змену зіме прыходзіць вясна, за вясною прамільгае лета, потым наступае восень, а за восенню — зноў зіма.
    Увечары перад Калядамі сям'я збіралася на першую куццю. Куццёй называлі кашу, звараную з ячных круп. Часам яе падсалоджвалі мёдам. На першую куццю дазвалялася есці ўсё, акрамя каўбас і мяса. У заможных сем'ях гатавалася ажно дванаццаць страў, і ўсе трэба было абавязкова пакаштаваць. Каб шчасціла ў хаце, гаспадыня пасыпала стол жытам і, памятаючы, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў яслях, церусіла па жыце сена, засцілала бялюткі абрус. Гаспадар сядзеў на покуці, па абедзве рукі ад яго — жонка і дзеці. Пасля малітвы ён зачэрпваў першую лыжку куцці. Куццю і астатнія стравы не з'ядалі да канца, а пакідалі пакаштаваць нябожчыкамдзядам, душы якіх прыходзілі ў хату на святую вячэру.
    Васіль Вітка
    КАЛЯДА
    Прэч, слата і нуда, — Ідзе па свеце Каляда Ад хаты і да хаты — Вясёлыя святы!
    Ніл Гілевіч
    СНЕЖНЫ ДЗЕД
    Завея круціць гурбы, Нібы ваўчыха, вые — He гаснуць на галінках Агеньчыкі жывыя.
    (l4dlJ9HJ ) Уладзімір Карызна
    Колькі шуму, колькі смеху: Дзеда лепім мы са снегу! Задала зіма работы — Па двары кацілі ўтрох I паставілі ля плоту.
    Дзед стаіць, хоць і без ног. Замест рук уткнулі палкі, Вочы — вугалю кавалкі, Hoc — чарэпак з гладыша, Барада — шматок кудзелі, А на лысіну надзелі Кош замест капелюша. Ну і дзед! Відаць, яму Тут стаяць усю зіму. Будзе ён тут па начах Наганяць на зайцаў страх, Каб не бегалі сюды Сад псаваць наш малады!
    Анатоль Зэкаў
    СЛІЗКАЯ ВАДА
    З'інелая Ната Дадому прыйшла. Цікавіцца тата: — I дзе ты была Так доўга занадта, Дачушка мая?
    Адказвае Ната: — Каталася я. — Каталася? Дзе? — Па слізкай вадзе.
    Кастусь Жук
    БЕЛАРУСКАЯ ЗІМА
    Беларуская зіма — Гэта цуд, паверце. Прыгажэй нідзе няма
    У полі вые глуха. Ты здагадаўся, Дружа мой,	ц /
    11 Ітп гчтя
    Аж на цэлым свеце.
    Дрэвы — ў снежным серабры. Хаты — ў шапках белых.
    Лес — кашлаты і стары — Быццам амярцвелы.
    А як пройдуцца вятры Па зямных прасторах — Ты убачыш на двары Мірыяды зорак.
    Вока будуць чараваць Светлячкісняжынкі.
    Будуць лыжнікаў склікаць Горкі і сцяжынкі.
    Мікола Чарняўскі
    СКОРАГАВОРКА
    Воўча выў, Глухі на вуха. Падвывала завіруха. Завіруха падвывала: «Воўча, Ты мой
    Падвывала».
    33
    Казка
    Пасварыліся вясна з зімою, ну і давай адна адной на злосць рабіць.
     Я,  кажа вясна на зіму, — не буду з табой шмат гаварыць! За каўнер і так шпургану, што аж за лясамі ты ў мяне апынешся!
    — Маўчы, маўчы, — бурчала белая зіма. — Хіба я цябе ў барані рог заганю, як сцісну, то аж табе вылезуць вочы.
    Ну і пачалі адна адной наперакор рабіць. Зіма паўзе з марозам — вясна лезе з адлігай, і зноў няма парадку. Цярпелі людзі, цярпелі, а после давай сход рабіць, давай радзіць, на чыёй тут старане ім Адны казалі:
    — Мы яшчэ не вымалацілі збожжа, не навазілі дроў, е адпачылі после летняй працы, хай пабудзе зіма.
    Другія зноў крычалі:
    — Вон зіму! Яна нас памарозіць; мы і так лапці патапталі, кажухі абадралі. Досыць нам яе, хочам вясны.
    I немаведама, як то прайшло б на тым сходзе, каб не ўвайшоў старэнькі жабрак і не пачаў жаліцца на зіму.
    Праўда: вушы былі абмарожаны, рукі пакрэпшы, світка рваная, сам ён дрыжаў ад холаду. Увесь сход закрычаў у адзін голас:
    — He хочам зімы! Хай вясна ідзе да нас!
    Бедная зіма заплакала горка на людзей, слёзкі яе цяклі са стрэх, білі па шыбах, разліваліся па зямлі, збягалі ў лужы, з лужаў у рэчкі, з рэчкаў у моры, з мораў у акіяны.
    А вясна па палях, з птушкамі,
    пасварылася з летам. Хто цяпер адалее, скажыце, дзеткі, самі.
    смяялася, строілася ў кветкі, гарцавала песцілася па садах, шчабятала цалавалася з дзеткамі, аж пакуль не
    Янка Журба
    СНЯЖЫНКІ
    Лётаюць, сыплюцца Зоркісняжынкі — Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі.
    Роўна так сцелюцца Ў вёсцы і ў полі.
    Круцяцца, круцяцца Ціха, паволі.
    Пятро Глебка
    ЗІМА
    Без машын Зімой кладзе Мост срабрысты Па вадзе. .
    (ЕОСІЕ^)
    Міхась Пазнякоў
    Зіма. Снягі. Мароз. Завеі. Дарога звонкая, як сталь. Бярозы ў шэрані сівеюць, Палі бялеюць, як паркаль...
    А лес стаіць маўклівы ціха. He зварухне свайго галля...
    Зіма, зіма... Бы ў цвеце ліпа, У белым снезе ўся зямля...
    Якуб Колас
    НА РЭЧЦЫ ЗІМОЮ
    He сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... — Мамачкагалубка! — Просіць ён так міла, — Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла? Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ён цяпер нікому!
    Ніна Галіноўская
    ЗАВІРУХА
    Завіруха шуміць за акном, Замятае зямлю і мой дом. Б'е па шыбах, напэўна, злуе, Што ў пакой не пускаюць яе.
    Раіса Баравікова
    МАСЛЕНІЦА
    Казка
    Было гэта ў вельмі даўнія часы, калі напрыканцы зімы, якраз на Дзень святога Уласа, у адным мястэчку з'явілася вельмі прыгожая маладая дзяўчына. I хоць апранута яна была бедна, у руках трымала велікаваценькі клунак. Прайшлася яна па адной вуліцы, па другой і пастукалася ў адну з хат, дзе і папрасілася ў гаспадароў на начлег.