• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарунак ад Дзеда Мароза казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі

    Падарунак ад Дзеда Мароза

    казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі

    Выдавец: Звязда
    Памер: 104с.
    Мінск 2014
    50.15 МБ
    Маску хуценька зрабіла, Каб казою выглядаць, Рогі з сучча начапіла: Хто пад маскай — He пазнаць.
    Бо Лісузладзейку ў вёсцы Зналі не па пагалосцы.
    Адшукала кажушок, Зношаны, казіны, Узяла кіёк, Мяшок
    Аж на дзве карзіны. I — да першага двара, Да гаспадара.
    — Гогого, я — каза, Гогого — шэрая!
    Хто сказаў, што каза He вячэрае?
    Гаспадар, зрабі мне ласку, Дай ці сала, ці каўбаску. А я гэту каўбасу За тры горкі панясу, Да лясной паветкі, Там чакаюць дзеткі, Казляняткі родныя, Як і я, Гаротныя!
    Гаспадар зірнуў з усмешкай: — Дзе, якой блукала сцежкай? Чуць не чуў, Што так прыспела, Каб каза каўбасы ела.
    Сена маю, муражок, Падстаўляй, каза, мяшок...
    3 хаты выбегла Ліса — Толькі ў думках каўбаса. Да суседняга двара Падышла, спеў завяла:
    — Гогого, я — каза, Гогого — шэрая!
    Хто сказаў, што каза He вячэрае?
    Гаспадарыкгаспадар, Маеш дзетак — Божы дар.
    Пакладзі ў мяшок паўкуркі — Пагуляю з дзецьмі ў жмуркі.
    А падорыш каўбасу — Запляту малой касу. Потым гэту каўбасу За тры горкі панясу,
    Да лясной паветкі, Там чакаюць дзеткі, Казляняткі родныя, Як і я, Гаротныя!
    Гаспадар зірнуў з хітрынкай: Ты з мяшком, А не з карзінкай?
    Чуць не чуў,
    Што так прыспела, Каб каза ды курку ела. Канюшыны ёсць стажок, Наскубі сабе ў мяшок...
    3 хаты Ліска вылятае — Толькі ў марах курка тая! I — да трэцяга двара, Да яго гаспадара:
    — Гогого, я — каза, Гогого — шэрая!
    Хто сказаў, што каза He вячэрае?
    Каб вялося ўсё ў аборы, Прынясі кумпяк з каморы. Будзе і за ласку, Як дасі каўбаску.
    Нават студню міску — Дзеткам на аблізку.
    Будзе не ў нагрузку, Як дасі мне гуску. Прынясеш смятанку — Спяю ўнуку Калыханку, Будзе спаць пасля да ранку!
    Гаспадар зірнуў з развагай: Што ж адна ты, бедалага?
    Дзе ж твой кум, Напарнік твой? Што матляеш галавой? Чуць не чуў, Што так прыспела, Каб каза ды скорам ела. Ёсць у склепе качанок, Можа, кінуць у мяшок? А чаму ў цябе, казы, Гэткі ж хвост, Як і ў лісы?
    Ды і голас не казіны, А ліслівы, Як лісіны.
    Можа, нам Барбос падкажа? На лісу ён злы за кражу: Звалакла гуся зпад носа. Я ж не пахваліў Барбоса... Ды не бойся, He трымці, Пакаштуй маёй куцці. Якніяк, усё ж Каляды, А ў Каляды — Госцю рады!
    Гэй, Барбос, Цюцю, цюцю, Прынясі хутчэй куццю!
    Дзе ўжо тут куцця ды куры! He застацца б хоць без шкуры! Сіганула Ліска — Да нары не блізка!
    У нары шукала косці, Пышны хвост кусала ў злосці: 3за цябе, паганы хвост, У мяне — Калядны пост!
    Кацярына ХадасевічЛісавая
    СВЯТА
    Пазбіраліся ў бары Птушкі ўсе і ўсе звяры. Вырашаў лясны народ, Як сустрэць ім Новы год.
    Падказаў алень рагаты: «Трэба стол накрыць багаты! Кожны хай нясе ласункі — Вось і будуць пачастункі!
    I сарока сакатала, Свае думкі выкладала: «Я магу для весялосці Навагодняе спець штосьці!»
    He ўтрымаўся зайчык з краю: «Я танцорам падыграю, У мяне ёсць медны збан — Будзе добры барабан».
    Разам Новы год сустрэлі: Частаваліся, і пелі, I вадзілі карагод — Будуць помніць Новы год.
    Кастусь Кірэенка
    HA САНКАХ
    Які сягоння коўзкі снег! Як лёгка з ветрам дужацца! Нішто не спыніць санак бег, хоць і галовы кружацца...
    Няхай сняжынкі ў вочы б'юць і маразы сярдуюцца! —
    А санкі полазам пяюць, і холаду не чуецца...
    Імчым з гары, Ляцім з гары.
    3 дарогі, гурбы снежныя!
    Якуб Колас
    МЯЦЕЛІЦА
    Нізка звіслі над зямлёю Хмары снегавыя.
    Свішча вецер за сцяною, У коміне вые.
    Пятрусь Броўка
    ЗІМА
    Ой, зіма, Зіма, Зіма!
    Весялей цябе Няма!
    Горка, Санкі!
    Гоман, Смех.
    Сіні вечар, Белы снег.
    Усе дзеці На каньках. Колькі радасці Ў вачах!
    Лес гудзе, дрыжаць галіны, Стогне бор хваёвы,
    Злосна выюць верхавіны, Гнуцца іх галовы.
    Што за беленькая мушка Апусцілася на вушка, Ледзь чутно паказытала,
    Штосьці вушку пашаптала —
    ; I праз міг яе не стала?
    Тыцнуў пальчыкам туды — Толькі кропелька вады.
    ( еянічжннэ )
    Уладзімір Мацвеенка
    Соф'я Шах
    СНЕЖАНЬ
    Кароткія дні і доўгія ночы. А снег жа ані ляжаць шчэ не хоча.
    To ўсцеле палі, то следам растане... Чакаем, калі год Новы настане!
    СТУДЗЕНЬ
    Студзіць далі, шыры, глыбі моцны студзеньскі мароз, нават зорчата на шыбы свой сцюдзёны ўзор нанёс. Застудзіў ваколле сцюжай, зноў сабой пачаўшы год. Дзе азёры, рэкі, лужы — там цяпер ссінелы лёд.
    люты
    Скаваць спрабуе хватка дол.
    To залютуе ён вакол, то супакоіцца парой, але не мірны той спакой.
    I зноў віхуры злыя шле, і ўсё жывое зноўку тне. Найменшы з месяцаў, аднак, — таму й злуецца, можа, так.
    Паўлюк Прануза
    ЦІ ГАТОВЫ ДА ЗІМОУКІ?
    Вецер вестку ў лес прынёс: — Хутка затрашчыць мароз. Птушак запытаў, звяроў, Да зімы хто як гатоў.
    У няўседлівай вавёркі У дупле арэхаў горкі, Сушаных грыбоў нямала — Восенню нарыхтавала. Вожык закапаўся ў лісце, Да вясны яму не выйсці. А дубы ўсе для дзікоў Панатрэслі жалудоў. He бядуе мішкалежань, Што завее снегам снежань, Ён да самае вясны Будзе сніць спакойна сны. — Ці гатовы да зімоўкі? — Запытаўся вецер воўка. ~ Ууу, — пачуў адказ. — А навошта мне запас?
    He патрэбны мне бярлогі, Бо мяне пракормяць ногі. Снегірам, шчыглам, сініцам У бары ўжо не сядзіцца. Паляцелі да людзей, Дзе цяплей і весялей.
    Расце ён зімою
    Уніз галавою, Камлём дагары, I расце да пары: Як стане грэць сонца — Ён плача бясконца, I ўвесь прападае. Падумайце самі: Мо хто адгадае?
    (т BeVvy)
    Ніл Гілевіч
    Мікола Маляўка
    ПУСТЫЯ КАРМУШКІ
    У школьным садзе дзеці Павесілі кармушкі, Каб у мароз і вецер He галадалі птушкі.
    Нацешыліся ўволю Каля кармушакхатак, He крышаць хлеба болей, He сыплюць і зярнятак.
    Відаць, заняты вельмі, Забыліся пра птушак, I замяла завея
    Сцяжынкі да кармушак.
    Сняжынкі сыпле неба На дошкі — столік гладкі, Ды снег — не крошкі хлеба, He смачныя зярняткі.
    I аблятаюць птушкі
    I сады, і хаткі тыя: He радуюць кармушкі, Калі яны пустыя.
    Ніна Галіноўская
    НА КАНЬКАХ
    Едзе певень на каньках. Разагнаўся — проста жах. Ён праехаў увесь лёд
    I з разгону — скок на плот. Заспяваў: «Кукарэку, Заўтра можна на ракуу!»
    80
    Анатоль Зэкаў
    НЕПАСЛУХМЯНЫЯ САНКІ
    Санкі Самі Захацелі Збегчы крута 3 горкі.
    Ў адзін бок Яны ляцелі, У другі — Ягорка.
    Данута БічэльЗагнетава
    КУРАПАТКА
    Снег кругом. А ў курапаткі —
    А ні норкі, а ні хаткі.
    — Што паесці? Дзе паспаткі? Мерзнуць лапкі ў курапаткі. За кустамі вельмі блізка Ходзяць страшны воўк і ліска. Зерне б выдзеўбла з былінкі, Ды каршун глядзіць з асінкі.
    3 клёну вырвала б пупышку — Совы тояцца ў зацішку.
    Шусь пад снег яна крадком — Спіць з галодным жыватком.
    Раніцой на прыгуменні
    Ты сыпні ёй крошак жменю.
    81
    ®ЭЛ*©**95» # ЭЛ 5 • ^ « • •» » ^ 5	4 6 ? 3 ф ®
    « е
    ~	ОУС/гьска^кі
    * Студзень — году пачатак, а зіме — сярэдзіна. * 0
    $ a * $ Ф * ® $ q 3 • э э 4 * * * * » 0 ;* *	4 6 ? Я f> 3 3
    Уладзімір Мацвеенка
    АКСАНКІНЫ САНКІ
    У Аксанкі санкі, Санкізабаўлянкі. За бугром Крутая горка, Там — Сябрук яе Рыгорка. У яго высокі клас Па пракладцы Лыжных трас.
    Сёння стала Ўсім вядома, Што сядзіць Аксана дома.
    Хворай He да горкі
    I не да Рыгоркі. Уздыхаюць санкі: — Сумна без Аксанкі.
    82
    Эдзі Агняцвет
    ТАБЕ ЖАДАЮ
    Яшчэ вясна адпачывае, Пад снегам дрэмле крыгаход. Святло па хвілях прыбывае — Прыйшоў на працу Новы год.
    Адкрыў ён звонкае надвор'е, Прасторы — лыжам і канькам, Усё — на добрае здароўе Дзяўчынкам нашым, хлапчукам.
    Расці і радуй, дружа мілы, Бацькоў, настаўнікаў, сяброў. Жадаю розуму і сілы Табе для будучых гадоў!
    Любі аддана, шчодра, шчыра Зямлю, дзе прадзеды жылі. Будзь чалавекам дружбы, міру Для ўсіх куткоў, краёў зямлі!..
    Генадзь Аўласенка
    ХТО ЯК ЗІМУЕ
    Зайцы хаты не будуюць, Але ўзімку не бядуюць. Хат у іх багата — Кожны куст як хата.
    Цецярук не мае рук.
    Як тут будаваці?
    Спіць у снезе цецярук, Нібы ў цёплай хаце.
    f/ Што за муляр ноччу быў, Фарбу белую разліў?
    Ранкам глянулі ў акно — Шэрай фарбы не відно, Стала ўсюды белабела — I зямля папрыгажэла.
    (іэнэ) Уладзімір Мацвеенка
    83
    Генадзь Аўласенка
    ЧАМУ МЯДЗВЕДЗЬ ЗІМОЙ У БЯРЛОЗЕ СПІЦЬ
    Казка
    Усе вы, дзеці, ведаеце мядзведзя. I тое, што ён зімой у бярлозе спіць. А ці ведаеце, чаму? Калі не, тады паслухайце казку.
    Быў на нашай зямлі калісьці такі час (казачны, вядома), калі зімы наогул не было. I вясны не было, і восені таксама не існавала. Адно толькі лета цёплае тады на зямлі нашай беларускай заўжды панавала.
    I ўсім жыхарам лясным бесклапотна ў той казачны час жылося, у тым сэнсе, што ні голад, ні холад ім тады быў невядомы. I доўга гэта працягвалася, але аднойчы ўсё ў іх жыцці перамянілася...
    А адбылося гэта таму, што спадарыня Зіма, якая раней толькі на Поўначы ўладу сваю мела, вырашыла і ў нашы мясціны наведацца, і кожны год па некалькі месяцаў тут уладарыць. А каб жыхары лясныя да новых умоў прыстасавацца змаглі — паслала яна да іх халодны вецер з паведамленнем. I абвясціў ён усім лясным жыхарам, звярам і птушкам, што хутка да іх халодная Зіма ў госці завітае і што даецца ім тры восеньскія месяцы, каб да яе добра падрыхтавацца.
    Пагаравалі звяры і птушкі, але нічога не зробіш — трэба да зімы рыхтавацца. I пачалі яны рыхтавацца, кожны пасвойму...
    84
    Адзін толькі Мядзведзь працягваў бесклапотна па лесе швэндацца. Дакладней, ён і хацеў бы таксама хоць неяк да зімовых халадоў падрыхтавацца, ды толькі не ведаў, як гэта лепш зрабіць і з чаго пачаць. I вырашыў тады Мядзведзь схітрыць: за астатнімі ляснымі жыхарамі паназіраць, як што яны будуць рабіць...
    «Пагляджу, што яны рабіць будуць, — думае касалапы, — і я гэтак жа зраблю! А пакуль не буду галаву сабе тлуміць!»
    А час ідзе, дні ўсё карацейшымі становяцца, лістота на дрэвах ужо жаўцець пачала. Зразумеў Мядзведзь, што зімовыя халады не за гарамі, што трэба і яму свой план у дзеянне прыводзіць...
    I пашкандыбаў Мядзведзь па лесе. Ідзе, глядзіць: Дрозд на галінцы крушыны сядзіць, ягады яе спелыя па адной дзяўбе.
    — Ну што, Дрозд? — пытаецца Мядзведзь у птушкі. — Раскажы мне, як ты да зімы халоднай рыхтуешся?
    — А ніяк! — кажа Дрозд. — Ёсць у нас, птушак, крылы... Паляцім мы на гэты перыяд зімовы ў цёплыя краіны. А потым назад прыляцім, калі да нас зноў цяпло вернецца.
    Задумаўся Мядзведзь, замаркоціўся нават крыху, бо крылаў у яго не было. Затым глядзіць: Дзяцел непадалёк на сасну сеў.
    — А вось я, — кажа Дзяцел, — хоць крылы і маю, а нікуды не палячу! Тут зімаваць застануся!
    — А як? — пытаецца ўзрадавана Мядзведзь. — Можа, і я гэтак жа перазімаваць змагу?