Падарунак ад Дзеда Мароза
казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
Людзі ў той хаце жылі добрыя і дазволілі незнаёмцы пераначаваць у іх. Адно распыталі, хто яна і адкуль.
— Родам я з тутэйшых мясцін, — сціпла адказала дзяўчына. — Але даўно па свеце хаджу. I завуць мяне Масленка.
— Імя ў цябе дзіўнае, — адазвалася гаспадыня.
— Мяне ўсе так называюць, — сказала дзяўчына, — таму што ў мяне чароўная маслабоечка ёсць. Іншымі словамі, цудбіяначка.
Дзяўчына развязала свой клунак, дастала з яго маленькую маслабойку і патлумачыла:
— Яе падарыў мне адзін незвычайны чалавек. Напэўна, чараўніком быў. Праўда, даў з умовай, каб штогод карысталася ёю толькі на працягу аднаго тыдня. Але і гэтага дастаткова, каб пачаставаць маслам усіх, хто захоча. Ідзіце, кажыце людзям, хай бліны да майго масла пякуць і заўтра на вуліцу выходзяць.
Падзівіліся гаспадары з яе слоў і пайшлі расказваць суседзям пра Масленку і яе чароўную маслабоечку. I на наступны дзень, як толькі развіднела, гаспадыня пачала бліны пячы. А Масленка выйшла са сваёй цудбіяначкай на
вуліцу, села на лавачку каля хаты і пачала масла калатоукаю збіваць. Б'е, б'е яна, а потым дастане грудачку гатовага масла, пакладзе яго побач на белую хусцінку і далей збівае. I вельмі хутка сабраліся людзі паглядзець на гэтае дзіва. А Масленка біла і прыгаворвала:
— Частуйцеся, людцы добрыя, на блінцы намазвайце, сілы набірайцеся, бо хутка зімачка з двароў пойдзе. Дык пачынайце праводзіць яе, каб хутчэй з вясною сустрэцца! Зямельку ада сну зімовага адамкнуць!
I песню вясёлую яна заспявала. А людзі пачалі сталы з хат выносіць, устаўленыя блінамі, бо ўжо багата грудачак масла Масленка назбівала. I такая гамана тут пачалася! А дзе гамана, там і весялосць, гульні розныя і песні жартоўныя! Дзяўчаты на арэлях гушкаліся, потым з горак на санках разам з хлопцамі з'язджалі, у снежкі гулялі, весяліліся як маглі — зіму праводзілі! I гэтыя провады цэлы тыдзень працягваліся, бо Масленка ўсё збівала і збівала ў сваёй чароўнай маслабоечцы масла. А калі перастала збіваць, развіталася і пакінула мястэчка. Толькі ж людзям запомніўся той вясёлы тыдзень, і пачалі яны яго масленічным называць. I да гэтага часу называюць. На Дзень святога Уласа пачынаюць Масленку ў госці чакаць, бліны пячы, каб з імі на вуліцу выйсці.
I хоць ніхто дакладна не ведае, дзе, у якой мясцовасці з'явіцца Масленка, да каго са сваёй чароўнай маслабоечкай на начлег папросіцца, а да спаткання з ёю як да свята рыхтуюцца. I свята гэтае здаўна называюць Масленіцай.
Міхась Пазнякоў
СНЕГІРОК
Жыў у лесе снегірок, Застудзіў ён правы бок, На крутым марозе Лапкі адмарозіў.
I хутчэй да Пеці Паляцеў пагрэцца. Дома ў Пеці цёпла, Уначы не страшна. Пеця хлопчык добры, Корміць вельмі смачна.
Ларыса Геніюш
* * *
« е
®э » ^ ©# ® ®$э • » a а ® ^ * * а ® г» a
«> / J . ©
» Снежань год канчае, зіму пачынае. »
© a * « © *
На дварэ — мароз.
Снег да стрэх прырос.
Змерзлі рукі,
Змерзлі ногі, Стаў чырвоным нос.
a Э a • » a a ® * **а®?*а®
Ой, мароз, мароз! Шчыпле твар да слёз, Цёпла толькі снежнай баб Ды не ляскае зубамі Белы Дзед Мароз.
Карункавыя лятункі — Зімы падарункі, —
3 нябёс пазляталі, Наваколле прыбралі. *
(іянічжхнэ) ] Уладзімір Карызна
Мікола Хведаровіч
СНЕГ
Снег у садзе, агародзе,
Снег ідзе,
ідзе,
ідзе...
®9SS©*»539 #‘»Л$в<$ * ж » <»
Дым слупам — мароз будзе.
®э^*©₽®®зэ #*»»•* * * ♦ •
п/гьіКсіі^т^
® >
©
е
Ты не скажаш снегу: «Годзе!» Ад яго схавацца — дзе?
Ён павіс на дрэвах ватай, Прыляпіўся пакрысе Белай воўнаю калматай На платах і на страсе.
He магу сядзець у хаце Ля акна цалюткі дзень. Рукавічкі дай мне, маці, I валёначкі надзень.
Наваліла снегу многа, Дык на вуліцу пайду I да нашага парога Я сцяжынку пракладу...
(sode^)
Анатоль Зэкаў
3 ім, бывае, не да гуляў: Як уджаліць — шмат турбот А становіцца дзядулем Толькі раз пад Новы год.
Аляксей Пысін
ПІСЬМО ПТУШАК
Лёг сняжок пушысты, Белы, як папера, А на снезе птушкі Ў каляровым пер'і.
Снегіры, сініцы, Галкізабіякі На паперы гэтай Пакідаюць знакі.
Цэлую гадзіну
Дзеці прастаялі, Што гэта за знакі — I не адгадалі.
Падышоў дзядуля — Акуляры — ў рукі: Зараз адгадаем, Дарагія ўнукі.
Гэта ж пішуць птушкі: Ў іх няма кармушкі, Просяць хоць бы трошкі Зерняў, хлебных крошак.
Э*»©**9Эв • » 9 9 • * **9вЭ5Аев»
Зіма на лета працуе, а лета на зіму. Што летам народзіцца, тое зімой спатрэбіцца.
0 9 * © # ® ® 3 э • * 9 9 8 ^ * # 9 • .' » A 9 ®
8 ® « « а е « е
Ніна Галіноўская
ВЕРАБЕЙКА
Сёння Дзед Мароз суровы Шэрань высеяў на бровы, Бараду, вусы і вейкі.
Падышоў да верабейкі:
— На цябе падзьму хвілінку — Ператворышся ў ільдзінку!
Верабейка скок ды скок, Мільгаціць малы чубок:
— Ты, лядовая душа, Дагані мяне спярша!
— Даганююю!..
— Давай, дзядок!
Верабейка скок ды скок.
I — уцёк!
® a a » © * ® ® э э
е / <7 /
* Зіма марозная — лета гарачае.
<>эл»Ф*вз<эа е » а э • * * # a • э ®
Анатоль Зэкаў
СЕМ КАРМУШАК
Сёння з дзедам мы для птушак Змайстравалі сем кармушак.
Як жа мне не ганарыцца: Птушкам будзе дзе карміцца!
©
Уладзімір Карызна
ДЛЯ СІНІЧКІ
Ніна Галіноўская
ВАВЁРКА
Звязала Насця Для сінічкі
3 пуховых нітак
У вавёркі — арэхаў горкі, На дубочку — па грыбочку, Ды яловых шышак воз, — He спалохае мароз.
Рукавічкі.
А як памераць іх —
He знае:
Сінічка тая
Уцякае.
Вольга Савасцюк
СТАЛОЎКА
ДЛЯ СЯБРОУ
Уночы выпаў першы снег. Цяпер нялёгка птушкам. Сказала ранкам мама мне: — Зрабі, сынок, кармушку.
Ляжыць фанера, малаток, Працуе пілка лоўка.
У радасць выхадны дзянёк Раблю сябрам сталоўку.
Анатоль Зэкаў
V
ПРАСТУДЗІУСЯ кот
Кот, Крадком Лізнуўшы лёд, Нарабіў сабе турбот — Захварэў, Ляжыць на печы Ды сваю ангіну Лечыць.
А ў двары Яго сябры Мчаць на саначках 3 гары.
Каб такое Ведаў кот, Хіба ён Лізаў бы Лёд?
Васіль Зуёнак
ЗІМОЎКА
Хоць таўстун занадта ласы, На зіму сабе прыпасы Па крупінцы не збірае, Бо заўжды наедак мае: Спаць кладзецца, скіне тапак — I паціху смокча лапу, А вясна дыхне ледзьледзь — Прачынаецца ... .
г
(ЧЕЯЭаЕІТ'ЬІІді)
45
Кастусь Жук
СНЕЖАНЬ, СТУДЗЕНЬ, ЛЮТЫ
Загадка разгадка
Толькі
Лістапад міне,
Ў чырвань апрануты,
Як прыходзяць
Да мяне
Снежан ь, Студзень, Люты —
Верныя мае браты, Што
Нясуць завеі,
Ды мяне
He бойся ты, Беласнежкіфеі: Шлях на вуліцу Трымай — Там чакаю я ... .
(е^Е)
Анатоль Зэкаў БІМ
Адмарозіў вушы Бім, Прастудзіўся Бім — I злёг.
Дома з ім Цяпер сядзім, He выходзім За парог, Бо калі хварэе Бім, Я хварэю Разам з ім.
Якуб Колас
ЗІМА
Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі.
Замялі дарогі Ветрыкі снягамі. Лес — як дзед убогі 3 доўгімі вусамі.
Апусціў галіны I стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна.
Мяккая пярына Вочы адбірае.
Белая раўніна — Hi канца, ні краю.
Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі.
Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі.
Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць, А ў палях марозы Ды вятры гуляюць.
Генадзь Аўласенка
ХТО ЯК ЗІМУЕ
Казка
Моцна спіць зімой вавёрка — у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лапу лось стары. I казуля не ўтрывала, і таксама прыдрамала, у нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны.
Зайцы ў вырай адляцелі, заставацца не схацелі, бо зімою халады — недалёка да бяды. А яшчэ, скажу вам шчыра, і ваўкі зляцелі ў вырай, а за імі да пары адляцелі і зубры. Замест іх павесяліцца прыляцяць да нас лісіцы, каб у нас зазімаваць, падзяўбацьпачаставаць ягадак рабіны ды яшчэ каліны.
А бабёр па верхавінках спрытна скача па галінках. На сасне ў яго дупло — там утульнае жытло. Там арэхі пра запас, а запас зімой — якраз! Усю восень працаваў — шмат арэхаў назбіраў. I грыбы бабёр шукаў, на галінкі іх чапляў, так што зараз у бабра — процьма ўсякага дабра!
Ну, а вожык у бары спіць дзянёчак у нары. А прачнецца на змярканні — і бяжыць на паляванне.
А барсук, браткі мае, на зіму гняздзечка ўе! Там выводзіць дзіцянятак, маладых барсучанятак. А каб зімку перажыць — любіць шышкі церушыць. Трушчыць адмыслова, майстра — адно слова! Ну, а з шышак семяно — вельмі смачнае яно — ён прыносіць дзіцяняткам, маладым барсучаняткам. Корміць іх, засцерагае, цёмнай ноччу сагравае, каб яны хутчэй раслі, каб здаровымі былі.
Вось мядзведзю незадача — ён па гурбах так і скача! I баіцца, і дрыжыць — небараку цяжка жыць! Ён не мае абароны ад сарокі ды вароны. А сарокі кіпці точаць — спаляваць мядзведзя хочуць! А вароны зубы шчэраць — хочуць бедным адвячэраць! Вось такія вось суседзі злыя ў нашага мядзведзя!
Сам жа ён грызе кару ў гэту цяжкую пару. Можна ўбачыць па слядах — як ён бегаў па садах, як скакаў туды
48
сюды, як заблытваў ён сляды, каб у снезе дзень ляжаць ды ад страху зноў дрыжаць...
А цяпер, сябры, увага!
Можа, будзе ў вас заўвага?
Можа, штосьці я змяніў, можа, дзесьці я зманіў?
Вы ж памылкі пашукайце, дзе што трэба — памяняйце, каб звяры не бедавалі, а як трэба зімавалі.
Пастарайцеся, сябры, — дзякуй скажуць вам звяры!
49
g e
Эдзі Агняцвет
ЛЫЖНІКІ
Ад узгорка да узгорка Мы ляцім, ляцім, ляцім. А за нашаю пяцёркай Серабрысты ўзняўся дым. Што нам гурба снегавая? Мы даўно знаёмы з ёй. Нам здалёк сасна ківае Вечна юнай галавой.
Паўлюк Трус
ЗІМА
Зіма... I золкія завеі...
Дарогі снегам замяло.
Таполі ў наквеці сівеюць.
I нікнуць бомы за сялом.
Нямая бель... Гаі... Дубровы... Маўчаць за возерам стагі, Згубілі вербы каляровасць, А там... снягі... снягі... снягі...
Які прастор... Ў прасторы іней... Я сам не ведаю, чаму Люблю заснежныя раўніны I беларускую зіму!
Васіль Зуёнак
ПАКАТАЎСЯ
Бег на рэчку, на каток, Бег пакоўзацца каток. А прыбег — і разгубіўся: Пасярод катка спыніўся: Як пачаць, з якой нагі? — Уваччу плывуць кругі:
Едзе левая направа, Едзе правая налева, Едзе задняя наперад, А пярэдняя назад —
Быццам сто ў яго тых ног I пад кожнай сто дарог!
I з якой пачаць нарэшце, Сам ніяк не разбярэшся. Запытацца трэба ў таты — I пабег каток дахаты...
Над палямі і лугамі.
Хоць не мае крылаў, лётае Парашуцікам над намі, Над лясамі і балотамі,
( еяніяжхнэ )
Анатоль Зэкаў
Ніна Галіноўская
ПІСЬМО HA СНЕЗЕ
На снезе дзіўныя слядкі,
Як быццам літары, значкі.
Дзядулю клічу я
на двор:
— Глядзі, які на снезе ўзор!
— Пісьмо тут, — мне гаворыць дзед. —