Падарунак ад Дзеда Мароза
казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
А побач з адрасам канверт.
Табе, Міколка,
пішуць птушкі, Каб ты зрабіў для іх
кармушкі.
Уладзімір Мазго
СНЕПРЫ
Грэюць лапкі снегіры
У рабінавай зары.
А каб ім было цяплей — Клапачуся аб стале.
Хлеба, зерня патрушу
I ласкава запрашу:
— Калі ласка, Птушкі,
Да маёй кармушкі!..
Васіль Вітка
СЯБРОЎКІ
Хто там грукае ў акно?
Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно, Запляла касічкі.
Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак, 3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
Тут халва і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела.
Ну, а мне — пара дамоў, Я ж сама не ела.
Анатоль Вялюгін
СНЕПРЫ
Заснулі белыя палеткі.
Мароз загрукаў на двары.
Зірнеш з акна:
Нібыта кветкі, На сініх вербах снегіры.
Ніна Галіноўская
СКОРАГАВОРКА
Алесь Бадак
НАВАГОДНІ КАРАГОД
Новы Год! Новы Год! На палянцы карагод. Тут прыгожыя лісічкі Ў новых шубках і спаднічках. Тут вавёркі, ваўчаняты Разам радуюцца святу, Каля ёлкі скачуць, кружаць. Іх не спыніць нават сцюжа! Вось і важныя сарокі Тут пусціліся у скокі.
А малыя зайчаняткі Ім запляскалі у ладкі. Танцы, танцы аж да ночы. Спаць ісці ніхто не хоча.
I сказала зайку ліска: — Я жыву адгэтуль блізка. Хочаш, будзем сябраваць?! Ты прыходзь са мной гуляць! Шэры воўк сказаў вавёрцы: — У мяне ёсць сад на горцы. Хочаш, яблыкаў харошых Прынясу табе я кошык?! Вось дык свята — Новы Год! Вось дык дзіўны карагод! Як жа проста, лёгка ў ім Падружыцца сёння ўсім!
Пачынаем пералік — Студзень, люты, сакавік. Гэта месяцыбраты. Назвы іх запомні ты.
54
Ніна Галіноўская
НА ЁЛКУ ЗАЙІДЗЕ
Ідзе па лесе зайка. Святочна лес гудзе. У лапках балалайка. На ёлку Зай ідзе.
Бяжыць насустрач ліска: — Дзень добры, зайка Зай.
Ідзеш далёка, блізка? 4 — За мной, ліса, спяшай. На Казачнай паляне Палац у сотні зор.
Там баль вялікі сёння. Лясны спявае хор.
— Пайду надзену маску, Ты, зайка, тут пастой.
— Лісічка, калі ласка, Вазьмі гармонік свой. Пад тэнар балалайкі, Гармоніка басы Танцуюць ліскі, зайкі Ля ёлачікрасы.
На горку кліча ён дзяцей I беліць свет кругом.
Цэлы дзень ідзе, А ног няма ў яго.
(іэнз)
Міхась Пазнякоў
ж
Анатоль Зэкаў
ГАНАРЛІВАЯ ЕЛАЧКА
Казка
Расла ў лесе маленькая Елачка. Стаяла асобна, бо занадта ганарлівая была.
Іншыя дрэвы і насамрэч зайздросцілі ёй. Асабліва восенню, калі з клёнаў, бярозак ды асінак ападала лістота. Як непрывабна выглядалі яны тады на фоне сваёй вечназялёнай сяброўкі!
Дрэвы любаваліся футрам Елачкі і ўлетку. Аднак тады
яны і самі былі ў зялёных абновах, таму прыгажосць суседкі не так вабна кідалася ў вочы. He тое што зімой, калі іншыя дрэвы стаялі распранутымі.
Прыкмеціў прыгажуню і чалавек, ад чаго тая яшчэ вышэй задзёрла нос.
Хіба ж ведала Елачка, што неўзабаве, якраз пад Новы год, чалавек завітае ў лес з сякерай і на яе месцы застанецца толькі прыцярушаны снегам пянёк. Сама ж Елачка пераселіцца ў гарадскую кватэру, дзе будзе стаяць, упрыгожаная рознакаляровымі шарыкамі і цацкамі, увешаная гірляндамі яркіх лямпачакліхтарыкаў.
Але доўжылася свята толькі два тыдні. Затым з Елачкі знялі ўсю аздобу, а саму вынеслі з кватэры. Дзе яна апынулася далей, ніхто не ведае.
А дрэўцы ў лесе растуць, як раслі і дагэтуль: з вясны да восені шумяць лістотай, а зіму сустракаюць непрывабнараспранутымі. Часам згадваюць сваю ганарлівую сяброўку, праўда, цяпер ужо без аніякай зайздрасці. He заўсёды, аказваецца, прыгажосць — шчасце.
iv '~Т
57
Генадзь Аўласенка
Вершы для абароны навагодніх касцюмаў
НАВАГОДНІ ВЕРШ ВАВЁРКІ
Я — прыгожая Вавёрка! Ці пазналі вы мяне?
У мяне — дуплокаморка На высокай на сасне.
Ды чамусьці сумна стала У дупле адной сядзець. Я да вас і завітала, Каб на свята паглядзець! Каб з вясёлым жартамсмехам, Вашы гульні падтрымаць, У Дзядулі прамаз меха Падарунак атрымаць! Каля ёлкі з карагодам Пахадзіць, патанцаваць...
I са святам, з Новым годам, Вас усіх павіншаваць!
НАВАГОДНІ ВЕРШ ПІРАТА
Ну а я — марскі Пірат! Але ж гэта маскарад! Вы не бойцеся мяне — Сёння я не на вайне! Сёння я ўсіх вас люблю I ў палон не захаплю.
58
Карагод вясёлы ваш He вазьму на абардаж. He глядзіце, што пірат... Гэта ж проста маскарад!
НАВАГОДНІ ВЕРШ ВОЖЫКА
Я — малы калючы ВоЖык!
Я — зусім як ёлка!
Хоць не вельмі я прыгожы, Але ёсць іголкі!
Хоць зімой мне трэба спаць —
3 вамі весялюся!
I жадаю сябраваць, Вось і не калюся!
НАВАГОДНІ ВЕРШ РАМОНКА
Я — Рамонак, кветка лета! Ды, нягледзячы на гэта, Сёння я да вас прыйшоў, Шмат сяброў сабе знайшоў У прыгожай гэтай хаце, На вясёлым гэтым свяце, На цудоўным карнавале! Мы спявалі, танцавалі, Мы вадзілі карагод, Сустракалі Новы год! Сам Дзядуленька Мароз Падарункі нам прынёс. Разам з намі ён спяваў I падарункі раздаваў.
59
I таму надзею маю, Што цукеркі атрымаю. Так, Дзядуленька Мароз? Нездарма ж я ўзімку рос!
НАВАГОДНІ ВЕРШ КАТА Ў БОТАХ
Дзеці, вы мяне пазналі?
Казку вы маю чыталі? Я — вядомы Кот у ботах! Я прыйшоў да вас з ахвотай
Каля ёлкі карагод Павадзіць пад Новы год! Ад маркіза Карабаса Прывітанне вам прынёс... А за гэта мне цукерак Дай, Дзядуленька Мароз!
НАВАГОДНІ ВЕРШ ЛІСІЦЫ
Я — лісіца!
Я — хітрыца!
Я — лясная чараўніца! Да каго ні падыду, Вакол кіпця абвяду! Абвяду, абвяду!
Завяду яго ў бяду! Я — лісіца!
Я — хітрыца!
Сам мядзведзь мяне баіцца!
60
Я хітрэй за ўсіх звяроў: За ваўкоў і за тхароў, За вавёрак, За баброў...
За саміх цароўзуброў! Вось я якая!
НАВАГОДНІ ВЕРШ ЗАЙЦА
Зайцы хатаў не будуюць, Але ўзімку не бядуюць! Хат у іх багата — Кожны куст як хата!
Там, у снезе, спім ад рання Аж да самага змяркання. Потым зробім для парадку Невялікую зарадку, Пагрызём крыху кары, Пакатаемся з гары...
Каля ёлкі навагодняй Павітаем год стары...
Ну, а потым з Новым годам Павіншуем вас, сябры!
Мікола Чарняўскі
ЁЛКАВЯСЁЛКА
Завітала ў госці ёлка 3 намі Новы год спаткаць. Ззяе ёлка, Як вясёлка, Рада пець і танцаваць.
Скача з намі зухавата, Сыпле жарты Дзед Мароз, Са Снягуркаю на свята Падарункі ён прынёс.
Вочы весняцца ў Снягуркі, Добра ўсім каля яе.
Нам Снягурка падарункі, Як усмешкі, раздае.
Што за дзіва — наша ёлка! Што за свята — Новы год! Ззяе ёлка, Як вясёлка, 3 намі водзіць карагод.
А побач з ёй дзядуля
3 бялюткай барадой.
(rode hi 'ені£)
Міхась Пазнякоў
Рыгор Барадулін
КАЖУХ
Дзед Мароз Прыйшоў да нас — Добры дзень! Якраз у час.
Ледзьве пераводзіць дух: — Дужа душны Мой кажух, —
Дзед з усмешкаю гаворыць, Падарункі шчодра дорыць.
— Дай, — кажу, — Кажух казе, Белай холадна ў лазе. Паглядзі, дрыжыць каза, Быццам на шчацэ сляза Ці ільдзінка ў барадзе. Дзед і запытаўся: Дзе Тая белая каза I азяблая лаза?
Сам па гурбах Шлях прамераў. Глянуў я — Ані куста, Hi казінага хваста He відаць.
Накрыў кажух I казу ў лазе, I луг.
Максім Танк
СНЯЖЫНКІ
— Мая сняжынка!
— Мая сняжынка! — Крычацьспрачаюцца дзве Ірынкі, Сняжынкі ловячы, якія Лятуць, як матылькі жывыя.
Пайшлі да зайчыка дзве Ірынкі, Каб рассудзіў ён: чые сняжынкі? А зайчык кажа: — Ну, пакажыце, Хутчэй далонькі свае раскрыйце! Раскрылі. Дзівяцца дзве Ірынкі: Куды падзеліся іх сняжынкі?
Ніна Галіноўская
3 ГОРКІ
Дзеці шумлівыя. Санкі імклівыя. Горка крутая.
Ветрык лятае: Санкі дагоніць — Твар пачырвоніць. Дзеці, як макі, Ў куртачках яркіх.
Злева і справа — Санак саставы, А паравоз — Працавіты мароз.
^Ц
Мастак ён, будаўнік
Кладзе дароп напрамкі I праз раку, і праз балота. | (Eodew)
Міхась Пазнякоў
64
®
е
0 0 0
® <» ® ® Э э ♦»»»•< **'»•^’*^•9®.®® 9 4 * • о/&^оўнб^ ^ы/^^^ Зімой лес шуміць — на адлігу.
Шмат снегу на галінках — мала будзе ў лесе грыбоў і ягад.
®®ве»®4)«®
^ » © ₽ ® © э э » » a » ® ^ **'»®^,»«®в».че ® в ®
65
Данута БічэльЗагнетава
MAE КАНЬКІ
Адзяю хутчэй канькі
I да рэчкі — нацянькі.
Там празрысты звонкі лёд, Там вясёлы карагод.
Я размахваю рукамі, Я пабліскваю канькамі.
Быццам вецер,
Разганюся,
Закручуся, Развя рнуся.
Лёд іскрыцца, звоніць.
Хто мяне дагоніць?
Дрымучы лес На шкле парос — Намаляваў яго ... (sodew)
Нічыпар Парукаў
Алесь Ставер
ЗІМА
Сыплецца мяккі, пушысты сняжок.
Белаю коўдрай накрыўся лужок. Лес нерухома стаіць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым ільдом.
Птушкам
знайсці зараз ежу цяжэй.
Дзеці!
Змайструем кармушкі хутчэй!
Зерне насыплем — хай птушкі дзяўбуць.
Песню ўдзячную нам прапяюць.
66
Авяр'ян Дзеружынскі
СНЯЖЫНКІ
Закружыліся Сняжынкі Нізка, нізка Над зямлёй. Ціха лётаюць Пушынкі Незлічонай Чарадой. Быццам тыя Матылёчкі, Весяляцца Нездарма — Адамкнула ўсе замочкі Ў небе ім Сама зіма.
Іх фарбуе нам ... .
(Eodew)
Міхась Пазнякоў
Ніл Гілевіч
ЁЛКА
Сёння з лесу Дзед Мароз Ёлку ў школу нам прынёс. Тут і воўк, і мядзведзь Паварочваецца ледзь, Тут і зайка касавокі Неадступна пры лісе.
А як кот пайшоў у скокі — Аж у ладкі білі ўсе:
— Вось дык лоўкасць у ката — Проста глянуць любата!
А на ёлцы — цацак, цацак! Ззяюць іскры інею, I шары на ёй зіхцяцца Белыя і сінія.
67
Міхась Сазончык
ЗІМНІ КРОС
Паспрыяй хутчэй, мароз: Нам патрэбен зімні крос.
Дык няхай завеі
Нам лыжню навеюць!
Нас, спартсменаў юных, шмат, Выйдзем дружна з цёплых хат Мы з жаданнем цвёрдым — Штурмаваць рэкорды.
Соф'я Шах
ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ
Канікулы чарговыя — канікулы зімовыя са свята навагодняга адлік свой павялі.
Пляцоўкі нас дваровыя сустрэць ужо гатовыя, — канькі мы, лыжы з санкамі дасталі, набылі.
Цяпер бы снегу шчыльнага ды лёду ажно сіняга, каб мы сабе ў бадзёрасці даць волю ўжо маглі...
Іван Муравейка
АДМАРОЗІЎ ЛАПКІ
Коцік басаногі Па сняжку гуляў, Адмарозіў лапкі I заплакаў: — Мяў... Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом: Снег такі халодны, А пячэ агнём...
Анатоль Зэкаў
ДЗЕ ЗІМУЕ РУЧАЁК?
А я знаю, А я знаю Назубок, Нібыта ўрок, Адкуль ціха выбягае Непаседаручаёк.
Пагадзіцеся са мной — Трэба знаць усім пра гэта: 3 гурбы снежнае — вясной, 3 неба — восенню і летам.
Каб запомніць, Паўтарыце Намі пройдзены урок.
А цяпер мне адкажыце, Дзе зімуе ручаёк.
Мікола Чарняўскі
ЛІСАКАЛЯДОЎШЧЫЦА
Казка
Ноч не спалася Лісе — Есці ўсё хацела.
А кладоўка пакрысе Раптам апусцела.
— Што мне бегаць, мышкаваць? Лепш пайду калядаваць Без Ваўка: Такі кумок, Каб пасля ўсё не звалок.
Мне адной пры калядзе, Што збяру, — Перападзе!