Падарунак ад Дзеда Мароза
казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі
Выдавец: Звязда
Памер: 104с.
Мінск 2014
— Буду кузурак розных пад карой шукаць, — тлумачыць Мядзведзю Дзяцел. — Шышкі яловыя церабіць, насенне адтуль выцягваць. Калі зможаш так — разам будзем зімаваць!
85
Уздыхнуў Мядзведзь і нічога Дзятлу не адказаў. Далей сабе па лесе пашкандыбаў, іншых лясных жыхароў пытацца.
Вавёрку на дрэве заўважыў, спыніўся. «Трэба, — думае, — у яе запытацца. Крылаў яна не мае, значыць, неяк тут зімаваць збіраецца».
Запытаўся, а Вавёрка яму адказвае:
— А я на зіму прыпасаў сабе нарыхтавала: грыбоў насушыла, арэхаў назбірала. А ты, Мядзведзь, шмат прыпасаў сабе на зіму зрабіў?
Нічога не адказаў Вавёрцы Мядзведзь, уздыхнуў толькі і далей падаўся. А насустрач яму Заяц бяжыць.
— А ну стой, касы! — крычыць Мядзведзь. — Раскажы мне, як ты да зімы халоднай рыхтуешся!
— А што да яе рыхтавацца! — адказвае яму Заяц. — Футра цёплае белае я ўжо сабе падрыхтаваў, так што не змерзну. I не заўважыць мяне ніхто на белым снезе.
— А есці ты што будзеш? — пытаецца Мядзведзь.
— Кару асінавую, — кажа Заяц. — Яна смачная. Паспрабуй, можа, спадабаецца.
Пагрыз Мядзведзь кары асінавай, скрывіўся і пачаў плявацца. Пляваўся, пляваўся, а калі скончыў, бачыць — Зайца і след прастыў, а замест яго Лісіцахітрыца непадалёк сядзіць, на касалапага пазірае.
— He слухай ты Зайца! — кажа. — Хіба ён табе што добрае параіць!
— А ты параіш? — пытаецца Мядзведзь. — Чым ты сама зімой харчавацца будзеш?
— Мышэй буду пад снегам шукаць, — кажа Лісіца. — Можа, калі зайца злаўлю ці курапатку. Так што калі хочаш за мышамі паляваць навучыцца — дык я цябе навучу...
— Ды што мне твае мышы! — крычыць з роспаччу Мядзведзь. — Хіба ж я мышамі наемся! Вось я зараз цябе саму з'ем за такую параду!
Кінуўся ён да Лісіцы, але дзе там касалапаму за ёй угнацца. Уздыхнуў ён і далей па лесе пашыбаваў.
Глядзіць, а Барсук пад абрывам нару сабе рые. Падышоў да яго Мядзведзь.
86
— Ты што гэта робіш? — пытаецца.
— Ды вось, — кажа Барсук, — выкапаю сабе нару і буду ў ёй спаць да наступнага лета. Пакуль спіш — час хутка ідзе!
— Вось гэта па мне! — узрадаваўся Мядзведзь. — I я сабе нару такую ж зраблю і ў ёй зіму халодную перачакаю!
— Тады часу не губляй! — раіць яму Барсук. — Зараз жа прымайся за працу!
Але Мядзведзь толькі лапай махнуў. Паспею, маўляў, куды спяшацца! Далёка яшчэ зіма!
Але выйшла, што Зіма не так і далёка аказалася. Задзьмулі над лесам вятры халодныя, паўночныя, апошнюю лістоту з дрэў паабтрасалі. А потым і першыя сняжынкі над лесам закружыліся...
«Усё, хопіць чакаць! — вырашыў Мядзведзь. — Прыйшоў час і мне нару сабе рыхтаваць!»
Пачаў ён зямлю капаць, але не выходзіць гэтая справа ў касалапага. He атрымліваецца ў яго нічога, ды і зямля ўжо занадта цвёрдай зрабілася... He капаецца нара, і ўсё тут!
«Пайду лепш Барсука з нары выганю, — думае Мядзведзь. — Ён сабе яшчэ адну выкапаць паспее, а ў мяне ўжо гатовая будзе!»
Пабег ён да Барсуковай нары, паспрабаваў у яе неяк праціснуцца, але так і не змог гэтага зрабіць — вузкая вельмі. Пачаў ён Барсука клікаць, каб той дапамог яму самому нару выкапаць — ды так і не даклікаўся...
А ў лесе ўсё халадней і халадней робіцца! Восьвось спадарыня Зіма ў лес завітае! I ўсе лясныя жыхары да яе, хто як, але ўсё ж падрыхтаваліся... Адзін мядзведзь па лесе восеньскім блытаецца, і што яму рабіць — не ведае. I холадна яму, і есці хочацца, а сапраўдныя халады яшчэ і не надышлі нават...
Нарэшце зусім касалапы з сіл выбіўся, залез пад нейкую карчажыну, лёгтам...
«Адпачну трошкі, — думае, — а потым далей пайду».
Задрамаў Мядзведзь пад карчажынай, а ноччу раптам снег моцны паваліў. Усю ноч ішоў, заваліў карчажыну з усіх
87
бакоў. А Мядзведзь таго не ведае, толькі адчувае ў сне, што цёпла яму стала, ды так цёпла, што нават прачынацца не хочацца. Так і праспаў касалапы ўвесь доўгі зімовы час пад карчажынай гэтай...
А потым Зіма зноў на Поўнач падалася. Прыйшла ў лес Вясна, снег растапіла, мокра стала Мядзведзю, няўтульна...
Прачнуўся ён, спахапіўся, выбраўся зпад карчажыны. Азіраецца вакол і ўцяміць нічога не можа! А потым зразумеў, што праспаў ён пад карчажынай усю зіму.
Вось так карчажына самай першай бярлогай для Мядзведзя і аказалася. I з таго самага часу ўсё мядзведзі гэтак зімуюць: хто пад карчажынай, хто пад вываратнем яловым, хто пад ламаччам... Галоўнае, каб снег зверху быў — ён хоць і халодны, але пад ім цёпла.
He верыце? Тады спытайцеся ў мядзведзя.
СНЕГАЎ СМЕХ
Снег вясёлы, Малады
Засмяяўся смела,
Аж прыціхлі халады, Неба пацяплела, Шчыра так Смяяўся снег, Што згубіў Свой белы смех.
А згубіўшы смех свой, Снег
Даганяць Яго пабег.
Даганяць свой смех Яму
Давядзецца ўсю зіму.
Будзе бегчы, He прыстане, Аж пакуль Вясной растане.
89
Расціслаў Бензярук
ЛЮТЫ IДЗЕЦІ
Напужаць надумаў Люты, На двары сустрэўшы дзетак. Грозна дзьмухнуў: — Ці абуты:
Ці вы ў цёплае адзеты?..
He спалохаліся дзеці:
— Паглядзі, як сонца свеціць! Кроплі будзяць цішыню, Клічуць цёплую вясну.
Дзе вясна? — Уздрыгнуў Люты. Я ж, здаецца, не абуты?..
Адшукалі дзеці боты Нешавецкае работы. Ён абуўся і пабег, А за ім — мароз і снег.
Ніна Галіноўская
АДКАЖЫ, СІНІЧКА
— Адкажы, сінічка, — Запытала Таня.
— Ты чаму, сінічка, У такім убранні?
— А таму, што ўзімку
Hi травы, ні кветак.
Сяду на галінку — Зацвіце, як летам.
Міхась Пазнякоў
СНЕЖНЫ ГОРАД
Мы будуем снежны горад
I працуем цэлы дзень, На работу нашу скора Будзе люба паглядзець.
Тут дамы, і сад, і школа, Магазіны і завод, Паркі выраслі наўкола...
I яшчэ ў нас шмат турбот.
Заўтра горад дабудуем, А каб ноччу снегавой Завіруха не задзьмула — Снегавік стаіць з мятлой.
Навагодняй дзіўнай ёлкай Упрыгожым горад мы.
3 нашай добрай загартоўкай He баімся мы зімы.
На цэнтральнай нашай вулцы Узвядзём палац ураз — Спадабаецца Снягурцы, Дзед Мароз пахваліць нас.
Будзе свята тут шыкоўным, Будзе звонкім карагод.
I настрой ва ўсіх — цудоўны, I шчаслівы — Новы год.
Янка Галубовіч
ЦЕЦЕРУКІЎ СНЕЗЕ
Апавяданне
У Міхаські зімовыя канікулы. У суботу яны з мамай сабралі невялікі чамаданчык і паехалі ў Парэчча. У госці да дзеда Ігнася і бабы Алены.
Раніцаю прачнуўся хлопчык, а дзед Ігнась ужо ў сваё лясніцтва збіраецца. Міхаська папрасіўся, каб узяў яго з сабою.
— Добра, унучак, — пагадзіўся дзед. — Толькі валёначкі абуй і рукавічкі цёплыя не забудзь прыхапіць.
Лясніцтва ад вёскі недалёка, вярсты за тры. Мінулі вёску і рушылі шырокай лясной дарогаю, уезджанай санямі. Міхаська наперадзе ідзе, дзед — ззаду. Снег, добра схоплены пасля ночы марозікам, рыпіць пад нагамі, як крухмал.
— Міхаська, пастой! — прыпыніўся раптам дзед Ігнась. — Чуеш?
Міхаська прыслухаўся — і пачуў, як пад снегам нешта глуха зашархацела. Дзед Ігнась сышоў з дарогі, падняў сухі арэхавы кій і асцярожна абабіў ім з усіх бакоў невялікі снежны горбік. Нечакана адтуль сіганула чорная з сіняватафіялетавым адценнем птушка. Міхаська адразу пазнаў яе і закрычаў:
— Цецярук! Цецярук!
Так дзед Ігнась з Міхаськам вызвалілі са снежнай пасткі яшчэ некалькі птушак.
Пайшлі далей. Міхаська пацікавіўся:
— Дзед, а як цецерукі ў снезе апынуліся?
— Яны так начуюць, унучак. Вечарам, каб ад марозу схавацца, кідаюцца з дрэва ў снег і праводзяць там усю ноч. У снезе ім цёпла, як у хатцы. Ды, бывае, пасля адлігі мароз прыцісне і снег ледзяной скарынкаю пакрываецца. Цяжка тады птушкам самім на волю выбрацца.
Міхаська збаўляе крок, прыглядаецца: можа, яшчэ прыйдзецца цецерукоў з пасткі ратаваць.
92
Артур Вольскі
УПАРТЫ СНЕГ
Лесам, полем красавік ходзіць без сцяжыны. Ажно бачыць — снег не знік з цёмнае лагчыны.
Красавік яму: — Чаму не ўцякаеш з логу? Праляжаў усю зіму, час ужо ў дарогу. Дык не будзь упарты гэткі, цеплыні чакаюць кветкі...
Снег не белы, снег счарнелы, хоць аселы, але смелы:
Мне па густу гэты кут у лясах сасновых. Праляжу спакойна тут да завеяў новых!..
Красавік, каб скончыць сварку, на падмогу кліча хмарку: Хмарка, хмарка, набяжы,
снег сагнаць мне памажы!
Прыпыніла хмарка бег. Сыпле дожджык часты. I пабег з лагчыны снег ручайком блішчастым.
Красавік адразу ў смех: Знік нарэшце ўпарты снег!
Ды ў адказ звінеў ручай: Ты зімой мяне страчай! Я скарыцца не магу, я да мора дабягу.
Узнімуся з мора парай і зраблюся снежнай хмарай, каб па небе, без дарог, зноў вярнуцца ў гэты лог!..
е ®
© * * ® э Э « * Э а в * * » a © ? « а @ ф
* Вераб і дружна чырыкаюць — на адлігу.
Зоркі ярка блішчаць — на мароз.
* » з Э a е * a a © ^ **»®:*'»авв
Мікола Маляўка
БЕЛЫ ВЯРБЛЮД
Ноч усю завея
Чаравала тут, I ля самых весніц Ён ляжыць, вярблюд.
Ды не аднагорбы, He маленькі, не — Два гарбы, як торбы, На яго спіне.
Дружбакі прыбеглі Паглядзець на цуд. Ён яшчэ і белы, Гэты наш вярблюд.
Будзім — не разбудзім, Ды смяёмся ўсе.
I на ім, вярблюдзе, Ездзім па чарзе.
Пакатацца верхам Хоча нават кот. Вось які завея Намяла сумёт.
ЗМЕСТ
Кастусь Жук. ДЗІЎНЫ ДЗЕД...................5
Якуб Колас. ДЗЕДГОСЦЬ.....................6
Змітрок Бядуля. СНЯЖЫНКІ...................8
Рыгор Барадулін. ЗІМА......................9
Уладзімір Карызна. ГУКАННЕ ДЗЕДАМАРОЗА.....10
Максім Багдановіч. ЗІМОВАЯ ДАРОГА..........11
Алесь Бадак. НАШТО ВАРОНЕ МІКРАФОН?.........12
Кандрат Крапіва. 3 НОВЫМ ГОДАМ............13
Паўлюк Прануза. СНЕГІРЫ.....................14
Уладзімір Мацвеенка. ТУЗІКI МУРЗІК..........14
Паўлюк Прануза. КАБТРЫМАЛІСЯ ЦАЦКІ..........15
Якуб Колас. ПЕСНІЗІМЫ.......................16
Анатоль Зэкаў. СНЕЖАНЬ......................16
Ларыса Геніюш. НАКАНЬКАХ....................17
Таццяна Мушынская. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ...........17
97
Артур Вольскі. ЗІМОВАЕСОНЦА..................18
ДВА МАРАЗЫ. Беларуская народная казка........20
Мікола Чарняўскі. НАВАГОДНІЯ ДЗІВОСЫ.........22
Васіль Жуковіч. ПЕРШЫ СНЕГ...................24
Рыгор Барадулін. КАТОК.......................26
Кастусь Жук. ПЯКУЧЫЯ ЛЕДЗЯШЫ.................26
Іван Муравейка. САСНА........................27
Анатоль Зэкаў. ПЕРШЫ СНЕГ....................27
Уладзімір Мазго. СНЕЖАНЬ.....................28
Ніна Галіноўская. СТУДЗЕНЬ...................28
Юрась Свірка. ЛЮТЫ...........................29
Мікола Маляўка. КАЛЯДА.......................30
Уладзімір Ягоўдзік. КАЛЯДЫ...................31