Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
У 10-м класе смаргонскай школы з’явіўся новы вучань. Расціслаў Лапіцкі і тут пачаў шукаць тых, каму быў неабыякавы лёс бацькаўшчыны. Ды ў школе ўжо была і свая традыцыя супраціву. Яшчэ ў 1945 годзе нехта на класнай дошцы напісаў: «Сталін — сволач». ІІа
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі. падазранні ў гэтым «тэратыстычным акце» быў арыштаваны і асуджаны сын настаўніка Рычард Юшкевіч і яшчэ некалькі вучняў. Лапіцкі, а затым і яго сябры разгортваюць у Смаргоні антыкамуністычную агітацыю—на школьных перанынках, вечарынах, у клубе, дзе Расціслаў падзарабляў, іграючы на піяніна. Набралася да двух дзесяткаў падіюльшчыкаў. Лапіцкі, рослы, прыгожы, з вострым розумам і палкім характарам, стаў несумненным лідэрам і тут. У арганізацыю ўвайшла нераважна вучнёўская моладзь са Смаргоні і вёсак раёна. Потым асуджаны будуць: Расціслаў Лапіцкі (01.09.1928 — восень 1950?), Чэслаў Цыбоўскі (19321978), і яго старэйшая сястра Леакадзія (зараз жыве ў Польшчы), ТадэвушХацілоўскі(нар. 11.06.1931),Тамара(1932—загінулаў 1982 г.) і Тацяна (нар. у 1934 г., жыве ў Вільні) Юшкевічы, Зося Лапыцька (жыве ў Польшчы), Часлава Ашукоўская (жыве на Украіне?) — усе са Смаргоні, бацька (памёр) і яго сын Зянон (жыве ў Польшчы) Ахрамовічы з Чарнят, Збігнеў Пашкевіч з Крапіўна каля Солаў (зараз у Маладзечыне), Эдуард Сташкевіч (28. 03. 1928 — 19. 03. 1974) і Канстанцін Іваноўскі (нар. 03.01.1930) з вёскі Дэгісі з-пад Солаў, Восіп Блізнюк (12.11.1930—01.08. 1994) з Шаматова над Смаргонню, Карней з Міцкавіч (жыве ў роднай вёсцы), а таксама юнакі з Мядзельшчыны — Факунда Несцяровіч, на той час ужо навучэнец Мінскага палітэхнікума (1929—1987), Восіп Качэрга (нар. у 1930 г., жыве зараз у Польшчы). Іншыя прозвішчы мне пакуль невядомыя. Трэба адзначыць, што служба бяспекі выявіла не ўсіх удзельнікаў мядзельска-смаргонскага падпольнага руху. Некаторых удалося прыкрыць, уратаваць.
Пачалі з улётак. 3 раённага дому культуры Расціслаў вынес пішучую машынку, запас паперы і капірак. На гэтай машынцы і друкавалі антыкамуністычныя пракламацыі, якія заканчваліся заклікам «Смерць Сталіну!». Напярэдадні дня канстытуцыі на агарожах, дрэвах, слупах, і нават на будынках райкома партыі і міліцыі забялелі лісткі з крамольнымі словамі. Як сведчыць адна з колішніх арганізатарак смаргоскага камсамолу «Они засыпали город листовками».
Сярод начальства усчаўся перапалох. У горадзе з’явілася шмат вайскоўцаў. Пачаліся сачэнні, росшукі, дазнанні.
Высачыць падпольшчыкаў не было цяжка. Зусім маладыя, сярод іх былі падлеткі, яны не трьімаліся асаблівай канспірацыі. I хоць стараліся на людзях не размаўляць пра палітыку (баяліся стукачоў), ў школе тойсёй ведаў пра існаванне арганізацыі. Ды і сам Расціслаў на ўроках пастаянна ўступаў у палітычныя спрэчкі з некаторымі настаўнікамі, задзіраўся з камсамольцамі. Аднойчы адмовіўся пісаць сачыненне па 164
М. Чарняўскі. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага... раману Фадзеева «Маладая гвардзія», заявіўшы, што ў іх маецца свая «Маладая гвардия», толькі яна за Беларусь. 3 гэтай рэплікі Расціслава, мусіць, памылкова і пачалі гаварыць, што смаргонскае падполле таксама насіла такую назву.
Прыкладна ў лістападзе непадалёку ад школы Расціслаў быў арыштаваны. Тыдзень доўжыліся допыты: «Дзе машынка? Хто друкаваў улёткі?» Не дамогшыся прызнання юнака часова выпусцілі, не спускаючы з яго аднак, вока.
Пасля нарады падполле пастанавіла, што Лапіцкаму лепш пакінуць Смаргонь. Апошнім яго бачыў каля чыгуначнага вакзала Тадэвуш Хацілоўскі. Гэта сустрэча Тадэвушу праз нейкага паўгода абыйдзецца ў 25 гадоў зняволення — «недоносительство», да чаго дабаваць непавагу да суда і інш.
Спрабаваў Расціслаў прытуліцца на Мядзельшчыне — у Мікасецку, Юшкавічах. Нарэшце перабраўся ў Кабыльнік, дзе было шмат знаёмых. Усюды ўцекача баяліся доўга хаваць, бо людзмі апанаваў страх — мядзельскіх падпольшчыкаў ужо арыштавалі, чуткі пра гэта широка разышліся па раёну. У Кабыльніку прастуджаны і хворы Расціслаў па даносу аднаго мясцовага хлопца быў паўторна арыштаваны.
А ў тэты час у самым пачатку лютага ноччу былі арыштаваны Чэслаў і Леакадзія Цыбоўскія. Затым у іхнім доме зрабілі засаду і схапілі наступных некалькі падпольшчыкаў. Ланцужок следства пацягнуўся даіншых...
Катавалі хлопцаў і дзяўчат на допытах у Вілейскай турме неміласэрдна. Хто вярнуўся са зняволення, сведчыў блізкім, што іголкі пад пазногці не было самым страшным. Арыштаванага сябра Расціслава з Кабыльніка, якому хацелі «прышыць» удзел у падполлі, ставілі ў кут камеры так, каб на цемя з вышыні падалі халодныя кроплі вады. Быў блізкі да вар’яцтва. Яму ж удалося падглядзець, як па калідоры вялі Расціслава, збітага так, што не мог сам ісці. Нават спачатку яго не пазнаў—юнак выпіядаў на старога дзеда... Адна з колішніх зняволеных, якой як непаўналетняй дасталося менш ад іншых, успамінае следчага Пахомава: «Очень злой и коварный человек, деспот, он требовал сказать то, чего не было, угрожал карцером и электрическим стулом»
Суд ваеннага трибунала Беларускай ваеннай акругі адбыўся ў Маладзечне летам 1950 года (па розных звестках 15,20 або 22 чэрвеня ці 17—20 ліпеня). За «недоносительство» прысудзілі па 10 гадоў, большасць жа атрымалі па 25. Расціслаў Лапіцкі і Факунда Несцяровіч, як арганізатары і кіраўнікі, былі прыгавораны да расстрэлу.
Яшчэ вучнем я чуў ад старэйшых, як мужна, як нязломнатрымаўся на судзе Расціслаў Лапіцкі. Яго заключнае слова было абвінавачваннем камуністычнаму рэжыму. Гэта ж пацвярджаюць і самі колішнія падсудныя.
Ф. Несцяровічу расстрэл пазней быў заменены на доўгатэрміновае зняволенне. У часы хрушчоўскай адлігі яму удалося перабрацца ў Польшчу, куды раней выехалі бацькі. Расціслаў Лапіцкі адмовіўся ад памілавання і далейшы лёс яго невядомы. Восенню 50-га года ён, здаецца, яшчэ быў жывы і знаходзіўся ў вілейскай іурме... Цяжка склаўся лёс і астатніх. Параскідалі іх па канцлагерах, лесапавалах, шахтах. Пасля с.мерці «бацькі ўсіх народаў» тэрміны зняволення ім скарацілі, а затым і зусім вызвалілі. Хто застаўся на радзіме, хто выехаў у Польшчу, Легуву, на Украіну. Катаванні, знясільваючая праца, што выпалі на гэтых хлопцаў і дзяўчат, у большасці вучняў 7—10 класаў, пакінулі цяжкі след — шмат хто з іх памёр, хоць па гадах мог бы жыць ды жыць.
Зразумела, што ўсіх мядзельска-смаргонскіх падпольшчыкаў аб’ядноўвалі ідэі змагання з камуністычным рэжымам, але наколкі яны былі патрыёты Беларусі? Мабьщь не ўсе. Расціслаў, як выглядае па сведчаннях сучаснікаў, быў перакананым адраджэнцам і незалежнікам, атрымаўшы такія перакананні ад старэйшых братоў. «Калі ведаеш, што ў гэтай хаце заначуе вораг Беларусі — спалі хату, калі хлеб з гэтай нівы пойдзе ворагу Беларусі —знішчы яе» — гэта адно з выказванняў Лапіцкага. Але сярод выхадцаў з каталіцкіх сем’яў, мабыць былі і нольскія натрыёты, выхаваныя яшчэ польскай школай, польскай патрыятычнай ідэяй. Той жа Факунда Несцяровіч будзе пахаваны пад бела-чырвоным сцягам.
Мядзельска-Смаргонскае вучнёўскае падполле патрабуе далейшых даследаванняў, збору ўспамінаў былых палітвязняў, іхродзічаў, сяброў і знаёмых, працы ў архівах. Яшчэ не выяўлена некалькі прозвішчаў. Невядома, як і калі скончылася жыццё Расціслава Лапіцкага, гэтага мужнага сына беларукага народа.
У час збору матэрыялу для гэтага артыкула ўдалося трапіць на некаторыя сляды і іншых падпольных арганізацый, што дзейнічалі ў самым канцы вайны і ў першыя пасляваенныя годы. Несумненна, што восенню 1944 года існавала арганізацыя беларускіх навучэнцаў у Вільні, у якой удзельнічаў адзін са старэйшых братоў Расціслава Алег Лапіцкі (асуджаны на 10 гадоў зняволення і забіты ў Казахстане). Па прыкладу віленчукоў гэтым жа часам ужо вялі размовы аб неабходнасці патрыятычнай арганізацыі слухачы настаўніцкіх курсаў ў Глыбокім.
Расказваюць пра вучнёўскае падполле ў Вілейцы, і нават у такім зрусіфікаваным горадзе, як Гомель. Не кажу ўжо пра Саюз беларускіх патрыётаў і арганізацыі на захадзе Беларусі -— «Чайка» і інш., пра якія ўжо ёсць публікацыі.
Па вывучэнню патрыятычнага пасляваеннага падполля непачаты край работы. На падтрымку правячага рэжыму тут няма спадзяванняў, у яго сваё разумение патрыятызму — праваслаўна-атэістычнаславянскае. Неабходна старацца самім, грамадскім чынам — студэнтам, краязнаўцам, журналістам, пісьменікам і, зразумела, навукоўцам. Трэба спяшацца. У маіх вачах і сёння сястра сябра Саюза беларускіх натрыётаў Аляксандра Дзікага ў чорнай жалобнай хустцы — я прыехаў занісаць яго ўспаміны, спазніўшыся на пару тыдняў.
А. ШТЕМЕНКО (Г'омель, Беларусь) ТАЙНЫ ШЕКОТОВСКОГО ЛЕСА
Тема политических репрессий не в первый раз появляется на страницах периодической печати, тем не менее она по-прежнему волнует общественность нашей Республики, Так сложилось, что несмотря на появление оіромного количества публикаций и материалов по этой теме, с течением времени вскрываются всё новые и новые факты чудовищных злодеяний режима против собственного народа. Как прежде, так и сейчас мало кто из жителей г. Гомеля сможет вспомнить о тех трагических событиях, которые происходили в нашем городе в 2(1—ЗО-е годы. Всё это вершилось в глубокой тайне, с целью сокрытия массовости расстрелов. Нарушение прав человека, террор, беспредел, имевшие место в те годы, нанесли непоправимый удар по сознанию людей, затронули все сферы жизни общества. Введение чрезвычайки после убийства С. М. Кирова позволило намного упростить судебный порядок рассмотрения дел. Обыденным явлением стало нарушение уголовно-процессуального кодекса и применение «тройками» максимального срока заключения вплоть до расстрела. Именно в 1937—1938 гг. механизм организации массовых репрессий достиг апогея, в эти годы в БССР расстреляно максимальное количество граждан. Маховик уничтожения работал бесперебойно.
Годы массового террора не обошли стороной и Гомельщину, где только по официальным данным пересмотрено 20 тысяч дел. Осуждённые по этим делам полностью реабилитированы1. Однако эта цифра относительна, ведь известно, что по каждому из этих дел, хранящихся в архиве оперативного фонда УКГБ по Гомельской области, проходило от одного до нескольких десятков лиц. Многие из них были 167