Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
75.92 МБ
Следствам па справах царкоўнікаў устаноўлена, што кіраўнікі розных царкоўных арыентацый цалкам знаходзіліся на службе іерманапольскай і японскай разведак і мелі сваёй мэтай арганізацыю шпіёнскапаўстанцкіх кадраў”14.
Як бачым, сфабрыкаваная ў пачатку 30-х гадоў органам! АДПУ БССР версія аб “арганізаваным анытсавецкім падполлі царкоўнікаў і сектантаў” з’явілася асновай для далейшай аператыўнай дзейнасці органаў НКУС БССР у канцы 30-х гадоў. На думку “органаў”, шпіёнскапаўстанцкія арганізацыі дзейнічалі ў рэспубліцы амаль ці не паўсюдна. Зразумела, з імі вялася бескампрамісная барацьба. Так, па дадзеных органаў НКУС БССР, “у ліпені — верасні 1937 г. на Беларусі ліквідавана шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя “Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы” з цэнтрам у Мінску і філіяламі ў Бабруйску і Рагачове, якія аб’ядноўвалі 13 антысавецкіх паўстанцкіх груп у Мінскім, Асіповіцкім, Смалявіцкім, Чавускім, Пухавіцкім, Клічаўскім, Барысаўскім і іншых раёнах БССР.
У гэтай арганізацыі удзельнічалі 2 архіепіскапа, 30 папоў, да 170 кулакоў, жандараў, былых чыноўнікаў і іншага антысавецкага элемента... Арганізацыя “беларускай аўтакефальнай царквы” поруч з самай разнастайнай антысавецкай агітацыяй і распаўсюджаннем контррэвалюцыйнай літаратуры, падрыхтоўвала свайго кандидата — пана Кульчыцкага для выбрання ў дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР.
Аналагічныя спробы меліся ў радзе месц БССР”.15
Такі ж лёс спаткаў так званыя ірупы старацаркоўнікаў і абнаўленцаў. Толькі ў Віцебску і раёнах Віцебскай вобласці была ліквідавана контррэвалюцыйная пшпіёнска-паўстанчэская і дыверсійная арганізацыя, у складзе 84 чалавек, на чале з архіепіскапам Дабрамыславым.16
У вышэйпамянутай дакладной запісцы адзначалася, што “нягпедзячы
Палітычныя рэнрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	. на ліквідацыю цэлага шэрагу шпіёнска-паўстанцкіх арганізацый і груп царкоўнікаў і арышту 2387 чалавек ўдзельнікаў гэтых і'руп, у БССР працягваецца антысавецкая нраца царкоўнікаў. Выяўлены новыя антысавецкія фарміраванні, якія складзены частковаз неліквідаванай нізоўкі шпіёнска-паўстанцкіх арганізацый і кулацка-царкоўнага элемента.”17
Не засталіся без увагі органаў НКУС і сектанты. Толькі ў 1937 г. і пачатку 1938 г. у рэспубліцы было арыштавана з асуджана звыш 860 чалавек — членаў сектанцкіх арганізацый, якія нібыта ставілі сваёй задачай у перыяд вайны з СССР зрываць мабілізацыю, арганізоўваць масавыя дэзерцірствы, з далейшым стварэннем з дэзерціраў палітычных банд і контррэвалюцыйных дыверсійных груп.18
Не мінулі рэпрэсіі служыцелей культа і проста вернікаў Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання 17 верасня 1939 г. у адзіную Савецкую дзяржаву. Яны абвінавачваліся ў сувязях і супрацоўніцтве з польскай разведкай. У выніку было арыштавана 57 ксяндзоў, 14 з іх былі расстраляны19.
На жаль, дакладная колькасць рэпрэсіраваных свяшчэннаслужыцелей пакуль не вядома. Аб маштабах рэпрэсій супраць духавенства і вернікаў можна меркаваць па справаздачах НКУС БССР. У прыватнасці, у дакладной занісцы аб антысавецкай дзейнасці царкоўнікаў і сектантаўу БССР (чэрвень 1938 г.) паведамлялася, што "... функцыянаванне цэркваў у БССР спынілася ў 1937 і 1938 гг. галоўным чынам у выніку арыштаў духавенства за актыўную антысавецкую дзейнасць...”20
На 24 чэрвеня 1938 г. у рэспубліцы органам! ўнутраных спраў было зарэгістравана 15 свяшчэннікаў, з іх 13 —зняўшых сан21.
Аб лесе шмат якіх мы сёння нічога не ведаем, у тым ліку аб прадстаўніках вышэйшага духавенства. Тым не менш, па некаторых апублікаваных дадзеных, у краіне, уключаючы і Беларусь, з 1918 г. па 1938 г. было рэпрэсавана каля 250 мітрапалітаў, архіепіскапаў і епіскапаў Рускай Праваслаўнай Царквы. К 1939 г. на свабодзе заставалася ўсяго 4 кіруючыя архіерэі: 3 мітрапаліты і 1 епіскап (акрамя таго невялікая колькасць епіскапаў знаходзілася на спакоі або на пасадзе настаяцелей храмаў). 1937 г., бадай што, быў самым “ўраджайным”—рэпрэсіравана па меншай меры 50 прадстаўнікоў вышэйшага духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы22.
Такі ж лёс напаткаў прадстаўнікоў і іншых канфесій. Таталітарны рэжым жорстка і паслядоўна забяснечваў кантроль над усімі сферам!
__АдЗ^ВубдеусюД^эгщэс11<^1Ц2ЩЬ^1ххавенст^^
грамадскага жыцця, у тым ліку і рэлігійнай. I гэта, на жаль, яму ўдалося.
Барацьба з Богам павярнулася барацьбой з чалавекам, якая суправаджалася знішчэннем абаронцаў веры бацькоў і дзядоў, знішчэннем думаючых носьбітаў старых ведаў, поглядаў і традыцый. Гэта знішчэнне набыло форму дзяржаўнай палітыкі. Маральнасць народа, яго годнасць, пачуццё грамадзянскага абавязку былі прынесены ў ахвяру класаваму падыходу да агульных законаў гісторыі.
1	ЛіМ, 1991,21 кастрычніка, с. 16.
2	Декреты Совесткой власти. М., 1957, т. 3, с. 291—292.
3	Декреты Совесткой власти. М, 1957, т. 5, с. 65.
4	Советская торговля, 1989, 31 августа.
5	Нацыянальны Архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ), ф. 4, воп. 1, спр. 40, арк. 6.
6	НАРБ, ф. 99, воп. 2, спр. 36, арк. 7.
7	Там жа, спр. 22, арк. 11.
8	Там жа, ф. 99, воп. 2, спр. 9, арк. 45.
’ Собрание Узаконений и распоряжений рабоче-крестьянского правительства БССР, № 19, 1924 14 декабря, с. 16, ст. 179.
І0ЛіМ, 1991 26 ліпеня, с. 16.
11	Архіў Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
12	Там жа.
13	Там жа.
14	НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 1400, арк. 58.
15	Там жа, арк. 60.
16	Там жа, арк. 61.
17	Там жа, арк. 70.
18	Там жа, арк. 71—72.
” Чырвоная Змена, 1989 16 красавіка.
20	НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 1400, арк. 68.
21	Там ж, арк. 56.
22	АиФ, 1989, № 10, с. 4.
М. ЧАРНЯЎСКІ (Менск., Беларусь)
ДА ПСТОРЫ1МЯДЗЕЛЬСКА-СМАРГОНСКАГА ВУЧНЁЎСКАГА ПАДПОЛЛЯ
Склалася меркаванне, што ў адрозненне ад Масквы або Ленінграда ў затурканай Беларусі не было насляваеннага дысыдэнцкага руху, адсутнічалі нават спробы арганізаванага супраціву рэжыму. Аднак ён быў і ў нас, хоць і меў сваю спецыфіку, абумоўленую найперш нацыянальнымі нраблемамі. Проста ў Менску не было замежных пасольстваў і журналістаў, звесткі пра рэпресіі не траплялі на старонкі еўрапейскіх газет, у перадачы радыёстанцый вольнага свезу. У нас было цёмна і глуха як у склепе. I гэтым яшчэ больш трагічна, бо ахвяры не маглі спадзявацца на нейкі розгалас, хоць бы маральную падтрымку, на памяць у будучым. Людзі знікалі ў невядомасць. «Іх траіх узялі — і як у ваду...» — так выказалася пра лёс мядзельскіх падпольшчыкаў мая суседка. I толькі апошнім дзесяцігоддем мы вяртаем з забыцця, ачышчаем ад хлусні «чорнай прапаганды» іх светлыя імёны.
Гэтая публікацыя — пакуль няпоўная, эскізная, як дазваляў сабраны матэрыял — прысвечана пасляваеннаму антыкамуністычнаму падполлю мядзельскіх і смаргонскіх школьнікаў і яго заснавальніку і кіраўніку Расціславу Лапіцкаму.
Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасня 1928 года ў Касуце на Вілейшчыне ў сям’і праваслаўнага святара. Вайной бацька атрымаў царкоўны прыход у Кабыльніку (зараз вёска Нарач) на Мядзельшчыне. Па некаторых звестках, пакуль не пацверджаных іншымі крыніцамі, ў Кабыльніку Расціслаў у канцы 1944 года і быў упершыню арыштаваны — за сувязь з віленскім беларускім падполлем. Праз год ён вызваляецца з гомельскай турмы па амністыі, як непаўналетні, і вяртаеца дахаты. Але ў 1946 годзе намірае бацька і сям’я застаецца без сродкаў на існаванне. Зімой з 1946 на 1947-мы год маці з сынам перабіраюцца ў Мікасецка за пяць кіламетраў ад Мядзела, дзе спрабуюць знайсці нейкі заробак пры мясцовай царкве. 3 Мікасецка Расціслаў і хадзіў у Мядзельскую школу ў 8,9,10 класы.
У памяці колішніх мядзельскіх школьнікаў, жыхароў мястэчка, Мікасецка і Навасёлак, суседніх вёсак Расціслаў Лапіцкі застаўся як незвычайная асоба, надзеленая рознабаковымі талентамі, з добрай і шчырай душой. Ён цудоўна маляваў, іграў на некалькіх музычных інструментах, добра спяваў. Здольны да розных тэхнічных штукарстваў — змайстраваў электрычную машыну, якой спрабаваў лячыць людзей, ездзіў на самаробным ровары з двух калаўротаў, мог зрабіць 162
М. Чарняўскі. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага... радыёпрыёмнік або эфектыўнае ўзрыўное прыстасаванне. Для апошняга ў пасляваенныя гады матэрыялу яшчэ хапала.
Сярод мядзельскіх вучняў Расціслаў знайшоў аднадумцаў, што не прымалі сутнасць камуністычнага рэжыму на Беларусі. А рэжым ужо сябе праявіць паспеў — разгортвалася прымусовая калектывізацыя, найбольш гаспадарчых сялян высылалі ў Сібір, душылі непамернымі падаткамі, рознымі паборамі і займамі, за слова пратэсту арыштоўвалі і саджалі ў турмы. Рэй вялі пераважна набрыдныя людзі, часта п’яніцы, распуснікі, з расейскім матам. Ішоў татальны наступ на царкву і касцёл, на беларускую мову і культуру. А ў лясах яшчэ трывалі «лясныя браты». Усё гэта будзіла сумленне і свядомасць юнакоў і дзяўчат, клікала да дзеяння.
У нашым Мікасецку Расціслаў Лапіцкі часта сустракаўся з I ванам Чарняўскім, працаватым маладым селянінам, які ўжо прайшоў школу заходнебеларускага пагрыятычнага руху. Сабраўшыся, любілі спяваць. Асабліва зладжана, як успамінаюць суседзі, у іх атрымоўвалася: «Краю мой, краю, краю мой родны...». Часта прыходзіў з вёскі Качаргі малады хлопец Юзік Качэрга. Бываў і яшчэ адзін вучань мядзельскай школы Факунда Несцяровіч з Юшкавіч. Гэта тройка аднадумцаў — Лапіцкі, Несцяровіч, Качэрга — затым разам пройдуць і вілейскую турэмную катоўню, і суд у Маладзечне летам 1950 года. 3 іх жывым на сёння застаўся толькі апошні.
Але некаторыя іншыя не выстаялі. Як толькі школьнікамі зацікавіліся адпаведныя органы, той-сёй набег з пакаяннем. Дараванне прыйшло за згоду стаць здраднікам, стукачом. На судовым працэсе іх імёны нават не ўспомняць. Але плату яны атрымалі у залежнасці ад ступені здрады —каму дробную партыйна-савецкую пасаду. А каго і ў школу МДБ. Але паказальна, што лёс ім пазней адмерыў і сваё — заўчаснай гібеллю, няшчасцямі для дзяцей і нават унукаў.
Бязвыходная нястача і голад не пакідалі Лапіцкіх і ў Мікасецку. Калі Расціславу зашывалі вопратку, ён сядзеў, загарнуўся ў прасціну, бо не было змены. Часам іх падкормлівалі суседзі, але трэба было шукаць нейкі выхад. I восенню 1949 года яны пешкі, ведучы на вяроўцы карову, пайшлі за 80 км ў Смаргонь. Там жылі матчыны браты Жабінскія. Думалася, што каля родных будзе нейкая палёгка.