Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
Шмат пытанняў выклікаюць нрыведзеныя статыстычныя дадзеныя, якія прызваны падтрымліваць легенду, што ў першае паслякасгрычніцкае дзесяцігоддзе новая ўлада забяспечыла народнае шчасце і толькі сталінізм парушыў ідылію. Напрыклад, у 1921 годзе палітычным рэпрэсіям, па дадзеных аўтара, падвергліся 22 чалавекі.
У той жа час па вядомай мне справе савінкаўцаў-залёнадубцаў прыцягвалася ў жніўні 1921 г. 76 чалавек, 22 з якіх былі растраляны. Думаю, што аўтар паверыў статыстыцы, якую вывелі самі спецорганы. Згодна з ёй, у 1923 годзе ўвогуле няма пакараных, хаця менавіта ў гэты перыяд працягвалася актыўная расправа над беларускімі эсэрамі. А наступны—1924 год паставіў кропку ў іх палітычнай дзейнасці. Савецкая ўлада не пацярпела шматпартыйнасці.
Тут прыходзіць на ўспамін фраза, кінутая супрацоўнікам КДБ са стажам: «Даром свой хлеб чекисты не ели». Выказанае мае сэнс, калі ўлічыць, што станаўленне савецкай улады ў Беларусі выклікала бязлітаснае супраціўленне адпаведных палітычных сіл, галоўнай мэтай якіх была незалежная Беларусь і несавецкая форма ўладкавання свету.
3 адпаведнай асцярожнасцю выкажу думку, што грамадзянскай вайны ў класічнай расійскай форме ў Беларусі не агрымалася. Беларусь! стараліся трымацца ў баку і ад белых і ад чырвоных. У лясах хавалася каласальная колькасць дэзерціраў, якія не ішлі далёка ад роднай вёскі, ад дому.
Асноўная сутнасць 20-х гадоў—барацьба болыпай часткі мясцовага насельніцтва супраць навязанай, нежаданай улады — «савецкамаскавецкай». Савецкая гістарыяграфія схавала галоўны сэнс гэтай барацьбы за крымінальнымі штампамі тыпу «палітычны бандытызм», «кулацка-шляхецкая контррэвалюцыя».
Апазіцыя новай улады ў Беларусі праявілася адразу ж пасля кастычніка ў форме жорсткага ўзброенага супраціўлення. Шырокай хваляй прайшлі сялянскія паўстанні. Ужоўснежні 1917 г. на Міншчыне арганізоўваюцца першыя партызанскія атрады, якія ваявалі і з белымі і з чырвонымі. У 1918 г. сапраўдная антыбальшавіцкая вайна ахапіла тэрыторыю Віцебскай губерні. Паўстала насельніцтва Аршанскага, '142
Н. Стужынска, Антыбальшавіцкі рух у Беларусі і палітычныя рэпрэсіі... Мсціслаўскага, Сенненскага. Полацкага і іншых паветаў. Восенню адбыліся многатысячныя паўстанні ў Вяліжскім і Парэцкім наветах. На нейкі час паўстанцы дабіваліся поспеху і бралі ўладу ў свае рукі, выкарыстоўваючы форму народнага самакіравання.
1919 год даў новы ўздым паўстанняў. Сяляне Рагачоўскага, Клімавіцкага, Рэчыцкага паветаў Магілёўскай губерні актыўна падтрымалі так званы стрэкапытаўскі мяцеж, які пачаўся ў сакавіку ў Гомелі і імкліва распаўсюджваўся на губерню. У чэрвені 1919г. паўсталі сяляне Дзісненскага і Браслаўскага паветаў Віленскай губерні. Восенню працягваліся магутныя паўстанні на Віцебшчыне. У 1920 г. падзеі прымаюць больш выразны палітычны і арганізацыйны характар. Белы pyx губляў моц. Праціўнікі чырвонай Расіі ўсё больш увагі надаюць так званаму зялёнаму руху, трэцяй сіле, якая навінна была стаць ядром антыбальшавіццкага фронту. Рух супраціўлення набывае сваіх ідэйных натхняльнікаў, палітычных кіраўнікоў і арганізатараў. Імкліва растуць рады партый і ўстаноў, якія вядуць барацьбу за незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі. Гэта такія, як Беларуская партия сацыялрэвалюцыянераў і Беларуская сялянская партыя «Зялёнага Дуба». Канчаткова арганізацыйнае афармленне «Зялёнага Дуба» адбылося восенню 1920 года. Менавіта гэтыя (і іншыя) установи рыхтавалі і ўзначальвалі паўстанцкія акцыі і ўзброенае супраціўленне Чырвонай Арміі. Іх праграмы аформілі ў канчатковую мэту думку, што выратаванне ад знявагі, рабавання шматлікімі акупантамі, бязладдзя ваеннага часу неабходна шукаць ва ўласнай нацыянальнай дзяржаве. Г эта новая палітычная з’ява, у параўнанні з падзеямі 1918—1919 гг., калі незалежніцкія тэндэнцыі яшчэ не вызначыліся ў агульным антыбальшавіцкім рэчышчы.
Гісторыя вядомага Слуцкага паўстання (кастрычнік —■ снежань 1920 г) — яскравы доказ кардинальных змен ў паўстанцкім руху. У якасці галоўнай яго мэты высоўваецца дзяржаўная самастойнасць Беларусі. Больш чым месяц слуцкія паўстанцы (каля 15 тыс. чалавек) трымалі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў 15 валасцях, дзе былі створаны органы мясцовага самакіравання — беларускія нацыянальныя камітэты.
Не пажадалі прызнаць савецкую ўладу і падпарадкавацца яе загадам (па звестках павятовых камісараў з Барысава і Смалявіч у лістападзе 1920 г.) сяляне Міншчыны, якія заявілі аб прызнанні толькі «ўлдды ўрада БНР».
Незалежнасць і адзінства Беларусі — галоўная мэта «Зялёнага Дуба», якая разам з перакананым антыбальшавізмам прыцягнула ў
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі. рады гэтай баявой арганізацыі тысячы партызан. У пачатку дзейнасці партыя налічвала каля 400 чалавек, а ў год найбольшай актыўнасці антысавецкай партызаншчыны каля 3,5 тысяч баявікоў падпарадкоўваліся Галоўнаму штабу «Зялёнага Дуба».
Такім чынам, адна з істотных прычын і матываў шырокага партызанскага руху ў Беларусі — імкненне большай часткі насельніцтва да незалежнага самастойнага дзяржаўнага ладу, як адна з прычын жорсткіх палітычных рэспрэсій, па сутнасці працягу грамадзянскай вайны. Аб гэтым сведчаць матэрыялы першых працэсаў. Так, за арганізацыю «белага беларускага палка» у студзені 1921 г. быў расстраляны камандзір Слуцкага палка брыгады БНР Павел Чайко. Доўгі час у савецкай літаратуры адмаўляўся сам факт Слуцкага паўстання. Аднак у следчых справах ЧК—ГПУ заахавалася падрабязная гісторыя падрыхтоўкі ўзброеных сіл паўстанцаў, баявых сутыкненняў.
Восенню 1921 года ў Мінску была раскрыта зялёнадубаўская арганізацыя, якая мела даволі шырокую сетку сярод мінскай інтэлігенцыі. Па справе савінкаўцаў-зялёнадубаўцаў («ЗД» дзейнічаў у саюзе з «Народным саюзам Радзімы і Свабоды» Б. Савінкава) прыцягваліся 32 чалавекі, 9 з якіх былі прыгавораны да расстрэлу, у тым ліку вядомыя на Беларусі людзі: кіраўнік беларускага хору Уладзімір Цяраўскі і дырэктар беларускага тэатру Усевалад Фальскі. На шчасце, расстрэл быў заменены на 5 год турмы. Справа зялёнадубаўцаў прадстаўляе інтарэс як адно з найбольш захаваўшыхся, дзе фіксаваліся і палітычныя мэты і бытавыя падрабязнасці. За што судзілі? Асноўная віна — «барацьба за аднаўленне беарускай дзяржаўнасці». 3 кантэкста выходзіць, што «беларус» у разуменні чэкістаў не столькі нацьгянальная прыналежнасць, колькі нэўны палітычны статус. Так, сэксот Сцепанішчаў дакладаў: «3 Юна 11 верасня 1921 г. у нашу камеру № 1 прывялі Лёсіка. Ён беларус. Гаворыць, што бальшавікі ў Беларусі сталі ўводзіць мураўёўскія парадкі». А ў канцы зрабіў свой вывад: «... Усе беларускія арганізацыі — гэта пункты для зборышча беларускіх псіхапатаў для агітацыі і падрыву савецкай улады».
1921 год прынёс на Беларусь новае гора — масавыя высылкі так званых бандытаў і іх сем’яў. Трэба адзначыць, што дакументаў выяўлена недастаткова. 3 рассакрэчаных крыніц даследаваны матэрыялы толькі па Слуцкаму павету. Згодна іх, высяленню кожны месяц, пачынаючы з ліпеня 1921 года, падлягалі20—30 сем’яў«бандытаў»,длячагоначальнік баявога ўчастка патрабаваў ад кіраўніцтва Заходняга фронта па 2 вагоны, якія пасля фарміравання састава з Беларусі накіроўваліся ў
Н. Стужынска. Антыбальшавіцкі рух у Беларусі і паппычныя рэпрэсіі... адрас Архангельскай ЧК. Вядома, што ўжо ў кастрычніку 1921 г. ваенком Заходняга фронту Янсан загадаў падаць над нагрузку высяляемых з Беларусі людзей 30 вагонаў. Як гэта ні дзіўна, але сем’і дзяліліся на працаздольных і непрацаздольных. У другую катэгорыю нападалі ў асноўным старыя і жанчыны з малымі дзецьмі. Вагоны з імі накіроўваліся ў Волагду.
У беларускім друку 1924 года шырока асвятляўся працэс над членамі паўстанцкага аграда Георгія Моніча. На лаўку надсудных як «агенты польскай дзефензівы» патрапілі 75 сялян Барысаўскага навета. У асноўным гэта маладыя людзі абадвага полу з вёскі Малыя Жабрычы (адкуль быў і сам атаман) і суседніх з ёю.
За славеснай газетнай шалупінай можна вызначыць, што атаман агітаваў за асобную ад Расіі Беларусь, за Устаноўчы сход. Партизаны, як пісала газета, выступалі супраць ненасільнага харчпадатку, «камуністычных законаў» і «ўлады настухоў». 28 чалавек былі прыгавораны да расстрэлу, астатнія — на высылку ў лагеры на тэрмін ад ЮдаЗ-хгадоў.
У 1925 годзе новыя працэсы — над слуцкімі паўстанцамі. Камандзір Слуцкага палка Ахрэм Гаўрыловіч, лётчык Сяргеенка і былы каптэнармус палка Маркевіч былі асуджаны на розныя тэрміны.
У гэтым жа годзе быў вынесены смяротны прыгавор начальніку штаба «Зялёнага Дуба» Уладзіміру Ксяневічу, па вызначэнню следчага ГПУ. «нацыяналісту-беларусу».
Літаральна ўскалыхнуў Беларусь так званы лістаііадаўскі працэс (люты — сакавік 1926 года). У 1925 годзе спецорганамі была раскрыта беларуская маладзёжная арганізацыя на Случчыне. Па прозвішчу кіраўніка арганізацыі, які ў мінулым быў актыўны ўдзельнік Слуцкага паўстання, Юркі Лістапада, аназіцыйны рух моладзі атрымаў назву — лістападаўшчына. Улёткі, расклееныя маладымі людзьмі ў вёсках, заклікалі да паўстання супраць савецкай улады.
Заклікі былі даволі падрабязныя, з апісаннем гаротнага стану вёскі і злоўжыванняў улады. Дакументы настолькі нераканаўчыя, што ёсць сэнс прывесці адну з улётак на мове арыгіналу:
«Браты-сяляне!
На нашых вачох адбылася рэвалюцыя. Вы бачылі тое, чаго не бачылі вашы дзяды. Сем гадоў пануюць у нас бальшавікі. За гэты час колькі ваших сыноў і братоў пайшло на той свет! Колькі знішчана дабра, спалена пабудоў, адабрана ад вас коней, кароў. Наш родни край — Беларусь — была заліта кроўю нашай і вашай. За тое нам абяцаліся:
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі t што не будуць браць падаткаў, дадуць свабоду, дарэмныя школы і бальніцы і г.д. Рай дакляравалі бальшавікі нам на словах, але што мы бачым? Савецкая ўлада забірае аношнюю кароўку за падатак. Наш хлеб ідзе задарма. Школ няма. За вучобу трэба нлаціць. За лякарствы плаці. У сельскай радзе плаці. На иошце — плаці. Без грошай ні шагу — нас ашукалі. Дык вон ашуканцаў. За што плаціць падатак? (Так і пры цары было)!
Сяляне!.. Не плаціце падатку. Гуртуйцеся цэлымі вёскамі і не плаціце! А ў горадзе зноў гадуюць жываты. На нашым дарэмным хлебе. Зноў ужо ходзяць у галёшах, а ў нас няма лапцей за што купіць.