• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

    Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

    Матэрыялы канферэнцыі

    Памер: 278с.
    Мінск 1998
    75.92 МБ
    “Ненадзейных” ксяндзоў арыштоўвалі і фактычна без суда накіроўвалі ў месцы зняволення. 3 некаторымі вялі перамовы на прадмет супрацоўніцтва з адпаведнымі ўстановамі. Сёння стала вядома, што агентурная і асведамляльная работа сярод духавенства знаходзілася ў цэнтры ўвагі чэкістаў. У дакладзе памочніка ўпаўнаважанага сакрэтнага аддзела Усерасійскай Надзвычайнай камісіі (УНК аб агентурнай і асведамляльнай рабоце сярод духавенства), зробленым
    	У. Навіцкі, У, Завальнюк. Рэпрэсіі духавенства...	. яшчэ ў 1921 г., ставілася задача тэту работу “расшавяліць і здзвінуць з месца”. Рэкамендавалася завярбоўваць асведамляльнікаў сярод духавенства пасля некаторага знаёмства з духоўным мірам і выяснением падрабязных рысаў характера на кожнаму служыцелю культа паасобку. Рабіўся акцэнт на неабходнасці правядзення матэрыяльнай зацікаўленасці таго ці іншага асведамляльніка, “пры тым субсідыі грашовыя і натурам, без сумнення, яго будуць звязваць з намі і ў іншых адносінах, а менавіта ў тым, што ён стане вечным рабом ЧК, які будзе баяцца расканспірыраваць сваю дзейнасць”.8 Прапаноўвалася прадаўжаць вярбоўку асведамінеляў і нраз заналохванне турмой, лагерам за спекуляцыю, парушэнне правілаў і распараджэнняў улад і г.д. “Праўда, спосаб даволі ненадзейны і можа быць карыеным толькі ў тым выпадку, калі аб’ектдля вярбоўкі слабахарактарны і бязвольны,— адзначалася ў дакладзе. — Галоўным чынам трэба звяртаць увагу на якасны стан асведаміцеля, а не колькасць.”9
    Да канца не вывучылі чэкісты валявыя якасці пробашча КаменаГубінскага касцёла Лзэпа Барадзюлі (1893—1983), арыштаванага 29 снежня 1926 г. 3 Лепеля яго прывезлі ў Мінск, дзе пачаліся допыты. Ксёндз адвяргаў усялякія абвінавачванні ў свой адрас. Праз некаторы час арыштаванага даставілі ўкабінет самога I. Апанскага. Ён сардэчна і прыветліва сустрэў ксяндза, прапанаваў цыгарэту і ў час гутаркі сказаў: “Мы ведаем, што вы наш чалавек, паходзіце з беднай беларускай сям’і, дзед ваш быў прыгонным. Дапамажыце нам. Вакол нас ворагі. Польская мяжаадМенска—за 45 кіламетраў, кожную ночловім нольскіх шпіёнаў. Вы будзеце ксяндзом у Менску, можа, наваг біскупам, дадзім вам машыну, забяспечым матэрыяльна”.10 Барадзюля адмовіўся ад прапановы быць сакрэтным сунрацоўнікам АДПУ У адказ Апанскі гарантаваў высылку на Салаўкі, дзе ксёндз прабыў пяць гадоў. Летам 1933 г. Барадзюля прыехаў у Віцебск і атрымаў прызначэнне пробашча касцёлаў св. Антонія і св. Барбары. Але служба працягвалася ўсяго тры тыдні. Да жніўня 1946 г. былі высылкі, лагеры. 7 лістапада 1949 г. яго арыштавалі зноў і прыгаварьші да бестэрміновай высылкі ў Краснаярскі край. Толькі ў кастрычніку 1954 г. Барадзюля вярнуўся ў Рыгу. Але займацца душапастырскай дзейнасцюяму дазволілі толькі 13 сакавіка 1978 г., калі споўнілася 85 гадоў. Такім трагічным склаўся лёс ксяндза, чвэрць стагоддзя правёўшага ў няволі.
    Варожасць уладаў да прадстаўнікоў каталіцкага духавенства расла па меры таго, як заходзілі ў тупік перамовы ў Берліне паміж савецкім урадам і прадстаўнікамі Ватыканаабдыпламатычным прызнанні СССР, 125
    Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стаголлзі. якія пачаліся ў лютым 1925 г. Савецкі бок ставіў умову кантролю за дзейнасцю рымска-каталіцкай царквы ў СССР, у тым ліку і прызначэння яе кіраўніцтва, з чым не маглі пагадзіцца ватыканскія дыпламаты. Арышты ксяндзоў працягваліся, іх абвінавачвалі ў антысавецкай прапагандзе, шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана. 17 верасня 1927 г. у надазрэнні па шпіянажы быў арыштаваны Маіілёўскі архібіскуп Баляслаў Слосканс (1893—1981), нрызначаны на гэту пасаду 14 верасня 1926 г. Яго прыгаварылі да трох гадоў канцлагераў без прымянення амністыі. Пасля адбыцця тэрміну на Салаўках, у кастрычніку 1930 г., архібіскуп вярнуўся ў Магілёў каб заняцца душапастырскай дзейнасцю. Але праз тыдзень яго зноў арыштавалі і выслалі ва Усходнюю Сібір. 22 студзеня 1933 г. на выснове дагавора з Польшчай аб абмене 40 зняволеннымі, у тым ліку 17 свяшчэннаслужыцелямі, Б. Слосканс выехаў у Латвію. У 1933—1941 гг. ён узначальваў Рыжскую духоўную семінарыю. У 1941 г. фашысцкае гестапа вывезла яго ў канцлагер у Германію. Усё астатняе жыццё Слосканс правёў за мяжой.
    Фабрыкацыя “справы” Б. Слосканса пацягнула за сабой арышты іншых ксяндзоў. Гэта тычылася, ў першую чаргу, асоб блізка ведаўшых архібіскупа. Не мог не застацца па-за ўвагай чэкістаў генеральны вікарый Магілёўскай і Мінскай дыяцэзій Вітольд Пашкевіч, які служыў ў магілёўскім касцёле з 1906 г. Арыштаванаму інкрымінавалі арганізацыю выступленняў вернікаў за вызваленне архібіскупа, стварэнне контррэвалюцыйных гурткоў. Спачатку яго выпусцілі па падпісцы аб нявыездзе, а пазней прыгаварылі да 5, а затым 10 гадоў канцлагераў. Тэрмін пакарання адбываў на Салаўках. У верасні 1933 г. па абмене выехаў у Латвію. У 1941 г. перад адступленнем савецкіх войск быў расстраляны.
    У 1927 г. падвергся арышгу адзін са старэйшых каталіцкіх святароў на Беларусі пробашч касцёла ў Лепелі Паўла Карповіч. Такі ж лёс напаткаў Уладзіслава Жаўняровіча з Віцебска, прыговоранага да 5 гадоў канцлагераў, Іосіфа Лук’яніна з Чавусаў і інш. Гэта адбывалася ў той час, калі ў грамадстве назіраліся некаторыя демакратычныя свабоды, ажыццяўляўся працэс беларусізацыі. 3 аднаўленнем таталітарнага рэжыму рэпрэсіі ў грамадстве ўзмацніліся, што тычылася і каталіцкага духавенства.
    Годам “вялікага пералому” становіцца 1929 год, калі канчаткова згортваецца НЭП, пачынаецца калектывізацыя. У грамадскую думку ўсё больш настойліва ўкараняецца “тэорыя” абвастрэння класавай барацьбы ў працэсе пабудовы сацыялізму. Прадстаўнікам усіх канфесій 126
    	У Навіцкі, У. Завальнюк. Рэпрэсіі духавенства...	. адводзіцца месца актыўнай контррэвалюцыйнай сілы, выступаючай супраць мерапрыемстваў дзяржавы. Сталін патрабуе ўзмацнення антырэлігійнай прапаганды. У палітычнай справаздачы ЦК XV з’езду УКП(б), зробленай 3 снежня 1927 г., ён заявіў: “У нас маецца яшчэ такі мінус, як паслабленне антырэлігійнай работы”." У сталінскім разуменні гэта азначала ўзмацненне эканамічнага ўціску, фізічнага тэрору, знішчэння як прадстаўнікоў духавенства, так і вернікаў.
    3 новай сілай разгортваюцца арышты каталіцкага духавенства. Гэта прывяло да тато, што 8 лютага 1930 г. глава рымска-каталіцкай Царквы Пій XI надрукаваў ліст да генеральнага вікарыя Рыма кардынала Базіліо Пампілі. Папа выступіў у аброну рэлігіі “патаптанай саветамі”, заклікаў увесь свет маліцца за ахвяры і за захаванне веры ў СССР. На папскае пасланне адгукнуліся ўсе іншыя канфесіі. Гэтая акцыя была расцэнена як наклёп на савецкую ўладу, як “крыжовы” наход імперыялістычных сіл, сусветнага капіталу супраць Савецкага Саюза.
    У шырока разгорнутай нрапагандысцкай кампаніі “даказвалася”, што ў рэспубліцы захоўваецца свабода веравызнання, няма праследаванняў каталіцкага духавенства і вернікаў, рэлігія ідзе ў заняпад з прычыны таго, што свядомыя рабочыя і сяляне боьш не вераць у рэлігійныя “байкі”, а храмы зачыняюццатаму, што ніхто туды не ходзіць. 3 прапагандысцкай мэтай друк змясціў інтэрв’ю з адмінісгратарам Мінска-Магілёўскай архіепархіі ксяндзом Пятром Аўгло, якое ён даў 15 сакавіка 1930 г. На запыт, ці вядомы яму факты праследавання каталіцкага духавенства за выкананне імі рэлігійных абрадаў, ксёндз адказаў: “Я павінен заявіць, што ніводнага такога выпадку не ведаю. Мне вядомы выпадкі арыштаў ксяндзоў, якія займаліся, на мой вялікі жаль, неадпавядаючай іх сану супрацьурадавай дзейнасшо або нават работай на карысць замежных дзяржаў”.12 Нагадаем, што да гэгага часу П. Аўгло двойчы арыштоўваўся — у 1923 г. па справе Я. Цяпляка і ў 1927 г. па абвінавачванню ў шпіянажы і контррэвалюцыйнай дзейнасці. Пасля паўгадовага знаходжання ў турме быў выпушчаны на волю.
    Чарговы віток канфрантацыі з Ватыканам адазваўся масавымі арыштамі каталіцкага духавенства. Каб прыдаць бачнасць яго супраціўлення, органы ДПУ “выкрываюць” дзейнасць неіснаваўшых падпольных арганізацый. У 1933 г. была арыштавана вялікая трупа ксяндзоў, якія абвінавачваліся ў стварэнні контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі “ПАВ” — польскай ваеннай арганізацыі. Яе мэтай быццам зяўляўся шпіянаж на карысць Польшчы, нелегальны
    	Палітычныя рэнрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	 пераход мяжы, агітацыя супраць савецкай улады. 5 жніўня 1933 г. быў арыштаваны пробашч касцёла г. Барысава Адольф Кржывіцкі. Яго прыгаварылі да 10 гадоў зняволення. Пасля арышта ксяндза касцёл быў закрыты. У тым жа годзе ііа групавой справе каталіцкага духаваенства ўлады арыштавалі Яна Маціеўскага, былога пробашча касцёла м. Блонь Пухавіцкага раёна. Яшчэ ў 1929 г. ксёндз быў нрыгавораны да вышэйшай меры накарання. Але хутка расстрэл замянілі трыма гадамі канцлагераў. Пакаранне адбываў на Салаўках, адкуль у 1932 г. быў вызвалены на свабоду. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён зноў гіаііаў у капцюры ДПУ. Па “справе” былі таксама арыш таваны Францішак Вылежынскі, пробашч касёлу ў Бабруйску, Іосіф Пяткевіч, пробашч касцёла ў Слуцку, Адам Пучкар-Хмялеўскі, пробашч кафедральнага касцёла і інш.
    Арышты ксяндзоў працягваліся ў наступныя гады. 28 чэрвеня 1934 г. быў арыштаваны пробашч касцела Росіца Дрысенскага раёна Эдуард Вайцяховіч. 3 лютага 1935 г. пастановай Ваеннага Трыбунала Беларускай ваеннай акругі яго прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. У 1936 г. да 5 гадоў зняволення быў асуджаны ксёндз з Рагачова Уладзіслаў Кунда, пробашч лагойскага касцёла Аляксандр Прытула і інш.
    Трагічным для беларускага народа з’явіўся 1937 г., які азнаменаваўся новай хваляй рэпрэсій. Яны праводзіліся пад лозунгам знішчэння на тэрыторыі БССР разгалінаванага і добра заканспіраванага антысавецкага падполля, якое, на думку аўтараў сцэнарыя, мела добрыя кантакты з суседняй Польшчай. У ліпені 1937 г. адбыўся пленум ЦК КП(б)Б, на якім верхаводзілі прыехаўшыя з Масквы загадчыкі арганізацыйнага і сельскагаспадарчага аддзелаў ЦК УКП(б) Г. Малянкоў і Я. ЯкаўлеўЭпштэйн. Выступаючы на пленуме, апошні заявіў, што “работа па генеральнай чыстцы Беларусі ад усялякага гною, польскага бруду, ад розных шпіёнаў і дыверсантаў яшчэ не распачата надежным чынам, яе давядзецца правесці па-сапраўдпаму, як таго патрабуе ЦК партыі, як таго паграбуе т. Сталін”. I яна пачалася шырокавядомай аперацыяй па ліквідацыі польскай агентуры. Па загаду камісара ўнутарных спраў СССР М. Яжова прадугледжвалася арыштаваць не менш 7—8 тыс. польскіх “шпіёнаў”.