• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

    Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

    Матэрыялы канферэнцыі

    Памер: 278с.
    Мінск 1998
    75.92 МБ
    	Палітычныя рэпр.эсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	. зрабіў па распрацоўцы «праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях... правёўтыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР, даследаванне паркаў і іншых дэндралагічных аб’ектаў, даў класіфікацыютыпаў лесу рэспублікі з улікам урадлівасці і вільготнасці глебы». Шмат карыснага для Беларусі С. Мельнік зрабіў, працуючы ў 1933—1938 гг. за дырэктара Батанічнага сада БАН, але ўсё гэта не было принята над увагу савецкай уладай. Вучонага такой мірнай цывільнай нрафесіі судзіць у чэрвені 1938 г. не хто-небудзь, а сама Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР і іншай меры пакарання, як расе трэд, не знаходзіць, што і было выканана з зайдросным спакоем варашылаўскімі стралкамі савецкіх рэспрэсіўных органаў ужо ў канцы таго ж месяца ў Мінску.
    Украінцам па матцы быў першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Пічэта (1921— 1929). Яму няма роўных па ўкладзе ў стварэнне на Беларусі вышэйшай школы. У 1928 г. стаў акадэмікам БАН. Насіць жа гэтае высокае званне давялося толькі да 6 снежня 1930 г., бо ў верасні таго ж года быў арыштаваны. Будучы сасланым у 1931 г. у Вятку, на сваім уласным вопыце пазнаў, што значыць праца нарміроўшчыка, сакратара і эканаміста-планавіка ў кааператыве грамадскага харчавання. Можа гэта адзіны ў Еўропе тых часоў выпадак выкарыстання буйнога вучонага-гісторыка натакіх не надта высокай кваліфікацыі відах працы. У 1935 г. У. Пічэту датэрмінова вызвалілі з месца высылкі. На Беларусь ён не вярнуўся і, відаць, добра зрабіў, бо наперадзе яшчэ былі 1937—1938 гг. 3 1937 г. стаў загадваць сектарам славяназнаўства Інстытута гісторыі АН СССР. Не выключана, што гэта з’явілася падставай вярнуць У. Пічэту ў 1940 г. званне акадэміка навук БССР.
    3 прычыны тых жа масавых рэпрэсій, якія зносілі галовы самым сумленным палітыкам, таленавітым навукоўцам, дзеячам культуры, педагогам, над канец 30-х гадоў ледзь чуцён быў голас літоўскай нацменшасці на Беларусь А быў жа час, што яна мела свае нацыянальныя школы, навуковыя падраздяленні ў Інбелкульце і Беларускай акадэміі навук, клубы, газеты. У адной з літоўскіх газет «Раўдонасіс Артояс» («Чырвоны араты»), што выходзіла ў Мінску, працаваў загадчыкам культмасавага сектара Банавенгура Паўлкжявічус. Яго газетныя нарысы найчасцей прысвячаліся жыццю літоўскіх калгасаў і школ Беларусі, адказвалі высокім мастацкім запатрабаванням, што дапамагло іх аўтару стаць у 1934 г. сябрам літоўскай секцыі Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР. Цікавіла таленавітага журналіста і навука, тамуз 1933 г. ён паступасўаспірантуру БАН і працуе над дысертацыяй,
    у якой разглядалася творчаць літоўскага паэта I. Білюнаса. Вучоба ў аспірантуры не паўплывала на зацікаўленасць Б. Паўлюкявічуса да публіцыстыкі. У газеце «Раўдонасіс артояс» даволі часта з’яўляліся яго артикулы пра творчаць Я. Купалы, Я. Коласа і іншых беларускіх майстроў мастацкага слова. Аналізаваў і паэзію сваіх літоўскіх сяброў па пяру. Як і многія крытыкі і літаратуразнаўцы таго часу, падыходзіў да ацэнкі творчасці большасці нразаікаў і паэтаў з пазіцый вулыарнага сацыялагізму, рашуча змагаўся з уяўным беларускім нацдэмакратызмам. Займаўся таксама неракладамі з латышскай, нямецкай і рускай моваў. Пасля заканчэння ў 1936 г. аспірантуры ўжо і сам Б. Паўлюкявічус становіцца аб’ектам надазрэння для спецслужбаў. У яго дзеяннях бачаць праявы буржуазнага нацыяналізму, што паслужыла падставай для арышту ў 1938 г. і выянсення смяротнага прысуду.
    Заўчасна вымушаны быў адысці ад навуковай працы гісторыка добра вядомы вучоны літоўскага паходжання Стасіс Матулайціс. Неўзабаве пасля ліквідацыі ў Літве савецкай улады ён як гарачы прыхільнік ідэй бальшавізму пакідае радзіму і прысвячас сваё жыццё будаўніцтву сацыялізму. Гэта імпанавала бальшавіцкай партыі, якая спачатку пасадзейнічала С. Матулайцісу ўзначаліць у 1927 г. Літоўскі сектар Інбелкульта і Беларускай акадэміі навук, а з 1935 г. — Інстытут нацыянальных меншасцяў гэтай акадэміі. На апошняй пасадзе пратрымаўся нядоўга: у жніўні 1937 г. выключают, з шэрагаў КГІ(б)Б, у снежні таго ж года арыштоўваюць, пазбаўляюць звания акадэміка АН БССР, якое было прысуджана яму ў 1928 г.
    Вельмі блізкім да ўсяго апісанага вышэй быў лёс дачкі С. Магулайціса Кацярыны. Спачатку яна знаходзілася на насадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі БАН, а ў 1935—1937 гг. — у Інстытуце нацыянальных меншасцяў і Інстытуце гісторыі АН БССР. Арыштавана наваг раней за бацьку — у жніўні 1937 г. Не дапамагло і тое, што яна некалі была жонкаю сакратара ЦК Компартыі Літвы К. Пожалы, прыгаворанага ў 1927 г. літоўскім судом да расстрэлу. Калі яе лёс у чымсьці і не нагадваў бацькоўскі, дык гэта, бадай, у тым, што ад заўчаснай смерці ёй не ўдалося выратавацца. Прыйшла яна ў 1945 г. (?), а бацька мужна вытрымаў суровыя выпрабаванні казахскай ссылкі і ў тым жа годзе вярнуўся на сваю гістарычную радзіму і некалькі гадоў працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Літоўскай ССР.
    У той выкляты час, як у следчыя органы і суды цягалі С. Матулайціса 117
    Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	. і яго дачку Кацярыну, спецслужбы дабраліся і да яшчэ адной адметнай на Беларусі асобы літоўскай нацыянальнасці, паэтэсы, празаіка і публіцыста Аляксандры Меркітэ (Меркіс). У наш край упершыню закінуў яе лёс у 1925 г. Пасля нрацы ўрэдакцыях газет наступіла ў 1933 г. у аспірантуру Інстытута літараіуры БАН, але на наступны год пакінула яе з прычыны хваробы. Відаць, даліся ў знакі гады, праведзеныя ў літоўскіх турмах, куды яе знявольвалі за рэвалюцыйную дзейнасць. У такога тыпу ўстановы трапіла яна і ў 1937 г., жывучы ў БССР. Толькі адсюль ужо не ўдалося ўцячы, як гэтабыло ў Літве. Расстралялі ў Мінску 14 верасня 1938 г.
    За некалькі месяцаў да фізічнай расправы з А. Меркітэ была арыштавана яе сястра Ганна (на мужу Раманоўская). У Мінску яна жыла з 1928 г. Спачатку нрацавала ў рэдакцыі згаданай вышэй газеты «Раўдонасіс Артояс», аддзеле культпрапаганды ЦК КП(б)Б, затым у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі і Інстытуце нацыяналыіых меншасцяў БАН. У жніўні 1939 г., калі ўжо грохі ўтаймавалісяз масавымі экзекузыямі нявінных людзей, яе ўсё ж на тры гады знявольваюць у вынраўленча-працоўны лагер. Дзіву даешся, як толькі савецкаму суду ўдалося адшукаць штосьці такое ў паводзінах гэтай высока інтэлектуальнай асобы, каб яно заслугоўвала выпраўлення фізічнай нрацай?!
    Рана адарвалі ад любімай працы кандыдата гістарычных навук беларускага літоўца Вікенція Скардзіса. Яго радзіма, паводле сучаснага падзелу, вёска Сафіск Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Як асобу літоўскай нацыянальнасці, В. Скардзіса натуральна цікавіла гісторыя, культура, побыт сваёй этнічнай супольнасці ў нашым краі. 1 дзеля вывучэння гэтых пытанняў удалося нямала зрабіць у час працы ў Літоўскім сектары, Інстытуце нацыянальных меншасцяў, Інстытуце гісторыі БАН. Але са снежня 1937 г. працу вучонага-гісторыка на волі спецслужбаў давялося замяніць на пяцігадовую высылку ў далёкі Казахстан.
    Не ўсцярогся ад рэснрэсій, праўда, не ў такой суровай форме, і добра вядомы ў 20—30-я гады на Беларусі грамадска-палітычны дзеяч (у 1925—1927 гг. намеснік загадчыка аддзела друку ЦК КП(б)Б, у 1926— 1934 гг. старшыня Таварыства гісторыкаў-марксістаў Беларусі) і навуковец (у 1929—1932 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, у 1932—1937 гг. загадчык секгара Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук), акадэмік літоўскай нацыянальнасці Віталь Сербента. Яго такую паспяховую навуковую кар’еру на доўгія гады перапынілі 118
    Л.Лыч. Масавыя рэпрэсіі 30-х гадоўулёсе нацменшасцяўБеларусі сісбірскія катоўні. Паўторна навуковай дзейнасцю ў сістэме АН БССР змог заняцца толькі ў 1957 г.
    Меншыя страты за літоўцаў панеслі беларускія латышы. 3 іх ліку заслугоўвае ўпамінання гісторык, культурны дзеяч Карл Шкільтэр. Праўда, для многіх на Беларусі ён не так быў вядомы як сунрацоўнік Латышскага сектара БАН, колькі дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У Леніна. Менавіта на гэтай пасадзе яго ў снежні 1937 г. арыштавалі, а ў верасні 1940 г. этапавалі на пяць гадоў у выпраўлснча-працоўны лагер.
    Барацьба з «нацдэмакратызмам», «ворагамі народа» з’явілася прычынай практычна ноўнага затухания ўсялякай канктрэтнай дзейнасці на духоўным адраджэнні беларускіх татараў, якое началося ў нас з некаторым спазненнем у параўнанні з іншымі наныянальнымі меншасцямі. Калі б такога спазнення не было ў жыцці татарскай абшчыны, яна хоць штосьці паспела б зрабіць па сваёй нацыянальнакульутрнай інтэграцыі да пачатку барацьбы за выкараненне на Беларусі «нацдэмаўшчыны». Найбольш зручны час быў упушчаны, а неўзабаве пачаўся нястрымны шквал масавых рэпрэсій, які не прамінуў і татараў. Самую вялікую страту нанесла іх рэлігійна-духоўная спадчына, на чым акурат і трымалася ўсё жыццё гэтай этнічнай трупы. Пад канец 30-х гадоў практычна спынілася дзейнасць усіх мячэцяў, ніто меліся на тэрыторыі БССР.
    Зусім іншая сітуацыя склалася для татараў у суседняй Польшчы (у т.л. і натэрыторыі Заходняй Беларусі), хаця ўсталяваны ўрэжым ніяк нельга назваць дэмакратычным. Вось як характаразуе той час віцэпрэзідэнг Беларускага аб’яднання татараўмусульман «Аль-Кітаб», сябра муфціята ў Рэспубліцы Беларусь, навуковец Ібрагім Канапацкі: «У Польшчы ў міжваенны перыяд (1918—1939 гг.) вялася вялікая работа на адраджэнні татараў-мусульман. Быў створаны культурна-асветніцкі саюз татараў-мусульман. Ён выдаваў Татарскі штогоднік, часонісы «Татарскае жыццё», «Ісламскі агляд», мусульманскія календары, падручнікі па Ісламе для татарскіх дзяцей, паасобныя суры з Карана на арабскай і польскай мовах. Былі надрукаваны шматлікія артикулы пра Іслам і татараў у польскіх навуковых і навукова-папулярных выданнях». Татарам на Беларусі такога і не снілася, хаця тут іх было больш, чым у Польшчы. Урад жа Беларусі не мог садзейнічаць адраджэнню татарскай культуры наяе нацыянальнай, мусульманскай аснове, бо ў яго не было паважлівага стаўлення і да природных духоўных традыцый самога тытульнага народа — беларускага.
    Не абышлі бокам масавыя рэпрэсіі аднаго—адзінага сярод вучоных Беларусі швейцарца Аляксандра Дубаха. Радзіма яго веска Ботава Маскоўскай губерні. Адразу пасля заканчэнння ў 1908 г. Маскоўскага сельскагаспадарчага інстытута ён уладкоўваецца на пасаду інжэнерагідратэхніка па меліярацыі сельскагаснадарчых і лясных земляў у Мінскай і Магілёўскай губернях. 3 1920 па 1927 гг. загадвае кафедрай сельскагаспадарчай меліярацыі Горацкага сельскагаснадарчага інстытута, з 1927 г. — аддзелам меліярацыі і культуры балот Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі. Адначасова з гэтым вучоны выконвае функцыі старшыні Навукова-тэхнічнага савета пры Наркамземляробства БССР, кіруе кафедрай гідратэхнічнай меліярацыі лясных земляў Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. Здавалася, савецкая ўлада павінна была б мець поўную задаволенасць такім размахам навуковай дзейнасці Аляксандра Дубаха. Падобнай пашанай ён не карыстаўся: 25 кастрычніка 1930 г. яго арыштоўваюць, а пастановай СНК БССР ад 6 снежня таго ж года пазбаўляюць звания акадэміка БАН. Хаця ў ліпені 1932 г. Аляксандра Дубаха рэабілітавалі, аднак пасапраўднаму вольным чалавекам не адчуваў сябе. Апошнія гады жыцця прайшлі ў Свярдлоўску, дзе ён памёр у 1942 г.