Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі ь Плённа працаваў аж да самага арышту на ніве беларускага Адраджэння рускі прафесар Іван Замоцін. Да приезду на Беларусь у 1922 г. ён знаходзіўся на і іасадзе npacj)ecapa кафедры рускай літаратуры Данскога універсітэта ў Растове-на-Доне. 3 дазволу Аддзела педагагічнай адукацыі РСФСР пераязджае ў Мінск і становіцца прафесарам заснаванага ў 1921 г. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя даследаванняў розны.х пытанняў з рускага літаратуразнаўства у яго адразу ж сфармавалася жаданне да вывучэння беларускага прыгожага нісьменства. Не пакідаючы педагагічнай дзейнасці, у 1925 г. уладкоўваецца ў Інстытут беларускай кульутры і актыўна ўключаецца ў ажыццяўленне самых актуальных праблем. А іх было нямала ў сувязі з палітыкай беларусізацыі. У снежні 1928 г. Іван Замоцін абіраецца акадэмікам Беларускай акадэміі навук, з красавіка 1934 г. узначальвае акадэмічны Інстытут літаратуры і мастацтва. Роўна праз сем гадоў яго такую паспяховую на Беларусі кар’еру навукоўца перапыняюць рэпрэсіўныя органы: пасля арышту і працяглых допытаў высылаюць у лагер, а затым дазваляюць пасяліцца ў горадзе Горкі, дзе ў 1942 г. і напаткала яго смерць на 68-м годзе жыцця.
3 вялікай карысцю і жаданнем працаваў на беларускую нацыянальна-адраджэнскую ідэю ўраджэнец Масквы Мікалай Шчакаціхін, які з 1922 г. звязаў сваё творчае жыццё з Мінскам. Адметны след ііакінуў ён на выкладчыцкай нрацы ў БДУ, даследчыцкай — у Інбелкульце і Беларускай акадэміі навук. Яго найбольш вядомыя творы: «Васіль Вашчанка — магілёўскі іравёр канца XVII — пачатку XVIII ст.», «Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII ст.» у зб. «Віцебшчына», «Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францішка Скарыны», «Нарысы з гсіторыі беларускага мастацтва». У гэтых творах выкладзена праўдзівая гісторыя самабытнага беларускага мастацтва, у якіх і сёння знаходзяць патрэбныя для сябе матэрыялы спецыялісты дадзенай галіны. М. Шчакаціхін выкарыстаўтолькі нязначную частку свайго творчага патэнцыялу дзеля напісання капітальных прац па беларускім мастацтве. Перашкодзіла распачатая ідэалагічнымі службамі ЦК КП(б)Б барацьба з беларускімі «нацдэмамі». У лік іх беспадстаўна занеслі і гэтага рускага вучонага. Улетку 1930 г. яго нядоўга арыштоўваюць і высылаюць за межы Беларусь Там М. Шчакаціхін вымушаны быў займацца зусім іншымі справамі, праўда, нядоўга, толькі да красавіка 1940 г. Пражыць яму давялося ўсяго 44 гады.
3 ярлыком «беларускага нацыяналіста» трапіў пад арышт
Л.Лыч. Масавыя рэпрэсіі 30-х гадоўу лёсе нацменшасцяў Беларусі таленавіты рускі вучоны, ураджэнец Саратаўскай губерні Якаў Афанасьеў. 3 Беларуссю ён звязаў сваё жыццё ў 1921 г., калі ўладкаваўся па працу прафесара і загадчыка кафедры Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Праз дзесяць гадоў быў абраны акадэмікам БАН і стаў кіраўніком Беларускага навукова-даследчага інстытута ілебазнаўства і аірахіміі ў Мінску. Глыбокія тэарэтычныя веды дапамаглі яму правесці грунтоўныя даследаванні глебаў Беларусі, скласці першую глебавую карту яе. Да сярэдзіны 30-х гадоў ён паспеў выдаць у Мінску кнігі: «Глебавыя раёны БССР», «Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР», «Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вілы аццю і недахопам аэрацыі ў глебах БССР у сувязі з іх рэльефам і тынам». Затое нічога вартага не ўдалося вучонаму зрабіць у больш іюзнія гады, адзначаныя масавымі ганеннямі савецкага дыктатарскага рэжыму на творчую інтэлігенцыю. Не абмінулі яны І Якава Афанасьева: без усялякіх доказаў ён быў абвіначаны ў прыналежнасці да надуманай нацыяналістычнай контррэвалюцыйнай і тэрарыстычнай фашысцкай арганізацыі, у правядзенні варожай дзейнасці ў навукова-выкладчыцкай працы і ў жніўні 1937 г. засуджаны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці.
Лік рускіх вучоных і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якім не ўдалося ўхіліцца ад жорсткай і нясправедлівай кары савецкай Феміды,будзе няпоўным, калі не назваць яшчэ прафесара славістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўніка Інбелкульта і Беларускай акадэміі навук, аднагоз першых яе правадзейных членаў Мікалая Дурнаво (нарадзіўся ў 1876 г. у Маскве), дырэктара Інстытута хіміі БАН (1933—1938) Мікалая Казлова, загадчыка лабараторыі калоіднай хіміі Інстытута хіміі АН БССР, прафесара Васіля Нікіфарава і шэраіу іншых вядомых дзеячаў навукі і культуры, якія пакінулі адметны след у навуцы нашай краіны.
Масавыя рэпрэсіі прывялі ледзь не да поўнага вымірання на Бсларусі польскага нацыянальнага жыцця, прынамсі на яго прафесійных, афіцыйных дзялянках. А зусім жа нядаўна, надчас беларусізаныі, яно ўяўлялася даволі прыстойным. Гэтая нацыянальная меншасць карысталася неблагімі магчымасцямі для стварэння навучальных устаноў на роднай мове, арганізацыі сваіх тэатраў, народных дамоў, хатаў-чытальняў. Развівалася і польская навука, пераважна гуманітарнага профілю. Спачатку пра гэта клапаціўся створаны ў 1925 г. у складзе Інбелкульта польскі аддзел (сектар), затым (з 1931 г.) Інстытут польскай пралетарскай культуры (1ППК) Беларускай акадэміі навук.
Своеасаблівым сведчаннем прызнання важнасці польскага фактару на Беларусі можна лічыць нравядзенне 11 ліпеня 1933 г. (гэта дзень вызвалення Мінска ад белапалякаў у 1920 г.) у Мінску Усесаюзнага з’езда навуковых работнікаў на лін іі польскай працы. Аднак плённай дзейнасці гэтага Інстытута ўвесь час нерашкаджала няспынная барацьба з польскім шпіянажам, маштабыякога празмерна пераболынваліся. Часта ў ім абвінавачвалі і тых, хто ніякага дачынення не меў да яго. У такую няміласць трапіў ў 1933 г. і сам дырэктар ІППК Іван Віткоўскі. Пасля трохгадовага знаходжання ў сібірскай ссылцы і непрацяглай працы выкладчыка лацінскай мовы ў г. Баравічы Ленінградскай вобласці яму ўчыняюць дадатковае расследаванне, беспадстаўна абвінавачваюць у прыналежнасці да «Польскай вайсковай арганізацыі», этапуюць у Мінск і прысуджаюць да расстрэлу. Каб менш мець клопатаў з Інстыгутам польскай пралетарскай культуры, гэтую ўстанову з 1935 г. уключаюць у якасці польскай секцыі ў склад Інстытута пралетарскай культуры нацыянальных меншасняў БАН. Яшчэ да пачатку масавых рэпрэсій, а галоўным чынам падчас іх і трохі пазней, пачалі ў масавым парадку зачыняцца польскія агульнаадукацыйныя школы, спыніліся заняткі ў ГІольскім педагагічным вучылішчы, на польскім аддзяленні педагагічнага факультэта Вышэйшага педагагічнага інстызута ў М інску. Усё тэта адбывалася адначасова з арыштам і фізічнай расправай з найболый актыўнымі дзеячамі польскай кульугры, навукі і адукацыі. У ліктакіх ахвяраў траніў і адзін з сунрацоўнікаў ІППК Тамаш Домбаль, які на працягу 1932—1935 гг. з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам БАН і дырэктарам яе Інстытута эканомікі, у 1933 г. быў абраны акадэмікам БАН. Знаходзіўся ён таксама ў складзе ЦК КП(б)Б, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. Але гэта не стала перашкодай для арышту ў снежні 1936 г. добра вядомага на Беларусі навукоўца-эканаміста і палітычнага дзеяча польскай нацыянальнасці, якогаў жніўні наступнага года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР прыгаварыла да смяротнага пакарання. Такога ж пакарання не пазбег і навуковец 1ППК Адам Славінскі (сапр. Качароўскі), які не раз выбіраўся членам самых высокіх дзяржаўных і партийных органаў Беларусь
Не знайшоў шчасця на нашай зямлі польскі пісьменнік Генрык Жарскі. Пачаўёнтутжыць і працавацьз 1932г. Спачатку быўнамеснікам дырэктара польскай газеты «Орка» («Ворыва»), пазней — яе рэдактарам. У 1935 г. у Мінску з’явілася яго першая ў нас кніжка апавяданняў для дзяцей «Парашок для чыхання». Праз пару гадоў падрыхтаваў для выдання яшчэ адзін зборнік, але свету ён не пабачыў з114
Л.Лыч, Масавыя рэпрэсіі 30-х гадоўу лёсе нацменшасцяў Беларусі за арышту аўтара. Расстралялі 14 кастрыніка 1937 г.
Сур’ёзныя выпрабаванні і людскія страты зведалі над час масавых рэпрэсій на Беларусі асобы ўкраінскай нацыянальнасці, якія плённа працавалі ў навуцы, культуры, адукацыі. Як дарагога і роднага сустрэлі ў 1925 г. у калектывеБеларускагадзяржаўнагауніверсітэта колішняга выпусніка Адэскага гісторыка-філалагічнага інстытута, доктара філалагічных навук Пятра Бузука. На новым для сябе месцы ён вёў некалькі філалагічных курсаў, а пазней быў запрошаны ў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут загадваць кафедрай мовазнаўства. Увесь тэты час вельмі плённа займаўся, асабліва пасля таго як у 1926 г. узначаліў дыялекталагічную камісію Інбелкульта, даследаваннем самых актуальных праблем беларускага мовазнаўства. Ужо да канца 20-х гадоў паспела выйсці з друку нямала яго прац, што не страцілі сваёй каштоўнасці і сёння: «Погляды акадэміка Шахматава на дагістарычныя лёсы славянства», «Становішча беларускай мовы сярод інніых славянскіх моваў», «Асноўныя пытанні мовазнаўства», «Узаемаадносіны паміж украінскай і беларускай мовамі», «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» (дыялекталагічны слоўнік). Добра валодаючы беларускім мастацкім словам, П. Бузук стаў выступаць у друку з вершамі і апавяданнямі, падпісваючы іх псеўданімам П. Росіч. Гэты чалавек столькі карыснага зрабіў для беларускай справы, што заслугоўваў, каб яго партрэт у залатой рамцы вісеў у кабінетах першых дзяржаўных і партийных асобаў рэспублікі. Але яны вельмі мала, калі не казаць зусім не лічылся з элітарнай часткай інтэлігенцыі Беларусь У жніўні 1930 г. П. Бузук у ліку першых быў арыштаваны (праўда, на кароткі тэрмін) за прыхільнасць да беларускага «нацыянал-дэмакратызму» і ўдзел у дзейнасці выдуманага ідэалагічнымі і спецслужбам! варожага, антысавецкага «Саюза вызвалення Беларусі». У час паўторнага арышту ў 1934 г. да гэтых пунктаў абвінавачвання дабавіўся новы — удзел у «Расійскай нацыянальнай партыі». Гэтага аказалася дастаткова, каб быць сасланым на тры гады ў Волагду, а ў 1937 г. панесці найвышэйшую меру пакарання — расстрэл.
Не так, як заслугоўваў таго, склаўся на Беларусі лёс выпускніка Пецярбургскага ляснога інстытута (1911), выкладчыка Харкаўскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі Сцяпана Мелызіка. Радзіма яго — славутая талентамі Палтаўшчына. У 1923 г. ён пакідае яе і ўладкоўваецца на працу прафесара Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Знаходзіўся на гэтай пасадзе нядоўга, бо ў 1926 г. прызначыл! дырэктарам Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР. Ён многае