Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
Словам у той сатанінскі час не толькі беларусы як карэннае насельніцтва БССР, жылі ў страшэннай трывозе. Не ведалі супакою І прадстаўнікі ўсіх нацыянальных меншасцяў. I архітрагічна, што трапіўшы ў такую лютую няміласць, людзі былі вымушаны не шэптам, а на ўвесь голас хваліць савецкія парадкі, накшталттакога радка з песні: «Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек», хадзіць на дэманстрацыі над сталінскімі лозунгам! І гучна крычаць «Ура!»
Масавыя рэнрэсіі мел! сваім непазбежным вынікам закрыццё Інстытута нацменшасцяў, які ўваходзіў у структуру навукова-даследчых падраздяленняў Беларускай акадэміі навук. Ён складаўся з чатырох секцый — яўрэйскай, польскай, латышскай і літоўскай, з якіх самай шматлікай з’яўлялася першая. Яна ж была і самай плоднай. У яе працы актыўна ўдзельнічаў, да прыкладу, вядомы яўрэйскі і беларускі гісторык Самуіл Агурскі. 3 напісаных ім на ідыш твораў найбольш значныя — гэта «Яўрэйскія камісарыяты і яўрэйскія камуністычныя секцыі. 1919— 1921 гг.», «На гістарычным фронце: Супраць іджалізацыі Бунда», «Барацьба супраць Бунда: Ад станаўлення «Іскры» да III з’езда РСДРП». Аднак у сваім кар’ерысцкім жаданні прынесці як мага больш карысці бальшавіцкай партыі, выслужыцца перад ёю тэты вучоны ў ліку адных з першых стаў выкрываць «шкодніцкую дзейнасць» г.зв. беларускіх 120
Л.Лыч. Масавыя рэпрэсіі 30-х гадоўу лёсе нацменшасцяў Беларусі нацыянал-дэмакратаў, залічваючы да іх і такіх выдатных асобаў нашай навуковай і творчай інтэлігенцыі, як Усевалада Ігнатоўскага, Змінера Жылуновіча. Як і многіх іншых, што актыўна ўключаліся ў барацьбу з надуманым нацдэмакратызмам, КП(б)Б надежным чынам адзначыла заслугі С. Агурскагаўгэтым. Ямудавалі высокія насады ў навуковых установах не толькі Мінска, але і Масквы. Адзін час быў намеснікам Інстытута нацменшасцяў БАН, з 1936 — яе членам-карэснандэнтам. Далдейшае ўзыходжанне на навуковы Алімп было спынена ў перыяд масавых рэпрэсій: арышт у сакавіку 1938 г. і высылка ў наступным годзе ў Сібір тэрмінам на пяць гадоў. Для рэнрэсіўнай практыкі таго часу гэта была вельмі мяккая мера пакарання.
3 1938/1939 н.г. спыніўсваюдзейнасцьМінскі настаўніцкі інстытут нацынальных меншасцяў, які рыхтаваў кадры для рускіх, яўрэйскіх і польскіх школ. У аношнім годзе яго існавання тут на гістрычным, літаратурным, фізіка-матэматычным і прыродазнаўча-геаграфічным факультэтах навучалася 350 студэнтаў.
Нацыянальныя меншасці Беларусі зведалі і такую форму дыскрымінацыі іх нравоў на развіццё кульутры, як арышт і вывядзнне з вольнага ўжытку ў нублічных бібліятэках вялікай колькасці літарагурных твораў, у якіх нібыта ўтрымліваліся звесткі і факты, што зняслаўлялі сацыялістычны лад, прычынялі шкоду будаўніцтву камуністычнага гарамадства. У абавязковым парадку накладвалася забарона на кнігі, аўтары якіх былі аб’яўлены шкоднікамі і ворагамі савецкага народа. Так, у адпаведнасці з загадам Галоўліту БССР ад 3 чэрвеня 1937 г. чытач пазбаўляўся магчымасці атрымаць у бібліятэках наступныя творы яўрэйскіх аўтараў, ці кнігі, прысвечныя яўрэйскаму пытынню: Агурскі С. Рэвалюцыйны рух на Беларусь Выд. Гістпарта КП(б)Б. Мн., 1925; Бядуля Змітрок. Жыды на Беларусь Мн., 1918; Клейнбарт Л. Маладая Беларусь. Мн., 1928; Майзель Л.Н. 1905—1907 гг. на Беларусь Мн.. 1934; Навіна Ант. Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры. Вільня, 1921; Чарняўскі. Яўрэйскі рабочы на зары рэвалюцыйнага руху. Мн., 1932; Зборнік № 2 афіцыйных дакументаў у дапамогу масаваму настаўніку. Склалі Левін Н.І. і Хейфец А.Н. ДВБ. Мн., 1934. Што датычыла кніг Розенблюма і беларускага пісьменніка яўрэйскага ііаходжання Юлія Таўбіна, дык яны ўсе да адной сталі недаступнымі для чытача. У адпаведнасці з вышэйпамянёным загадам забароне падлягалі кнігі: «Дысціплінарныя правілы кадраў для арміі» (пераклад з нольскай), Лодзь, 1920; Шчакаціхін Мікола. «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Курганныя старажытнасці Беларусі».
Ніхто ніколі не падлічыць, наколькі больш багатым, разнастайным быў бы духоўны патэнцыял Беларусі, калі б засталіся ў жывых і мелі належныя ўмовы тварыць тыя з прадстаўнікоў нацменшасцяў, што трапілі ў рукі крыважэрных рэпрэсіўных органаў. Дзякуючы іх «стараниям», атаксама «клопатам» бальшавіцкіх ідэолагаў, Беларусь над канец 30-х гадоў на прафесійным, дзяржаўньім узроўні ўяўляла сабой рэгіён ледзь не для выключна беларуска-рускай культуры, нрычым з лепшай перспектывай для развіцця апошняга складніка гэтай культуры — рускага, што якраз адпавядала мэтам пабудовы камуністычнага грамадства з яго адзінай культурна-моўнай асновай. Пасля стараннага прарэджвання, безлітаснага вынішчэння кадравага патэнцыялу беларускай культуры яна і на сваёй гістарычнай тэрыторыі стала слаба канкурэнтаздольнай у дачыненні з рускай, тым больш, што для яе дынамічнага развіцця на Беларусі існавалі ўсе неабходныя ўмовы. Масавыя рэпрэсіі з’явіліся прычынай новай чарговай хвалі культурнамоўнай асіміляцыі карэннага насельніцтва і ўсіх нацыянальных меншасцяў Беларусі за выключэннем толькі адной з іх — рускай.
У. НАВІЦКІ, У. ЗАВАЛЬНІОК (Мінск, Беларусь) РЭПРЭСП ДУХАВЕНСТВА РЫМСКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЬІЎ БССР(20—30-ыягг.)
3 першых дзён усталявання савецкай улады пачалася канфрантацыя дзяржавы з усімі канфесіямі, у тым ліку і з рымска-каталіцкай. Такая ііалітыка была звязана з тым, што марксізм-ленінізм разглядаў барацьбу з рэлігіяй як адзін з напрамкаў класавай барацьбы пралетарыягу з капіталам. “Рэлігія ёсць оніум для народа, — пісаў К. Маркс. — Ліквідаванне рэлігіі як ілюзорнага шчасця народа, ёсць патрабаванне яго сапраўднага шчасця”.' Будучи верным і стойкім марксістам, Уладзімір Ленін не пайшоў далей гэтых меркаванняў. Галоўны вывад у адносінах да рэлігіі, зроблены правадыром нралетарыяту, заключаўся ў наступным: “Усе сучасныя рэлігіі і цэрквы, усе і ўсялякія рэлігійныя арганізацыі марксізм разглядае заўсёды як органы буржуазнай рэакцыі, служачыя абароне эксплуатацыі і адурманьванню рабочага класа”.2 У сувязі з гэтым Ленін падкрэсліваў неабходнасць жорсткіх адносін да рэлігійных вераванняў. Мы заснавалі свой саюз, РСДРП, між іншым, — пісаў ён, — менавіта для такой барацьбы супраць усялякага рэлігійнага абдурэння рабочих”.3
Негатыўным адносінам дзяржавы да рымска-каталіцкай царквы садзейнічала асуджэнне папам Бенедиктам XV Кастрычніцкай
У. Навіцкі. У. Завальнюк. Рэпрэсіі духавенства... . рэвалюцыі. 3 вялікай незадаволенасцю Масква сустрэла мемарандум Папы ад 9 мая 1922 г., накіраваны Генуэзскай канферэнцыі, у якім гаварылася аб неабходнасці захавання свабоды веравызнання ў Расіі. “У гістарычны час, калі абмяркоўваецца пытание аб тым, каб ізноў дапусціць Расію ў сям’ю цывілізаваных народаў, — адзначалася ў мемарандуме, — Святы Прастол выражае пажаданне аб ахоўванні інтарэсаў рэлігіі, якая з’яўляецца асновай усялякай цывілізацыі”.4 Ён прапанаваў унесці ў пагадненне паміж дзяржавамі тры ўмовы, якія тычыліся рэлігійных пытанняў у Расіі. Гэта гарантыя поўнай свабоды сумления ўсім расійскім грамадзянам, як прыватнага, так і публічнага адпраўлення рэлігіі, вяртанне рэлігійным суполкам нерухомай маёмасці, якая ім належала да рэвалюцыі.5
Акрамя мер эканамічнага ўціску, набірала моц кампанія закрыцця касцёлаў, руйнавання рэлігійнага жыцця, рэпрэсій каталіцкага духавенства. Яны шырока сталі прымяняцца пасля таго, як прадстаўнікі РКЦ выступілі супраць дэкрэта УЦВК СССР ад 23 лютага 1922 г. аб канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў у фонд галадаючым Паволжжа. Служыцелі культу разглядалі гэтую акцыю як самавольства і гвалтаванне ў адносінах да касцёла. У адказ пачаліся судовыя працэсы над прадстаўнікамі каталіцкага духавенства. 1 чэрвеня 1922 г. Рэвалюцыйны трыбунал прыгаварыў да трох гадоў турэмнага зняволення ксяндза Мінскага кафедральнага касцёла Яна Васілеўскага. 21 —26 сакавіка 1923 г. у Масвкве адбыўся судовы працэс па справе каталіцкага духавенства на чале з архібіскупам Янам Цяпляком, кіраўніком каталіцкай царквы ў СССР. Яго абвінавацілі ўтым, што яшчэ да абнародавання дэкрэта УЦВК аб канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў даваў указание каталіцкаму духавенству “цвёрда стаяць на аснове кананічнага права”, не дапускаць стварэння пры касцёлах саветаў (“дваццатак”) і не падшсваць з уладамі пагадненняў аб касцёльнай уласнасці”. Сярод “кампраменгуючых” дакументаў, далучаных да судовай справы, фігурыраваў знойдзены пры вобыску рукапіс: ‘Тістарычныя запіскі аб аддзяленні царквы ад дзяржавы ў бальшавіцкай Расіі”. Гэтага было дастаткова, каб абвінаваціць Цяпляка і іншых каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў у барацьбе супраць савецкай улады.
Ахібіскуп з годнасцю трымаўся на судовым працэсе, аргументавана адказваў на пастаўленыя пытанні, не ішоў ні на якія кампрамісы са святарскім сумленнем, рашуча абараняў інтарэсы верпікаў і касцёла. “Так плаўна і гладка мог гаварыць не раз’юшаны фанатык, дрыжачы над свяшчэннымі для яго канонамі, — адзначаў асвятляючы працэс 123
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі , журналіст, — а хітры, нранырлівы інтрыган, добра спакушаны ў разнастайнай дыпламатыі”.6 За гатоўнасць аддаць сваё жыццё каталіцкай Царкве Ян Цепляк і яго генеральны вікарый Канстанцін Буткевіч былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, астатнія ад трох да дзесяці годоў зняволення.
Вынікі суда вызвалі абурэнне ў многіх краінах свету. Адусюль на імя Наркамата замежных снраў наступал! тэлеірамы з пратэстамі і просьбай нерагледзець прыгавор. У тэлеграме ад імя трупы членаў англійскага парламента гаварылася: “ Жыццё чалавека дарагое, не вешайце епіскапа”.7 Голас сусветнай грамадкасці мала хваляваў Маскву. Тым не менш прэзідыум УЦВК разгледзеў хадайніцтва асуджаных. Высокая інстанцыя замяніла смяротны прыгавор Я. Цяпляку на 10 гадоў турэмнага зняволення. У канпы 1923 г. ён быў датэрмінова вызвалены і выехаў у Польшчу. У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка 1923 г. К. Буткевіч быў расстраляны.
На месцах узмацняецца кантроль за дзейнасцю ксяндзоў, правяралася іх лаяльнасцьдасавецкай улады. 24 снежня 1924 г. намеснік паўнамоцнага прадстаўніка Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ) па Беларускай ваеннай акрузе Іосіф Апанскі (1897— 1927) паведамляў у ЦК КП(б)Б, што, па інфармацыйных крыніцах у рэспубліцы налічвалася 36 служыцелей культаў, варожа настроеных супраць улады. Сярод іх 13 ксяндзоў палякаў і 12 беларусаў, антысавецкі настроеных, 3 — не ўстаноўленых у адносінах да іх нацыянальнай прыналежнасці, але варожых савецкай уладзе, 4 — літоўцы, 4 — беларусы, стаяўшыя на пазіныях антыкефальнай царквы ў БССР. У сувязі з тым, што канкрэтных улік да таго ці іншага ксяндза не знайшлося, шэф АДПУ вымушаны быў зазначыць, што ў Магілёўскай і Слуцкай акругах служыцелі культу збіралі подпісы ад католікаў аб тым, што Беларусь не жадае быць савецкай, а хоча стаць польскай. Рымска-каталіцкае духавенства абвінавачвалася ў тым, што пад іх уплывам беларускае насельніцтва каталіцкага всравызнання адказваецца пасылаць сваіх дзяцей у беларускія школы і патрабавала адкрываць польскія.