Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Памер: 278с.
Мінск 1998
30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту распусціў Цэнтральную беларускую вайсковую раду і арыштаваў яе членаў. У звароце, змешчаным у “Советской правде” 31 студзеня 1918 г., СНК, паклёпнічаючы на Усебеларускі з’езд, заяўляў, што з’езд “был созван в Минске белорусскими кадетами, представителями буржуазии и тех политических партий, которые хотят использовать темноту и невежество народных масс для свержения народной Советской власти и порабощения народа”. Так фарміраваліся стэрэатыпы і ідэалагічныя ўстаноўкі, што перетварыліся ў абвінавачванні і з’яўляліся падставай для рэпрэсій.
Адным з першых, каму прыпомнілі ўдзел у з’ездзе, быў Аляксандр Вазіла.5 У верасні 1918г. бел ару сы — маракі Балтыйскага флоту прывезлі на трэці з’езд саветаў Заходняй вобласці ў Смаленску рэзалюцыю з патрабаваннем утварыць Беларускую вобласць з цэнтрам (у будучым) у Полацку. Сярод іншых гэтую рэзалюцыю падпісаў і А. Вазіла, які працаваў у Петраградскім аддзяленні Беларускага нацынальнага камісарыята (Белнацкома). В.Г. Кнорын, на той час сакратар ПаўночнаЗаходняга абласнога камітэ та РКП(б), у артыкулах “Советские” социалшовинисты” і “Еще раз о “советстких” социал-шовинистах”, змешчаных у “Звяздзе”, абвінаваціў Белнацком, які афіцыйна падтрымаў маракоў, і асабіста А.Т. Вазілу — меншавіка, “опытного режйсера Всебелорусского съезда”6, у правядзенні сацыял-шавіністычнай работы пад савецкім сцягам. Як сцвярджаў В.Г. Кнорын, у адказ на гэта кіраўнік справамі Белнацкама І.В. Лагун заявіў, што ён “удалит Вазилло”. Далей Кнорын каментаваў: “Хорошо, если он это сделал, ибо политика таких господ не может быть нами терпима”.7 I сапраўды, 21—22 кастрычніка 1918г. адбылося пасяджэнне Калегіі адказных служачых Пеграірадскага аддзялення Белнацкама (афіцыйная назва — Беларускі аддзел Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза Камун Паўночнай вобласці), якая заслухала даклад прадстаўніка Белнацкама А.Х. Усціловіча (Усціновіча) пра старшага супрацоўніка кулыурна-асветнага пададдзела А.Т. Вазілу і пастанавіла “па незалежных ад т. Вазілы палітычных меркаваннях часова адхіліць т. Вазілу ад актыўнай працы ў аддзеле з прадстаўленнем яму ў адпаведнасці з існуючым палажэннем двухтыднёвага акладу.”8 Цікава адзначыць, што на гэтым жа пасяджэнні было вырашана тэрмінова надрукаваць прамову А.Т. Вазілы на Усебеларускім з’ездзе. Парадокс? Так, адзін з парадоксаў, якіх вельмі шмат у гісторыі Беларусі XX стагоддзя.
Ці не першым з былых дэлегатаў Усебеларускага з’езда быў замардаваны чэкістамі Фабіян Шантыр, бальшавік, лідэр левай плыні на з’ездзе. Ён быў расстраляны па надуманых абвінавачваннях у маі 1920 г., рэабілітаваны ў сакавіку 1992 г. Яго паплечнік па левай плыні Усевалад Фальскі ў 1921 г. арыштаваны і прыгавораны дарасстрэлу, замененага турэмным зняволеннем. У 20-я гады на Беларусь яго так і не пусцілі, ён працаваў на Украіне дырэктарам тэатра імя М. Занькавецкай. Далейшылёс невядомы. Рэабілітаваны 6 жніўня 1996 г.’
На пачатак 30-х гадоў у афіцыйнай беларускай савецкай гістарыяграфіі Усебеларускі з’езд ацэньваўся як адназначна антынародны і контррэвалюцыйны. “А сейчас уже пора даже самому отсталому рабочему и крестьянину понять, что 1-й Всебелорусский конгресс был Белорусским Учредительным собранием, направленным против диктатуры пролетариата и против самих белорусских рабочих масс, во имя мелкобуржуазного белорусского интеллигента и кулака”, — пісаўВ.Г. Кнорын у 1934 г., адкінуўшы як і свае ранейшыя агаворкі пра “моцную левую фракцыю” і існаваўшую магчымасць пры ўмелым партийным кіраўніцтве раскалоць з’езд і яго рэвалюцыйную частку аб’яднаць пад савецкім сцягам, так і спробы А. Бурбіса, 3. Жылуновіча, У. Ігнатоўскага, А. Чарвякова знайсці болып лагодныя, з пункту гледжання нацыянальна арыентаваных камуністаў-беларусаў, фармулёўкі. Так удзельнкі беларускага руху трапілі ў чорны спіс. Ён захаваўся І мае назву “Список участников белорусского националистического движения (1917—1924)”. Звесткі пра яго ўпершыню прыведзены У.І. Адамушкам. Спіс налічваў 826 чалавек і ўсез іх, хто застаўся пражываць натэрыторыі СССР, былі рэпрэсаваны.10 Паводле папярэдніх падлікаў, 182 чалавекі са спіса пазначаны як дэлегаты Усебеларускага з’езда. Тэты ўнікальны дакумент патрабуе спецыяльнага даследавання і таксама чакае свайго публікатара. Пакуль выкажам меркаванне, што спіс складаўся архівістамі ў 30-я гг. у выніку распрацоўкі архіва БНР, прычым складаўся адначасова з падрыхтоўкай “Материалов о белорусских националистических организациях (1917—1924 гг)”, што зберагаецца сярод збораў Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КГ1Б (ф. 60, воп. 3,спр. 748).
Адзначым, што тэма “Архівы і рэпрэсіі” зусім недаследаваная. Прычым, трэба ўлічваць, што архівісты і самі трапілі пад каток рэпрэсій. У 1935 г. дырэктар Цэнтральнага архіўнага ўпраўлення БССР А.Р. Іодка ў тлумачальнай запісцы для праекта пастановы ЦК КП(б)Б аб архівах БССР абвінавачваў сваіх папярэднікаў “нацдэмаў” З.Х. Жылуновіча і 139
яго намесніка М.В. Мялешку у тым, што ‘'относительно так называемого “Всебелорусского съезда” нацдемов в декабре 1917 года сохранено множество контрреволюционных листовок и протестов против разгона этого съезда большевиками, но не сохранено ни одной резолюции рабочих, крестьян или солдат, в которых деятельность большевиков одобрялась бы. Нацдемы не сохранили даже в архивах номеров “Звезды” за декабрь 1917 года, где эти документы могли быть помещены”" . Нягледзячы на такую “звышпільнасць”, І сам А. Іодка быў рэпрэсаваны.
Жорсткая таталітарная машина знішчала не толькі ўдзельнікаў змагання за адбудову Беларусі — дэлегатаў Усебеларускага з’езда, але і памяць ііра гэтых святых для Беларусі асобаў. Прычым, для гэтага існавала цэлая сістэма ідэалагічнага нагляду і цэнзуры. 3 1945 г. Інстытут гісторыі АН БССР распачаў ирацу на выданні бібліяграфічнага слоўніка “Выдатныя дзеячы Беларускай зямлі” пад рэдакцыяй сакратара ЦК КП(б)Б Ц.С. Гарбунова. У 1947 г. біяграфіі палітычных дзеячаў былі накіраваны дырэктарам Інстыгута М.М. Нікольскім на рэцэнзію загадчыку Партархіва ЦК КП(б)Б Ф.В. Панову, які прананаваў не ўключаць у слоўнік біяграфіі А.Л. Бурбіса, бо ён быў членам Рады Усебеларускага з’езда, і вядомага народавольца А.В. БончАсмалоўскага, бо ён як памешчык быў ганаровым членам прэзі-дыума “съезда националистов и буржуазии Белоруссии”.12
“Вяртанне” делегатаў Усебеларускага з’езда на Беларусь было доўгім. Яно распачалося ў 1956 г., потым замарудзілася, актывізавалася з канца 80-х гг. Працягваеца і сёння. Дзеля будучыні Беларусі яно неабходнае.
1 Усебеларускі з’езд 1917 года: сведчанне сучасніка. Публікацыя В. Скалабана. Заканчэнне. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. №4. С. 59.
2 Канчер Е.С. Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов. Публикация В. Сороки и В. Скалабана. //Неман. 1993. №1 .С. 156.
3 Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Документы и материалы. Т. 2. Мн., 1957. С. 599.
4 Пра рускага празаіка, крытыка і публіцыста Г.Ф. Усцінава, які ў мінскіх бальніавіцкіх газетах друкаваўся пад псеўданімам Г. Фанвіч, гл.: Скалабан В.У. Проза Максіма Гарэцкага як гістарычная крыніца // Гуманітарнаэканамічны веснік. 1997. № 3. С. 35.
5 Пра А.Т. Вазілу гл.: Усебсларускі з’езд. “Выратавальная” прамова А.Вазілы. Публікацыя В.У. Скалабана. //Гуманітарна-эканамічны веснік. 1996. № 2. С. 42.
Н. Стужынска. Антыбальшавіцкі рух у Беларусі і палітычныя рэпрэсіі...
6 Кнорин В.Г. Избранные статьи и речи. Мн., 1990. С. 30.
7 Там сама. С. 33—34.
8 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ), ф. 4 (Белнацком), воп. 1, спр. 7, л. 61 адв. — 62.
’Пра У.С. Фальскага гл.: Селямснеў В., Скалабан В. Тры лісты Усевалада Фальскага// Тэатральнаятворчасць. 1996. №6; Касинская А., Крапивин С. Визит Дамы//Народная газета. 1997. 11—13 кастрычніка.
10 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 42; Гл. таксама адзін з варыянтаў спіса: НАРБ, ф. 4 (ЦК КПБ), воп. 21, спр. 31.
11 НАРБ, ф. 4, воп. 40, спр. 59, л. 43^44.
12НАРБ, ф. 4, воп. 29, спр. 570, л. 228—232. Папоў Фёдар Восіпавіч (1907, Вяцкая губерня — 1970, Магілёў), у 1936 г. скончыў аддзяленне навуковых супрацоўнікаў Інстытута Маркса-Энгельса-Леніна пры Маскоўсккім гісторыка-архіўным інстытуце. 3 1938 г. загадчык Партархіва ЦК КПБ, у 1955—1960 гг. дырэктар Магілёўскага педінстытута. Кандыдат гістарычных навук (1950). Рукапіс слоўніка зберагаеццаў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Гл.: Скалабан В. Из истории белорусской биобиблиографии // Из истории науки и техники Белоруссии. Тезисы докладов конференции. Мн., 1988.
Н. СТУЖЫНСКАЯ (Мінск, Беларусь) АНТЫБАЛЫПАВ1ЦК1 РУХ У БЕЛАРУСИ IП АЛ1ТЫЧНЫЯ РЭПРЭСП. 20-Я ГАДЫ XX СТ.
Прысвечана 80-годдзю БНР Дадзеная тэма — адна з найбольш актуальных і слаба даследаваных праблем у беларускай гістарыяграфіі. Архівы разам з тым хаваюць каласальны пласт сведчанняў гісторыі, якія мала вядомыя, а лепш сказаць зусім невядомыя грамадству. Гісторыкі Беларусі толькі-толькі прыступілі да асваення тэматыкі. Гэты працэс даследавання суправаджаецца вострымі навуковымі дыскусіямі і несупадзеннем пунктаў погляду. 3-за змены палітычнай кан’юктуры, вывучэнне дадзенай тэматыкі на сённяшні дзень праходзіць цяжка, як і давядзенне вынікаў даследаванняў да чытача.
Знаёмства з дакументальнымі крыніцамі, і у першую чаргу з матэрыяламі архіваў КДБ Рэспублікі Беларусь, пасеялі сумненні адносна справядлівасці вывадаў бадай адзГнага фундаментальнага выдання па дадзенай праблеме — манаграфіі Адамушкі «Палітычньія рэпрэсіі 20— 50-х гадоў на Беларусі» (Мінск, 1994 г.). У аснове садзеянага зла, на думку аўтара, ляжала сталінская ідэя абвасірэння класавай барацьбы, як непарыўнага і пашыранага працэса. Рэпрэсіі, як падкрэслівалася, 141
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі . былі накіраваны супраць неіснуючага класавага ворага і мелі неабгрунтаваны характар.
Такім чынам, на думку аўтара, савецкая ўлада на шляху свайго станаўлення не сустрэла асаблівага супраціўлення, і ёй толькі і заставалася, як ворагаў прыдумаць. Пытанні якасці, формы ўлады, пытанне аб шляхах яе ўсталявання не ўздымаюцца.