• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

    Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

    Матэрыялы канферэнцыі

    Памер: 278с.
    Мінск 1998
    75.92 МБ
    Падазраваемыя ў контррэвалюцыйнай дзейнасці прыгаворваліся да
    154
    А. Урублеўскі. Рэпрэсіі супраць духавенства і вернікау... расстрэлу, розных тэрмінаў пазбаўлення волі ў папраўча-трудавых калоніях і канцлагерах, канфіскацыі маёмасці, а таксама дэпартацыі ў аддаленыя раёны Расіі. Прычым, пад увагу не прымаліся ні недаказанасць іх віны, ні састарэлы ўзрост, ні хваробы. Многія з іх, страціўшы надзею на справядлівы суд, звярталіся ў вышэйшыя органы дзяржаўнай улады з просьбай праявіць міласэрнасць, аблегчыць іх фізічныя пакуты.
    Архівы збераглі мноства пісем такога роду. Вось адно з іх, напісанае на імя Старшыні СНК БССР А.Р. Чарвякова свяшчэннікам Іаанам Сулкоўскім: “Маючы 73 гады, я не ў сіле перанесці цяжар шляху ў Сімбірскую губернію. Пры тым пакутую катарам страўніка і бязвінна асуджаны на выгнанне. Хадайніцтва аб маёй невіноўнасці 150 грамадзян сяла Сморак, Заполле, Зброды і Прыяміна не прынята; мяне не дапытвалі, а паверана ў Чэка даносу псаломшчыка Шукевіча, які знаходзіцца са мной у варожасці. Няма ў мяне цёплай вопраткі. А таму прашу Вашага хадайніцтва даць сроку некалькі дзён на атрыманне з дому вопраткі і адправіць у г. Тулу, калі не буду анраўданы.
    Прасіцель арыштаваны свяшчэннік с. Сморак Барысаўскага ўезда свяшчэннік Іаан Сулкоўскі.
    10 лютага 1921 г. Мінск.”8
    Разам з тым, у адрозненне ад РСФСР, рэпрэсіі і тэрор супраць духавенства на тэрыторыі Беларусі ў пачатку 20-х гадоў не былі масавымі. Замежная інтэрвенцыя і грамадзянская вайна (у перыяд грамадзянскай вайны тэрыторыя Беларусі двойчы падвяргалася варожай акупацыі), складаныя міжнародныя абставіны, разбураная вайной гаспадарка, цяжкасці палітычнага характара выключал! магчымасць татальнага наступления на пазіцыі царквы, разгортвання масавых рэпрэсій супраць духавенства і вернікаў. Гэты працэс стаў набіраць сілу пасля аднаўлення і ўмацавання Савецкай улады на беларускай зямлі. Пачатак яму быў пакладзены першай Канстытуцыяй БССР (люты 1919 г.), якая насіла адкрыта класавы характар і аб’явіла аб пазбаўленні дэмакратычных правоў і свабод тых, хто належаў да класу эксплуататараў. Да гэтай катэгорыі адносілася і духавенства.
    Пазбаўленне служыцелей рэлігійных культаў, грамадзянскіх і выбарчых правоў было асобым метадам іх палітычнай ізаляцыі, што ў далейшым адчыняла шырокія магчымасці для прымянення шырокамаштабных рэпрэсій.
    Так, у цыркуляры Прэзідыума ЦВК БССР, адрасаваным 26 верасня ўсім Акрвыканкамам, указвалася, што “па сэнсу асноўных законаў
    	Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі у XX стагоддзі	. БССР, служыцелі культаў пазбаўлены выбарчых правоў пастолькі, наколькі ў цянерашні час займаюцца служэннем культу і атрымліваюць ненрацоўныя даходы.
    Калі ж служыцелі рэлігіёзных культаў адказваюццца ад сваёй насади, цалкам разрываюць сувязі з царкоўнай іерархіяй і нераходзяць да вытворчай працы, то няма перашкод к аднаўленню іх у правах трамадзянства”.9
    Як бачым, аднавіць грамадзянскія правы можна было толькі цаной адказа ад сана, г.зн. веры, што было непрыймальна для большасці свяшчэннаслужылецей. Гэтыя людзі заставаліся вернымі сваім рэлігійным перакананням, а, значыць, з’яўляліся носьбітамі інакомыслення, што рабіла іх ахвярамі палітычных рэпрэсій, сутнасць якіх былаўтым.штояны насілі класавы характар. Іншымі словамі ахвяры налітычных рэпрэсій адбіраліся не на аснове пэўных злачынстваў, а на аснове прыналежнасці к пэўным класам. Аб гэтым сведчаць нетолькі асноўныя законы БССР, накіраваныя супраць духавенства, але і шматлікія лісты, скаргі, просьбы, пратэсты, заявы нявінна асуджаных свяшчэннаслужыцелей, іх родных і проста вернікаў, якія прасілі Савецкую ўладу паважаць старасць, праявіць міласэрнасць і спыніць праследаванне служыцелей рэлігійных культаў за іх перакананні.
    Восьяшчэ адно зтакіх пісем, напісаных на імя А.Р. Чарвяковаў 1930 г. жонкай нявінна рэпрэсаванага свяшчэнніка царквы сяла Пакалюбічы Гомельскага раёна Ганнай Пашкевіч: “Мой муж свяшчэннік царквы с. Пакалюбіч Пашкевіч Платон Мікалаевіч, 65 гадоў ад роду, быў арыштаваны і высланы ў г. Мезень Архантельскай акругі па абвінавачванню ў контррэвалюцыі. Такіх фактаў для абвінавачвання не было, гаму што ён акрамя царкоўнай службы ніколі і нічым не займаўся. Апошнія пяць год ён хварэў на ныркі і сэрца і нават абавязкі свяшчэнніка выконваў з цяжкасцю. Турма, этапная адпраўка, пераход пешшу ад Архангельска да Мезеня адбіліся на старэчым арганізме і цяпер у яго вадзянка ног і жывата, што непазбежна прывядзе да хуткай смерці...”
    Жанчына, якая адчаялася, але захавала чалавечую годнасць, прасіла ў старшыні ЦВК БССР, вышэйшага паводле Канстытуцыі кіраўніка дзяржавы, уратаваць яе мужа ад гібелі, праявіць міласэрнасць, тым больш, што гаворка ішла пра чалавека пажылога ўзросту, цяжка хворага і невінаватага:
    “Я ведаю, што высылка не павінна таіць у сабе смяротнага прыгавора. Ён асуджаны, што не можа ўваходзіць у план ізаляцыі. Я веру ў тое, што Савецкая дзяржава, будуючы новае жыццё, не схілена к
    А. Урублеўскі. Рэпрэсіі супраць духавенства і вепнікаў... непатрэбным жорсткасцям, што апісаныя мною факты з’яўляюцца перагібам агульнай палітыкі на месцах, прашу Вас вельмі, як толькі можа прасіць пакутуючы чалавек, выратаваць манго мужа ад немінуемай смерці і вярнуць дадому па месцу жыхарства.
    13 красавіка 1930 г.”.10
    На жаль, Ганна Пашкевіч памылялася. Апісаныя ёю факты не з’яўляліся “перагібам агульнай палітыкі на месцах”, а былі вынікам мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі, якая праводзілася супраць інакамыслення.
    Гэта палітыка стала яшчэ больш бязлітаснай у канцы 20-х — начатку 30-х гадоў, калі органы АДПУ БССР разгарнулі шырокую кампанію па барацьбе са старанна заканспіраванымі “кантррэвалюцыйнымі арганізацыямі і груноўкамі”, “шпіёнскімі рэзідэнтурамі”, якія быццам бы існавалі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, а таксама ва ўстановах народнай асветы, навукі, літарагуры і мастацтва.
    У тэты ж час органамі АДПУ БССР была сфабрыкавана версія, што на тэрыторыі рэспублікі існуе царкоўна-наўстанцкая арганізацыя “Іезуіт”, якая “акрамя надрыву гаспадарча-палітычных кампаній і мерапрыемстваў Савецкай улады рабіла стаўку на нспасрэднае звяржэнне Савецкай улады шляхам паўстання, прыстасоўваючы такое к моманту замежнай інтэрвенцыі”."
    Гэтай фальшыўцы папярэднічалі шматлікія нублікацыі настаронках рэспубліканскіх газет і часопісаў. Яны выкрывалі “антысавецкую дзейнасць” духавенства, яго сувязі з “контррэвалюцыйнымі арганізацыямі і групоўкамі”. Так, газета “Звязда” 11 сакавіка 1929 г. пісала, што ва ўмовах наступления сацыялізму па ўсяму фронту рэлігійныя арганізацыі становяцца легальнай формай палітычнага аб’яднання ўсіх рэштак эксплуататарскіх класаў, а іх дзейнасць носіць адкрыты антысавецкі характар. Што секта “Карнееўцаў”, створаная былым жандарам Бараноўскім на Мазыршчыне, з 1925 г. нраводзіць актыўную антысавецкую прапаганду і агітацыю.
    Газета абвінавачвала сектантаў у тым, што яны называлі Савецкую ўладу драконаўскай, прызывалі ўсіх незадаволеных налітыкай савецкай дзяржавы ўступіць у секту, не прызнавалі савецкіх законаў, адказваліся выконваць грамадзянскія і дзяржаўныя павіннасці.
    “Вобраз ворага” і шпіёнаманія, якія наўмысна ўс талёўваліся сродкамі масавай інфармацыі ў свядомасці грамадзян, служылі абгрунтаваннем рэпрэсій супраць ні ў чым непавінных людзей.
    На іх заводзіліся фальсіфікаваныя справы, сутнасцць якіх састаялаў
    тым, што органы АДПУ “раскрываюць” контррэвалюцыйную арганізацыю або групу і над яе членамі ажыццяўляюцца расправы, у асноўным пазасудовыя, з дапамогай асобых нарад, калегій, “троек”, “двоек”. (Дзейнасць афіцыйнага правасуддзя мала чым адрознівалася ад працы пазасудовых органаў).
    Іменна такую контррэвалюцыйную царкоўна-паўстанчэскую арганізацыю і “раскрылі” органы АДПУ БССР у 1931—1932 гг. Па іх дадзеных, гэтая арганізацыя ўзнікла ў 1929—1930 гг. і налічвала 79 чалавек. Будавалася яна па трох філіялах: Магілёў, Віцебск і Слуцк, ахопліваючы Магілёўскі, Крычаўскі, Чаускі, Слуцкі, Віцебскі, Бешанковіцкі і шэраг іншых раёнаў рэспублікі. Яе заснавальнікамі і кіраўнікамі былі: епіскап Магілёўскі — Феадосій Вашчынскі (сергіевец), епіскап Віцебскі — Поснікаў Міхаіл Сцяпанавіч (абнаўленец) і епіскап Слуцкі — Шамяціла Мікалай Іванавіч (аўтакефаліст).
    У абвінаваўчым заключэнні па справе “Іезуіт” указвалася, што арганізацыябылаліквідавана органам! АДПУ у лютым — сакавіку 1933 г. Усе яе члены (5 епіскапаў, 48 папоў і дзіяканаў, 8 кулакоў, 3 былых людзей (чыноўнікаў), 3 былых жандармаў і 12 іншых царкоўнікаў) былі асуджаны Судовай Тройкай УП АДПУ БССР.І2Яны абвінавачваліся ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе, у контррэвалюцыйнай дзейнасці, г. зн. у злачынстве, прадугледжаным артыкуламі 64,72,76 Крымінальнага Кодэкса БССР. Так, у абвінаваўчым заключэнні па справе “Іезуіт” епіскапу Магілёўскай епархіі Феадосію Вашчынскаму інкрымініравалася:
    “...а) што з’яўляецца арганізатарам і кіраўніком конррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі, ставіўшай мэтай арганізацыю вясной 1933 г. паўстання для звяржэння Савецкай улады;
    б)	праводзіў вярбоўку членаў конррэвалюцыйнай арганізацыі;
    в)	што ў тых жа мэтах праводзіў адкрытую актыўную контррэвалюцыйную агітацыю з царкоўнай кафедры суііраць Савецкай улады з асноўнай устаноўкай, што Савецкая ўлада ёсць улада сатанінская”.13
    Аналагічныя абвінавачванні былі прад’яўлены большасці членаў аргнізацыі. Негледзячы на тое, што вінаватымі яны сябе не прызналі, былі асуджаны па арт.арт. 64,72,76 КК БССР.
    Пікам разгула масавых рэпрэсій супраць духавенства сталі 1937— 1938 гг., якія назаўсёды застануцца ў памяці тых, хто быў асуджаны за свае погляды на небывалыя пакуі ы, але выжыў.
    Ніколі не змогуць пацвердзіць “беспредел” беззакония таго часу
    158
    А. Урублеўскі. Рэпрэсіі супраць духавенства і вернікаў... бязвінна загінуўшыя. Але шматлікія архіўныя дакументы бессмяротны. Адным з такіх дакументаў з’яўляецца сакрэтная дакладная запіска ў ЦК УКП(б) аб антысавецкай дзейнасці царкоўнікаў і сектантаў у БССР (ліпень 1938 г.), падпісаная наркамам унутраных спраў Беларусі Наседкіным. У ёй указвалася: “У 1937—1938 гг. органы НКУС БССР нанеслі значны аператыўны ўдар па арганізаванаму антысавецкаму падполлю царкоўнікаў і сектантаў і па царкоўна-сектанцкаму актыву. За гэты перыяд усяго арыштавана і асуджана 3247 царкоўнікаў і секгантаў, з іх — звыш 400 чал. папоў і манахаў, адзін мітрапаліт і 5 архіепіскапаў.