Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
75.92 МБ
1	См. еженедельник “Беларускі фронт” за 1938, 1939 гг. Вільня.
2	Спадчына, 1993, №3, с. 68—69.
3	Azema J.P. La collaboration, 1940—1944. Paris, 1975; Виллер Ж. Странная война и предательство Виши. М., 1962; Гренье Ф.Герои Шатобриана. М., 1960; L. Littlejohn. The Patriotic Traitors: A History of Collaboration in German-Occupied Europe 1940—1945. L., 1972; Madajczyk Cz. Faszyzm i okupacje 1938—1945. T. II. Poznati, 1984 и др.
4	Hoffman J. Die Gesshichte der Wlasow-Armee. Freiburg, 1986; Hoffman J. Deutsche und Kalmyken 1942—1945. Freiburg, 1974; Hoffman J. Die Ostlegionen 1941—1943. Freiburg, 1981; Hoffman J. Kaukasien 1942/1943: Das Deutsche Heer und Oricntvolker der Sowjetunion. Freiburg, 1991; Frolich S. Вініцкі. Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадах. Мінск, 1995; Другі ўсебеларускі кангрэс: Матэрыялы пратакольных запісаў камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад рэдакцыяй праф. Р. Астроўскага. Мюнхен, 1954; Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні. Таронта, 1976; Калубовіч А. Крокі гісторыі: Даследаванні, артыкулы, успаміны. Беласток Вільня Мснск, 1993 и др.
6	Так, в изданном Институтом истории партии при ЦК КП Белоруссии в 1983—1985 гг. фундаментальном трехтомном труде “Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны” практически нет упоминаний о деятельности местной полиции, литовских, эстонских, латышских, украинских, остмусульманских батальонов, казачьих и формирований Русской освободительной армии (РОА).
7	Неотвратимое возмездие: По материалам судебных процессов над изменниками Родины, фашистскими палачами и агентами империалистических разведок. 2 изд., док. М., 1979; Буржуазные националисты на службе фашистских захватчиков //Война в тылу врага. Вып. 1. М., 1974; Белорусские националисты —злейшие враги белорусского народа // Цанава Л.С. Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков. Ч. II. Минск, 1951. С. 642— 852; Раманоўскі В.Ф. Саўдзсльнікі ў злачынствах. Мн., 1964; Бажко А. Татальнае банкруцтва. Мн., 1982 и др.
8	См. публикации в “Военно-историческом журнале” за 1985—1995 гг., особенно публикации Л. Решина, В.С. Степанова, А.Ф. Катусевича, В.Г. Оппокова и др., а также С. Кудряшова (Свободная мысль, 1994, № 14), П.А. Пальчикова (Новая и новейшая история, 1993, № 2), Н.М. Романичева (Вторая мировая война. Актуальные проблемы. М., 1995), К.М.
Александрова (Новый часовой, 1995, № 3), А.М. Литвина (Неман, 1994, № 4; 1995, № 5) и др.
’	Е. Turonck. Status Bialorusi w komisariacie Rzeczy Ostland // Studia z dzieow ZSSR i Europy Srodkowej. 1984. T. XX. S. 176.
10	Туронок Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993. С. 180—181. " Там же. С. 186.
12	Национальный архив Республики Беларусь, ф. 3500, оп. 3, д. 113, л. 32; В.
Л.Лыч. Масавыя рэпрэсіі 30-х гадоў у лёсе нацменшасняў Беларусі Гуленко. Автоинтервью, или война в тылу врага // Родник, 1991, №4, с.4.
13	Всего за пределы Беларуси (с восточной и западной частей) в 1939—1941 и послевоенные годы было выселено в административном порядке 87729 человек. См. Адамушко В.И. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 10.
14	Сборник нормативных документов по восстановлению прав граждан, пострадавших в ходе политических репрессий 20—50-х годов. Мн., 1991. С. 17—19,28-40.
Л.ЛЫЧ (Мінск, Беларусь) МАСАВЫЯ РЭПРЭСП 30-Х ГАДОЎ У ЛЁСЕ Н АЦМЕНШАСЦЯЎ
БЕЛАРУСІ
У час дзікага разгулу сталінскіх рэпрэсій на Беларусі галоўны ўдар накіроўваўся супроць элітарнага ядра інтэлігенцыі яе карэннай нацыянальнасці. Гэта быў зусім лагічны, заканамерны працяг той барацьбы, якая яшчэ ў канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў вялася ў нас з г.зв. нацыянал-дэмакратызмам. У выніку яе актыўныя дзеячы на ніве Адраджэння апынуліся па-за межамі роднай Беларусі, пазбавіліся сваіх даволі прэстыжных і ўплывовых пасад, не мелі магчымасці браць актыўнага ўдзелу ў нацыянальна-культурным руху. Гэта адна з прычын, што ўжо да сярэдзіны 30-х гадоў палітыка беларусізацыі практична цалкам вычарпала сябе і сышла з гістарычнай сцэны. Моўная сітуацыя ў краі, у якой такую вялікую ролю адыгрываў беларускі фактар, цяпер пры актыўным удзеле нарытыйных і савецкіх органаў начала выразна мяняцца на карысць рускай мовы. Супраьстаяць гэтаму ні палітыкі, ні прадстаўнікі інтэлігенцыі беларускага накірунку не адважваліся з-за вялікай верагоднасці панесці суровае пакаранне. Яшчэ больш інертна, пасіўна паводзілі сябе гэтыя асобы ў нацыянальна-культурным жыцці на пярэдаднщ і ў самы пік масавых рэпрэсій, якія на доўгія гады наклалаі канец светламу, як летні сонечны дзень, беларускаму Адраджэнню. Цяпер ужо не меў аніякага працягу даволі магутны і масавы рух за вяртанне беларускаму народу яго сапраўднай гісторыі, стварэнне ўмоваў, каб жыць у поўнай адпаведнасці са сваімі культурна-моўнымі традыцыямі, за што заўзята і ўпарта змагаліся шчырыя адраджэнцы нават у час панавання ў нашым краі антинародных самадзяржаўных парадкаў, кайзераўскіх войскаў і польскіх інтэрвентаў, задыхаўся ў пераадоленні эканамічнай разрухі. Беларуская ідэя захлынулася, не паспеўшы як след праявіць сябе. Прыярытэт пачалі аддаваць уяўным сацыялістычным каштоўнасцям, у аснову якіх быў пакладзены нрынцып інтэрнацыяналізму ў бальшавіцкім разуменні гэтага слова.
Адкрытае грэбаванне прынцыпамі гуманізму ў міжнацыянальных адносінах не мог не звакрануць інтарэсаў усіх этнічных груп Беларусі. Ім, за выключэннем мо толькі рускай нацменшасці, не даравалася занадта вялікая, як лічылася, прыхільнасць да сваёй уласнай гістарычнай і духоўнай спадчыны, імкненне да развіцця роднай культуры і мовы. Не заахвочваліся, а, наадварот, нават траплялі ў няміласць і тыя з прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, хто пажадаў— а іх было ў той час нямала — прысвяціць свае веды і талент адданаму, шчыраму служэнню беларускай справе. Шмат каго з іх, як толькі пачалося цкаванне «нацдэмакратаў», зашугала полымя масавых рэпрэсій, залічылі ў лагер беларускіх нацыяналістаў і расі іравіліся як з заклятымі ворагамі савецкага народа.
3 усіх нацыянальных меншасцяў Беларусі наибольшую страту ў асяроддзі інтэлігенцыі панеслі яўрэі. Не выручыла і тое, што шмат іх працавала на высокіх насадах у партийных і савецкіх органах, рэспубліканскім апараце НКУСа, у пракуратуры і судах. Менавіта ні хто іншы, як асобы яўрэйскай нацыянальнасці, узначальвалі НКУС БССР у перыяд яго самай актыўнай дзейнасці па вынішчэнню «ворагаў народа». Стаць як-небудзь у абарону сваіх супляменнікаў такім кіраўнікам не выпадала з-за іх вялікай адданасці бальшавіцкай ідэі, якая абавязвала ўсіх і кожнага з нкусаўцаў, а тым больш службоўцаў высокага рангу, сурова і бязлітасна караць тых, хто замахваўся на сацыялістычную, бальшавіцкую ідэю.
Надтаўжо шчырым прыхільнікам гэтай ідэі імкнуўся паказаць сябе Барыс Берман, які быў накіраваны з Масквы на пасаду наркома ўнутраных спраў БССР неўзабаве пасля сумнавядомага лютаўскасакавіцкага (1937) пленума ЦК УсеКП(б). Ён, як і спадзяваліся ў Маскоўскім Крамлі, бездакорна, у самы сціслы тэрмін, выканаў ускладзеную на яго бальшавіцкай партыяй місію. Пад кіраўніцтвам гэтага заўзятага ката замучана і расстраляна ці прысуджана да іншых строгіх мераў пакарання каля 100 тыс. чалавек, сярод якіх вялікі працэнт падаў на самых вядомых у рэспубліцы палітычных, культурных дзеячоў і навукоўцаў, такіх як: старшыня ЦБК БССР Аляксандр Чарвякоў, Міхаіл Стакун, старшыні СНК БССР Мікалай Галадзед і Даніла Валковіч, першы сакратар ЦК КП(б)Б Васіль Шаранговіч (адзіны з беларусаў сярод тых, што выбраўся на такую пасаду на працяі-у ўсяго міжваеннага перыяду), камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі Еранім Убарэвіч і інш.
Л. Лыч. Масавыя рэпрэсіі 30-х гадоў у лёсе нацменшасняў Бсларусі
Як і ўсе сваі папярэднікі, Б. Берман не меў літасці да асобаў, у жылах якіх цякла такая ж,як і ў яго, яўрэйская кроў. Прычым, як і ў дачыненні да беларускага народа, у ахвяру прыносіліся самыя вядомыя ў навуцы і культуры, грамадзскім жыцці людзі. У выніку ў спісу ахвяр масавых рэнрэсій з ліку навукоўцаў і творчай інтэлігенцыі яўрэйскай нацыянальнасці знаходзім члсна-карэспандэнта АН БССР Якава Бранштэйна, акадэміка АН БССР Цэлясціна Бурстына, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі і нрава АН БССР, нрафесара Рувіма Выдру, выкладчыка Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута Уладзіміра Гесена, навуковага супрацоўніка яўрэйскага сектара АН БССР, нісьменніка, перкладчыка ра яўрэйскую мову твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа Майсея Кульбаку, намесніка дырэктара Інстытута глебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР Элізарыя Магорама, загадчыка яўрэйскага аддзела АН БССР Менахіма Агульніка, члена прэзідыума АН БССР, загадчыка аддзела падрыхтоўкі кадраў АН БССР, рэдактара яўрэйскай газеты «Октобэр» іллю Ашаровіча, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута эканомікі АН БССР Іосіфа Равуна, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, прафесара Майсея Поташа, паэга, члена-карэспандэнта АН БССР Ісаака (Ізю) Харыка, старшыню Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл БССР, кіраўніка сектара хімічнай тэхналогіі Інстытута хіміі АН БССР, дою ара хімічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта АН БССР Барыса Шпецэра, намесніка наркома асветы БССР, рэдактара газет «Октобэр» і «Літаратура і мастацтва» (самы першы ў яе гісторыі), кіраўніка яўрэйскай секцыі Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР Хацкеля Дунца, дырэктара Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР Міхаіла Рафальскага і г.д.
Былі ахвяры і сярод рускай нацыяналыіай нацменшасці Беларусі, але іх прадстаўнікоў, у адрозненне ад яўрэяў, абвінавачвалі не за перабольшванне ролі, прапаганду ўласнага нацыяналізма, а за тое, што актыўна падтрымлівалі беларускі ідэал, зусім заканамернае імкненне яе карэннага насельніцтва да нацыянальна-культурнага ажраджэння. Заўважу, што на такіх перадавых пазіцыях менш за ўсё стаяла прадстаўнікоў рускай нацменшасці, якія здаўна жылі ці мо нарадзіліся на Беларусі. Далёкімі ад нацыянальных інтарэсаў апошняй звычайна былі і тыя, каго сюды для заняцця высокіх з адказных партийных і дзяржаўных пасадаў прыслала Масква. Жылі ж і самааданна працавалі на беларускую ідэю пераважна тыя, хто сам выбраў наш край месцам сваёй прафесійнай навуковай і культурнай дзейнасці.