Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
В. Лебедзева. Старонкаў мартыралогу: Палута Бадунова. бальшавіцкі дыялог, вынікам якога стаў ваенна-палітычны саюз І сумеснае абмеркаванне планаў дзяржаўнага ўладкавання Беларусі.
Адчуваючы няшчырасць і несамастойнасць пазіцый КПЛІБ, Бадунова праз Смаленск накіроўваецца ў Маскву для вядзення перамоў з вышэйшым бальшавіцкім кіраўніцтвам. Сталіну і Крэсцінскаму былі прадстаўлены патрабаванні БПСР у аднаўленні Беларускай рэспублікі на принципах суверэнітэту, непадзельнасці тэрыторыі, кааліцыі палітычных сіл у сацыялістычных пераўтварэннях, а таксама нратэст супраць бальшавіцкай антысялянскай аграрнай палітыкі на Беларусі2. Дзякуючы прынцыповасці і настойлівасці Бадуновай выключив цяжкія перамовы скончыліся пацверджаннем ваеннага саюзніцтва і абяцаннем вярнуцца да палітычных пытанняў пасля поўнага вызвалсння Беларусь Гэтыя перамовы сталіся адзіным фактам афіцыйнага кантакта расійскага балыпавіцкага кіраўніцтва з беларускім нацыянальным рухам небальшавіцкага накірунку. Асоба Бадуновай і партия, якую яна прадстаўляла, не засталіся незаўважанымі ў Маскве.
Дзейнасць БПСР была пастаўлена над чэкісцкі кантроль, пільнасць якога ўзмацнялася па меры набліжэння да падпісання Рыжскага міру. У дакладзе ЧК Беларусі ў Цэнтральнае Бюро КПБ у лютым 1921 г. паведамлялася, што эсэры вядуць двайную налітыку — «разам з дэманстрацыяй лаяльнасці да савецкай улады нелегальна прымаюць рэзалюцыі аб яе антинародным і антыбеларускім характары, «ставяць у галоў вугла нацыянальнае пытанне і ў першую чаргу пашырэнне тэрыторыі Беларусі за кошт РСФСР» (мелася на ўвазс вяртанне Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў). ЧК даводзіў « што партия БПСР вядзе яскравую контррэвалюцыйную палітыку, што дапусціць надалей яе легальнае існаванне — гэта азначала б праявіць палітычную недальнабачнасць, таму што такое існаванне пагражае для Рэспублікі бедствамі»3.
У ноч з 16 на 17 лютага 1921 г. ЧК правила акцию «ліквідаііыі БПСР». Былі арыштаваны 860 сяброў партыі, у т.л. поўны склад ЦК і Мінскага камітэта. Сканфіскаваныя дакументы сведчылі і супраць ГІ.Бадуновай асабіста: менавіта яна ўзначальвала правую, колькасна большую плынь партыі, якая настойвала на размежаванні з бальшавікамі, враз яе падтрымліваліся цесныя сувязі з расійскімі левымі эсэрамі, падпольнымі арганізацыямі ў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губернях, за дэмаркацыйнай лініяй савецка-польскага фронту4.
Рэпрэсіўныя захады супраць эсэраў былі выбраны дыферэнцыравана. Асноўная большасць была вызвалена пасля двух
91
Палітычныя рэпрзсіі на Беларусі ў XX стагоддзі . тыдняў зняволення з папярэджаннем аб небяспечнасці вядзення антысавецкай дзейнасці і наватбез прад’яўлення абвінавачання.
Справа членаў ЦК БПСР П.Бадуновай і Я.Мамонькі была разгледжана на пасяджэнні Бюро КПБ. Было пастаноўлена накіраваць іх па запатрабаванні ВЧК у Маскву. Пры гэтым выявіліся і ўласныя планы бальшавіцка-чэкісцкага кіраўніцтва Беларусі, якія выклаў наркам унутраных спраў і член калегіі ЧК БССР Я.Мэртэнс: «Прымаючы да ўвагі, што пакідаючы Бадунову і Мамоньку ў Мінску, можна больш удала працягваць агентурную работу, і што арганізацыя (у адносінах масы членаў) б.с.р. разладжана аношнімі падзеямі (арыштамі), і што Бадунова не можа мець ніякага дачынення да савінкаўскага адцення, а з гэтага не можа прынесці (рэальна) шкоды нашай рабоце, лічу неабходным Бадунову і Мамоньку з-пад арышту вызваліць і пакінуць у Мінску (з чэкісцкіх меркаванняў)». Прапанову падтрымаў і Старшыня ЦВК БССР А.Чарвякоў, паабяцаўшы звярнуцца ў ВЧК з дакладам і вызваліць эсэраўскіх лідэраў пад сваё паручыцельства5 . Аднак беларускае кіраўніцтва не мела магчымасцей для самастойнага вырашэння гэтага пытання. 12 сакавіка 1921 г. па ордэру ВЧК П.Бадунову змяшчаюць у Навінскую турму (Я.Мамонька быў адпраўлены ў Лефортава).
Звестак аб тым, як разгортвалася яе справа, у нашым карыстанні мала. Але ж з хадайніцтва ў Маскоўскі Палітычны Чырвоны Крыж паплечніцы Палуты па мінскаму школьніцтву С.Шышовай зразумела, што і праз месяц — 13 красавіка — абвінавачванне ёй прад’яўлена не было і не быў праведзены ніводзін допыт. Як бачна, рэпрэсіўны механізм гэтага перыяду яшчэ дазваляў ірамадскасці атрымліваць звесгкі аб зняволеных і нават аказваць сваё ўздзеянне. У Мінску стала вядома і аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя Бадуновай у выніку абвастрэння хвароб і дзвюх галадовак пратэсту6. Нягледзячы на імкнен-ні ЧК ігнараваць грамадскія звароты, распачынаецца нялёгкая барацьба за вызваленне Бадуновай. Праз тры месяцы, 15 ліпеня, Маскоўскі камі-тэт Чырвонага Крыжа зноў звяртаецца ў ВЧК з дакладам аб крытычным стане здароўя зняволенай і зноў безвынікова7.
Настроі ўабарону Бадуновай вымусілі дабольш настойлівых захадаў і кіраўніцтва БССР, якое, аднак, мела і палітычныя аргументы. 4 жніўня А.Чарвякоў звяртаецца да Паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР М.Мароза з наступным даручэннем: «У ліку арыштаваных у Мінску беларускіх эсэраў была П.Бадунова, якая была пераслана ў Маскву і якая ў цяперашні час утрымліваецца ў Навінскай турме і знаходзіцца ў 92
В. Лебедзева. Старонка у мартыралогу: Палута Бадунова
скрайне хваравітым стане. Лічу, што ўтрыманне яе пад вартай бессэнсоўна і яна падлягае вызваленню. Самае вялікае, што можна выкарыстаць адносна Бадуновай — гэта забарона (часовая) вяр-тання ў Беларусь, але і гэта пры поўнай ліквідацыі бел. с.-р. наўрад ці дасягнс мэты, ствараючы толькі вакол яе імя арэал пакутніцтва. Прашу Вас таму ўвайсці ў хадайніцтва ў ВЧК аб вызваленні П.Бадуновай і настойваць на гэтым вызваленні. Бадунова мае шмат заслуг перад ра-бочымі і сялянамі Беларусі»8. Выконваючы даручэнне, М.Мароз звяртаецца да старшыні ВЧК Уншліхта ад імя ураду БССР з натраба-ваннем нерагляду снравы і паграбаваннем вызвалення П.Бадуновай. У дадатак ён паведамляе ў Народны Камісарыят Замежных Спраў РСФСР, што зняволеная ўжо шосты дзень як абвясціла новую галадоў-ку і знаходзіцца ў крайне цяжкім стане9. Да гэтага патрабавання далу-чаецца і Палітычны Чырвоны Крыж, паведамляючы ў прэзідыум ЧК, што Бадунова знаходзіцца ў маскоўскай турэмнай бальніцы на мяжы смерці10. Хадайніцтва аб вызваленні сястры на імя У. Леніна дасылае праз Палітычны Чырвоны Крыж Марыя Бадунова.
Урэшце аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх структур, а таксама барацьба на мяжы жыцця і смерці самой зняволенай здолелі перамагчы тагачасную рэпрэсіўную машыну — у канцы жніўня 1921 г. П.Бадунова вяртаецца ў Мінск. Але ва ўмовах палітычнай ізаляцыі і пільнага чэкісцкага нагляду яна не бачыла магчымасцей для дзейнасці. У пач. 1923г. яна нелегальна пераходзіць мяжу з Польшчай і нраз пэўны час перабіраецца ў Прагу.
Выпрабаванні барацьбы, нястачы, разлад сярод паплечнікаў самым цяжкім чынам адбіліся на здароўі Бадуновай. Акрамя абвастрэння старых фізічных хвароб праяўляецца і псіхічнае расстройства. Стан здароўя стаў галоўнай іірычынай вяртання яе на Беларусь пасля рэабілітацыі урадам БССР дзеячоў беларускага руху ў 1925 г.
Да 1930 г. П.Бадунова жыла ў Мінску на ўтрыманні сястры Марыі, яе бліжэйшай памочніцы і «ангела-храніцеля» з 1918 г. Здароўе аднаўлялася цяжка. Арышты па справе Саюза Вызвалення Беларусі абмінулі яе, можна меркаваць, менавіта па гэтай прычыне, хоць большасць паплечнікаў па БПСР былі арыштаваныя. Але сёстры з перасцярогі пакідаюць Мінск: Марыя накіроўваецца ў Маскву, а Палута — у родны Гомель да брата Аляксандра.
У Гомелі Бадунова вяла даволі непрыкметнае жыццё прыватнай асобы, вызначалася, аднак, неасцярожнымі выказвайнямі і крытыкай савецкай палітыкі. Гэта і стала падставай для яе арышту 3 верасня 1937г.
93
Палітычныя рэнрэсіі на Беларусі ў XX стагодлзі . 3 лета таго году НКУС БССР распачаў буйнамаштабную аперацыю па выкрыццю «польскай, нямецкай і латвійскай агентуры». Толькі па катэгорыі польскай, над якую падпадала і Бадунова, з 24.8.1937 па 1.1.1938 гг. было арыштавана болын 21 тыс. чалавек". Следчая справа Бадуновай на гэты раз — яскравае сведчанне трансфармацыі карнай практыкі ў СССР напрыканцы 30-х гг. Дакументы яе складаюцца усяю з 18 старонак, 8 з якіх складаюць ордэр на арышт, пратакол вобыску, пералік сканфіскаваных дакументаў і анкета арыштаванай. Пратакол першага і апошняга доныту, што адбыўся толькі праз два з паловай месяцы зняволення, заняў 3 старонкі, паказанні двух сведак — яшчэ на старонцы12. Следчых цікавілі ў асноўным факты палітычнай дзейнасці Бадуновай перыяду 1919—1924 гг., і тым не меньш абвінаваўчае заключэнне фармулюе наступную выснову: «Пражываючы ў СССР пасля вяртання з Чэхаславакіі, праводзіла антысавецкую агітацыю, праяўляла тэндэнцыю зноў вярнуцца ў Чэхаславакію, злобна выказвалася ў адносінах ВКП(б) і Савецкага ураду». Прысуд Лсобай Тройкі НКУС БССР — 10 год папраўча-працоўных лагераў1’.
Але гэты прысуд не быў выкананы. Замест ГУЛАГу ГІ.Бадунову этапіруюць у Мінск ва ўнутраную турму НКУС. Гэта было звязана з нераходам вышэйадзначанай нкусаўскай аперацыі да другога этапа — выкрыцця шырокага «аб’яднанага антысавецкага падполля ў Беларусі», што нібыта склалася яшчэ ў 1930—31 гг. з «правых, трацкістаў, нацыяналфашыстаў, эсэраў, бундаўска-сіянісцкіх арганізацый і царкоўнікаў»14. Адносна Бадуновай без усялякай сувязі з папярэднім прысудам было «выкрыта», што па вяртанні з эміграцыі яна разам з былымі аднапартыйцамі Чарнушэвічам (сакратар ЦВК БССР) і Панкевічам (віцэпрэзідэнт АН БССР) узначаліла падпольны ЦК БПСР. Ніякіх дакументальных альбо фактичных доказаў прадстаўлена не было. «Царыцай доказу» у тагачаснай юрыспрудэнцыі ўжо афіцыйна лічылася ўласнае прызнанне падследнага. Аб сродках здабывання гэтых прызнанняў на сёння вядома дастаткова. Тым больш, што справу Бадуновай вёў досыць вядомы «прафесійным майстэрствам» намеснік начальніка 4-га аддзела Унраўлення дзяржбяспекі НКУС БССР Кунцэвіч, які праз нэўны час падпадзе пад «чыстку» карных органаў «за фабрыкацыю крымінальных снраў і выкарыстанне незаконных метадаў следства»15. Не здзіўляюць таму і паказанні П.Бадуновай: «...ЦК быў звязаны з замежнымі цэшрамі эсэраў... Яго платформа: адрыў Беларусі ад СССР над лозунгам стварэння БНР з урадам, які ўзначалілі б беларускія эсэры, беларускія нацыяналісты і палякі. Праводзіць барацьбу ў СССР