Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Командлр брнгады Слняков
Комлссар брлгады Гардеев 15.12,43.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 3947, eon. 1, спр. 3, л. 92.
СПРАВАЗДАЧА
САКРАТАРА ЛОЕЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА ЛКСМБ А.Я.ШАМЕЛАВА АБ РАБОЦЕ ПАДПОЛЬНЫХ КАМСАМОЛЬСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ РАЁНА ЗА ПЕ-РЫЯД 3 ЖНІЎНЯ 1941 г. ПА 16 СНЕЖНЯ 1943 г.
16 снежня 1943 г.
В районе было органлзовано л работало 17 подпольных органнзацнй.
Подпольные комсомольскле органлзацлл работалл:
Названле населенных пунктов Коллчество членов ВЛКСМ Фамнлля секретаря комсомольской органнзацнн
1 2 3
1. Лоевская (Верхн. полов.) 7 Белый Пегр А.
2. Лоевская (Нлжл. полов.) 5 Табачко Нмна
3. Уборковская 3 Коваль Н.
4. Волкошанская 3 Мазурова Л.
5. Вазоновская 4 Гракоаа М.
6. Передельская 3 Калачнкова В.
7. Прогресская 7 Вннлченко М.
8. Коммунская 9 Кулочка С.
9. Чаплннская 3 «Вамько»
140
Ітла найна народная
1 _J 2
10. Крупейская 12 Бокаш Наташа
11. Козорожская 7 Морозоя
12. Березовская 5 Борясенок
13. Ясгребская 5 Жмрный Семен
14. Деражмцкая 5 Музыченко
15. Хагковская 3 Захарова Л.
16. Малнновская 7 •
17. Буда-Кошелевская 3 Ковалева Груша
Всего ПОДПОЛЫЦЙКОВ 91
* Фамллмя напнсана неразборчнво.
Комсомольскне органнзацнн работают по указанню Лоевского РК ЛКСМБ. Проделана следуюпіая работа: уннчтожено телефонно-телеграфной связн 15 км, выведено нз строя по мешення, подготовленных под гарннзон немцев. Уннчтожено-сожжено 2 склада протнвнкка, 4 моста. Оказывалн снстематнческую помоть в нзыскання оружня для партнзанскнх отря-дов, сводок Совннформбюро, лнстовок, газет. Разведка по заданмю командовання партнзан-скнх отрядов, оказання содействня в вылавлнваннн старост, полнценскнх, немцев.
Прнмеры работы отдельных подпольных комсомольскнх органнзацнн. Коммунская — уннчтожнла телефонно-телеграфную связь, мосты по шоссейной дороге Лоев Речнца, [рас-пространяла] лйстовкн, газеты, [проводнла] разведку в Речнцу н Лоев.
Лоевская — вывела 2 помеіцення, подготовленных для размешення гарннзонов немцев, уннчтожнла склад с оружнем н другнм военным нмуіцеством. Взорвана мельннца (Кожан), также [проводнла] массовую работу — [распространяла] лястовкн, сводкн Совннформбюро.
Купейская — переправляла партнзанскне отряды через р. Днепр, отдельные подрывные группы, прн нх содействнн пойманы староста н 4 полнцейскнх. Так же н остальные органн-зацнн выполняля решення бюро Лоевского РК о подпольной работе. Расстреляно [пгтлеров-цамн] 3 подполыцнка.
Секретарь Лоевского РК ЛКСМБ А.Шамелов
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 3936, воп. 1, спр. 1, л. 5—6.
Архіўныя матэрыялы падрыхтаваў да друку У.1 .Лемхшонак.
Партызаны ўспамінаюць...
3 успамінаў А.М.Шабаліна, аднаго з ар-ганізатараў партызанскага руху на Лоеў-шчыне
Першы атрад. Паводле рашэння Лоеўскага райкома партыі каля 30 партыйных і савецкіх работнікаў засталіся ў тыле ворага для ар-ганізацыі партызанскай барацьбы. Мы добра разумелі, што вайна будзе нялёгкай і што лартызанскі рух — гэта своеасаблівы фронт у цяжкіх умовах акупацыі. Але суцяшала тое, што ў нас будзе надзейны тыл -- людзі, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі.
I вось мы разам з сакратарамі райкома партыі М.І.Анішчанкам, Р.І.Сіняковым, С.В.Дундуковым, работнікамі партыйных і савецкіх органаў М.В.Лагутам, С.Е.Юрчан-кам, І.К.Андрыянцам і іншымі ў лесе. Выра-шылі спачатку стварыць базу, назапасіць
А.М.Шабалін.
харч, зброю, вопратку. У трохкутніку паміж Дняпрам і Сожам, недалёка ад таго месца, дзе яны зліваюцца, капалі эямлянкі, рабілі курані, маскіравалі іх ад чужога вока Ар-
141
1941 — 1945
ганізацыяй партызанскай базы кіраваў непа-срэдна сакратар Гомельскага абкома партыі Ілья Паўлавіч Кожар, пазней славуты ка-мандзір партызанскага злучэння, Герой Саве-цкага Саюза. Адначасова рыхтавалі запасную базу для лагера.
Ужо 21 жніўня 1941 г. наш першы парты-занскі атрад «За Радзіму» пачаў актыўна дзейнічаць у варожым тыле. Перш-наперш мы наладзілі сувязь з мясцовым на-сельніцтвам, актывістамі і камсамольцамі, якія пазней заставаліся нашымі сувязнымі або з-за неабходнасці ішлі ў атрады. Яны да-валі нам харчы, збіралі для нас зброю на мес-цах былых баёў, вывучалі месцы размеркава-ння варожых гарнізонаў, перадавалі звесткі пра колькасць ворагаў у гарнізонах, здабы-валі неабходныя дакументы — усё, без чаго немагчыма было пачынаць партызанскую ба-рацьбу, фарміраванне новых атрадаў.
А пакуль без трывалай базы наш невялічкі па тым часе атрад выходзіў на шашу Го-мель- Чарнігаў, па якой рухаліся варожыя эшалоны, ставілі «яжы», на якія напорваліся машыны, і на нейкі час рух паралізоўваўся.
Першыя аперацыі. Да нас прыходзіла многа людзей, якія прасіліся ў атрад. Але набліжалася зіма, наступалі халады, і да вя-сны, вядома, усіх жадаючых мы не маглі прыняць. Тым не менш, людзі атрымлівалі заданні, як і што рабіць на месцах, у вёсках, дзе яны жылі, з кім наладжваць сувязь, куды ўладкавацца на працу, каб прыносіць карысць партызанам.
У адзін з халодных кастрычніцкіх дзён наша група пад камандаваннем камандзіра атрада Р.І.Сінякова выйшла на першую. зна-чную аперацыю. Тонкі лёд, які зацягнуў ба-лоты і па якім мы ішлі да шашы Гомель— Чарнігаў, не трымаў, мы правальваліся па пояс у сцюдзёную ваду, грузлі ў твані, але ні ў каго не было нават думкі вярнуцца назад.
Асцярожна падышлі да шашы, замаскіра-валіся і пачалі чакаць. Праз нейкі час на шашы паказаўся легкавы аўтамабіль. Калі ён параўняўся з намі, мы дружна, па загадзе ка-мандзіра адкрылі агонь. Машына спынілася, з яе павыскоквалі фашысты, спрабавалі ад-стрэльвацца, але дарэмна. Потым аказалася, што гэта была штабная машына. Дакументы, зброя, афіцэрская форма, якія мы захапілі, пазней спатрэбіліся нам у асобных апера-цыях.
Ад месца бою адыходзілі ўжо адкрыта, не хаваліся — гэта ж наша зямля. Сэрцы напаў-няла ўпэўненасць у нашы, хоць яшчэ не-
вялікія, але дзейсныя сілы. Пасля разграмілі варожыя аддзяленні сувязі ў вёсках Пярадзе. лка і Уборак.
Фашысты заварушыліся, кінуліся ў па-ніку — пад бокам дзейнічаюць партызаны! Вораг вырашыў нас знішчыць, пра гэта нам паведамілі сувязныя. Мы пачалі рыхтаваць базу ў іншым месцы і адначасова невялікі атрад, які змог бы прыняць бой ў выпадку ие-чаканага на нас нападу. Гэта нас і вырата-вала. Раніцай 2 лютага 1942 г. фашысты акружылі партызанскі лагер, але мы прынялі кругавую абарону. Пачаўся бой, няроўны і жорсткі. Вораг яго не вытрымаў, адступіў. З нашага боку загінулі кулямётчык Пінчук і партызан Жураўскі, 2 чалавекі былі пара-нены. Вораг таксама панёс страты ў жывой сіле і зброі, быў забіты камандзір карнікаў.
Партызанская міна. Паступова мы на-носілі ўсё больш адчувальныя ўдары ворагу, але атраду было патрэбна і больш зброі, па-тронаў і, зразумела, мін.
Аднойчы мяне выклікаў у штабную зямля-нку камандзір брыгады Р.І.Сінякоў. Мы до-бра ведалі адзін аднаго па сумеснай даваен-най рабоце ў райкоме. Сінякоў таксама ведаў, што я крыху разбіраюся ў артылерыйскай справе. Таму адразу прызначыў мяне ка-мандзірам спецгрупы і сказаў, што даручае вельмі адказнае заданне. У Стрэшынскім ра-ёне, маўляў, ёсць нешта накшталт пакінутага артылерыйскага склада. Мы размяшчаліся ў той час у Амелькаўскіх лясах. Сінякоў дадаў, што патрэбна яшчэ чалавек пятнаццаць, тых, хто больш-менш разбіраецца ў гэтай смяро-тнай кухні, каб плавіць тол, без якого парты-занам ніяк не абысціся.
Я разумеў, якая гэта была складаная і ад-казная задача. Дарога няблізкая. Вораг ве-даў, што паблізу дзейнічаюць партызаны, і таму на нашым шляху могуць трапіцца за-сады. Не выключана, што давядзецца ўвяз-вацца ў бой. Ведаў гэта і Сінякоў. На разві-танне ён параіў быць уважлівымі і вельмі ас-цярожнымі, хоць заданне павінна быць выканана любой цаной.
Я падабраў найбольш моцных і вы нослівых партызан, сярод якіх быў і мой на-меснік Аляксандр Юрчанка.
Стаяў лістапад 1942 г. Дрэвы парадзелі. Лісты, пацяжэлыя і набраклыя ад дажджоў, ападалі на зямлю, але не замяталі нашых сля-доў. Ішлі асцярожна і доўга. Калі дабраліся да месца, выставілі варту. Працавалі двое су-так, наплавілі 200 кілаграмаў толу. Назад вярталіся таксама без перашкод, мінулі чыгу-
142
пла вайна народная
нку. Да нашага лагера было далёка, вораг, магчыма, не чакае нападу. А што кал!?.. Ма-быць, такая ж думка, як і ў мяне, узнікла ў іншых партызан, бо яны звярнуліся дружна з прапановай выпрабаваць міну яшчэ да ла-гера. Да таго ж былі тол і запалы. Добра было б зрабіць фашыстам маленькі феерверк.
Вядома, гэта было рызыкоўна, але ж мы павінны ведаць, якія міны мы маем, разважаў я. Даў згоду. Для меншай небяспекі па-дзяліліся на дзве групы. Адна засталася са мной у невялікім ляску недалёка ад таго ме-сца, дзе паставілі міну, другая пайшла ўздоўж насыпу, каб у выпадку неабходнасці папярэдзіць або прыкрыць нас агнём. Загадзя дамовіліся аб сустрэчы пасля аперацыі.
Чакалі нядоўга. Неўзабаве пачуліся пера-стукі колаў, якія пабліжаліся. На сэрцы было трывожна, ці спрацуе? І раптам сполахі агню разарвалі цемру, страшэнны выбух скалануў паветра, здаецца, тварам адчуў тую гара-чыню... Лязгат металу, каманды, крыкі, брэх аўчарак... Немцы, калі апамяталіся, пачалі страляніну па ляску, дзе мы стаіліся. Брэх аўчарак набліжаўся. Клацаем затворамі, але разам з тым вярэдзіла думка: а як жа задан-не, няўжо не выканаем?
Загадваю, каб без каманды ніхто не стра-ляў, бо загінуць — справа няхітрая. Галоў-нае — заданне... Брэх аўчарак пачаў адда-ляцца ў той бок, куды скіравалася другая група. Гэта па яе слядах прайшлі аўчаркі, скіравалі туды ворагаў. Але нашы таварышы паспелі перайсці ручай, і сабакі іх след згубілі.
Калі мы вярнуліся ў лагер, нас там ужо ча-кала другая група. Абдымкі, віншаванні — наша партызанская міна спрацавала! Ды яшчэ як! Эшалон з тэхнікай і жывой сілай пайшоў пад адхон. Камандзіру брыгады я да-лажыў, што заданне выканана, страт няма.
Словы праўды. Фронт, як гэта ні балюча, адкочваўся далей на ўсход. Вораг на ўсе лады выхваляўся, што хутка захопіць Маскву. Ся-род мясцовага насельніцтва знаходзіліся і та-кія, што гублялі веру ў перамогу. Праўду мала хто ведаў, а калі і ведаў, дык баяўся ка-заць яе іншым: а раптам трапіш у лапы во-рагу. Тым не менш да нас у атрад прыходзіла папаўненне — актывісты, камсамольцы, во-іны, якія трапілі ў акружэнне, ваеннапалон-ныя, якім пашчасціла вырвацца з-за калючага дроту.