Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
185
1941 — 1945
ку, знішчыў каля 50 гітлераўцаў. Загінуў у баі 10.10.1943 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Дзяражычы. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і в. Дзяражычы.
Яго зорнае імгненне
У кожнага чалавека ёсць у жыцці сваё зор-нае імгненне, ёсць самыя яркія хвіліны. Для Фёдара Папова такім зорным імгненнем быў кастрычнік 1943 г. Больш за два гады прай-шоў ужо франтавымі дарогамі баец 3-й роты 467-га палка 81-й стралковай дывізіі Фёдар Кузьміч Папоў. У адважнага салдата былі ўжо паражэнні і перамогі, падзякі і ўзнагаро-ды за доблесць і адвагу. Было і цяжкае ра-ненне, ад якога ён ледзь паправіўся ў шпіта-лі. Да штурму Дняпра ў раёне Любеча рыхта-валіся войскі 61-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Бялова. У склад гэтай ар-міі ўваходзіў і 467-ы полк, у якім служыў Фёдар Папоў. Байцы 3-й стралковай роты ат-рымалі загад: у чым бы там ні было, замаца-вацца на правым беразе Дняпра і ўтрымаць плацдарм да падыходу асноўных сіл 81-й ды-візіі. Перапраўляліся байцы цераз Дняпро на хутка зробленых плытах, лодках, а некато-рыя, як Фёдар Папоў, проста ўплаў. Нібы аб-цугамі скоўвала сцюдзёная восеньская вада цела, але ў галаве Фёдара была толькі адна думка: хутчэй дабрацца да правага берага ра-кі. Вораг не шкадаваў ні куль ні снарадаў, каб знішчыць, змяшаць з вадой і зямлёй жменьку храбрацоў. Але гэта ім не ўдалося. Дабраўшыся да берага, Фёдар Папоў першым кінуўся ў траншэю праціўніка. Агнём з аўта-мата і гранатамі знішчыў 23 гітлераўца, заха-піў варожы кулямёт і пачаў прыкрываць тава-рышаў. Праз некаторы час 81-я стралковая дывізія перайшла ў контрнаступленне. Адзін з участкаў непрыступнага вялікага «Усходня-га вала» быў узяты.
Не давялося Фёдару Папову дажыць да светлых дзён Перамогі. Варожая куля скасіла героя.
...Ціха і лагодна плешчуцца аб бераг хвалі Дняпра каля в. Дзяражычы. Мірам і спакоем напоўнена ўсё наваколле. І толькі брацкая магіла, што знаходзіцца непадалёку ад берага ракі, нагадвае людзям аб тым суровым часе, аб бессмяротным подзвігу герояў Дняпра. 1267 воінаў пакояцца ў гэтай магіле. Сярод іх і Фёдар Кузьміч Папоў. В.П.Крупейчанка.
ПАРЫГІН Іван Аляксандравіч, малодшы лейтэнант, камандзір сапёрнага ўзвода.
Ба.
ПАТАПЕНКА Піліп Аляксеевіч, капітан, намеснік камандзіра стралковага батальёна.
ПАХОМАЎ Пётр Міхайлавіч, малодшы сяржант, памочнік камандзіра ўзвода.
ПЕНАКІ Зіновій Фёдаравіч, гв. сяржант, разведчык-назіральнік артылерыйскай бата-р ЭТ.
і ПЕРАХОДА Іван Сяргеевіч. Герой Са-вецкага Саюза (15.1.1944). Нарадзіўся 20.1.1907 г. ў г. Паўлаград Днепрапятроў-скай вобл. Украінец. На фронце з 1941 г., ка-мандзір кулямётнага разліку 1181-га стралко-вага палка 356-й стралковай дывізіі, сяржант. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. 27.9.1943 г. з 5 байцамі пераправіўся цераз Дняпро, захапіў плацдарм. У час варожай контратакі загінулі ўсе байцы. Адзін адбіў 6 варожых контратак, знішчыў каля 150 гітле-раўцаў. Загінуў 19.10.1943 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Дзяражычы.
ПІРАЗЕЎ Андрэй Нічыпаравіч, радавы,
сапёр.
ПІСКУНОЎ Барыс Андрэевіч, радавы,
телефаніст.
ШЧУГОУ Васіль Рыгоравіч. Герой Са-вецкага Саюза (15.1.1944). Нарадзіўся ў 1912 г. ў с. Пільна Краснагорскага раёна Алтай-скага краю. Рускі. На фронце з 1943 г., рада-вы 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі. Вызначыўся ў кастрычніку 1943 г. ў баях на тэрыторыі Лоеўскага раёна. Пад аг-нём праціўніка пераправіўся цераз Дняпро, уварваўся ў варожую траншэю, знішчыў 12 гітлераўцаў і разлік станковага кулямёта. 3.10.1943 г. ў складзе батальёна ўдзельнічаў у адбіцці 8 контратак праціўніка, знішчыў ка-ля 60 гітлераўцаў. Загінуў у баі 11.10.1943 г. ў в. Глушэц. Пахаваны ў брацкай магілеў в. Дзяражычы.
ПІШЧЫКЕВІЧ Барыс Тарасавіч, маёр, агітатар палітаддзела дывізіі.
ПЛЮШЧ Аляксандр Васілевіч, радавы, стралок.
ПОСНЫ Аляксей Уладзіміравіч, капі-тан, камандзір артдывізіёна.
ПРОХАРАЎ Васіль Іванавіч, сяржант,
камандзір аддзялення роты сувязі.
ПУГАЧОЎ У Цярэнцій Давыдавіч, радавы, стралок,
ПУЛЯЕЎСКІ Канстанцін Апанасавіч, старшы сяржант, памочнік камандзіра ўзво-да.
ПЯТКОЎСКІ Іван Максімавіч, капітан,
камандзір роты сувязі.
РАГОЗІН Пётр Карпавіч, сяржант, ка-
186
Ітла вайна народная
І.С.Перахода.
Б.В.Самсонаў.
мандзір аддзялення інжынерна-сапёрнага ба-тальёна.
РАДАЕЎ Іван Аляксандравіч, лейтэнант, камандзір кулямётнага ўзвода.
РАДЗЬКО Аляксей Мікалаевіч, малод-шы лейтэнант, камандзір кулямётнага ўзвода.
РАДЧАНКА Міхаіл Васілевіч, лейтэ-нант, камандзір танка.
РАЕЎСКІ Рыгор Мікалаевіч, яфрэйтар, камандзір стралковага аддзялення.
РАЖНОЎ Мікалай Андрэевіч, капітан, штурман авіяпалка.
15 кастрычніка 1943 г. на падлёце да Лоева Ражноў быў ашаламлёны карцінай ускіпеў-шага бою ў паветры і на зямлі. Але ўжо праз імгненне, другое, ён, вядучы групы самалё-таў, паказаў сваім баявым таварышам умоўны сігнал-загад. Чырваназорныя штурмавікі, зні-жаючыся да 10—15 метраў, зрабілі 12 заха-даў да варожай цэлі. Бомбавымі ўдарамі, аг-нём гармат і кулямётаў лётчыкі знішчалі бая-вую тэхніку і жывую сілу праціўніка. Толькі група самалётаў М.А.Ражнова знішчыла 18 гармат, каля 250 гітлераўцаў і гэтым самым значна садзейнічала паспяховаму фарсіраван-ню Дняпра савецкімі войскамі. За гераічныя дзеянні пры забеспячэнні фарсіравання Дняпра камандзір штурмавога авіяпалка ка-пітан М.А.Ражноў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.
У гады вайны здзейсніў 94 баявыя вылеты, збіў З самалёты, знішчыў 31 танк, 146 аўтама-шын, 40 гармат, бронецягнік, каля 650 гітле-раўцаў. Гэтак жа адважна змагаліся з ворагам яго баявыя таварышы — пілоты.
РАМАНАЎ Мікалай Кірылавіч. Герой Савецкага Саюза (30.10.1943). Нарадзіўся 24.4.1919 г. ў в. Верхні Казьмаш Караі-дзельскага раёна, Башкортастан. Чуваш. У
Чырвонай Лрміі з 1939 г. На фронце з 1943 г., камандзір 188-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі, старшына. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне. 15.10.1943 г. пад агнём праціўнікаў лі-ку першых пераправіўся цераз Дняпро. На чале групы байцоў авалодаў траншэямі вора-га і замацаваўся на плацдарме. За дзень гру-па адбіла некалькі контратак, утрымала і рас-шырыла плацдарм, што садзейнічала фарсі-раванню ракі іншымі падраздзяленнямі. 16.10.1943 г. ў час бою каля Лоева замяніў камандзіра роты, які выбыў са строю, забяс-печыў выкананне пастаўленай задачы. Загі-нуў у баі 20.10.1943 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Казярогі.
РАСЛЯКОЎ Аляксей Аляксандравіч,
лейтэнант, камандзір палка.
РУДАКОЎ Аляксандр Паўлавіч, малод-
шы лейтэнант, камандзір танкавага ўзвода.
РУМЯНЦАЎ Аляксандр Андрэевіч, лей-тэнант, камандзір узвода мотаінжынернага батальёна.
РЫНДЗІН Павел Антонавіч, старшы лей-тэнант, парторг стралковага батальёна.
САМСОНАЎ Барыс Васілевіч. Герой Са-вецкага Саюза (15.1.1944). Нарадзіўся 3.6.1909 г. ў с. Востраў Ленінскага раёна Маскоўскай вобл. Рускі. На фронце са жніў-ня 1943 г., стралок 218-га стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Вызна-чыўся пры фарсіраванні Дняпра каля г. п. Камарын Брагінскага раёна. 27.9.1943 г. з групай байцоў пад агнём праціўніка перапра-віўся цераз раку. Байцы выбілі ворага з тран-шэй, захапілі плацдарм і ўтрымлівалі яго да падыходу падмацавання. Загінуў у баі 21.10.1943 г. Пахаваны ў брацкай магілеў в. Дзяражычы.
САМУСЁЎ Андрэй Фёдаравіч, радавы, мінамётчык.
САРОКІН Васіль Пятровіч, радавы, са-пёр.
САРОКІН Міхаіл Якаўлевіч, маёр, ка-мандзір артдывізіёна.
СВЕТАЧАУ Георгій Георгіевіч, лейтэ-нант, камандзір танкавага ўзвода.
СЕРДЗЮКОЎ Іосіф Ільіч, яфрэйтар, са-
пёр.
СЕЧКІН Мікалай Іванавіч, яфрэйтар, стралок-снайпер.
СІДАРАЎ Аляксандр Васілевіч, падпал-коўнік, намеснік камандзіра палка па паліт-часці.
СІТНІКАЎ Васіль Ягоравіч, сяржант, ка-мандзір аддзялення.
187
1941 — 1945
СКАЛАЦКІ Павел Паўлавіч. Герой Са-вецкага Саюза (15.1.1944). Нарадзіўся ў 1910 г. ў в. Дубовае Калпнянскага раёна Арлоў-скай вобл. Украінец. На фронце з 1941 г., ка-мандзір гарматы процітанкавай батарэі 37-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвар-дзейскай стралковай дывізіі, сяржант. Выз-начыўся ў баях за вызваленне Лоеўскага раё-на. 29.9.1943 г. першы на падручных сродках пераправіў сваю гармату на правы бераг Дняпра і знішчыў 2 агнявыя кропкі ворага, гэтым падтрымаў пераправу падраздзялен-няў. 1.10.1943 г. падпаліў 2 склады з боепры-пасамі і аўтамашыну з варожай пяхотай. Загі-нуў у баі 14.10.1943 ў в. Глушэц. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Дзяражычы.
СЛАСЦІН Васіль Мікалаевіч, радавы, сапёр.
СМІРНОЎ Мікалай Фёдаравіч. Герой Савецкага Саюза (30.10.1943). Нарадзіўся 12.11.1907 г. ў в. Пападзіна Антропаўскага раёна Кастрамской вобл. Рускі. На фронце з 1941 г., сапёр асобнага сапёрнага падраздзя-лення 149-й стралковай дывізіі, яфрэйтар. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Ло-
А.В.Сідараў.
М.Ф.См!рноу.
А.Ф.Спірын.
еўскім раёне. 15.10.1943 г. каля в. Шчытцы лодка, на якой ён перапраўляў байцоў, была разбіта. Пад агнём праціўніка перасадзіў бай-цоў у другую лодку і даставіў дэсант на пра-вы бераг ракі. Загінуў у час пераправы. Па-хаваны ў брацкай магіле ў в. Крупейкі, дзе яго імем названа вуліца.
СМІРНОЎ Мікалай Якаўлевіч, старшы сяржант, камандзір стралковага ўзвода.
СМІРНОЎ Сяргей Рыгоравіч, палкоўнік,
камандзір стралковага палка.
СПІРЫН Андрэй Фёдаравіч, радавы, ку-лямётчык.
СПІЦЫН Іван Якаўлевіч, сяржант, ка-мандзір гарматы.
СТРАНАКОЎ Пракоп Авяр'янавіч, лей-тэнант, камандзір артылерыйскага ўзвода.
СУВОРАЎ Пётр Анатолевіч, сяржант, кулямётчык. .
СУЛЕЙМЕНАЎ Джолдас, радавы, раз-
ведчык.
СУРАЎЦОЎ Барыс Мікалаевіч, старшы сяржант, камандзір сапёрнага аддзялення.
СУРНІН Георгій Іванавіч, старшына, ка-мандзір аддзялення.
СУХАРАЎ Аляксандр Пятровіч. Герой Савецкага Саюза (15.1.1944). Нарадзіўся 30.9.1919 г. ў г. Арэнбург. Рускі. У Чырво-най Арміі з 1940 г. На фронце з 1943 г., сапёр 106-й стралковай дывізіі. Вызначыўся пры вызваленні Лоеўскага раёна. 15.10.1943 г. пры фарсіраванні Дняпра пад агнём праціўні-ка зрабіў З рэйсы на заходні бераг і перавёз 45 воінаў, у тым ліку штаб батальёна, які ўзначаліў баявыя дзеянні дэсантных груп. Паранены А.П.Сухараў 2 сутак перапраўляў грузы дывізіі. Загінуў у баі 15.11.1943 г. Па-хаваны ў брацкай магіле ў в. Уборак, дзе яго імем названа вуліца.