• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пякучая таямніца  Штэфан Цвэйг

    Пякучая таямніца

    Штэфан Цвэйг

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 496с.
    Мінск 1994
    86.71 МБ
    Яны гаварылі ціха, і вецер занадта моцна шапацеў лісцем. Але вось да яго зусім выразна даляцеў мамін голас. Яна смяялася, і такога смеху ў яе ён раней не чуў: вельмі рэзкі, як ад козыту, нервовы, ён здзівіў і спалохаў яго. Але яна смяецца, значыцца, няма нічога незвычайнага, нічога страшнага ў тым, што ад яго хаваюць. Эдгар быў крыху расчараваны.
    Але чаму яны выйшлі з гасцініцы? Куды яны ідуць цяпер, сярод ночы? Там, наверсе, вятры, мусіць, імчацца на гіганцкіх крылах, бо неба, толькі што чыстае, залітае месячным святлом, пацямнела. Чорныя пакрывалы, накінутыя нябачнымі рукамі, закрывалі часам месяц, і змрок рабіўся такім непраглядным, што не відаць было дарогі, пакуль яе зноў не асвятляла месячнае ззянне. Серабрыстае святло лілося ўсюды. Таямнічаю была гэтая гульня святла і ценю і захапляла, як гульня жанчыны, якая то адкрывае, то хавае сваю галізну. У тую хвіліну, калі ландшафт скінуў з сябе покрыва, Эдгар убачыў два цені, якія аддаляліся, дакладней, адзін сілуэт — яны так цесна прыціскаліся адно да аднаго, быццам абаіх ахапіў тайны страх. Але куды ж яны ідуць? Хвоі стагналі, нейкае замяшанне панавала ў лесе, нібы па ім імчаўся шалёны карагод паляўнічых. «Я пайду за імі,— падумаў Эдгар,— яны не пачуюць маіх крокаў з-за шуму ветру і лесу». I пакуль яны ішлі ўнізе, па шырокай светлай дарозе, ён нячутна прабіраўся вышэй, праз гушчар, ад дрэва да дрэва, ад ценю да ценю. Ен ішоў за імі ўпарта і няўмольна, дзякаваў ветру за тое, што ён рабіў нячутнымі яго крокі, і праклінаў яго за тое, што ён адносіў словы, якімі абменьваліся тыя двое. Толькі б хоць раз пачуць, пра што яны гавораць, і ён, канечне, даведаўся б пра іх тайну.
    А яны ішлі па дарозе і нічога не падазравалі. Ім было хораша ў раздоллі шумнай ночы, і яны бесклапотна аддаваліся хваляванню, якое ўсё расло і расло. Яны і не здагадваліся нават, што ў змроку лесу хтосьці
    зверху сочыць за кожным іх крокам і пара вачэй прыкавана да іх з усёю сілаю нянавісці і цікаўнасці.
    Раптам яны спыніліся. Спыніўся і Эдгар, шчыльна прыціснуўшыся да дрэва. Ім авалодаў панічны страх. Што, калі яны павернуць назад і раней за яго прыйдуць у гасцініцу, што, калі ён не паспее схавацца ў сваім пакоі і мама знойдзе яго пустым? Тады ўсё прапала, яны даведаюцца, што ён за імі сачыў, і ўжо не застанецца ніякай надзеі вырваць у іх тайну. Але яны марудзілі, відаць, аб чымсьці спрачаліся. На шчасце, выбліснуў месяц, і яму было ўсё добра відаць. Барон паказваў на цёмную вузкую сцяжынку, якая вяла ў даліну, дзе месячнае святло не разлівалася, як тут, на дарозе, шырокім патокам, а толькі кроплямі і рэдкімі промнямі прабівалася праз гушчар. «Навошта яму туды?» — здзівіўся Эдгар. Мама, відаць, адмаўлялася, а ён угаворваў яе. Эдгар зразумеў па яго жэстах, што ён вельмі настойвае. Хлопчык спалохаўся. Чаго гэты чалавек хоча ад мамы? Навошта гэты нягоднік заманьвае яе ў цёмны лес? 3 кніжак, якія замянялі яму рэчаіснасць, перад ім паўсталі малюнкі забойстваў, выкраданняў, самых цяжкіх злачынстваў. Ен, канечне, хоча яе забіць і для гэтага пазбавіўся ад яго і завабіў яе сюды адну. Паклікаць на дапамогу? Забойца! Крык ужо быў гатовы вырвацца з горла, але губы перасохлі, і ён не мог выдавіць з сябе ніводнага гуку. Нервы былі перанапружаны ад хвалявання, ён ледзь трымаўся на нагах і пачаў сутаргава шукаць апоры — і тут пад яго рукамі хруснула галінка.
    Яны павярнуліся назад і спалохана ўтаропіліся ў змрок. Эдгар стаяў ціха, прыціснуўшы рукі да цела, і яго маленькая фігурка глыбока схавалася ў цені дрэва. Зноў усталявалася мёртвая цішыня, але яны, здавалася, устрывожыліся. «Вернемся»,— пачуў ён мамін голас, ён гучаў спалохана. Барон, відаць, сам занепакоены, згадзіўся. Яны павольна пайшлі назад, шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго. Іх збянтэжанасць
    выратавала Эдгара. Ен папоўз паміж дрэвамі, абдзіраючы рукі да крыві, дабраўся да павароткі і кінуўся бегчы з усіх сіл, што аж дух заняло. Дабегшы да гасцініцы, ён некалькімі скачкамі апынуўся наверсе. Ключ, якім яго замкнулі ў пакоі, тырчаў, на шчасце, звонку, ён павярнуў яго, адчыніў дзверы і кінуўся на ложак. Некалькі хвілін яму трэба было, каб перавесці дыханне; сэрца шалёна стукала ў грудзях, нібы сэрца звона, які моцна гойдаўся.
    Потым ён адважыўся ўстаць, падышоў да акна і пачаў чакаць, пакуль яны вернуцца. Чакаць прыйшлося доўга. Яны, мусіць, ішлі вельмі, вельмі павольна. Ен асцярожна выглянуў з зацемненага акна. Вось яны павольна набліжаюцца, іх адзенне заліта месячным святлом. У гэтым зеленаватым святле яны выглядаюць як здані; хлопчыка ахоплівае салодкая жуда: можа, гэта сапраўды забойца, і тады — якую страшэнную небяспеку ён адхіліў. Ясна відаць іх белыя, як крэйда, твары. На маміным твары незнаёмы яму выраз захаплення, барон, наадварот, сярдзіты і злосны. Відаць, таму, што яго намер не здзейсніўся.
    Яны падышлі ўжо зусім блізка. Толькі каля самай гасцініцы іх постаці раздзяліліся. Ці паглядзяць яны ўгору? He, ніхто не паглядзеў. «Вы пра мяне забыліся,— падумаў хлопчык з горкаю крыўдаю і з тайнаю радасцю,— але я пра вас не забыўся. Вы думаеце, што я сплю ці што мяне няма на свеце, але вы пераканаецеся ў сваёй памылцы. Я буду сачыць за кожным вашым крокам, пакуль не вырву ў гэтага нягодніка тайну, жахлівую тайну, якая не дае мне спаць. Я разарву ваш саюз. Я не сплю».
    Павольна набліжаліся яны да дзвярэй. I калі яны ішлі вось так, адно за адным, іх сілуэты на імгненне зноў зліліся — адзін чорны цень слізгануў у асветленыя дзверы. Потым пляцоўка перад гасцініцай зноў забялела ў месячным святле, як вялікі луг, пакрыты снегам.
    НАПАД
    Эдгар, цяжка дыхаючы, адышоў ад акна. Ен дрыжаў як у ліхаманцы. Hi разу ў жыцці не быў ён гэтак блізка да таямнічай прыгоды. Хвалюючы свет нечаканых і бурных падзей, свет забойстваў і здрад, знаёмы яму з кніжак, заўсёды заставаўся яму казачным светам, у блізкім суседстве са светам мараў,— чымсьці неіснуючым і недасягальным. Цяпер жа ён, мабыць, апынуўся ў страшным свеце, і гэтая думка ўзрушыла яго да глыбіні душы. Хто такі таямнічы незнаёмы, які раптоўна ўварваўся ў іх спакойнае жыццё? Ці сапраўды ён забойца? Ен жа ўсё імкнуўся адасобіцца і стараўся заманіць маму ў цёмнае месца. Страшная небяспека пагражала ім. Што ж яму рабіць? Заўтра ён абавязкова напіша тату або пашле тэлеграму. Але ці не здарыцца жахлівае, страпінае, загадкавае цяпер, а не заўтра? Бо мамы ўсё яшчэ няма ў пакоі, яна ўсё яшчэ з гэтым ненавісным чужым чалавекам.
    Паміж унутранымі і лёгкімі знадворнымі дзвярамі быў вузкі прамежак, не шырэй за адзежную шафу. Уціснуўшыся ў гэты цёмны закутак, хлопчык прыслухоўваўся да крокаў у калідоры. Ен вырашыў ні на хвіліну не пакідаць маму адну.
    Калідор апоўначы быў пустэльны, яго цьмяна асвятляла адна лямпачка.
    Нарэшце — хвіліны цягнуліся бясконца — ён пачуў асцярожныя крокі. Ен напружана прыслухоўваўся. Гэта былі не хуткія, цвёрдыя крокі чалавека, які накіроўваўся да сябе ў пакой, а павольныя, нерашучыя, быццам хтосьці з неверагоднымі намаганнямі пераадольваў круты пад’ём. Час ад часу крокі заміралі і быў чуваць шэпт. Эдгар дрыжаў ад хвалявання. Можа, гэта яны? Няўжо яна ўсё яшчэ з ім? Шэпт быў занадта далёка. Але крокі, хоць і павольна, набліжаліся. I раптам ён пазнаў ненавісны баронаў голас, які ціха і хрыпла
    нешта сказаў — Эдгар не разабраў слоў,— і тут жа ў адказ спалоханы, нязгодны мамін голас:
    — He, не! He сёння! He!
    Эдгар задрыжаў; яны набліжаліся, ён зараз усё пачуе. Кожны ледзь чутны крок у яго бок адзываўся болем у грудзях. I гэты голас — якім гнюсным здаваўся ён яму, гэты прагна пажадлівы, агідны голас ненавіснага ворага!
    — He будзьце такою жорсткаю. Вы былі такая цудоўная сёння ўвечары.
    I зноў мамін голас:
    — He, гэтага нельга, я не магу, пакіньце мяне.
    У яе голасе было столькі трывогі, што хлопчык палохаецца. Чаго ён хоча ад яе? Чаго яна баіцца? Яны ўжо зусім блізка, цяпер, мусіць, ужо побач з яго дзвярамі. Ен стаіць зусім недалёка ад іх, нябачны, увесь дрыжыць, на адлегласці якой далоні ад іх, аддзелены толькі тонкаю перагародкаю дзвярэй. Шэпт іх гучыць над самым вухам.
    — Хадземце, Матыльда, хадземце! — I зноў мамін стогн, але ўжо цііпэй — стогн зламанага супраціўлення.
    Але што гэта такое? Яны ідуць далей! Мама прайшла ў цемры міма свайго пакоя! Куды ён яе цягне? Чаму яна болей нічога не гаворыць? Ці не заткнуў ён ёй рот? Можа, ён яе душыць?
    Гэтая думка прыводзіць яго ў шаленства. Дрыготкаю рукою ён прачыняе дзверы. Цяпер ён бачыць абаіх у паўцёмным калідоры. Барон абняў маму за стан і ціха вядзе яе з сабою; яна, здаецца, болей не супраціўляецца. Вось ён спыняецца каля свайго пакоя. «Ен хоча зацягнуць яе туды,— спалохана думае хлопчык,— зараз здарыцца еамае жахлівае».
    Адным штуршком ён адчыняе дзверы, потым зачыняе іх за сабою і бяжыць па калідоры за імі. Убачыўшы, што нехта імчыцца на яе з цемры, маці ўскрыквае і ледзь не траціць прытомнасць, барон падхоплівае
    яе. Але ў тую ж хвіліну ён адчувае на губах удар маленькага, слабага кулачка, і нейкая істота, нібы ашалелая кошка, учэпліваецца ў яго. Ен выпускае з абдымкаў спалоханую жанчыну, яна хуценька ўцякае, і барон, яшчэ не ведаючы, з кім ён б’ецца, адказвае ўдарам на Ўдар.
    Хлопчык ведае, што ён слабейшы за барона, але не паддаецца. Нарэшце настаў доўгачаканы час расплаты за здраду, нарэшце ён можа выліць назапашаную нянавісць. Сцяўшы зубы, не помнячы сябе, ён ашалела б’е кулакамі куды папала. Цяпер і барон пазнаў Эдгара, і ў ім кіпіць нянавісць да гэтага тайнага шпіёна, які атруціў яму апошнія дні і сапсаваў гульню; ён бязлітасна адказвае на ўдары, не глядзіць, куды б’е. Эдгар ускрыквае, але не здаецца і не кліча на дапамогу. Нейкі час яны злосна і моўчкі б’юцца ў цемры калідора. Нарэшце да барона даходзіць уся недарэчнасць яго бойкі з хлопчыкам; ён хапае яго за плячо, каб адкінуць ад сябе, але Эдгар адчувае, што сіла яго канчаецца, ведае, што яго воеь-вось адолеюць і адлупцуюць, і раз’юшана ўпіваецца зубамі ў моцную, цвёрдую руку, якая хоча схапіць яго за каўнер. Барон міжволі ўскрыквае і выпускае хлопчыка — у тое ж імгненне Эдгар кідаецца ў свой пакой і зачыняе дзверы на засаўку.
    Усяго мінуту цягнулася гэтая паўночная бойка. Ніхто яе не заўважыў. Усё ціха, усё ў глыбокім сне. Барон выцірае акрываўленую руку насоўкаю і трывожна глядзіць у цемру. He, ніхто не чуў. Толькі наверсе — як быццам здзекуевда — мігціць апошні няпэўны агеньчык.