Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
Тады ён успомніў бабулю, добрую, мілуто старэнькую, якая песціла яго з дзяцінства і заўсёды заступалася, калі яму пагражала кара ці незаслужаная крыўда. Ен знойдзе прытулак у Бадэне, пакуль не міне першы выбух гневу, адтуль напіша ліст бацькам і папросіць прабачэння. За гэтую чвэрць гадзіны ён ужо адчуў сябе настолькі ўніжаным,— ад адной думкі, што ён, бездапаможны хлопчык, застаўся адзін на ўеім свеце,— што ён пракляў сваю гордасць, якую выклікаў у яго маною чужы чалавек. Ен хацеў зноў стаць дзіцём, такім, якім быў раней, паслухмяным, цярплівым, без прэтэнзій, усю недарэчнасць якіх ён цяпер разумеў.
Але як дабрацца да Бадэна? Як адолець такую вялікую адлегласць? Ен паспешліва дастаў маленькі скураны партманет, які заўсёды насіў з сабою. Дзякуй богу, там яшчэ паблісквае новенькі залаты ў дваццаць крон, які яму падарылі да дня нараджэння. Ен усё не мог ніяк адважыцца патраціць яго, ледзь не кожны дзень правяраў, ці ляжыць ён на месцы, з асалодаю разглядваў яго, адчуваючы сябе багачом, і з удзячнаю ласкаю старанна цёр яго насоўкаю, пакуль манета не пачынала блішчаць, як маленькае сонца. «Але ці хопіць гэть'х грошай?» — раптам спалохана спытаў ён сябе. Ен часта ездзіў чыгункаю і ні разу не падумаў аб тым, піто за гэта трэба плаціць і колькі гэта каштуе — адну крону ці сто. Упершыню ён зразумеў, што ў жыцці ёсць рэчы, аб якіх ён ніколі не задумваўся, што ўсе навакольныя рэчы, якія ён трымаў у руках, якімі ён гуляў, мелі кожная свой кошт, сваю асобую вагу. Ен яшчэ гадзіну таму назад лічыў сябе ўсёведным, а аказваецца, праходзіў абыякава міма тысячы таямніц і загадак; і ён з сорамам прызнаваўся сабе, што яго ўбогая мудрасць спатыкнулася ўжо на першай ступені ўваходу ў жыццё. Усё болыпы страх авалодваў ім, усё карацей рабіліся яго няўпэўненыя крокі па дарозе да станцыі. Як часта ён марыў аб такіх уцёках, марыў акунуцца ў жыццё, стаць імперата-
рам або каралём, салдатам або паэтам — а цяпер ён нерашуча глядзеў на маленькі светлы вакзальны будынак і думаў толькі аб адным: ці хопіць яму дваццаці крон, каб дабрацца да бабулі?
Рэйкі блішчалі на сонцы і беглі ўдалячынь. Вакзал быў пусты, бязлюдны. Эдгар нясмела падышоў да касы і шэптам, каб ніхто не пачуў, спытаўся, колькі каштуе білет да Бадэна. Здзіўлены твар выглянуў з цёмнага акенца, пара вачэй усміхнулася з-за акуляраў сарамліваму хлопчыку.
— Поўны білет?
— Ага,— пралепятаў Эдгар без усякай гордасці, заміраючы ад страху, што поўны білет будзе каштаваць занадта многа.,
— Шэсць крон.
— Калі ласка.
3 уздыхам аблягчэння ён прасунуў у акенца сваю любімую бліскучую манету. Са стукам упалі манеткі здачы, і Эдгар зноў адчуў сябе неймаверна багатым: у руках карычневы кавалачак кардону — залог волі, у кішэні ціхенька пабразгвае срэбра.
3 раскладу паяздоў ён даведаўся, што цягнік павінен прыйсці праз дваццаць мінут. Эдгар забраўся ў куточак. На пероне стаяла некалькі чалавек, рассеяна паглядваючы па баках. Але Эдгару здавалася, што ўсе глядзяць на яго і здзіўляюцца, што такі маленькі хлопчык едзе цягніком адзін, як быццам яго злачынства і ўцёкі былі напісаны ў яго на лбе. Ен уздыхнуў вольна, калі, нарэшце, пачуўся свісток паравоза і цягнік падляцеў да станцыі, цягнік, які павінен быў павезці яго ў свет. Толькі калі ён садзіўся ў вагон, ён заўважыў, што ў яго білет трэцяга класа. Дагэтуль ён ездзіў заўсёды ў першым і зноў адчуў, што тут нешта новае, іпто ёсць адрозненні, якіх ён не заўважаў. I суседзі ў яго аказаліся не такія, як заўсёды. Напроці сядзела некалькі італьянцаў-рабочых, з жалезнякамі і шуфлямі ў жорсткіх ру-
ках; яны перагаворваліся хрыплымі галасамі, і вочы ў іх былі сумныя і стомленыя. Мусіць, яны добра змучыліся на дарожных работах; некаторыя прыхінуліся да цвёрдай і бруднай сценкі і моцна спалі з адкрытым ротам, нягледзячы на стук колаў. Яны працавалі, каб зарабіць грошай, думаў Эдгар, але ён не меў ніякага ўяўлення, колькі яны маглі зарабіць; ён толькі адчуваў, што грошы ёсць не заўсёды і што іх неяк трэба здабываць. Упершыню ён зразумеў, што ўспрымаў дабрабыт, да якога прывык, як нешта належнае, тады як злева і справа ад яго жыцця зеўрала цёмная бездань, куды ён ніколі не заглядваў. Упершыню ён усвядоміў, што на свеце шмат розных прафесій і прызванняў, што яго з усіх бакоў абступалі таямніцы, а ён ні разу, хоць яны і былі паблізу, не паспрабаваў наблізіцца да іх. Гэтая гадзіна самастойнага жыцця шмат чаму навучыла Эдгара, шмат чаго ён пабачыў з цеснага купэ з вокнамі ў адкрыты прастор. I ў яго душы праз цьмяны страх пачало прабівацца калі не шчасце, дык здзіўленне разнастайнасцю жыцця. Ен уцёк, як баязлівец, са страху — усведамленне гэтага не пакідала яго ні на хвіліну,— але ўпершыню ў жыцці ён дзейнічаў самастойна, даведаўся аб частачцы рэальнага свету, міма якога дагэтуль праходзіў безуважна. Упершыню ў жыцці, магчыма, ён сам стаў для бацькоў такою ж таямніцаю, якою для яго была рэчаіснасць. Другімі вачамі глядзеў ён цяпер у акно. Яму здавалася, што ён упершыню бачыць сапраўднае жыццё, нібы ўпала заслона з усіх з’яў і раскрылася іх сапраўдная сутнасць. Дамы праляталі міма, быццам іх несла ветрам, і ён думаў пра людзей, якія жылі ў іх — багатыя яны ці бедныя, шчаслівыя ці няшчасныя, ці гэтаксама, як і ён, жадаюць ведаць усё, і ці ёсць у іх дзеці, якія дагэтуль, як і ён, таксама толькі гулялі ў жыццё. Пуцявыя абходчыкі стаялі ўздоўж чыгуначнага пуці з паднятымі флажкамі, і ўпершыню яны не здаваліся яму, як дагэтуль, проста лялькамі, нежывымі цац-
камі, пастаўленымі тут выпадкова-абыякава; ён пачаў разумець, што ў гэтым іх лёс, іх барацьба з жыццём. Усё хутчэй каціліся колы, па звілістай дарозе цягнік плаўна спускаўся ў даліну, усё ніжэй рабіліся горы, усё далей адыходзілі назад. А вось і раўніна. Эдгар яшчэ раз азірнуўся — горы ўжо толькі ледзь-ледзь цямнелі ўдалечыні, далёкія і недасягальныя, і яму здалося, што там, дзе яны павольна раставалі ў імгліетым небе, засталося яго дзяцінства.
ТРЫВОЖНЫ ЗМРОК
Але калі цягнік спыніўся ў Бадэне і Эдгар застаўся адзін на пероне, дзе ўжо гарэлі ліхтары і мігацелі ўдалечыні зялёныя і чырвоныя сігнальныя агні, ён раптам пачаў баяцца стракатых фарбаў блізкае ночы. Удзень ён яшчэ адчуваў сябе ўпэўнена, бо навокал былі людзі, можна было адпачыць, сесці на лаўку або пастаяць перад вітрынэй магазіна. Але як вытрываць, калі людзі пахаваюцца па дамах, дзе кожнага чакае ложак, мірная гутарка і потым спакойная ноч, а ён, адчуваючы сваю віну, павінен блукаць адзін, чужы для ўсіх? О, толькі б мсць дах над галавою, не заставацца болей ніводнай хвіліны пад чужым адкрытым небам — гэта было яго адзінае яснае жаданне.
Ен хутка ступаў па добра знаёмай дарозе, не гледзячы па баках, пакуль не падышоў да вілы, дзе жыла бабуля. Віла выходзіла на шырокую прыгожую вуліцу, але была схавака ад позіркаў прахожых абвітай хмелем і плюшчом высокай агароджай саду; за гэтай зялёнай сцяной ярка бялеў прыветлівы старасвецкі дом. Эдгар, як чужы, паглядзеў на яго праз закратаваныя вароты. У доме было ціха, вокны зачынены; відаць, усе — і гаспадары, і госці — пайшлі ў глыбіню саду. Ен ужо ўзяўся за халодную клямку, але раптам — дзіўная рэч — застыў на месцы: тое, што дзве гадзіны таму назад уяўля-
лася яму такім лёгкім і натуральным, цяпер здалося немагчымым. Як увайсці, як прывітацца, вытрываць усе пытанні і адказваць на іх? Як вынесці іх позіркі, калі ён скажа, што тайком уцёк ад мамы? I як растлумачыць свой жахлівы ўчынак, калі ён сам цяпер не разумее яго? У доме раптам з шумам хтосьці адчыніў дзверы; ім авалодаў неадольны страх, што хто-небудзь выйдзе і ўбачыць яго, і ён кінуўся бегчы, сам не ведаючы куды.
Каля парку ён спыніўся —• там было цёмна і, відаць, бязлюдна. Можа, яму там пасядзець на лаўцы і нарэшце, нарэшце адпачыць, супакоіцца і падумаць пра свой лёс? Нясмела ўвайшоў ён у парк. Каля ўвахода гарэла некалькі ліхтароў, у іх святле яшчэ рэдкае маладое лісце адлівала вільготным зеленаватым бляскам, ад якога яму было не па сабе; у глыбіні парку яму прыйшлося спусціцца з узгорка, і ўсё навокал было суцэльнай, душнай, чорнай масай, якая танула ў трывожным змроку ранняй вясенняй ночы. Эдгар баязліва прашмыгнуў міма некалькіх чалавек, якія размаўлялі або чыталі, седзячы пад ліхтарамі. Яму хацелася пабыць аднаму. Але і там, у густым цяні неасветленых прысадаў, ён не знайшоў спакою. Усё было насычана таямнічым шамаценнем і шэптам, ціхім шумам лісця ад подыху ветру, шоргатам далёкіх крокаў, прыглушанай гаворкай, нейкім пажадлівым, млявым, спалоханым стогнам-буркаваннем не то ад людзей, не то ад жывёл, не то ад самой трывожна-соннай прыроды. Тут усё дыхала небяспечнай загадкавай трывогай, якая прытаілася і схавалася, быццам у гэтым лесе пад зямлёю ішло нябачнае браджэнне; можа, прычынай таму была ўсяго толькі вясна, але адзінокі, бездапаможны хлопчык адчуваў страх.
Ен увесь сціснуўся ў куточку лаўкі ў гэтым бяздонным змроку і спрабаваў прыдумаць, што яму расказаць дома. Але думкі выслізгвалі раней, чым удавалася іх злавіць; супраць волі ён усё прыслухоўваўся і прыслухоўваўся да прыглушаных гукаў, да таямнічых начных
галасоў. Які жахлівы быў гэты змрок, які трывожны і ўсё ж які загадкава прыгожы! Ці людзі, ці жывёлы, ці толькі прывідная рука ветру ўплятае ў ноч гэты незразумелы шоргат, гэты вабны гул? Ен напружыў слых. 'Так, ведер варушыць лісце, але ён бачыць цяпер выразна і людзей, яны ідуць са светлага горада, ідуць парамі, абняўшыся, і загадкава знікаюць у змроку. Навошта яны прыйшлі сюды? Ен не мог зразумець гэтага. Яны не размаўлялі, ён не чуў іх голасу, толькі жвір хрусцеў пад нагамі; часам у прасвеце паміж дрэвамі мільгануць два цені, моцна прыціснутыя адзін да аднаго, як у той вечар мама з баронам. Гэтая таямніца, вялікая, ззяючая, наканаваная таямніца была і тут. Вось зноў набліжаюцца крокі, а потым гучыць ціхі смех. Эдгар спалохаўся — як бы яны не заўважылі яго, і яшчэ глыбей схаваўся ў цемры. Але тыя двое, выходзячы з непрагляднага змроку, не бачаць яго. Вось яны, абняўшыся, праходзяць міма, і Эдгар з палёгкаю ўздыхае, але тут іх крокі заміраюць, якраз каля яго лаўкі. Яны прыціснуліся тварам адно да аднаго. Эдгару дрэнна відаць, ён толькі чуе стогн, які вырываецца з вуснаў жанчыны, і гарачы, бязладны шэпт мужчыны. Нейкае салодкае прадчуванне пранізвае спалоханага хлопчыка. Гэтак яны стаяць з хвіліну, потым зноў хрусціць жвір пад нагамі, і паступова хруст растае і замірае ўдалечыні.