• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пякучая таямніца  Штэфан Цвэйг

    Пякучая таямніца

    Штэфан Цвэйг

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 496с.
    Мінск 1994
    86.71 МБ
    НАВАЛЬНІЦА
    «Што гэта было — сон? Дурны, страшны сон?»— пытаўся ў сябе назаўтра Эдгар, калі прачнуўся ўвесь спацелы ад начных кашмараў. Рукі і ногі занямелі; у скронях глуха стукала. Ен паглядзеў на сябе і з жахам
    заўважыў, што спаў адзеты. Ен ускочыў, падыбаў да люстра і адхіснуўся, калі ўбачыў свой бледны, перакрыўлены твар з чырвоным сіняком на напухлым ілбе. Ен сабраўся з думкамі і са страхам успомніў начную бойку ў калідоры, успомніў, як, увесь дрыжучы, уляцеў у свой пакой і кінуўся адзеты на ложак, гатовы ў любы момант уцячы. Тут ён, мусіць, заснуў — забыўся цяжкім, трывожным сном і яшчэ раз перажыў усё, але іначай, яшчэ страіпней, удыхаючы вільготны пах свежых струменяў крыві.
    Унізе пачуўся хруст жвіру пад нагамі; галасы ўзляталі быццам нябачныя птушкі, сонца заглядвала глыбока ў пакой. Мусіць, была ўжо позняя раніца, але, паглядзеўшы на гадзіннік, ён заўважыў, што стрэлка паказвае поўнач. Учора ён забыўся яго завесці, і ад гэтай неакрэсленасці, ад адчування, што ён павіс дзесьці па-за часам, яго ахапіла трывога, якую яшчэ болей узмацніла невядомасць; ён не ведаў, што, зрэшты, здарылася. Ен паспешна прывёў сябе ў парадак і спусціўся ўніз з няясным адчуваннем віны і непакою ў душы.
    У сталовай, на звычайным месхіы, мама сядзела адна. Эдгар уздыхнуў з палёгкаю, убачыўшы, што яго ворага няма, што яму не прыйдзецца глядзець у гэты ненавісны твар, па якім ён учора біў кулаком. I ўсё ж ён крыху няўпэўнена падышоў да стала.
    — Добрай раніцы,— прывітаўся ён.
    Мама не адказала. Яна нават не паглядзела на яго; яе позірк з нейкаю дзіўнаю ўпартасцю быў скіраваны на акно. Яна была вельмі бледная, пад вачамі ляглі прыкметныя цені, ноздры часта ўздрыгзалі, як заўсёды, калі яна нервавалася. Эдгар кусаў губы. Гэтае маўчанне бянтэжыла яго. Можа, ён моцна параніў барона? А ці ведае яна наогул аб начной сутычцы? Невядомасць мучыла яго. Але яе твар быў такі нерухомы, што ён нават не асмельваўся глядзець на яго ад страху, што апушчаныя цяпер вочы раптам падымуцца і ўтаропяцца
    ў яго. Ен сядзеў вельмі ціха, стараўся не рабіць ніякага шуму. Асцярожна падымаў кубак і ставіў яго на сподак, крадком касавурыўся на маміны пальцы, якія нервова гулялі з лыжачкай; іх неспакойныя рухі выдавалі стрыманы гнеў. Гэтак ён прасядзеў чвэрць гадзіны ў пакутлівым чаканні чагосьці. Але нічога не здарылася. Мама не сказала ніводнага слова. I цяпер, калі яна ўстала з месца, усё яшчэ не звяртаючы ўвагі на яго прысутнасць, ён не ведаў, што яму рабіць — заставацца за сталом або ісці за ёю. Нарэшце ён устаў і пакорна падаўся за мамаю, якая па-ранейшаму не звяртала на яго ўвагі; адчуваючы, што смешна плесціся ўслед, ён запаволіў крокі і пакрысе адстаў. He зірнуўшы на яго, яна пайшла ў свой пакой. Калі Эдгар падняўся наверх, яе дзверы былі замкнёны.
    Што здарылася? Ен нічога не разумеў. Учарашняя ўпэўненасць пакінула яго. Можа, ён зрабіў памылку ўчора, калі напаў на барона? I што яны яму цяпер рыхтуюць: кару ці новае ўніжэнне? Штосьці неўзабаве павінна здарыцца — штосьці жахлівае, немінучае. Паміж імі ён адчуваў напружанасць пераднавальнічнага цяжару, двух электрычных полюсаў, якая не магла не разрадзіцца маланкаю. I гэты цяжар прадчуванняў ён цягнуў з сабою да самага абеду, на працягу чатырох адзінокіх гадзін, блукаючы з пакоя ў пакой, пакуль яго вузкія дзіцячыя плечы не сагнуліся пад нябачным грузам; за стол ён сеў, ужо гатовы пакарыцца.
    — Добры дзень,— зноў сказаў ён, каб разарваць маўчанне, якое навісла над ім чорнаю хмараю.
    Адказу зноў не было; мама зноў глядзела міма. I з новым страхам Эдгар убачыў сябе твар у твар з абдуманаю, сканцэнтраванаю злосцю, якой ён яшчэ не ведаў у сваім жыцці. Дагатуль выбухі гневу ў мамы выклікала галоўным чынам нервовае раздражненне, і яны хутка канчаліся спагадліваю ўсмешкаю. Але на гэты раз ён, відаць, узбудзіў шалёны гнеў, які вырваўся з патаемных
    глыбінь яе істоты, і ён сам спалохаўся гэтай неасцярожнай еілы. Ен ледзь дакрануўся да ежы. Камяк стаяў у горле, пагражаў задушыць яго. Але мама як бы нічога не заўважала. Толькі ўстаючы з-за стала, яна павярнулася як бы выпадкова да яго і сказала:
    — Прыходзь наверх, Эдгар, мне трэба з табою пагаварыць.
    Гэтыя словы не прагучалі пагрозліва, але ў іх было столькі ледзянога холаду, што Эдгара кінула ў дрыжыкі, быццам яму надзелі на шыю жалезны ланцуг. Яго супраціўленне было зламана. Моўчкі, як пабіты сабака, пайшоў ён за маці наверх.
    Яна прадоўжыла яго пакуты, памаўчаўшы яшчэ некалькі хвілін. Гэта былі хвіліны, калі ён чуў бой гадзінніка, дзіцячы смех на дварэ і гучны стук свайго сэрца. Але і яна, відаць, не была ўпэўнена ў сабе, бо загаварыла, не гледзячы на яго, павярнуўшыся да яго спінаю.
    — Я не буду гаварыць пра твае ўчарашнія паводзіны. Гэта было нечувана, і мне сорамна ўспамінаць іх. За вынікі наракай на самога сябе. Толькі я табе скажу — апошні раз ты быў адзін сярод дарослых. Я толькі што напісала твайму тату, што табе трэба выхавацель або цябе трэба аддаць у пансіён, каб ты навучыўся прыстойна паводзіць сябе. Я болей не хачу пакутаваць з табою.
    Эдгар стаяў, апусціўшы галаву. Ен адчуваў, што гэта толькі ўводзіны, і з трывогаю чакаў самага галоўнага.
    — А зараз ты папросіш прабачэння ў барона.
    Эдгар страпянуўся, але яна не дазволіла яму перабіць сябе.
    — Барон сёння паехаў, і ты напішаш яму ліст, які я табе прадыктую.
    Эдгар хацеў запярэчыць, але маці была няўмольная.
    — Ніякіх пярэчанняў. Вось папера і пяро. Садзіся.
    Эдгар падняў вочы. Яе позірк выдаваў непахісную рашучасць. Такою ён яшчэ ніколі не бачыў мамы —
    такою суроваю і спакойнаю. Яму стала страшна. Ен сеў, узяў пяро і нізка схіліў галаву над сталом.
    — Наверсе дату. Напісаў? Перад зваротам прапусці радок. Вось так. Глыбокапаважаны барон! Клічнік. Зноў прапусці радок. Я толькі што з жалем даведаўся,— напісаў? — з жалем даведаўся, што вы ўжо пакінулі Зэмерынг.— Зэмерынг з адным «м»,— і я мушу зрабіць у пісьмовай форме тое, што хацеў зрабіць асабіста, а іменна,— пішы хутчэй, каліграфіі тут не трэба! — папрасіць прабачэння за свае ўчарашнія паводзіны. Як вы, мусіць, ведаеце з маміных слоў, я яшчэ не паправіўся пасля цяжкай хваробы і вельмі раздражняльны. Шмат што ўяўляецца мне ў перабольшаным выглядзе, і я праз хвіліну раскайваюся ў тым, што...
    Сагнутая над сталом спіна выпрамілася. Эдгар насупіўся: упартасць вярнулася да яго.
    — Гэтага я не напішу, гэта няпраўда!
    — Эдгар!
    У яе голасе чуваць была пагроза.
    — Гэта няпраўда. Я нічога не зрабіў, у чым павінен раскайвацца. Я не зрабіў нічога дрэннага, і мне няма за што прасіць прабачэкня. Я толькі пабег да цябе, калі ты паклікала на дапамогу.
    Яе губы пабялелі, ноздры задрыжалі.
    — Я клікала на дапамогу? Ты з глузду з’ехаў!
    Эдгар раззлаваўся. Ен парывіста ўскочыў.
    — Так, ты клікала на дапамогу, там, у калідоры, учора ноччу, калі ён цябе схапіў. Ты крыкнула. «Пакіньце, пакіньце мяне!» I так гучна, што я пачуў гэта ў сябе ў пакоі.
    — Ты манііп, я не была ніколі з баронам тут, у калідоры. Ен мяне праводзіў толькі да лесвіцы...
    У Эдгара сэрца замерла ад гэтай бессаромнай хлусні. Шырока адкрытымі, ашклянелымі вачамі глядзеў ён на маці.
    — Ты...— сказаў ён зрывістым голасам,— не была...
    у калідоры? I ён... ён не схапіў цябе? He трымаў сілаю? Яна засмяялася сухім, халодным смехам.
    — Табе прыснілася.
    Гэта было ўжо занадта для Эдгара. Праўда, ён ведаў цяпер, што дарослыя хлусяць, што яны спрытна ўжываюць дробязнае ашуканства, празрысты падман і хітрыя двухсэнсоўнасці, але гэтае нахабнае, абыякавае адпіранне з вока на вока прыводзіла яго ў шаленства.
    — А гуз на лбе мне таксама прысніўся?
    — Адкуль я ведаю, з кім ты пабіўся? Але я не збіраюся з табою спрачацца. Ты павінен слухацца, і ўсё. Садзіся і пішы!
    Яна была вельмі бледная і напружвала апошнія сілы, каб захаваць самавалоданне.
    Але ў Эдгара быццам штосьці абарвалася, згасла апошняя іскра веры. Да яго ніяк не даходзіла, што можна вось так проста растаптаць нагамі праўду, нібы запаленую сярнічку. Сэрца сціснула нечым халодным, і словы вырваліся з’едлівыя, злосныя, здзеклівыя:
    — Вось як? Усё гэта мне нрысяілася? Усё, што было ў калідоры, і гэты гуз? I што вы ўчора гулялі ў месячным святле і што ён хацеў павесці цябе па цёмнай сцяжынцы — і гэта таксама прыснілася? Ты думаеш, мяне можна замкнуць у пакоі, як малекькага? He, я не такі дурны, як вы думаеце. Я ведаю, што ведаю.
    Ен дзёрзка глядзеў ёй у вочы; бачыць перад сабою гэтак блізка твар свайго сына, перакрыўлены нянавісцю, было звыш яе сілы. Ужо не валодаючы сабою, яна крыкнула:
    — Марш! Пішы зараз жа! Або...
    — Або што?..— з выклікам спытаўся ён.
    — Або я адлупцую цябе, як маленькае дзіця!
    Эдгар, насмешліва ўсміхаючыся, зрабіў крок ёй насустрач.
    I тут жа адчуў, што яго ўдарылі па твары. Эдгар ускрыкнуў. I, як тапелец, які сутаргава б’е рукамі, ён.
    нічога не ўсведамляючы, акрамя глухога шуму ў вушах і чырвоных кругоў перад вачыма, кінуўся на яе з кулакамі. Ен адчуў, што б’е ў нешта мяккае, вось цяпер у яе твар, пачуў крык...
    Гэты крык вярнуў яму прытомнасць. Ен раптам убачыў самога сябе і зразумеў усю жахлівасць свайго ўчынку: ён біў маму! Страх авалодаў ім, і сорам, і жах, нястрымнае жаданне ўцячы, знікнуць, праваліцца скрозь зямлю, куды-небудзь збегчы, толькі б не сустракацца з ёю позіркам. Ен кінуўся да дзвярэй, прамчаўся па лесвіцы, выскачыў на вуліцу — куды-небудзь прэч, прэч адсюль, як быццам за ім гналася цэлая зграя сабак.
    ПЕРШЫ УРОК
    Ен спыніўся толькі на значнай адлегласці на дарозе ўнізе. Ен мусіў ухапіцца за дрэва, так моцна дрыжалі калені ад стаху і хвалявання, так хрыпла вырывалася дыханне з навярэджаных грудзей. Жах ад зробленага, які неадступна імчаўся за ім, цяпер трымаў яго за горла, калаціў як у ліхаманцы. Што рабіць? Куды ўцякаць? Ужо тут пасярод гэтага ляска, недалёка ад гасцініцы, усяго за якіх пятнаццаць мінут хады ад яе, яго ахапіла пачуццё адзіноты. Усё здавалася інакшым — варожым і непрыязным, з таго часу як ён застаўся адзін і яму ніхто не мог дапамагчы. Дрэвы, якія яшчэ ўчора пабратняму шумелі навокал, цяпер тоўпіліся змрочна і злавесна. А тое, што чакае яго, будзе куды болей страшным і незразумелым. Галава кружылася ў хлопчыка ад думкі, што ён адзін у вялізным, невядомым свеце. He, гэтага яму яшчэ не вытрываць аднаму. Але да каго яму ўцякаць? Таты ён баяўся; той быў запальчывы, недаступны і адразу ж адправіць яго назад. Але назад ён не хоча, лепей кінуцца ў чужы свет, небяспечны і невядомы: яму здавалася, што ён ніколі болей не адважыцца паглядзець у мамін твар, па якім ударыў кулаком.