Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
Эдгар здрыгануўся, кроў хутчэй і гарачэй пабегла па жылах. I раптам ён адчуў, што не можа болей зносіць адзіноты ў гэтым трывожным змроку; з неадольнаю сілаю ім авалодала цяга да сяброўскага голасу, цёплай ласкі, да светлага пакоя, да людзей, якіх ён любіў. Яму здавалася, што ўся трывожная цемра гэтай заблытанай ночы пранікла ў яго і раздзірае яму грудзі.
Ен ускочыў на ногі. Дадому, дадому, толькі б быць дома, у цёплым, светлым пакоі, сярод знаёмых людзей. Зрэшты, што з ім зробяць? Ну, адлупцуюць, аблаюць —
нічога яму болей не страшна, пасля таго як ён спазнаў гэты змрок і страх адзіноты.
Ен імчаўся, не адчуваючы пад сабою ног, і вось ён ужо зноў каля вілы, зноў рука яго ўзялася за халодную клямку. Ен бачыў праз зялёны гушчар асветленыя цяпер вокны. Угадваў за кожнаю асветленаю аконнаю шыбаю знаёмы пакой і родных яму людзей. Адна гэтая блізкасць, адна гэтая першая супакойлівая думка, што зараз ён убачыць людзей, якія любяць яго, была ўжо шчасцем. I калі ён яшчэ марудзіў, то толькі таму, што хацеў прадоўжыць радаснае прадчуванне.
Раптам за яго спінаю пачуўся спалоханы, пранізлівы крык:
— Эдгар! Дык вось жа ён!
Бабуліна пакаёўка заўважыла яго раней; яна адразу кінулася да яго і схапіла за руку. Дзверы ў доме адчыніліся, сабака з брэхам скочыў на яго, потым з дому з ліхтарамі выйшлі людзі. Ен пачуў спалоханыя і шчаслівыя галасы, радасную мітусню крыкаў і тупат ног, убачыў, як набліжаюцца знаёмыя постаці. Паперадзе ішла бабуля, працягваючы да яго рукі, а за ёю — ці не сон гэта? — мама. Са слязамі на вачах, дрыжачы, спужаны, стаяў ён сярод гэтага бурнага выбуху ласкі, не ведаў, што рабіць, што сказаць, і сам не разумеў, якое пачуццё валодае ім — страх або шчасце.
АПОШНІ СОН
Вось як яно было. Яго ўжо даўно шукалі і чакалі тут. Маці, нягледзячы на ўвесь яе гнеў, устрывожылі шалёныя ўцёкі ўсхваляванага хлопчыка, і яна падняла на ногі ўвесь Зэмерынг. Усе моцна занепакоіліся, узнікалі розныя здагадкі, адна страшней за другую, але тут адзін мужчына ўспомніў, што бачыў хлопчыка каля трох гадзін паблізу станцыйнай касы. Касір адразу сказаў, што Эдгар узяў білет да Бадэна, і маці неадкладна
выехала ўслед за ім, спачатку адправіўшы тэлеграмы ў Бадэн і мужу ў Вену, якія выклікалі там немалую трывогу. I вось ужо цэлыя дзве гадзіны, як ішла пагоня за ўцекачом.
Цяпер яго трымалі надзейна, але сіла тут была непатрэбна. 3 затоеным трыумфам яго ўвялі ў пакой, але, як ні дзіўна, Эдгара не засмуціў паток выказаных яму папрокаў, бо ў скіраваных на яго вачах свяціліся любоў і радасць. Да таго ж гэты прытворны гнеў трываў нядоўга. Потым бабуля зноў са слязамі абдымала яго, ніхто болей не загаворваў аб уцёках, яго акружылі ўвагаю і клопатам. Пакаёўка зняла з яго куртачку і прынесла другую, цяплейшую, бабуля пыталася, ці не галодны ён, ці мо яму яшчэ чаго хочацца; усе навыперадкі дагаджалі Эдгару, а калі заўважылі, што гэта бянтэжыць хлопчыка, пакінулі яго ў спакоі. 3 асалодаю адчуваў ён сябе зноў дзіцём; ён адрокся быў ад гэтага пачуодя і моцна сумаваў па ім і вось цяпер сарамліва ўспамінаў свой дзёрзкі намер апошніх дзён — прамяняць усе прывілеі дзяцінства на падманлівую радасць адзіноты.
У суседнім пакоі зазвінеў тэлефон. Ен чуў мамін голас. разбіраў паасобныя словы: «Эдгар... вярнуўся... прыязджай... апошнім цягніком», і здзіўляўся, што яна не накінулася на яго, а толькі абняла і неяк дзіўна паглядзела яму ў вочы. Пачуццё раскаяння гаварыла ў ім усё мацней, і з якою ахвотаю ён бы ўцёк ад бабуліных і цётчыных клопатаў і падышоў да мамы, каб папрасіць у яе прабачэння; з поўнаю пакораю ёй адной ён сказаў бы, што хоча зноў быць дзіцём і слухаода яе. Але ледзь толькі ён ціхенька ўстаў, бабуля крыху спалохана спыталася:
— Куды ты?
Ен сарамліва спыніўся. Варта яму паварушыцца, як яны ўжо палохаюцца, баяцца, каб ён зноў не ўцёк. Ад-
куль ім ведаць, што ніхто гэтак не раскайваецца ў тых уцёках, як ён сам!
Стол быў накрыты, і яму прынеслі наспех прыгатаваную вячэру. Бабуля села побач і не зводзіла з яго вачэй. Яна, цётка і пакаёўка як бы акружылі хлопчыка завесай сардэчнага цяпла і ціхай утульнасці, і ён быў перапоўнены шчаслівым пачуццём супакаення. Яго бянтэжыла толькі тое, што мама чамусьці не ішла ў пакой. Ведай яна, як шчыра ён скарыўся, то, канечне, прыйшла б!
На вуліцы застукалі колы, каля варот спынілася каляска. Усе так захваляваліся, што ўстрывожыўся і Эдгар. Бабуля выйшла, з цёмнага саду пачуліся гучныя галасы, і тут да яго дайшло, што прыехаў тата. Эдгар са страхам заўважыў, што ён зноў застаўся адзін у пакоі; цяпер нават мінута адзіноты палохала яго. Тата быў строгі, толькі яго аднаго Эдгар па-сапраўднаму баяўся. Ен прыслухаўся: тата быў яўна ўсхваляваны, гаварыў гучна і сярдзіта. Яму адказвалі заспакойлівыя галасы бабулі і мамы,твідаць, яны спрабавалі змякчыць яго. Але татаў голас заставаўся суровы і цвёрды, цвёрды, як яго крокі, якія гучалі ўсё бліжэй і бліжэй,— яны ўжо ў суседнім пакоі, вось ужо каля самых дзвярэй; моцны штуршок — і дзверы адчыняюцца насцеж.
Эдгараў тата быў вельмі высокага росту. I страшэнна маленькім здаўся сабе хлопчык, калі тата ўляцеў у пакой, разнерваваны і не на жарт узлаваны.
— Як гэта табе прыйшло ў галаву ўцякаць, нягодны ты хлапчук? Як ты асмеліўся так напалохаць маму?
Голас яго гучаў гнеўна, і ён увесь час неспакойна рухаў рукамі. За ім ціха ўвайшла мама. Твар у яе быў засмучаны.
Эдгар не адказваў. Ён хацеў сказаць нешта ў апраўданне; але як растлумачыць, што яго падманулі і адлупцавалі? Ці зразумее тата?
— Ну, чаго ты маўчыш? Што здарылася? Гавары, не
бсйся. Што-небудзь было не так? Павінна ж быць нейкая прычына ўцёкаў! Цябе хто-небудзь пакрыўдзіў?
Эдгар марудзіў. Успамін аб тым, што было, зноў абудзіў у ім гнеў, ён ужо гатовы быў усё расказаць. I тут ён убачыў — сэрца ў яго замерла,— што мама за татаваю спінаю падае яму нейкія таямнічыя знакі. Ен іх спачатку не зразумеў. Але тут яна паглядзела на яго, і ён прачытаў у яе вачах просьбу. Ціха, вельмі ціха яна паднялэ руку і прылажыла палец да вуснаў — знак маўчання.
I тут хлопчыка ахапіла вялізнае пачуццё шчасця. Ен зразумеў, што яна просіць яго не адкрываць таямніцу і што ад слоў, якія сарвуцца з яго дзіцячых вуснаў, залежыць яе лёс. Усю істоту яго пранізала шалёная радасць, ён сябе не помніў ад гордасці: мама давяралася яму. Ен раптам захацеў ахвяраваць сабою, перабольшыць сваю віну — тады яна ўбачыць, што на яго можна разлічваць, як на дарослага. Ен сабраўся з сіламі:
— He, не... не было ніякай прычыны. Мама была вельмі добрая да мяне, а я не слухаўся, я дрэнна сябе паводзіў... і вось... вось я ўцёк, я баяўся.
Бацька здзіўлена паглядзеў на яго. Ен чакаў усяго, толькі не гэтага прызнання. Гнеў яго крыху астыў.
— Гэта добра, што ты сам шкадуеш. He будзем цяпер болей гаварыць пра гэта. Я бачу, што ты ўсё як след сам абдумаў. Глядзі, каб гэтага болей не было.
Ен памаўчаў, гледзячы на сына. Голас яго памякчэў.
— Які ты бледны! Але, здаецца мне, ты падрос. Спадзяюся, ты болей не будзеш рабіць такога глупства; ты ж ужо не маленькі, пара б і паразумнець.
Эдгар увесь час глядзеў на маму. Яму здалося, што нешта бліснула ў яе вачах. Ці гэта проста водбліск лямпы? He, сапраўды, штосьці блішчыць там, вільготнае і светлае, а на вуснах гуляе ўдзячная ўсмешка. Потым яго паслалі спаць, але ён не засмуціўся, ён нават рады быў застацца адзін, яму ёсць аб чым падумаць,—
столькі ў яго новых і розных уражанняў. Усе непрыемнасці апошніх дзён забыліся, ён поўнасцю быў пад уладаю першай у яго жыцці сапраўднай прыгоды, і Capua соладка замірала ад прадчування будучых падзей. За акном у начным змроку шумелі дрэвы, але страху ў яго ўжо не было. Уся трывога знікла з таго часу, як ён даведаўся, якое багатае жыццё. Сёння ён упершыню ўбачыў рэчаіснасць у непрыкрытым выглядзе, без тысячы падманаў дзяцінства, адчуў яе непаўторную небяспечную прыгажосць. Ен ніколі не думаў, што дні могуць быць так запоўнены горам і іпчасцем, і цешыў сябе думкаю, што наперадзе яго чакае шмат такіх дзён, цэлае жыццё, якое прынясе яму яшчэ не адну загадку. Сёння ён упершыню цьмяна ўгадаў, якое разнастайнае жыццё, упершыню, здавалася яму, ён зразумеў чалавечую прыроду, зразумеў, што людзі адчуваюць патрэбу адзін у другім — нават калі лічаць сябе ворагамі — і што ў глыбіні душы прыемна, калі цябе любяць. Ен ні аб чым і ні пра каго не мог думаць з нянавісцю, ні ў чым не раскайваўся, і нават для барона, для гэтага спакусніка, лютага свайго ворага, у яго знайшлося новае пачуццё ўдзячнасці; бо гэта ён адкрыў перад ім дзверы ў свет першых перажыванняў дарослага жыцця.
Было прыемна і радасна ляжаць у цемры і аддавацца думкам, якія ўжо зліваліся са сном; яшчэ хвіліна — і ён бы заснуў. Але тут яму здалося, што адчыніліся дзверы і нехта ціхенька ўвайшоў у пакой. Спачатку ён не паверыў сабе і не падняў пацяжэлых ад дрымоты павекаў. Але вось чыёсьці цёплае дыханне дакранулася да яго твару, і ён зразумеў, што гэта мама. Яна цалавала яго і ласкава гладзіла па галаве. Ен адчуваў яе пацалункі і яе слёзы; адказваючы на ласку, ён прымаў яе як знак прымірэння і ўдзячнасці за яго маўчанне. Толькі пазней, праз шмат гадоў, ён зразумеў, што гэтыя нямыя слёзы былі абяцаннем жанчыны на парозе старасці належаць толькі яму, свайму дзіцяці, зразумеў, што гэта
была адмова ад сябелюбівых жаданняў, развітанне з надзеяй на палкае пачуццё. Ен не ведаў, што яна яму ўдзячна і за тое, што ён выратаваў яе ад непатрэбнай ёй цяпер прыгоды, і што, абдымаючы яго, яна завяшчала яму на ўсё будучае жыццё горкі і салодкі цяжар свае любові. Усяго гэтага хлопчык не разумеў тады, але ён адчуваў, што няма большага шчасця, чым быць любімым, і што мамінаю любоўю ён ужо далучыўся да вялікай тайны на свеце.
Калі яна адняла руку, яшчэ раз пацалавала яго і ціха выйшла, на вуснах у хлопчыка засталося адчуванне яе цёплага дыхання. I сэрца соладка заныла ад жадання яшчэ шмат разоў прыціскацца да мяккіх вуснаў і адчуваць ласку яе абдымкаў, але гэтае прарочае прадбачанне пякучай таямніцы было ўжо затуманена сном. Яшчэ раз прамільгнулі перад ім стракатыя малюнкі апошніх гадзін, яшчэ раз спакусліва разгарнулася кніга дзяцінства. Потым хлопчык заснуў, і так пачаўся для яго болып глыбокі сон — сон яго жыцця.