Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі
Эдуард Зайкоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 44с.
Мінск 1990
Э.М.Зайкоўскі
ПЕРШАБЫТНЫЯ
ПОМНІКІ
ПАЎНСЧНАЙ
БЕЛАРУСІ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАГІ ССР ІНСТЫТУТ ПСТОРЫІ
Э.М.Зайкоўскі
ПЕРШАБЫТНЫЯ
ПОМНІКІ
ПАЎНОЧНАЙ
БЕЛАРУСІ
Пад рэдакцыяй кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага
МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1990
ББК 63.3(2Б) 317
Р э ц э н з е н т ы:
доктар гістарычных навук М. А. Ткачоў, кандыдаты гістарычных навук У. Дз. Будзько, Г. А. Каханоўскі, У. П. Ксянзоў
0504000000—067
3170—89
М316(03)—90
ISBN 5343001661
© Э. М. Зайкоўскі, 1990
КРАЙ АЗЕРНЫ, КРАЙ СТАРАЖЫТНЫ
На поўначы Беларусі раскінуўся маляўнічы край — Беларускае Паазер’е. Асноўную яго частку складаюць абшары, занятыя Заходняй Дзвіной і яе прытокамі — Дзісной, Дрысай, Лучосай, Палатой, Ушачай і інш. Акрамя густой сеткі рэк тут маецца некалькі тысяч азёр, буйнейшыя з якіх Асвейскае, Езярышча, Лукомскае, Мядзел, Дрывяты, Сялява. Умераны клімат, вялізныя лясныя прасторы, багатыя рыбай рэкі і азёры здаўна прыцягвалі ўвагу чалавека, які са старажытнейшых часоў засяліў гэтую зямлю. Цяпер гэта тэрыторыя большай часткі Віцебскай і некаторых паўночных раёнаў Мінскай вобласці. У складаным узаемадзеянні нашых продкаў з прыродай і суседнімі народамі стваралася гісторыя Беларускага Падзвіння. Менавіта тут узнікла магутнае і слаўнае Полацкае княства, жылі і тварылі Ефрасіння Полацкая і Францыск Скарына, адсюль выпраўляліся мужныя воіны на змаганне з ворагам пад Сінія Воды і Грунвальд, тут працай простых земляробаў і паляўнічых ствараліся скарбы гэтага краю. На гэтай тэрыторыі пачаў складвацца беларускі народ, упершыню прагучала яго назва.
Каля 14 тыс. гадоў назад поўнач Беларусі вызвалілася ад апошняга ледавіка. Былая ледзяная пустыня пакрылася азёрамі і лясамі, у якіх вадзілася мноства дзікіх жывёл. Тут былі распаўсюджаны такія рэдкія або знікшыя цяпер звяры, як зубры, туры, мядзведзі, тарпаны, алені, рысі, бабры. У рэках і азёрах вадзілася мноства рыбы. Прыродныя багацці Падзвіння прываблівалі старажытных людзей, якія з’явіліся тут пасля адступлення ледавіка.
Ваганні клімату, змяненні ўзроўню вадаемаў аказалі несумненны ўплыў на размяшчэнне паселішчаў чалавека, якія ў даўнія часы знаходзіліся ля самай вады. У асобныя перыяды вада ў азёрах стаяла даволі нізка
3
(такія з’явы назіраліся каля 8—5 тыс. гадоў да н. э., 3000—1300 гадоў да н. э., VII—VI ст. да н. э., V—VI ст. н. э.). Старажытныя паселішчы звычайна размяшчаліся таксама на нізкім узроўні над вадой. Калі ўзровень азёр значна падымаўся і ранейшае месца размяшчэння людзей залівалася вадой, насельніцтва пераходзіла жыць на больш высокія і сухія берагі. He раз здаралася, што азёры паступова зарасталі чаротам, забалочваліся і ранейшыя затопленыя паселішчы аказваліся пад пластом торфу. Там, ва ўмовах пастаяннай вільготнасці і амаль без доступу кіслароду, на працягу тысячагоддзяў добра захоўваліся, не гнілі вырабы з косці і рога, дрэва, іншыя рэчы з арганікі. Дзякуючы гэтаму ўдалося паўней вывучыць жыццё старажытных людзей. Акрамя таго, арганічныя рэшткі пры дапамозе спецыяльнага метаду можна даволі дакладна датаваць, што яшчэ больш павялічвае навуковую каштоўнасць тарфянікавых паселішчаў. Шмат матэрыялу даюць таксама раскопкі незатарфаваных стаянак, селішчаў, гарадзішчаў, магільнікаў, зборы пад’ёмнага матэрыялу, напрыклад шматлікіх каменных сякер.
Некаторыя важныя звесткі аб старажытнай гісторыі даюць мовазнаўства, фальклор, этнаграфія. Часта яны дапамагаюць зразумець прызначэнне розных археалагічных знаходак, аднавіць свет звычак і вераванняў першабытных насельнікаў. А паходжаннем продкаў, таямнічымі помнікамі іх жыцця дапытлівы чалавечы розум зацікавіўся ўжо даўно.
СПАЧАТКУ БЫЛІ ЛЕГЕНДЫ
Зямля краю азёр заўсёды хавала ў сабе мноства таямніц старажытнай гісторыі. Загадкавыя знаходкі здаўна абуджалі цікавасць мясцовых жыхароў, якія спрабавалі неяк растлумачыць паходжанне гэтых рэчаў. Так, свідраваныя каменныя сякеры лічыліся перуновымі ці громавымі стрэламі, ім прыпісвалі розныя магічныя ўласцівасці. Яшчэ каля тысячы гадоў назад у некаторыя курганы разам з нябожчыкам і прадметамі хатняга ўжытку клалі выйшаўшыя з карыстання каменныя сякеры. Вядомы чэшскі рэфарматар Геронім Пражскі, які ў 1411 г. наведаў Літву і Беларусь, у тым ліку Віцебск, успамінаў, што ў адной з цэркваў убачыў гіганцкі мо
4
лат, якому пакланяліся. Яму расказалі аб тым, што калісьці магутны кароль схапіў сонца і замкнуў у вежы. Гору дапамаглі дванаццаць знакаў Задыяка. Яны вярнулі сонца людзям, разбіўшы вежу молатамі, адзін з якіх і захоўваецца ў храме.
Шмат легенд існавала пра гарадзішчы жалезнага веку. Паводле некаторых з іх, аднойчы людзі захацелі засыпаць зямлёй забітага перуном страшыдла — змея, але як яны ні стараліся гэта зрабіць, зямля праз ноч аказвалася раскіданай. Тады вырашылі запрэгчы ў стары лапаць чорнага пеўня і вазіць зямлю на ім. Зямлю прывозілі тройчы, і нарэшце яе хапіла для таго, каб цалкам засыпаць змея. Насыпаная гара пачала называцца Змяёўкай. Вядомыя савецкія даследчыкі В. У. Іваноў і У. М. Тапароў тлумачаць, што ў старажытнай міфалогіі і каменная сякера, і певень з’яўляюцца якраз атрыбутамі Грамавержца, што змагаецца са сваім праціўнікам — Змеем.
Трагічныя падзеі старажытнай беларускай гісторыі таксама знайшлі адлюстраванне ў паданнях. Так, адно з гарадзішчаў у Расонскім раёне называлі гарой Рагвалода і Рагнеды альбо Рагнедзіным курганом, паколькі там нібыта пахаваны першы гістарычна вядомы полацкі князь Рагвалод, забіты ўдарам каменнага молата, a пасля і княгіня Рагнеда. На гарадзішчы і ў акаляючым яго возеры мясцовыя жыхары не раз знаходзілі каменныя сякеры, а аўтарам знойдзена таксама кераміка XII ст. і новага каменнага веку — неаліту.
У ваколіцах р. Дрысы вядома было месца, дзе, па паданню, жыў міфічны князь Бой са сваімі сабакамі Стаўры і Гаўры. Шмат разоў сабакі выратоўвалі свайго гаспадара ад небяспекі, таму, калі яны памерлі, князь загадаў у пэўныя дні шанаваць іх памяць. У мінулым стагоддзі ў многіх мясцінах Беларусі святкаваліся так званыя стаўроўскія ці гаўскія Дзяды. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што князь Бой са сваімі Стаўрамі і Гаўрамі з’яўляецца такім жа богам смерці, як індуісцкі Яма з Сарамейскімі сабакамі, аналогіі магчымыя і ў скандынаўскай міфалогіі.
У некаторых месцах ёсць гарадзішчы, вядомыя пад назвай Царковішча, Царкоўка, таму што нібыта раней там стаяла царква, якая потым правалілася пад зямлю. Часта сустракаюцца такія назвы, як Замак, Замчышча, Замкавая гара, Вал, Французская гара, Гарадзішча,
5
Гарадок, Гарадзец, Чорная гара, Белая гара. Такія тапонімы з’яўляюцца арыенцірам для археолагаў, дзе т,рэба шукаць старажытныя помнікі.
Старажытныя курганы вядомыя ў народзе як курганы, капцы, валатоўкі. Паводле многіх паданняў, у валатоўках пахаваны легендарныя волаты. Назва «валатоўкі» асабліва часта сустракаецца на поўначы Беларусі. Есць думка, што яе распаўсюджанне ў значнай меры супадае з тэрыторыяй рассялення старажытнага племя крывічоў. Дзенідзе насельніцтва называе курганы шведскімі ці французскімі магіламі, хоць пахаванні ні тых, ні другіх там не былі выяўлены. Проста пазнейшыя падзеі выцеснілі з памяці людзей ранейшыя звесткі пра гэтыя помнікі. У некаторых мясцінах курганы называюць Змеевымі магіламі, паколькі па сваёй форме яны нагадваюць доўгае цела змея.
У Беларусі, як і ў суседняй Прыбалтыцы, да гэтага часу вельмі пашыраны культ камянёў. Асаблівай пашанай заўсёды карысталіся камяніследавікі. Паходжанне штучных або прыродных адбіткаў на іх, падобных на сляды чалавека ці жывёл, таксама звязвалася з рознымі легендамі. Шмат паданняў існавала пра так званыя камянікраўцы, якія трапляюцца ў многіх мясцінах Падзвіння. Напрыклад, пра адзін з іх, каля в. Вароніна Сенненскага раёна, расказваюць, што пад ім сядзеў чорт, які вельмі добра шыў за невялікую плату рознае адзенне. Аднойчы нейкая жанчына прынесла кавалак сукна і папрасіла пашыць «ні тое, ні гэта». Была пашыта вельмі недарэчная адзежына, а чарадзейны кравец з таго часу зусім кінуў шыць.
У мінулым стагоддзі былі запісаны цікавыя звесткі ад старажылаў пра тое, што ў паганскія (язычніцкія) часы каля воз. Валовага ў ваколіцах Полацка існавалі капішчы Перуна і Бабыягі. Падобныя паданні пра археалагічныя аб’екты сустракаюцца ў розных мясцінах паўночнай Беларусі. У іх, нярэдка ў казачнай форме, адлюстраваліся многія падзеі нашай старажытнейшай гісторыі.
ЯНЫ БЫЛІ ПЕРШЫМІ
Першыя звесткі аб даследаванні археалагічных помнікаў у Падзвінні адносяцца да XVIII ст. Так, напрыклад, археалагічныя раскопкі курганоў у маёнтку Мосар 6
(пад Полацкам) зацікавілі караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Больш шырокія пошукі разгарнуліся ў XIX ст. У 1842 г. вядомы рускі вучоны A. X. Вастокаў паведамляў пра знсйдзеныя ў курганах каля Гарадка каменныя сякеры і дзіду. Яшчэ paHeft гарадзішчы па Заходняй Дзвіне былі адзначаны на карце 3. ДаленгіХадакоўскага, які адносіў іх да культавых месцаў. Гэтага пункту гледжання прытрымліваліся ў далейшым многія іншыя даследчыкі, аднак пазней было даказана, што гэтыя помнікі з’яўляюцца паселішчамі.
Значную працу па даследаванню помнікаў Віцебшчыны ў мінулым стагоддзі праводзіў вядомы краязнаўца A. М. СемянтоўскіКурыла, на адной з археалагічных карт якога было адзначана да 1200 аб’ектаў. Нягледзячы на тое што даследчык не праводзіў раскопак, яго апісанне гарадзішчаў і знаходак каменнага веку не страціла навуковага значэння да цяперашняга часу. У 1983 г. у Вільні адбыўся IX Археалагічны з’езд. На ім Ф. В. Пакроўскім былі прадстаўлены, а потым апублікаваны археалагічныя карты Віленскай і Ковенскай губерняў, у склад якіх уваходзіла заходняя частка сучаснай Віцебшчыны. Беларускі вучоны Е. Р. Раманаў праводзіў у некаторых мясцінах раскопкі. У прыватнасці, каля воз. Багданаўскага пад Сянном пры даследаванні курганоў ім было выяўлена паселішча неаліту або бронзавага веку. У 1907 г. выйшла кніга «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» мясцовага настаўніка гімназіі К. Т. Анікіевіча, які апісваў старажытнасці свайго краю. У кнізе прыведзена цікавая легенда аб тым, што на гарадзішчах калісьці жылі волаты, якія перакідваліся паміж сабой каменнымі сякерамі. У пачатку нашага стагоддзя раскопкі гарадзішча Марчанкі пад Гарадком правёў прафесар Харкаўскага універсітэта Л. Ю. ЛазарэвічШапялевіч. Пэўны ўклад у вывучэнне Падзвіння ўнеслі ў дарэвалюцыйны час таксама Я. П. і К. П. Тышкевічы, М. Ф. Кусцінскі, Ф. О. Вільчынскі, А. Д. Азерскі, Адам, Фелікс і Ігнат Плятэры, А. П. Сапуноў, В. Шукевіч і інш. Трэба адзначыць, аднак, што археалагічная праца многіх з іх абмяжоўвалася пераважна толькі зборам каменных сякер, якіх шмат траплялася на гэтай тэрыторыі.