• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі  Эдуард Зайкоўскі

    Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі

    Эдуард Зайкоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 44с.
    Мінск 1990
    25.16 МБ
    Больш шырокія даследаванні ў Беларускім Падзвінні распачаліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з арга
    7
    нізацыяй Інстытута беларускай культуры, а потым Акадэміі навук БССР. Першыя беларускія савецкія археолагі A. М. Ляўданскі, А. Дз. Каваленя, К. М. Палікарповіч, I. А. Сербаў, С. С. Шутаў побач з даследаваннямі ў іншых раёнах Беларусі выявілі шэраг першабытных помнікаў і на поўначы рэспублікі, некаторыя з іх часткова раскапаны. Значнай падзеяй у навуцы стала адкрыццё ў 1934 г. паселішчаў Крывіна і Асавец на Крывінскім тарфяніку, раскопкі якіх пачаў К. М. Палікарповіч. Істотны ўклад у археалагічнае вывучэнне Віцебшчыны, асабліва ў 20я гады, уносілі мясцовыя краязнаўцы.
    У басейне Дзісны, што знаходзіўся ў складзе акупаванай польскімі панамі Заходняй Беларусі, абследаванні і невялікія раскопкі ў 1933—1938 гг. праводзілі супрацоўнікі Віленскага універсітэта Алена і Уладзімір Галубовічы. Імі было выяўлена 72 гарадзішчы, шэраг курганных груп і паселішчаў эпохі каменя і бронзы. Некалькі дзесяткаў розначасовых помнікаў першабытнага часу, асабліва ў Глыбоцкім і Міёрскім раёнах, знайшоў вядомы мастак Язэп Драздовіч. У сваіх палявых дзённіках ён не толькі апісаў адкрытыя ім аб’екты, але і выказаў шэраг цікавых думак аб жыцці старажытнага насельніцтва. Удзяляючы ў сваёй творчасці вялікую ўвагу гістарычнай тэматыцы, мастак стварыў серыю малюнкаў, дзе паэтызаваў беларускую мінуўшчыну, — «Пагоня Ярылы», «Пажар гарадзішча», «Замак» і інш. Хоць фактычнага матэрыялу па асобных перыядах гісторыі было вельмі мала, але на некаторых малюнках інтуітыўна былі паказаны такія дэталі (напрыклад, асаблівасці старажытных жытлаў), якія сталі вядомы археолагам толькі пазней. Некаторыя з адкрытых Драздовічам помнікаў былі раскапаны археолагамі нашага часу.
    Больш шырокія археалагічныя даследаванні на поўначы Беларусі распачаліся ў канцы 50х гадоў. Раскопкі старажытных паселішчаў на Крывінскім тарфяніку былі прадоўжаны К. М. Палікарповічам, А. Г. Краскоўскай„ П. А. Прыбыткіным. Пазней шэраг помнікаў каменнага веку даследаваўся I. М. Ціханенкавым. 3 1966 г. даследаванні тарфянікавых паселішчаў каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна вядзе М. М. Чарняўскі. Пачынаючы з 1978 г. у даследаванне старажытнейшых помнікаў Падзвіння ўключыўся аўтар. Яшчэ ў канцы 50х — па
    8
    чатку 60х гадоў мезалітычныя стаянкі на Дзвіне вывучала ленінградская даследчыца Н. М. Гурына. У апошнія гады плённыя раскопкі мезалітычнага помніка Замошша I праводзіліся У. П. Ксянзовым. Даследаваннем помнікаў жалезнага веку паўночнай Беларусі ў •фы апошнія дзесяцігоддзі займаліся таксама Л. В. Аляксееў, A. Р. Мітрафанаў, Г. В. Штыхаў, К. П. Шут, В. I. Шадыра, Л. У. Дучыц. Актыўны пошук новых помнікаў вялі краязнаўцы I. А. Вашчыла, I. I. Волкаў, В. А. Ермалёнак, В. Я. Папкоў.
    Дзякуючы пошукам археолагаў стала магчымым устанаві'ць, плямёны якіх археалагічных культур пражывалі на тэрыторыі Беларускага Падзвіння, вызначыць іх храналогію і ўзровень гаспадарчай дзейнасці.
    ВЕК КАМЕНЯ 1БРОНЗЫ
    Нягледзячы на тое што на поўначы Беларусі не раз знаходзілі косці мамантаў, рэштак самага старажытнага перыяду — палеаліту — там не выяўлена. Самымі раннімі на гэтай тэрыторыі пакуль што лічацца некалькі мезалітычных стаянак. Дзве з іх — Сямёнаў Хутар і Крумплева пад Полацкам — былі даследаваны ў канцы 50х гадоў Н. М. Гурынай. Зрэшты, Крумплева даследчыца адносіць да фінальнага палеаліту. Раскопкі Сямёнава Хутара працягваліся і пазней. Акрамя таго, даследаваліся мезалітычныя помнікі Гарадок (пад Новалукомлем), Стругалапы (на воз. Мядзел), Замошша I (на Дзвіне). На апошнім паселішчы былі праведзены найбольш значныя раскопкі, якія далі багаты матэрыял — розныя крамянёвыя прылады і адыходы вытворчасці. У даваенны час праводзілася шурфоўка на стаянцы Крыжы пад Віцебскам. Мезаліт на тэрыторыі Беларусі працягваўся ад IX да V тысячагоддзя да н. э. У эпоху сярэдняга каменя і адбылося засяленне тэрыторыі Падзвіння. Насельніцтва вяло прысвойваючую гаспадарку, займаючыся паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Распаўсюдзілася прымяненне лука і стрэл, крамянёвыя прылады сталі больш дасканалымі і разнастайнымі. 3за недахопу мясцовай сыравіны яны рабіліся невялікіх памераў, нярэдка былі састаўнымі, калі крамянёвыя ўкладышы замацоўваліся ў пазах драўляных ці касцяных апраў.
    2	. Зак. 209 9
    Каля чатырох тысяч гадоў да н. э. пачалася эпоха неаліту, адной з характэрных асаблівасцей якой была вытворчасць глінянага посуду, альбо керамікі. Найбольш раннія неалітычныя паселішчы выяўлены ва ўсходняй частцы Беларускага Падзвіння — каля вёсак Бабінавічы і Украішча Лёзненскага, Лаўкі Чашніцкага, Мяжа Гарадоцкага раёнаў. Было высветлена, што гэтыя помнікі ў сваім развіцці прайшлі тры храналагічныя этапы. На першым, самым раннім этапе жыхары паселішчаў карысталіся посудам чырванаватага ці жоўтага колеру, на ўнутранай паверхні пасудзін меліся падга
    Рыс. 1. Карта размяшчэння асноўных помнікаў каменнага і бронзавага веку:
    J Стругалапы, 2 Дубавое, 3 — Задзеўскае, 4 — Рацюнкі, 5 — Пліса I, 6 —Пліса IV, 7—Замошша I, 8 — Сямёнаў Хутар, 9 — Замошша, 10 — Чамярычына, 11 — Ворань I, 12—Гара Рагвалода і Рагнеды, 13 — Загаваліна ^Зарэчча, 15 —Кастрыца, 16 — Гарадок, 17 — Лаўкі, 18—20  Асавец I, II,
    23 Крывіна I, II, III, 24 — Крыжы, 25 — Мяжа, 26 — Двухполле, 27 — Скрыдлева, 28 — Бабінавічы, 29 — Гярманы, 30 — Шашалаўка, 31 — Зарэчча I; I — неўмацаваныя паселішчы, II — раннія гарадзішчы
    10
    рызантальныя расчосы. У цесце прыкметная дамешка буйназярністага пяску ці жарствы. Венчыкі керамікі ў асноўным былі звонку адагнутыя, але сустракаюцца і прамыя. Крыху больш за палову знойдзеных фрагментаў не маюць арнаменту. 3 арнаментальных матываў пераважаюць адбіткі грабеньчатага штампа, сустракаюцца таксама ямкі, наколы, прачэрчаныя лініі і спалучэнні ўсіх гэтых узораў. Падобная кераміка за межамі Падзвіння выяўлена на неалітычных помніках каля в. Лубяны Бялыніцкага раёна і паблізу станцыі Катынь пад Смаленскам.
    На другім этапе існавання паселішчаў вырабляўся посуд з арганічнай дамешкай у цесце і расчосамі знутры. Начынне мела закругленыя патоўшчаныя днішчы. Ў арнаменце акрамя ўжо апісаных матываў сустракаюцца таксама паскі з нахіленых насечак.
    На трэцім, познім этапе панавала гладкасценная кераміка з арганічнай дамешкай у гліне. На зрэзы венчыкаў нярэдка наносіўся арнамент. Пераважная частка абломкаў упрыгожана грабеньчатымі ўзорамі, насечкамі, «вусеневымі» адбіткамі, водціскамі тонкай слаба перавітай вяровачкі. Па шэрагу рыс у посудзе выразна прасочваецца ўплыў суседняй нарвенскай культуры. Цікавыя вынікі атрыманы пры вымярэнні ўдзельнай вагі керамікі. Аказалася, што кераміка трэцяй групы значна лягчэйшая, чым першай.
    3	крамянёвых прылад пераважалі скрабкі (у асноўным канцавыя), як правіла, вырабленыя на пласцінках. 3 іншых прылад ужываліся разцы, трапецыі, сегменты,' ножападобныя пласціны, разнастайныя наканечнікі стрэл. ,
    Па аналогіі з іншымі неалітычнымі паселішчамі помнікі тыпу Бабінавіч можна датаваць адрэзкам часу ад V—IV амаль да канца III тысячагоддзя да н. э. Пачынаючы зсярэдняга этапу на гэтай тэрыторыі ўсё больш узмацняўся ўплыў нарвенскай культуры.
    На Крывінскім тарфяніку, які знаходзіцца на мяжы Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў, найбольш раннім з яўляецца паселішча Асавец IV. У яго культурным пласце добра захаваліся косці дзікіх жывёл, птушак і рыб, а таксама касцяныя вырабы: цёслы, сякеры, наканечнікі стрэл, абломкі гарпуноў. Кераміка прадстаўлена фрагментамі гаршкоў, арнаментаваных пераважна грабеньчатымі адбіткамі і дробнымі ямчатымі наколамі.
    Рыс. 3. Крамянёвыя прылады з помнікаў тыпу Бабінавіч:
    1. 5 —трапецыі, 2 — абломак рэтушаванай пласціны, 3. 6, 13—16, 20, 24 — наканечнікі стрэл і дзід, 4 — праколка, 7, 11, 18, 26 — пласціны, 8 — адшчэп з падрэтушоўкай, 9, 10, 17, 23, 25 —разцы, 12, 19, 21, 22, 28 — скрабкі, 27 — сякера, 29 — скрэбла
    12
    Нешматлікія крамянёвыя прылады па свайму выгляду блізкія да мезалітычных. М. М. Чарняўскі датаваў гэты помнік IV тысячагоддзем да н. э.
    У сярэднім, або развітым, неаліце амаль усё Падзвінне было заселена плямёнамі нарвенскай культуры. На Крывінскім тарфяніку размешчана значная частка паселішчаў гэтай культуры — Крывіна I і II, Асавец I і II, а за яго межамі — Двухполле I у Гарадоцкім раёне. 3 крамянёвых прылад найбольш характэрнымі з’яўляюцца кароткія няправільнай формы скрабкі з закругленымі рабочымі часткамі, зробленыя на адшчэпах. Разцы трапляюцца рэдка, затое даволі часта сустракаюцца свярдзёлкі і праколкі. Наканечнікі стрэл і дзід па форме былі ў асноўным лістападобнай і ірамбічнай формы. На іх падобныя касцяныя наканечнікі. 3 косці і рога вырабляліся таксама гарпуны, матыкі, цёслы і долаты.
    Посуд звычайна быў вастрадонны, дыяметр яго ў некаторых выпадках дасягаў да паўметра. У цеста дамешваліся раслінныя рэшткі і тоўчаныя ракавіны. Начынне фармавалася спосабам тарцовага прылеплівання гліняных стужак адна да другой. У сярэднім каля трэці фрагментаў не маюць арнаменту. Там, дзе ён сўстракаецца, у арнаменце пераважаюць паскі з насечак, ямкі і накольі, прачэрчаныя лініі, «вусеневыя» і грабеньчатыя адбіткі. Дзенідзе трапляюцца абломкі з адбіткамі тканіны на дошчачках. Арнаменты размяшчаліся рэдкімі гарызантальнымі паскамі, у асноўным аздабляліся толькі верхнія часткі посуду,
    Помнікі, якія размяшчаліся на захадзе Віцебшчыны — ля Ворані, Плісы, Пастаў, адрозніваліся ад астатніх нарвенскіх яшчэ менш арнаментаванай керамікай, іншымі суадносінамі ўзораў.
    ПаселішчЬі нарвенскай культуры на поўначы Беларусі датуюцца другой паловай III тысячагоддзя да н. э. Недзе ў гэты ж час з Прыбалтыкі ў заходнюю частку Падзвіння і вярхоўе Віліі прасунуліся плямёны культуры «тыповай» грабеньчатаямачнай керамікі, названай так па самых тыповых рысах аздаблення посуду. Гэтыя плямёны па сваёй мове лічацца блізкімі да фінауграў, але яны былі адносна нешматлікімі і хутка змяшаліся з карэннымі жыхарамі.
    На мяжы III і II тысячагоддзяў да н. э. на вялізнай тэрыторыі ад Волгі да Рэйна распаўсюдзіліся культуры шнуравой керамікі, ці, як называюць інакш, баявых ся
    кер. Пад уплывам «шнуравікоў» у Беларускім Паазер’і, частцы Смаленскай і Пскоўскай абласцей склалася паўночнабелаіруская культура. У цяперашні час найбольш даследаваны яе тарфянікавыя паселішчы Крывіна I, II, III, Асавец II, Шашалаўка, а таксама Скрыдлева і Двухполле I. У басейне Друці кераміка паўночнабеларускай культуры трапляецца ля в. Лубяны. Асноўную частку знаходак складаюць фрагменты ляпнога посуду з дамешкамі тоўчаных ракавінак, расліннасці, крыху пазней — пяску і жарствы ў цесце. На раннім этапе ледзь не ўся кераміка была пакрыта арнаментам. Налічваецца шэсць асноўных прыёмаў арнаментацыі (пералік у бок змяншэння распаўсюджвання): насечкі, ямкі, тычкі, прочарк, грабенчатыя адбіткі, шнур. Пераважае матыў насечкі ў выглядзе гарызантальнай ялінкі, якім пакрыта каля паловы фрагментаў. Такі ўзор ха| рактэрны таксама для суседніх культур шнуравой керамікі, што сведчыць аб блізкасці помнікаў паўночнабеларускай культуры і сучасных ім паселішчаў Прыбалтыкі, Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя, Верхняга Паволжа. Каля чвэрці керамікі ўпрыгожана іншымі відамі насечак, пастаўленых коса ці вертыкальна, кароткімі палоскамі, сабранымі ў групы і пастаўленымі пад вуглом адна да адной, і інш. Рамбічны ўзор сустракаеігаа на посудзе фацьянаўскай культуры, у Прыбалтыцы, Беларускім Панямонні і Палессі, у Падняпроўі.