Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі
Эдуард Зайкоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 44с.
Мінск 1990
Цалкам ранейшы арнамент усё ж не знік. Некаторыя матывы (насечкі, лукаткі, ямкі) зрэдку сустракаюцца таксама на кераміцы жалезнага веку. Паколькі ад позняй бронзы і эпохі жалеза да нас не дайшло вырабаў з дрэва, скуры і тканін, то невядома, ці арнаментаваліся гэтыя рэчы.
На паселішчах Крывінскага тарфяніку выяўлена шмат прасвідраваных зубоў жывёл. Акрамя чыста эстэтычных функцый яны, напэўна, выкарыстоўваліся і як абярэгі. Напрыклад, зубы ваўка як амулеты прымяняліся ў Беларусі ажно да пачатку XX ст. Некаторыя прылады працы і зброя ўпрыгожваліся. У прыватнасці, на каменных сякерах з в. Бачэйкава Бешанковіцкага раёна, а таксама на бронзавым кельце меларскага тыпу з Лёзненскага раёна быў арнамент. У былым Сенненскім павеце "фапляліся каменныя прылады, упрыгожаныя выявамі чалавечай ці птушынай галавы. Несумненна, што
23
такія вырабы ўжываліся перш за ўсё з рытуальнай мэтай.
Асаблівую цікавасць уяўляюць культавыя камяні і крыніцы. У Беларускім Падзвінні, як і ў суседніх абласцях, маюцца так званыя камяніследавікі, г. зн. камяні з паглыбленнямі, падобнымі на адбітак ступні чалавека або нагі жывёліны, якія ўшаноўваюцца насельніцтвам, Яны вядомыя каля вёсак Забежжа Віцебскага, Астроўна Бешанковіцкага, Воўкаўшчына, Ражкі і Снегі Міёрскага, Глыбачка Ушацкага раёнаў і ў іншых месцах. Выявы ступні адзначаны на петрогліфах Карэліі, на камянях у Кабыстане каля Баку, у Літве і Латвіі, на пісаніцах Сібіры і Урала, у Прычарнамор’і. Больш за 40 камянёўследавікоў вядома ў Пскоўскай вобласці. На гэтых камянях часцей за ўсё бачна выбітая паглыбленая выява адбітка чалавечай ступні, нярэдка разам з іншымі — у выглядзе слядоў конскага капыта, мядзведжай лапы, ног авечкі, ваўка, рысі, лася. Значная частка спецыялістаЎ лічыць такія камяні выявамі даючага жыццё сонечнага боства, якое крочыць па сусвету. Шведскі археолаг Б. Альмгрэн у сваёй працы аб скандынаўскіх наскальных выявах, у тым ліку са слядамі аголенай ступні, Л1Ч¥^’ што Ў Другой палове II тысячагоддзя да н. э’ рэлігінная забарона на выяву бога была вельмі стоогай аднак зварот да нябачнага бога патрабаваў яго бачнай прысутнасці, таму і з’явіліся малюнкі адбіткаў яго ног. Археолагі мяркуюць, што выявы ступняў чалавека асабліва характэрныя для II тысячагоддзя да н. э.
Некаторыя этнаграфічныя перажыткі маюць вельмі старажытнае паходжанне. Паводле некаторых вераванняў, зязюля вяшчае смерць. На думку вучоных, гэта павер’е, якое існавала, у прыватнасці, у ваколіцах Віцебска, характэрнае для славян, балтаў і германцаў, узнікла яшчэ ў каменным веку.
Археалагічны матэрыял пры супастаўленні з дадзенымі мовазнаўства і тапанікі дае магчымасць выказаць некаторыя меркаванні па этнічнай гісторыі насельніцтва Падзвіння.
У раннім неаліце на значнай частцы тэрыторыі Усходняй Еўропы прасочваецца пэўная еднасць культур з грабеньчатанакольчатай керамікай. У Беларускім Падзвінні таксама былі распаўсюджаны культуры гэтага тыпу, носьбітамі якіх, на думку некаторых археолагаў, былі протабалты. Культуры шнуравой керамікі, якія 24
з’явіліся ў Беларусі на мяжы III—II тысячагоддзяў да н. э., прынята лічыць агульнымі для славян, балтаў і германцаў.
Параўнанне асноўных тыпаў матэрыяльнай культуры на поўдні Пскоўскай вобласці паказала, што пераход ад мясцовага варыянта нарвенскай культуры да паўночнабеларускай суправаджаўся значнай перабудовай культурнай сістэмы. Шматмерны статыстычны аналіз керамікі на ЭВМ. таксама пацвердзіў даную выснову, Такую перабудову даследчыкі тлумачаць прытокам новага насельніцтва. Некаторыя з культур шнуравой керамікі (зсабліва вісланёманскую ў Літве) частка даследчыкаў аб’яўляе належачымі старажытным балтам. Да ліку такіх культур варта аднесці і паўночнабеларускую, паколькі генетычнымі рысамі яна звязана з вісланёманскай. Антраполаг Р. Я. Дзянісава, грунтуючыся на антрапалагічным матэрыяле, выказала думку аб тым, .у што насельніцтва Беларусі сваім паходжаннем звязана з мясцовымі плямёнамі культур шнуравой керамікі. Аба|! піраючыся на аналогіі, яна зрабіла вывад аб іх балцкай прыналежнасці. Можна меркаваць, што з захаду ці з паўночнага захаду «шнуравікі» — прабалты праніклі ў Беларускае Падзвінне і зліліся з мясцовым абарыгенным насельніцтвам — плямёнамі нарвенскай культуры і культуіры тыповай грабеньчатаямачнай керамікі. Калі, як мяркуецца, насельніцтва нарвенскай культуры было індаеўрапейскім, то гэта аблегчыла яго асіміляцыю. Н М. Гурына сцвярджае, што нарвенская культура з явілася адным з кампанентаў, якія ўдзельнічалі ў складанні балцкага этнасу.
«КРАЙ ЦЯПЕР НАСЯЛЯЮЦЬ ЖАЛЕЗНЫЯ ЛЮДЗІ...»
Гэтыя радкі старажытнага паэта вынесены ў загаловак не выпадкова. Пераход да вытворчасці вырабаў з жалеза сапраўды быў буйным пераваротам, значна ўзмацніў чалавецтва перад прыродай. Жзлезныя вырабы на поўначы Беларусі рзспаўсюдзіліся ў другой палове I тысячагоддзя да н. э., а ў шырокі ўжытак увайшлі толькі незадоўга да нашай эры. Для параўнання можна адзначыць, што на поўдні нашай рэспублікі яны з’явіліся ў VII—VI стст. да н. э.
Аб здабычы і апрацоўцы жалеза сведчаць знаходкі
25
пры раскопках помнікаў жалезных вырабаў, а таксама рэшткау сырадутных горнаў, дзындры (шлаку), крыц балванак і шшых слядоў вытворчасці. Паколькі такія сляды сустракаюцца на ўсіх даследаваных гарадзішчах то варта думаць, што іх жыхары атрымлівалі жалеза’ прама на месцы. Сыравінай служыла мясцовая балотная руда, невялікія залежы якой трапляюцца ў многіх раенах. Здабычай і апрацоўкай руды займалася практычна кожная родавая сям’я. Спачатку ў месцах выхаду балотнан руды на паверхню, асабліва ў размывах рэк і ручаеў, яе кавалкі збіраліся і высушваліся. Потым руду разбівалі і таўклі каменнымі таўкачамі, пасля чаго яе разам з распаленым драўняным вугалем загружалі v невялікія печыдомніцы, нагнятаючы туды паветра для лепшага гарэння. У выніку хімічных працэсаў адбывалася рэакцыя аднаўлення, пры якой выпадала металічнае жалеза ў выглядзе дробных размякчаных зярнят Паколькі тэмпература ўнутры домніцы была недастаткован для плаулення, то жалеза не плавілася, а спякалася паміж сабой. Гэтую порыстую масу (крыцу) Пракоувалі, ачышчаючы ад дзындры. Шляхам далейшай кавальскан апрацоўкі з крыц рабілі разнастайныя прадметы. 3 прылад працы каваля былі знойдзены жалезныя і каменныя молаты, жалезныя прабойнікі і рубілы. Аб высокім узроўні апрацоўкі жалеза сведчаць вынікі спецыяльных аналізаў. Насельніцтву гарадзішчаў была вядома зварка, пазней ужывалася таксама «пакетаванне! зварка вырабу з некалькіх кавалкаў жалеза рознан якасці. 3 прылад працы часта сустракаюцца жалезныя сякеры, сярпы, адмысловыя нажы для жніва і проста для рэзання, іголкі і шылы, брытвы. Для паляўнічых, а таксама ваенных мэт ужываліся наканечнікі дзід дроцікаў, стрэл. 3 жалеза рабілі і ўпрыгожанні — бранзалеты, шпількі, падвескі. Для гэтых жа мэт ужывалі і оронзу. На адным з гарадзішчаў была выяўлена формачка для бронзавага ліцця.
Паранейшаму, асабліва ў пачатку эпохі, значнае распаусюджанне мелі каменныя прылады, асабліва каменныя свідраваныя сякеры. Пры некаторых з іх трапляліся стрыжні, якія засталіся ад свідравання адтулін, што сведчыць аб мясцовай вытворчасці сякер. Каменныя сякерьі на поўначы Беларусі і на Смаленшчыне выкарыстоўвалі да пачатку нашай эры. Невялікія памеры адтулін у абухах дазваляюць меркаваць, што для тапары
шчаў выкарыстоўваліся трывалыя пароды дрэва. Аналіз археалагічных матэрыялаў са старажытнапрускіх зямель паказаў, што ў такіх выпадках часцей за ўсё ўжывалася драўніна граба, радзей — дуба.
Даволі распаўсюджанымі былі таксама каменныя несвідраваныя сякерыкліны, якіх пры раскопках у Падзвінні выяўлена больш за 200 экземпляраў. Служылі яны, верагодна, для апрацоўкі дрэва. 3 іншых каменных прадметаў вядомы зерняцёркі, таўкачы, тачыльныя брускі, камяні для шліхтавання і кавадлы.
Як і раней, шырока ўжываліся прылады з рога і косці. Жалеза яшчэ не магло цалкам замяніць іншыя матэрыялы. Узрастаючая патрэба ў сыравіне для вытворчасці задавальнялася за кошт лёгкадаступнага матэрыялу, які давалі жывёлагадоўля і паляванне. Да таго ж косць лёгка паддавалася апрацоўцы. У жалезным веку форма такіх прылад стала больш простая, некаторыя з іх па форме былі падобныя да металічных. 3 прылад працы не раз знаходзілі касцяныя шылы і праколкі, зробленыя з тонкіх трубчастых касцей, расшчэпленых уздоўж, абсечаных і завостраных на канцах. Вядомы таксама качадыкі для пляцення вырабаў з лыка або шнура, вастрыі для ўтварэння ямак ці ліній у мяккай масе, долаты, іголкі. 3 прылад для апрацоўкі скуры ўжываліся касцяныя стругі, ці «тупікі», зробленыя са скабаў ці лапатак буйной жывёлы, якія служылі для выскрэбвання скуры ад рэшткаў мяздры і тлушчу. На гарадзішчы Замошша пад Полацкам выяўлена касцяное праселка, вырабленае з пазванка рыбы. Шмат трапляецца розных прылад для палявання — наканечнікі стрэл, дзід, ручкі ад кінжалаў і нажоў. Значную групу знаходак складаюць касцяныя дэталі адзення і ўпрыгожанні, у першую чаргу разнастайныя шпількі. Многія з іх маюць даволі складаную форму, некаторыя ўпрыгожаны арнаментам.
Самымі шматлікімі сярод знаходак з’яўляюцца фрагменты глінянага ляпнога посуду, пры вырабе якога пераважаў спосаб «латкавага налепу», што вынікае з перарыўнасці ў сценках глінянага жгута і неўпарадкаванага размяшчэння асобных кавалачкаў гліны. Увесь посуд быў пласкадонны, фармаванне яго вялося на цвёрдых падстаўках, часта з ужываннем сырога пяску, для таго каб гліна асабліва не прыліпала да падстаўкі. Спачатку пераважала кераміка слоікападобнай формы, пазней стала больш слабапрафіляванай. У верхняй частцы
26
27
Рыс. 9. Рэчы з косці, жалеза і гліны днепрадзвінскай культуры: 1—6 — касцяныя прылады і ўпрыгожанві, 7—9 — жалезныя наканечнікі дзід, 10—19 — глівяны посуд, 21—24—гліняныя праселкі а арнаментам
пасудзіны нярэдка нанесены арнамент часцей за ўсё ў выглядзе скразных адтулін, ямак, пракрэсленых і наразных ліній. Некаторыя ўзоры нагадваюць арнамент паўночнабеларускай культуры. Паверхня чарапкоў часта бугрыстая ад вялікай колькасці жарствы ў цесце. У паўночназаходняй частцы Падзвіння (Урагава, Абрамава, Барсукі) і на поўдні сустракаецца кераміка са штрыхоўкай, на паўночным усходзе трапляецца сеткавая, ці тэкстыльная, кераміка. 3 гліны выраблялі таксама праселкі, што ўжывалі як грузікі для верацён. На некаторых гарадзішчах знаходзяць так званыя грузікі «дзякавага тыпу». Для бронзаліцейнай вытворчасці служылі гліняныя тыглі і льячкі.