Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі
Эдуард Зайкоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 44с.
Мінск 1990
Акрамя керамікі ў пахаваннях трапляюцца разнастайныя шкляныя пацеркі, жалезныя і бронзавыя спражкі, бляшкішкарлупінкі, бранзалеты, пярсцёнкі, а з прылад працы — жалезныя нажы, шылы, сярпы, наканечнікі дзід, рыбалоўныя кручкі, крэсівы, цуглі, шпоры, бронзавыя пінцэты, ліцейныя формачкі, абломкі касцяных прадметаў. Дзенідзе знаходзілі дэталі жаночага галаўнога ўбору ў выглядзе венчыка тыпу латгальскай вайнагі. Для доўгіх курганоў Полаччыны характэрныя знаходкі касцяных прывесак у выглядзе птушачак.
Як ужо адзначалася, самыя раннія доўгія курганы з’явіліся ў раёне воз. Пскоўскага і р. Вялікай, а таксама ў вярхоўях р. Ловаці. На тэрыторыі Віцебшчыны помнікі гэтага тыпу адзінкавыя і трапляюцца толькі на паўночнай ускраіне вобласці (Янкавічы). Увогуле ж доўгія курганы распаўсюджваюцца на Полаччыне 36
>1 Смаленшчыне ў VIII—IX стст. Культура доўгіх курганоў мае генетычную пераемнасць з больш познімі старажытнасцямі племяннога саюза крывічоў. Акрамя таго, арэал доўгіх курганоў у цэлым ахоплівае тры старажытныя ўсходнеславянскія землі — Полацкую, Смаленскую і Пскоўскую, якія, згодна з летапісамі былі заселены крывічамі — самым буйным племянным аб’яднаннем сярод усходніх славян. На думку даследчыкаў, у прыватнасці В. В. Сядова, крывічы як асобная племянная адзінка сфарміраваліся на Пскоўшчыне, a таксама ў Полацкім Падзвінні і Смаленскім Падняпроўі. У іх складванні разам са славянамі ўдзельнічалі балты і прыбалтыйскафінскія плямёны. Мясцовае даславянскае насельніцтва паступова было славянізавана. Некаторыя даследчыкі лічаць, што доўгія курганы пакінуты балтамі. У летапісах пры пераліку славянскіх плямёнаў крывічы ні разу не названы славянамі. Больш таго, летапісец звычайна згадваў крывічоў перад ці пасля пералічэння неславянскіх народаў. Зыходзячы з гэтага, робіцца выснова, што крывічы былі або моцна балтызаванымі славянамі, або ўсходнімі балтамі.
У «Аповесці мінулых гадоў» указваецца, што крывічы жылі «...на верхь Волгн, н на верхь Двнны н на верхь Днепра, нх же градь есть Смоленскь», а таксама, што «перьвнн насельннцй... вь Полотьскн крнвнчн». Летапісныя звесткі пра тое, што заснавальнікамі Полацка былі крывічы, знаходзяць пацвярджэнне і ў археалагічным матэрыяле. Так, на Полацкім гарадзішчы пры раскопках была знойдзена гліняная пасудзіна VIII ст., аналагічная кераміцы з доўгіх курганоў.
Пазней крывічы шырока рассяляюцца за межы сваёй першапачатковай тэрыторыі і на поўдні дасягаюць Заслаўя, Барысава, Шклова і нават Рагачова, а на захадзе пранікаюць на абшары Верхняга Панямоння. Пэўнае ўяўленне дае тапаніміка: назва «Крывічы» сустракаецца ў Глыбоцкім, Мядзельскім, Валожынскім, Лідскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Пінскім і Салігорскім раёнах. Праўда, пакуль што не высветлена, калі ўзніклі паселішчы з такой назвай. Вядомы мовазнаўца Г. А. Хабургаеў лічыць, што да прыходу славян на тэрыторыі паўночнай Беларусі жыло балцкае племя «krieva». Пасля яго славянізацыі да назвы племя дадаўся славянскі канчатак «вічы».
Этнонім «крывічы» многія даследчыкі выводзяць ад
37
імя роданачальніка племя — Крыва ці Крьіве, які мог быць або балтам, або славянінам. Пры гэтым звычайна спасылаюцца на тое, што вярхоўны жрэц старажытных прусаў называўся КрывеКрывейтэ. Такую назву насіў ён і ў літоўцаў. Як сведчаць некаторыя крыніцы, у часы язычніцтва прусы і літоўцы мелі рэлігійныя сувязі з усходнімі славянамі.
На думку аўтара, этнонім «крывічы» мог належаць спачатку насельніцтву банцараўскай культуры, паколькі тапонімы тыпу «Крывічы» трапляюцца каля заходніх межаў гэтай культуры або ў некаторым аддаленні ад яе арэала. Вядома, што тапонімы, утвораныя ад назваў плямёнаў ці народаў, сустракаюцца не ў глыбіні этнічнай тэрыторыі, а там, дзе ўзнікае неабходнасць адрозніць народ ці племя ад суседняга.
Цікавую гіпотэзу наконт крывічоў выказаў гісторык А. П. П’янкоў, які лічыць, абапіраючыся на летапісныя звесткі, што пэўны час існаваў магутны Крыўскі племянны саюз, у склад якога ўваходзілі не толькі крывічы, але таксама дрыгавічы, радзімічы, вяцічы і севяране, г. зн. тэрыторыя саюза ахоплівала землі. ў вярхоўях Волгі, Заходняй Дзвіны, Дняпра, басейны Бярэзіны, Сожа, Дзясны, Сейма і Акі. Праўда, археалагічныя дадзеныя не даюць магчымасці пагадзіцца з прапануемым А. П. П’янковым часам утварэння гэтага саюза — першай паловай I тысячагоддзя н. э.
Для пакланення паганскім багам старажытныя жыхары Падзвіння спрадвеку выкарыстоўвалі гаі і ўзгоркі, а ў VIII ст. і да прыняцця хрысціянства для гэтых мэт пачалі ўзводзіць спецыяльныя свяцілішчы. На ўзгорках або выспах сярод балот рабіліся роўныя круглыя пляцоўкі, абведзеныя ровам або ровам і невысокім валам. У цэнтры пляцовак маглі ставіцца драўляныя або каменныя ідалы. Такія помнікі выяўлены на тэрыторыі суседняй Смаленскай вобласці. Нягледзячы на тое што на Віцебшчыне пошукі іх пакуль не вяліся, сляды некаторых помнікаў язычніцкага культу тут усё ж трапляюцца. Так, па некаторых звестках, у мінулым стагоддзі на востраве воз. Богінскага пад Браславам трымаўся высокі капец, у сярэдзіне якога была старой веры бажніца з адзіным аконцам, праз якое прамень сонца ўнутр падаў толькі роўна ў поўдзень. На тым жа востраве быў знойдзены ідал велічынёй у палову чалавечага росту, з адбітай галавой і складзенымі на грудзях ру
S8
камі. Сярод мясцовых жыхароў ідал называўся стодам. Пры абследаванні гэтага вострава аўтарам было выяўЛена гарадзішча жалезнага веку, у старажытнасці заселенае балтамі. Верагодна, бажніца старой веры і стод былі пакінуты або імі, або славянамі, якія прыйшлі пазней і маглі ператварыць закінутае да таго часу гарадзішча ў культавы цэнтр.
Каменныя стоды былі знойдзены таксама ў кургане каля в. Экімань Полацкага раёна, а таксама ў ваколіцах Лепеля.
Далейшае сацыяльнаэканамічнае і палітычнае развіццё крывічоў прывяло да разлажэння ў іх першабытнага ладу, узнікнення першых форм дзяржаўнасцЕ Пад 862 г. у летапісе ўпершыню згадваецца Полацк («Полотеск») як адзін з цэнтраў крывічоў, сталіца княства. На тэрыторыі паўночнай Беларусі пачынаецца эпоха феадалізму.
«ЖЫВЕ 3 ЁЙ ДУМ МАІХ СЯМ’Я ..»
Археалагічныя помнікі поўначы Беларусі першабытнага часу — старажытныя стаянкі і гарадзішчы, селішчы і курганы, таямнічыя камяні з рознымі выявамі і «перуновы стрэлы» — гэта каштоўныя сведкі нашай гісторыі, яе матэрыяльнае ўвасабленне. Знаходкі з некаторых помнікаў ужо ўпрыгожваюць стэнды музеяў, іншыя яшчэ чакаюць дбайных рук археолагаў. Несумненна, што дзякуючы далейшым даследаванням адкрыецца яшчэ не адна старонка гісторыі Падзвіння.
Духоўнае развіццё грамадства выклікае заканамернае ўзрастанне цікавасці да свайго мінулага, пошукі пракаветных каранёў. Адлюстраваннем гэтага, у прыватнасці, з’яўляецца выданне «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», у тым ліку яго тома па Віцебскай вобласці.
Прыняты ў 1978 г. Вярхоўным Саветам БССР Закон «Аб ахове помнікаў гісторыі і культуры» значную ўвагу ўдзяляе помнікам археалогіі: прадугледжаны іх строгі ўлік, захаванне і ахова. У адпаведнасці з гэтым нарматыўным актам археолагамі і краязнаўцамі праводзіцца работа па выяўленню і фіксацыі археалагічных аб’ектаў, на многіх з помнікаў ужо ўстаноўлены ахоўныя знакі, вядзецца ўліковая дакументацыя. Закон
39
папярэджвае аб строгай адказнасці за пашкоджанне ці разбурэнне помнікаў. Несумненна, што многія са старажытных паселішчаў ці магільнікаў яшчэ будуць выяўлены. Магчыма, гэта здарьіцца ў час сельскагаспадарчых ці будаўнічых работ. Адкрыццё можа адбыцца таксама дзякуючы пачутай кімсьці дапытлівым мясцовай легендзе. У гэтым выпадку трэба паведаміць археолагам Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, а таксама падаць звесткі аб помніку на ўлік у раённае Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ці аддзел культуры райвыканкома. Hi ў якім разе нельга самавольна праводзіць раскопкі. Дазвол на раскопкі (адкрыты ліст) выдаецца Акадэміяй навук толькі кваліфікаваным даследчыкам і прадугледжвае максімальна поўнае вывучэнне, фіксацыю ўсіх знаходак пры дакладным захаванні методыкі даследавання. Раскопкі, праведзеныя не спецыялістам, могуць беззваротна знішчыць помнік, пазбавіць магчымасці здабыць пра гэты аб’ект усю неабходную інфармацыю для навукі. Помнікі археалогіі — каштоўнейшая крыніца аб жыцці нашых далёкіх продкаў, нашай гісторыі, якую неабходна зберагчы.
КАРОТКІ СЛОЎНІК АРХЕАЛАГІЧНЫХ ТЭРМІНАУ
Адшчэп — асколак, адбітак ад кавалка крэменю або крамянёвага нуклеуса рукой чалавека пры іх апрацоўцы.
Археалагічная культура — гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў пэўнага перыяду, якія маюць шэраг уласцівых толькі ім рыс і размяшчаюцца на акрэсленай тэрыторыі. Пры выдзяленні асобнай археалагічнай культуры перавага аддаецца прыкметам, якія не залежаць ад прыродных умоў ці аднолькавай ступені развіцця (форма і арнаментацыя посуду, упрыгожанні, пахавальны абрад і г. д.).
Гарадзішча — умацаванае паселішча, звычайна жалезнага веку ці эпохі феадалізму, а таксама рэшткі такога паселішча.
Дзіда — кап’ё, старадаўняя колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам.
Культурны пласт — пласт з рэшткамі дзейнасці людзей.
Курган — насып над старажытнай магілай, часцей за ўсё круглы, доўгі або авальны ў плане.
Нуклеус—крамянёвае ядрышча, ад якога адбівалі пласціны і адшчэпы для вырабу прылад.
Цадвескі — від старажытных ладвесных упрыгожанн'яў да адзення, збруі, прычосак і г. д.
Паселішча — неўмацаванае сталае пасяленне каменнага ці бронзавага веку.
Праколка — періпабытная прылада працы з крэменю або косці з завостранай з абодвух бакоў пярэдняй часткай.
Праселка — гліняны або каменны грузік з адтулінай у цэнтры, які служыў для павелічэння інерцыі вярчальнага руху верацяна.
Разец — прылада, якая выраблялася з крамянёвых пласцін або адшчэпаў шляхам сколвання з аднаго ці двух бакоў. Ужываўся для апрацоўкі косці, рога і некаторых парод каменя.
Селішча — неўмацаванае пасяленне жалезнага веку ці эпохі феадалізму.
Скобель, скобля — крамянёвая прылада з рэтушаваным дугападобным увагнўтым рабочым краем, прызначаная для стругання.
41
Скрабок — крамянёвая прылада са злёгку выпуклым рабочым краем, апрацаваная рэтушшу. Прызначалася для апрацоўкі скуры, рога, косці і дрэва.