• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі  Эдуард Зайкоўскі

    Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі

    Эдуард Зайкоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 44с.
    Мінск 1990
    25.16 МБ
    Даволі часта ўжываецца ўзор у выглядзе лукаткі. Лукатка бывае простай, двайной і трайной. Простая лукатка часцей за ўсё падзяляе асноўны ўзор, яна часта трапляецца на посудзе культур баявых сякер і шнуравой керамікі. Двайная і трайная лукатка сустракаецца ў пачатку II тысячагоддзя да н. э. на шнуравой кераміцы на тэрыторыі ад Волгі да Рэйна. Даволі часта трапляецца ўзор у выглядзе паскаў, атрыманых з ямак і розных тычковых спалучэнняў. Падобнае аздабленне мелася яшчэ на кераміцы нарвенскай культуры, прычым у разнастайнь!Х спалучзянях: у выглядзе ялінкі, перакрыжаваных ліній, лукаткі і г. д. Як і ў іншых культурах шнуравой керамікі, у паўночнабеларускіх плямён вырабляўся посуд з адбіткамі шнура. Ён сустракаецца ў выглядзе простых падгарызантальных барознаў, коса пастаўленых і падковападобных адбіткаў, а таксама больш скла.даных матываў.
    Паколькі ў Беларускім Падзвінні адсутнічаюць улас
    14
    15
    ш'^?і«ші>ігі)№і)іііііііііііііііііЯі;і і ііініЙттч «j'itu.’A’J’i.iih! э^шшштотім^мі'Гв
    в »»» 8	88Ш=Ш» !8ПНІ)Н I уН ™ I III 11 II! II іі II j
    WwBFmW
    ^	4	/
    Рыс. 4. Посуд паўночнабеларускай культуры
    
    ітштт IWWf WWW ІІІНІІІІ
    Рыс. 5. Арнаментальныя матывы керамікі паўночнабеларускай куль। туры
    3. Зак, 209
    ныя радовішчы крэменю, то крамянёвыя вырабы на паселішчах паўночнабеларускай культуры нешматлікія. 3 прылад працы сустракаюцца скрабкі на адшчэпах, праколкі, падтрохвугольныя і чаранковыя наканечнікі стрэл, нажы, крамянёвыя сякеркі. Асноўнай сыравінай для вырабу прылад былі, як і ў насельніцтва нарвенскай культуры, косць і рог. У прыватнасці, з рога аленя і лася выраблялі сякеры і цёслы, знаходкі якіх даволі шматлікія. Трапляюцца таксама наканечнікі стрэл розных тыпаў, праколкі і шылы, упрыгожанні (падвескі, каралі з. зубоў звяроў). Трапляюцца ўпрыгожанні з балтыйскага бурштыну. На тарфянікавых паселішчах няблага захаваліся вырабы з дрэва: рэшткі посуду, чаўна і вёсел, невыразныя абломкі прылад, у тым ліку рыбалоўных —берасцяных паплаўкоў, гліняных і каменных грузіл.
    Частка помнікаў паўночнабеларускай культуры адносіцца да позняга неаліту. У Падзвінні бронзавы век пачаўся значна пазней, чым у паўднёвых абласцях, таму што гэты край не меў сваёй сыравіны для выплаўкі бронзы, а таксама быў значна аддалены ад цэнтраў старажытнай металургіі. Выяўленыя нешматлікія бронзавыя вырабы адносяцца да другой чвэрці, a то і сярэдзіны II тысячагоддзя да н. э. Тым жа перыядам трэба датаваць і мяжу паміж неалітам і эпохай бронзы. Нават пазней прылады з бронзы не змаглі выцесніць вырабаў з крэменю і косці, таму шырокага распаўсюджання яны не атрымалі. Да бронзавага веку адносяцца таксама некаторыя паселішчы паўночнабеларускай культуры, у тым ліку частка знаходак з Асаўца II, Крывіны II, Двухполля I, Зарэчча I. Кераміку пачалі вырабляць з цеста, у якое дамешвалі жарству. Яна добра абпальвалася, з абодвух бакоў нярэдка наносілася штрыхоўка. У параўнанні з раннім этапам стала больш неарнаментаваных зон. Начынне ўпрыгожвалася адбіткамі грабеньчатага штампа, насечкамі, наколамі прачэрчанымі лініямі. Такім чынам, асноўным узорам з’яўляўся грабеньчаты. Магчыма, гэта вынік адраджэння некаторых традыцый сярэдняга неаліту. Кераміка, падобная на познюю паўночнабеларускую, у гэты час была распаўсюджана ў Верхнім Падняпроўі і Латвік Самыя познія знаходкі паўночнабеларускай культуры датуюцца перыядам каля 1400 г. да н. э.
    На захадзе Беларускага Падзвіння ў познім неаліце і ранняй бронзе была распаўюджана адмысловая шну18
    равая кераміка, якая, аднак, не належала да паўночнабеларускай культуры, а адносілася па культурнай прыналежнасці да групы помнікаў Панямоння ці Літвы.
    У канцы II тысячагоддзя да н. э. на поўнач Беларусі пранікае насельніцтва, якое вырабляла посуд з «ружанцовымі» ўзорамі, названымі так таму, што яны нагадваюць выяву нанізаных на нітку ружанцаў ці ў нейкай меры падобныя на калючы дрот. Фрагменты та
    Рыс. 6. Вёска Пліса Глыбоцкага раёна. Раскопкі паселішча Пліса I
    кой керамікі выяўлены ў невялікай колькасці пры раскопках Плісы I і Асаўца II. У больш паўднёвых абласцях такі арнамент быў характэрны для сосніцкай, a таксама для тшцінецкай культуры. Невядома, належаць шматлікія знаходкі Падзвіння адной з гэтых культур ці тут была свая асаблівая культура сярэдняга перыяду бронзавага веку. У гэты час на некаторых помніках Падзвіння выраблялася кераміка з «тэкстыльнымі» адбіткамі, якая была распаўсюджана ў асноўным у Прыбалтыцы і Верхнім Паволжы.
    У першай палове I тысячагоддзя да н. э. насельніцтва поўдня і захаду Падзвіння вырабляла неарнаментаванае начынне са штрыхоўкай з абодвух бакоў. Шырока
    ўжываліся крамянёвыя прылады. Самым вывучаным паселішчам таго часу з’яўляецца Дубавое на паўночнаўсходнім беразе воз. Мядзел. Пры яго раскопках знойдзены шматлікія скрабкі, скобелі, крамянёвыя нажы, нуклеусы, абломак чаранковага наканечніка стралы, шліхтаваная сланцавая сякера, штрыхаваная кераміка. Такая ж кераміка трапляецца і на паселішчы Лаўкі.
    У VIII—VII стст. да н. э. на поўначы Беларусі складваецца своеасаблівая група плямёнаў, якія разам з насельніцтвам Смаленскага Падняпроўя і поўдня Пскоўскай вобласці стварылі адзіную днепрадзвінскую куль
    Рыс. 7. Асноўныя тыпы каменных свідраваных сякер неаліту, эпохі бронзы і ранняга жалезнага веку:
    I, Змалаткападобныя2  усечанаканічная, 4рамбічная, 5клінападобная, 6 — утульчатая, 7 — лодкападобная
    туру, ранні этап якой (ад VIII—VII да V ст. да н. э.) адносіцца да бронзавага веку. Насельніцтва днепрадзвінскай культуры замест неўмацаваных паселішчаў пачынае рассяляцца на слаба ўмацаваных гарадзішчах, у якасці якіх выкарыстоўваліся прыродныя марэнныя ўзгоркі і мысы. Па кіраях гарадзішчаў узводзіліся ўмацаванні з радоў вертыкальна пастаўленых бярвенняў ці калоў, да якіх мацаваліся гарызантальна пакладзеныя бярвенні ці плахі, краі пляцоўкі падсыпаліся. Прылады паранейшаму рабіліся з косці і каменя, асобныя жалезныя рэчы з’явіліся толькі ў канцы гэтага перыяду.
    Адным з самых даследаваных помнікаў гэтага перыяду з’яўляецца гарадзішча Замошша ў Полацкім раёне, якое вывучалася В. I. Шадырам. У ніжніх пластах паселішча цалкам адсутнічаюць вырабы з металу. 3 каменных прылад найбольш шматлікімі былі плоскія сякерыІкліны, долаты і цёслы, сякеры. Каменнымі былі таксама ніжнія часткі зерняцёрак, таўкачы і цёрачнікі. Шмат вырабаў з косці — долаты, праселкі, наканечнікі дзід, дроцікаў і стрэл, ручка кінжала, памастацку зробленыя ; касцяныя шпількі. Гліняны посуд меў у асноўным слоікападобную форму, арнамент наносіўся рэдка. Жытламі служылі закругленыя ў плане зямлянкі, якія можна рэканструяваць у выглядзе будана з канічным дахам. Рэшткамі падобных жытлаў з’яўляюцца выяўленыя ў час раскопак ямы дыяметрам 2,5—3,5 м і глыбінёй 1,6— 1 м, якія былі запоўнены чоірнай зямлёй з вугалем. Там жа сустракаецца архаічная кераміка побач з вырабамі з каменя і косці. Жыхары займаліся ў асноўным жывёлагадоўляй і рыбалоўствам, толькі дапаможнае значэнне мела падсечнае земляробства.
    Матэрыялы ранняга этапу днепрадзвінскай культуры акрамя Замошша выяўлены таксама ў ніжніх пластах гарадзішчаў Рацюнкі, Чамярычына, Гярманы, Кастрыца, Барсукі, Загаваліна, Урагава.
    Значную цікавасць уяўляюць матэрыялы па духоўнай культуры старажытнага насельніцтва.
    У час раскопак на Крывінскім тарфяніку былі знойдзены цікавыя творы старажытнага мастацтва. Так, на паселішчы Асавец II трапіліся два невялікія «ідалы». На думку даследчыкаў, гэта хутчэй за ўсё не партрэты рэальных асоб, а выявы міфічных герояў альбо духаў, надзеленых найбольш характэрнымі рысамі суплямен
    20
    21
    нікаў старажытнага майстра. Тут жа знойдзена адламаная ножка жаночай статуэткі, выразанай з рога. На адной з пасудзін пры дапамозе шнура выгравіраваны дзве фігуры мужчын, выявы якіх, відавочна, павінны былі ахоўваць змесціва начыння і яго ўладальніка. Сустракаліся скульптурныя і графічныя выявы жывёл і птушак (лася, качкі, чаплі), выразаная з рога змяя.
    Важнай крыніцай для вывучэння духоўнага свету
    Рыс. 8. Вёска Рацюнкі Браслаўскага раёна. Гарадзішча (VII ст. да н. э.— XIV ст. н. э.)
    старажытнага насельніцтва можа служыць арнамент на кераміцы. 3 усіх мясцовых археалагічных культур найбольш багатым арнаментам вызначалася паўночнабеларуская культура, у якой можна налічыць многія дзесяткі, a то і сотні разнавіднасцей узораў. Перафразуючы словы вядомага савецкага археолага Б. А. Рыбакова, можна сказаць, што для першабытнай эпохі Падзвіння паўночнабеларуская культура была тым жа, чым перыяд Рэнесансу для сярэднявечча.
    На неалітычнай кераміцы часта наносіліся гарызантальныя, рамбічныя, косанакіраваныя і яшчэ больш складаныя (са злучаных выгнутых ліній) арнаментальныя малюнкі. Крыху пазней пачалі ўжывацца паўсферы 22
    1 акружнасці, схематычныя малюнкі, што нагадваюць выявы нейкіх раслін, а таксама акружнасці, запоўненыя радыяльнымі лініямі. Магчыма, многія з малюнкаў можна тлумачыць як розныя сімвалы са старажытнай міфалогіі, а таксама як салярныя знакі. He выключана, што і шнуравы арнамент меў сакральны сэнс: шнур — гэта адна з форм спіралі, а спіраль — знак агню, сонца ці жыцця ўвогуле.
    У арнаментах адлюстроўваліся некаторыя паняцці аб геаметрыі і арыфметыцы. У той час чалавек мог ужо вычэрчваць геаметрычныя фігуры, вызначаць адлегласць паміж імі. Стваральнікі керамікі не былі пазбаўлены пачуцця гармоніі і сіметрыі. Многія элементы геаметрычнага арнаменту дажылі ў народным мастацтве да нашых дзён.
    Пад канец II тысячагоддзя да н. э. на вялізных абшарах Сярэдняй і Паўночнай Еўропы арнамент на кераміцы становіцца значна больш бедным, а потым знікае амаль цалкам. Адначасова з гэтым на змену абраду трупапалажэння прыходзіць целаспаленне, дакладныя прычыны чаго пакуль невядомыя. Наўрад ці гэта адбылося зза змены этнасу. Такая вялікая міграцыя насельніцтва ў той час у маштабах ледзь не ўсёй Еўропы пакуль што археалагічна не прасочваецца. Хутчэй за ўсё прычына была ў нейкім унутраным пераасэнсаванні культуры, значных зменах у светапоглядзе, рэлігійных уяўленнях.