Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі
Эдуард Зайкоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 44с.
Мінск 1990
Рыс. 10. Важнейшыя помнікі жалезнага веку Падзвіння:
1 — Стругалапы, 2 — Дубавое, 3 — Пруднікі, 4 — Урагава, 5 — Барсукі, 6 — Язна, 7 — Паддубнікі, 8 — Пліса I, 9 — Свіла I, 10—Янкавічы, 11Павалішына, 12 —Ворань I, 13 — Кардон. 14 — Буракова, 15 —Лаўкі, 16, 17 —Дарахі, 18 — Двухполле, 19 — Бабінавічы; I — селішчы, II — гарадзішчы, III — доўгія курганы
29
Сярод гаспадарчых заняткаў асноўную ролю да канца I тысячагоддзя да н. э. адыгрывалі жывёлагадоўля і паляванне. У гэты час на поўначы Беларусі былі вядомы ўсе асноўныя віды свойскай жывёлы: каровы, козы, коні і свінні. Трэба адзначыць, што пераважала буйная рагатая жывёла. Знаходкі вупражы сведчаць пра выкарыстанне коней для верхавой язды. Магчыма, акрамя гаспадарчага прызначэння коні адыгрывалі важную ролю
Рыс. 11. Вёска Турэц Полацкага раёна. Гарадзішча
і ў рэлігійным кульце, Асноўнымі аб’ектамі палявання былі дзік, лось, зубр, ліса, бабёр.
3 цягам часу ў гаспадарцы ўзрастала ўдзельная вага падсечнага земляробства. Сеялі хутчэй за ўсё ячмень,. авёс, проса, бабовыя.
Частку прадуктаў харчавання давалі рыбалоўства і збіральніцтва. Пра рыбалоўства сведчаць выяўленыя на гарадзішчах кручкі і восці. Рэшткі сетак, на жаль, не захаваліся. Слядамі існавання збіральніцтва трэба лічыць знойдзеныя ракавіны малюскаў і шкарлупіны ад арэхаў.
3 паселішчаў ранняга жалезнага веку вядомы толькі
гарадзішчы, якія размяшчаліся недалёка ад прыродных вадаёмаў. Прыблізна да V—IV стст. да н. э. на іх не было ніякіх абарончых збудаванняў. Пазней па краях гарадзішчаў сталі насыпаць адзін, a то і некалькі валоў, рабіць перад імі равы. Па грэбеню вала ўзводзілася драўляная сцяна. Жытламі служылі наземныя слупавыя збудаванні чатырохкутнай формы. Яны падоўжаныя, шматкамерныя, у кожным памяшканні быў каменны ачаг. Прыблізна з пачатку нашай эры павялічваецца плошча асобных жылых памяшканняў, з’яўляюцца даволі вялікія, аднакамерныя дамы, якія, аднак, стаяць асобна. Падлога абмазвалася глінай.
Даследаванне гарадзішчаў паўночнай Беларусі дазволіла высветліць, што гэтая тэрыторыя ад VIII—VII стст. да н. э. і да IV—V стст. н. э. была заселена плямёнамі днепрадзвінскай культуры, толькі на захадзе і поўдні помнікі належалі да культуры штрыхаванай керамікі. Днепрадзвінская культура ахоплівала амаль усё Беларускае Падзвінне, вярхоўі Дняпра, Смаленшчыну, частку Пскоўскай, Калінінскай, Калужскай і Бранскай абласцей. 3 прычыны слабай вывучанасці перыядаў сярэдняй і позняй бронзы паходжанне гэтай культуры пакуль невядома. У большай меры высветлена пытанне яе этнічнай прыналежнасці. Тэрыторыя распаўсюджання днепрадзвінскай культуры характарызуецца вялікай колькасцю балцкіх гідронімаў (напрыклад, назваў рэк і азёр), мяжа распаўсюджання якіх у значнай меры супадае з археалагічнымі межамі. Значыць, у старажытна, сці тут жылі балцкія плямёны. На паўночным усходзе Беларускага Падзвіння адчуваўся ўплыў фінаугорскіх плямёнаў з тэкстыльнай (сеткавай) керамікай.
Поўнач сучаснай Беларусі даволі рана стала вядомай і для людзей з цэнтраў тагачаснай еўрапейскай цывілізацыі. Яшчэ ў V ст. да н. э. старажытнагрэчаскі гісторык Герадот пісаў пра племя, якое ён назваў андрафагамі. Як мяркуе Б. А. Рыбакоў, андрафагам магло адпавядаць насельніцтва днепрадзвінскай культуры ці культуры штрыхаванай керамікі. У часы Рымскай імперыі некаторыя аўтары згадвалі ў сваіх працах раку Рубон або Рудон. На думку ленінградскага даследчыка Вас. А. Булкіна, прысвяціўшага гэтаму пытанню адзін са сваіх артыкулаў, Рубон — гэта Заходняя Дзвіна. Такую назву, па некаторых звестках, яна захоўвала яшчэ ў сярэднявеччы.
30
31
Далейшае сацыяльнаэканамічнае і этнічнае развіццё насельніцтва Беларусі прывяло ў IV—V стст. да значных змен у яго жыцці. Заселеныя крэўнымі свякамі гарадзішчы сталі тормазам гаспадарчага прагрэсу, яны стрымлівалі ініцыятыву найбольш прадпрымальных родаў, перашкаджалі асваенню новых земляў і гандлёваму абмену. Усё гэта прывяло да таго, што старыя патрыярхальныя гарадзішчы, якія сталі эканамічна нявыгаднымі, былі пакінуты, а замест іх узніклі неўмацаваныя селішчы. Магчыма, што на змену родавай абшчыне прыйшла тэрытарыяльнасуседская, а грамадскапалітычная арганізацыя змагла больш эфектыўна, чым раней, гарантаваць бяспеку асобных сем’яў.
Балцкія культуры — днепрадзвінская, штрыхаванай керамікі і некаторыя іншыя пад уплывам інтэграцыйных працэсаў зліваюцца ў адну, якая атрымала ў археалагічнай літаратуры назву банцараўскай, банцараўскатушамлянскай ці тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны—Тушамлі—Калочына. На думку некаторых мовазнаўцаў, усходняя мяжа гэтай культуры супадае з пазнейшымі межамі рассялення беларускага народа. Роля гэтага субстрата ў паходжанні беларусаў была настолькі значная, што пакінула сляды праз шмат стагоддзяў.
У V—VI стст. палітычныя абставіны, відаць, былі спакойныя, паколькі насельніцтва банцараўскай культуры жыло на селішчах, не звязаных з гарадзішчамі. Цікава, што амаль усе даследаваныя ў Падзвінні селішчы таго часу знойдзены на месцы стаянак каменнага і бронзавага вякоў, на нізкай першай надпоплаўнай тэрасе рэк і азёр, ля самай вады (Дубавое і Стругалапы Мядзельскага, Бабінавічы I Лёзненскага, Лаўкі Чашніцкага, Двухполле, Дарахі, Мяжа Гарадоцкага, Ворань Лепельскага, Пліса Глыбоцкага раёнаў і інш.). Такое размяшчэнне можна тлумачыць парознаму. Магчыма, што тут прымаліся да ўвагі прыродныя фактары — зручнае размяшчэнне ля вадаёмаў, да таго ж V—VI стст. палеагеографы лічаць часам нізкага ўзроўню стаяння вод, як і ў некаторыя перыяды эпохі каменя і бронзы.
К канцу VI ст. палітычнае становішча, напэўна, змянілася і стала трывожным, таму селішчы VII—VIII стст. размяшчаюцца побач са старымі гарадзішчамі. Самі гарадзішчы былі ператвораны ў крэпасцісховішчы, значна ўмацаваныя дадатковымі валамі шляхам падсыпкі краю пляцовак, абарончымі драўлянымі сценамі. Такія
гарадзішчы з селішчамі вядомы каля вёсак Урагава Верхнядзвінскага, Буракова Гарадоцкага, Свіла Глыбоцкага, Кардон Шумілінскага раёнаў і г. д.
Пры раскопках банцараўскіх паселішчаў акрамя шматлікіх фрагментаў ляпной гладкасценнай керамікі з жарствой у цесце знаходзяць прылады працы і зброю:
Рыс. 12. Кераміка (1—3, 7—10) і жалезныя прылады працы (4—6) культуры тыпу верхняга пласта Тушамлі — Банцараўшчыны
32
33
жалезныя нажы, сярпы, цуглі і шпоры — прыналежнасць конніка, шылы, сякеры, наканечнікі дзід, стрэл, іголкі. 3 бронзы рабілі бранзалеты, званочкі, падвескі. Касцяныя вырабы трапляюцца рэдка. Даволі шматлікія гліняныя праселкі. Насельніцтва жыло ў наземных або ў паўзямляначных жытлах чатырохкутнай формы з адкрытымі вогнішчамі ці печамікаменкамі ў сярэдзіне. Пабудовы былі слупавой канструкцыі, а таксама зрубныя плошчай каля 12^20 кв. м, зрэдку сустракаліся меншыя. На шэрагу помнікаў побач з жытламі размяшчаліся гаспадарчыя збудаванні — часцей за ўсё ямыскляпы ўсечанаканічнай ці звонападобнай формы.
У параўнанні з папярэднім часам гаспадарка ўзнялася на больш высокі ўзровень развіцця. Істотна ўзрасло значэнне падсечнага земляробства. Сеялі пшаніцу, проса, гарох, конскі боб, віку, жыта. Значную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Знойдзены косці быка, авечкі, каня і свінні. Паляванне і рыбалоўства мелі дапаможнае значэнне. У асноўным палявалі на такіх звяроў, як лось, дзік, мядзведзь, куніца, ліса і заяц. 3 рыбалоўных прылад трапляюцца грузілы, кручкі, восці і блешні. На кожным даследаваным паселішчы выяўлены сляды вытворчасці па апрацоўцы жалеза — абломкі печаўдомніц, дзындра, крыцы і кавалкі жалезнай руды, гліняныя льячкі, фрагменты тыгляў. У некаторых месцах Падзвіння выяўлены ліцейныя формачкі для вырабу лунніц, якія датуюцца VII—VIII стст.
У лік упрыгожанняў насельніцтва з помнікаў банцараўскай культуры ўваходзілі таксама разнастайныя падвескі, скроневыя колцы, бранзалеты, шыйныя грыўні, паясы з сярэбранымі спражкамі і мноствам такіх жа бляшак, шкляныя з пазалотай, гліняныя і бурштынавыя пацеркі, фібулы. Лунніцы аздабляліся чырвонай эмаллю.
Даследаванні паказалі, што большасць бронзавых вырабаў, зброя, сярпы і шпоры з паселішчаў банцараўскай культуры належаць да тыпаў, якія не сустракаюцца ў старажытных славян, але ў той жа час былі характэрныя для больш ранніх балцкіх культур, а таксама для насельніцтва Літвы і Латвіі перыяду ранняга сярэднявечча.
Вялікія памеры паселішчаў сведчаць аб тым, што на іх сяліліся людзі некалькіх родаў. Відавочна, на змену родавай абшчыне прыходзіла тэрытарыяльная. Можна дапусціць існаванне ў гэты час саюза плямён, у якім вяр34
хоўная ўлада належала князю, радзе старэйшын і даросламу ўзброенаму мужчынскаму насельніцтву.
3 пахавальных помнікаў вядомы трупаспаленні ў грунтавых ямах і ў курганах. Нябожчыка спальвалі разам з рэчамі, з якіх знойдзены пераважна розныя ўпрыгожанні і посуд. Курганы былі як круглыя, так і доўгія або падоўжныя.
На некаторых гарадзішчах банцараўскай культуры на
Рыс. 13. Вёска Пруднікі Міёрскага раёна. Гарадзішча
Смаленшчыне даследаваны язычніцкія свяцілішчы. Напрыклад, на гарадзішчы Тушамля свяцілішча ўяўляла сабой круглую ўтаптаную пляцоўку дыяметрам шэсць метраў, па краях якой стаялі слупы — выявы багоў. У цэнтры пляцоўкі знаходзіўся больш высокі і масіўны слуп, які служыў, напэўна, выявай галоўнага бога. У межах БССР такія свяцілішчы пакуль што не выяўлены. Культавымі прадметамі служылі знойдзеныя на некаторых помніках жалезныя нажы, верхняя частка якіх заканчваецца двума спіралепадобнымі завіткамі. Вядома, што ў славянскіх землях такімі нажамі карысталіся для рэлігійных мэт.
На шэрагу помнікаў выяўлены сляды пранікнення славян. Відавочна, на балцкія паселішчы падсяляліся acce
ss
ныя групы славян. Невядома толькі, у якой ролі яны выступалі: каланістаў, воінаў ці палонныхнявольнікаў.
Тэрыторыя паўночнага захаду Міёрскага і часткі Браслаўскага раёнаў не адносілася да арэала банцараўскай культуры. Помнікі, якія тут знаходзяцца (напрыклад, гарадзішча і селішча Пруднікі), хутчэй за ўсё належалі старажытнаму племёні латгалаў.
У VI—VII стст. на поўнач ад тэрыторыі банцараўскай культуры — на Пскоўшчыне і на ўсходзе Эстоніі — з’явілася насельніцтва, якое хавала сваіх нябожчыкаў у доўгіх курганах, якія ўяўляюць сабой валападобныя 'насыпы даўжынёй ад 12—15 да 40 м пры шырыні 5—10 м і вышыні 1—2 м. Асобныя курганы дасягаюць даўжыні 50, a to і 100 м. Колькасць пахаванняў у адным кургане бывае ад 1—2 да 22. Перад пахаваннем нябожчыкі папярэдне спальваліся паза межамі кургана. Рэшткі спаленых касцей разам з абгарэлымі рэчамі ці без іх часта размяшчалі ў глінянай або берасцяной пасудзіне ў розных месцах валападобнага насыпу. Гліняны посуд вырабляўся яшчэ ўручную, меў адметную ад керамікі іншых культур форму. Толькі ў некаторых доўгіх курганах сустракаецца посуд тыпу Тушамлі—Банцараўшчыны. У прыватнасці, да такіх помнікаў адносіцца курган каля Янкавічаў у Расонскім раёне. Старажытныя доўгія і падоўжныя курганы былі раскопаны таксама каля вёсак Субаўшчына Полацкага, Павалішына Расонскага» Дарахі Гарадоцкага раёнаў і ў іншых месцах.