Песьня пра зубра  Мікола Гусоўскі

Песьня пра зубра

Мікола Гусоўскі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 50с.
Мінск 1994
12.31 МБ
ШКОЛЬНАЯ (ЧНЙ БІБЛІЯТЭКА
МІНСК
БеларускІ гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр 1994
МІКОЛА ГУСОУСКІ ПЕСЬНЯ npa ЗУБРА
NICOLAI HUSSOVIANI CARMEN de statura feritate ac venatione
BISONTIS
МІНСК 1994 БГАКЦ
ББК М(0)4
Г96
УДК 82(100)-1
Пераклад з лацінскай Ул. ШАТОНА
Прадмова А. ЖЛУТКІ
Мастак С. ХАРЭЎСКІ
Школьная бібліятэка
Літаратурна-мастацкае выданне
Гусоўскі Мікола ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА
Тэхнічны рэдактар З.СЕНЬ Камл’ютарная вбрстха А.КУДРАЎЦАВАЙ
Падлісана да друку 03.03.94. Фармат 70*1081/32. Палера афс. №1. Гарнітура Таймс.
Высокі дэук. Ум. друк. арк. 2,10. Тыраж 25000 экз. Заказ 807.
БвларускІ гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр. ЛІцэнзІя ЛВ hi 261.
220050, МІнск, вул. КІрава, 21.
МінскІ паліграфкамбінат МВПА Імя Я.Коласа. 220005, МІнск, Чырвоная, 23
г 8200000000 ISBN 985-6012-03-1
©Пвраклад. Ул.Шатон, 1994
©Прадмова. А.Жлутха, 1994
МІКОЛА ГУСОЎСКІ I ЯГО ПАЭМА «ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА»
Выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі вядомы перш за ўсё сваёю «Песняю пра зубра» (Carmen de statura, feritate ac venatione bisontis — «Песня npa выгляд, лютасць зубра i паляванне на яго») — літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове. У Вялікім княстве Літоўскім. ядром якога былі беларускія землі, на гэтай мове да сярэдзіны мінулага стагоддзя пісаліся дзяржаўныя акты, вялася карэспандэнцыя, выкладаліся навукі ў школах, правіліся набажэнствы ў храмах, ладзіліся суды I соймы. Нельга было ўявіць адукаванага ліцвіна-беларуса тых часоў, які б не ведаў лацінскае мовы. Ад часоў антычнасці і да сярэдзіны XIX стагоддзя лаціна лучыла ўсю адукаваную Еўропу, дзе яна была моваю рэлігіі, школы, навукі I літаратуры. Вось чаму Мікола ГусоўскІ. які хацеў уславіць веліч I магутнасць Айчыны перад усім цывілізаваным светам, склаў сваю паэму на гэтай мове.
Пра жыццё Гусоўскага захавалася мала звестак. Мы не ведаем дакладна ні месца, ні году яго нараджэння, ні даты смерці. Лічыцца, што нарадзіўся ён паміж 1470 і 1480 гг., а скончыў свой зямны шлях пасля 1533 г. Паходзіў, верагодна, з якогась мястэчка ці вёскі з назваю Гусаў, Усаў ці Уса, якіх і цяпер шмат на нашай зямлі. Адсюль прозвішча паэта — Гусоўскі.
На нейкім этапе свайго жыцця юнак трапляе ў лік прыбліжаных сакратара вялікакняскай канцылярыі ў ВільнІ Эразма Вітэлія. Магчыма. ягоная апека дапамагла Гусоўскаму здабыць адукацыю ў ВільнІ альбо ў адным з заходніх універсітэтаў. На чале пасольскіх місіяў ад Вялікага Княства і Каралеўства Польскага Вітэлій тры разы выязджаў у Рым. Гусоўскі суправадждаў яго ў трэцім падарожжы ў 1518 — 1522 гг. Задачай пасольства было пераканаць папу Льва X у неабходнасці стварэння кааліцыі еўрапейскіх дзяржаваў супроць ТурцыІ і Крымскага ханства.
Тут, на просьбу папы ў 1522 г. Мікола Гусоўскі піша шэдэўр еўрапейскае літаратуры «Песню пра выгляд, лютасць зубра I паляванне на яго» — такая поўная назва твора.
Урачыста і ўзнёсла гучаць пачатковыя дыстыхі паэмы:
In medio quaedam populo spectacula Romae Contigerant nuper forte vldenda mlhi.
У перакладзе:
Неяк y тлуме людскім відовішча шумнае ў Рыме Я і мае сябры блізка пабачыць маглі.
Менавіта ўбачаны ў Рыме бой быкоў натхніў Міколу Гусоўскага на твор пра зубра.
Толькі людзі адважныя маглі ў той час пайсці на небяспечнае паляванне на зубра, маладушных чакала альбо ганьба, альбо смерць.
Мужнасць у жыхароў Княства выхоўвалася з дзяцінства. Паляванні ў пушчах беларускія князі выкарыстоўвалі дзеля рыцарскага ўзгадавання моладзі. Князь Вітаўт асабіста кіраваў гэтаю справай. I ягоную веліч ГусоўскІ ўслаўляе ў сваёй паэме, захапляючыся дзяржаўнаю мудрасцю князя.
Аднак Вітаўт выступае ў паэме не сам па сабе, а як рэпрэзентант той зямлі I таго працавітага люду, якімі з Божае ласкі пастаўлены кіраваць:
... адважнага ВІтаўта розум
Сілу радзіме вярнуў, княства вялікім зрабіў...
Добра ведаючы жыццё простага народу, Мікола Гусоўскі звяртаецца ў творы таксама I да пэўных народных прымхаў і забабонаў.
Гэтае і Іншыя адступленні ад асноўнае дзеі паэмы — палявання на зубра — не толькі не зацямняюць яго, але адцяняюць I паглыбляюць вобраз смяротнага змагання чалавека і зубра. Гурма раз’ятраных вершнікаў на ўзмыленых конях пераследуе ў пушчы зняможанага I абтыканага стрэламі зубра. Імкліва набліжаецца развязка...
Як гуманіст I міратвсрца, ён лічыць вайну праявай маральнае дэградацыі грамадства, яго ўнутранага расколу.
Горача і натхнёна ў заключнай малітва да Дзевы Марыі Гусоўскі просіць супакою, ладу і шчасця свайму пакутнаму краю й народу:
Кветак дзявочых краса! Прачыстая Дзева Марыя!
Просьбу маю падтрымай боскай малітвай сваёй/.../ Гіне народ, а яму, з’яднанаму верай Хрыстовай,
Трэба, каб мір для жывых запанаваў на зямлі.
Галоўным героем паэмы выступае зубр, які сімвалізуе сабою беларускую	зямлю і	яе жыхароў.	Ён адначасна I пераможаны і
пераможца,	забойца і	забіты. Ён —	пушчы	і долы, рэкі I балоты, ён
смерд і ён	князь. Ён	— «буй тур»	Вітаўт.	Звер набывае чалавечыя
рысы: ён	здольны	быць пяшчотным	I лагодным, лютым I
неўтаймавальным. Ён — князь пушчы I яе валадар, аднак ён жа і яе спараджэнне. Ніводная жывёліна не параўнаецца моцаю, трываласцю I веліччу з зубрам. Ён велікадушна адпускае з мірам таго, хто не бярэ на яго зброю. і люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам.
Цудоўным I неспасціжным чынам у паэме пераплятаюцца зубр, князь I народ. Дзяржава, валадар, людзі, прырода ўпісваюцца ў магутную постаць зубра, робяцца часткамі ягонай істоты. Гэта надае паэме незвычайную суладнасць і завершанасць. Кожны радок, кожны дыстых надзіва мілагучны I дасканалы, адліты рукою вялікага майстра. Любое слова нясе ў сабе непаўторны водар аўтарскае душы, напоўненае вялікай любоўю і ласкаю да радзімы, да свайго люду
«Песня» была надрукаваная ў 1523 г. у Кракаве, дзе паэт правёў апошнія гады перад смерцю. Апроч яе пяру Гусоўскага належаць таксама вершы «Суцяшэнне» I «Да св. Сэбасцяна», а таксама паэмы «Новая і славутая перамога над туркамі», «Жыццё I подзвігі св. ГІяцынта».
Гусоўскага беспадстаўна часам прыпісваюць да летувіскае, украінскае альбо польскае літаратуры, не ўлічваючы відавочных сведчанняў на карысць яго беларускага паходжання ў самой паэме. Зубр, на якога паляваў паэт, не жыў ні ў стэпах Украіны (якая за тымі часамі ўжо не належала, дарэчы, да Вялікага княства), ні ў Польшчы, ні ў ЖамойцІ. Па-другое, рака Дняпро, якую пад час сваіх паляўнічых вандровак неаднаразова пераплываў ГусоўскІ, пра што ён піша ў паэме, не цячэ праз тэрыторыі Польшчы I ЖамойцІ. Па-трэцяе, паэтаў Ідэал — Вітаўт, які ў Польшчы ніколі ў пашане не быў. I нарэшце, самае галоўнае — беларуская ментальнасць твора, якая фіксуецца на ўсіх узроўнях яго будовы.
Прызнанне паэтычнага таленту аўтара «ПеснІ пра зубра» засведчана рашэннем міжнароднае арганізацыі ЮНЭСКО, паводле якога імя Міколы Гусоўскага побач з Імём Францішка Скарыны было ўключанае ў спіс найвыдатнейшых дзеячаў славянскага свету.
Алесь ЖЛУТКА, кандыдат філалагічных навук
Неяк у тлуме людскім відовішча шумнае ў Рыме
Я і мае сябры блізка пабачыць маглі.
Жорсткая бойка ішла між быкамі й людзьмі на арэне:
Торгала ў цела жывёл коп'яў асцё, і быкі 3 гневам, які нарастаў ад новых балючых удараў, Порсткіх ганялі мужоў, носячы смерць на рагах. Прагна калі я глядзеў, як многа той лютасці мела
Злосць, што ўскіпала ад ран, галасу, воплескаў рук, Пушчу прыпомніў тады. Сябры мае, чуючы гэта,
Сталі пытацца, дык я колькі быліц прыгадаў.
Вось і пра ловы кажу, пра моц і вялікую сілу Зубра, ды раптам язык мой гаваркі і падвёў.
3 ходу ж далі мне загад, каб сказ мой пра волата-звера Песняй зрабіў і яе каб неадкладна пісаў.
2 М. Гусоўскі
9
Шчыра калі гаварыць, то я не з вялікай ахвотай Баяў пра звера, які самы пачварны з усіх.
Кроўю забойца людской і званні і тытулы нішчыць, Лютымі бойкамі ён славен на поўначы ў нас.
Часта й самога мяне апаноўзаў страх той ганебны, Хоць баязліўцаў такіх просты народ аплюе:
Недруг — дык поўкяй, сябры — дык і менш.
Але з рызыкай большай Перад мужамі назук трэба цяпер выступаць.
Мо дзе пад ношай цяжкой нянацкам звалюся, а можа, Буду пісаць і далей, хоць і не надта хачу.
Здзейсню волю таго, каму вінаваты найлепшым;
Тое, што ён загадаў, без важданіны зраблю.
Часу падумаць няма, які плён будзе з кволай крынічкі, Людзям падам, што і мне глеба няплодная дасць.
Праўда, Італію шчз і не бачыў. Мы тут нядаўна.
Ды вось павінен якраз песню пра зубра складаць.
Перш, калі можна, то я, чужынец з далёкага краю, Слушна прашу аднаго: твор справядліва судзіць.
Хай не жадае ніхто аб рэчах сказаць больш узнёсла, Чым патрабуюць яны для разумення свайго.
Зрэшты, чытач, ці бачыў ты пёркі мае для пісання?
Іх я нашу ў калчане, важка ён збоку вісіць.
Стуль і паперу бяру, калі я пісаць пачынаю,
Стуль на пагібель чыюсь з посвістам пёркі ляцяць.
Ты, мусіць, пішаш і лепш. Я лепей валодаю лукам.
Кожны ў сваім рамястве можа зраўняцца з другім.
Невукі ж хай не грызуць мае чужынскія вершы, Востра адточаны мной стрзлы, якімі пішу;
Джалы з ядам такім, што нават любому ваяку Драпіны досыць — і ён ляжа адразу навек.
Звычку я некалі меў насіцца па дзікіх мясцінах, Нетраў паўночных абшар вабіць і зараз мяне;
Побач са мной увесь час (і ў лесе ж сустрэнеш заганы) Хай мне рыкае у верш грозны пачварысты звер.
Водгалас рыку таго загучыць у мелодыі песні, Гіесня ж раскажа аб тым, што я калісь перажыў.
Водзіцца зубр у дрымучых лясах на землях літоўскіх, ён аграмадны і ў рост, і ўпярочкі, і ўдоўж.
Так што калі сканае ад ран, унурыўшы голаў, Сядуць да трох малайцоў купай адной між рагоў.
Дый галава можа здацца каму не задужа вялікай, Як параўнаць з галавой частак астатніх памер.
Поўсць вісіць памялом, барада вытыркае пагрозна, Чырванню злоснай гараць зрзнкі, наводзячы жах.
Ўюцца на ім касмылі ад карка да самых лапатак, Лоб эакрь;ваюць, паўзуць аж да грудзей і калень.
Далей хачу параўнаць малое з вялікім для праўды, Ззесткі прыводзячы вам ад паляўнічых былых.
Целам, паводле іх слоў, казёл ён кудлаты і толькі, Члены ж калі разглядаць, то не казёл ён, а бык, Колеру цёмнага звер. Мяшанка ружовага з чорным, Быдта між тым і другім стаць памагатым хацеў.