Песьня пра зубра
Мікола Гусоўскі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 50с.
Мінск 1994
3 восцем жалезным мядзведзь ці нехта другі уцякае, Зваліцца потым ад ран і застаецца ляжаць.
Лоўчых пялегаваў князь. Але вайскаводцу-літвіну Болей па густу былі гонкі на конях ліхіх.
Скачаш туды, дзе паставілі знак, мо стадыяў сотню, Шлях немалы дый к таму надта складаны й цяжкі.
Раці імчалі гурмой, наколькі хапала ім сілы, Пырхалі коні ў галоп, ноздраў ашчэрьўшы зеў.
Сіўка адзін не вь^цягне гон, і з гзтай прычыны
Разам з канём седака бег табунок запасных.
Жвавы рысак атрымаць найхутчэй сваю ношу імкнуўся, Рады, што гаспадару можа падставіць хрыбет.
Хлопцы з калчанамі стрэл на дзіва прыгожа і спрытна 3 коней сягалі адных на седлавіну другіх.
Каб недалуга які выпадкам не стаў пераможцам, Гонкі вяліся знарок ноччу, дьі што пацямней.
Добрая дзяка затым даставалася самым найлепшым, Той жа, хто не перамог, кпіны ды ганьбу цярпеў.
Вельмі цяжкім быў заклад раку найхутчэй пераплысці
Там, дзе ўладарна быстра вірам глыбокім віхрыць;
Там, куды глыбай вады ударыць шалёная хваля, Потым, стаўшы дыбка, сквапная, хлыне назад.
Кожны, хто плысці жадаў, павінен, як гэта рабілі, Зброю надзейна звязаць, шчытна апраткай спавіць.
Конь гэты вузел пасля, грудзьмі рассякаючы хвалі, Вынесе з буйнай ракі, нават нярэдка сухім.
Рынула конная раць, плыве цераз бурныя воды, Бачны галовы адны, чутна, як ноздры фырчаць.
Хлопцы таксама плывуць, заграбаючы левай рукою, Правай рукі пяцярня конскую грыву сцяла.
Першым хто пераплыве, то і прэмію першую возьме, Прыме другую другі, кожны сваім чарадом.
Воін з гартоўкай такой, не маючы броду ці моста, Плысці са зброяй сумеў цераз любую раку.
Дзікае пекла вайны патрабуе адважнага воя, Ратнік павінен ісці смела, рашуча на бой.
Вітаўт за шчасце лічыў, як воін быў храбры і жвавы, Што і нялёгка было зухаў-байцоў асачыць.
Мужныя справы тады адзначаліся дзякай належнай
Шчодра адорваў князь вояў, дастойных пахвал. Пудкасць, няхай і паноў, знявагу ў яго выклікала, Строга й сурова караў звычкі дурныя людзей. Ен справядлівасць любіў, шанаваў яе нормы святыя, He дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў закон.
Як ужо ў суд выклікаў, то большая колькасць віноўных Самі губілі сябе, толькі б не йсці да яго.
Людзі з нячыстай душой пятлю панадзейней шукалі, Шанцаў не меў ліхадзей неяк ад кары ўцячы.
Жорстка ўладар катаваў ілжьівых, падкупленых сведкаў
3 тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў. Хмуры, азмрочаны, ён выслухоўваў клятваадступцаў, Вельмі баяўся ілжэн рот для няпраўды раскрыць.
Рэшткі знявечаных цел, абгарнутых звярынаю шкурай, Кідалі вучаным псам, каб разарвалі нашчэнт.
Вітаўт без жалю караў і суддзяў, да хабару ласых, Скора, як некага з іх ён выкрываў хоць бы раз.
Кажуць, суддзю аднаго раздзёрлі на часткі, бо хцівец Права за тым прызнаваў, хто яму хабары нёс.
Той легкадум пагарджаў суровым эдыктам для суддзяў, Вось і расцялі яго дзеля навукі другім.
Знікла, прапала тады саслоўе людзей прагавітых, Дык і за гэтакі плён Вітаўту слава навек.
Мужны і смелы літвін нямала вялікага здзейсніў, Толькі ж пра ловы цяпер будзе гаворка ісці.
Ратая князь навучыў і ратнаму дзелу, бо звечна
Ў полі эа плугам хадзіць лепей умеў селянін.
Мог пажадаць валадар, каб у лагер даставілі зубра, Ды каб і ран не было, проста, каб звязаны быў.
Людзям нягеглым — дакор, а кемным — адменная дзяка, Лоўчых збіралася шмат, спорна работа ішла.
Страх не затрымліваў іх, загад яны дзейснілі хутка, Звера лавілі жыўцом, ставілі князю ля ног.
Я менавіта лічыў такое амаль немагчымым, Мушу паверыць аднак, словы пачуўшы старых.
Каб сумняваўся я менш, расказалі дзяды і пра ловы —
Зубра, як сведчылі мне, лоўчыя бралі вось так:
Клалі шырокі двухсцен, які паступова звужаўся, Быццам агромністы клін, зяпу раскрыўшы сваю.
Клін у сярэдзіне меў яшчэ некалькі моцных завалаў,
Іх закрывалі лаўцы веццем зялёных ялін.
Тын захінуты наўкол галлём і ламаччам усякім, Каб не заўважыў падман чуйны, апаслівы звер.
Потым юнак у чырвоным плашчы і з блішчастаю шабляй Зубру на вочы здалёк, нібы на шпацыр, ідзе.
Згледзеў нахабніка зубр і раз’юшаны рынуў насустрач, Хлопец імчыцца назад шляхам, абраным раней.
Як даімчаўся бягляк да каварна раскрытае пасткі, Скочыў таропка туды, звер жа па пятах імкне.
Буйны агонь не патушыш зараз, утрапёны таксама Ярасць не можа стрымаць, з'юшаны ў пастку ляціць.
Клін таа пасткі з вугла хлапчыну дазволіў праскочыць, Бьік жа захрас, і цяпер не развярнуцца яму.
Тут выбягаюць лаўцы, грамідла рагатае вяжуць, Дужыя ногі яго путам сплятаюць уміг.
ГІетлі на ім, рамянём заціснута пенная храпа, Ад галавы да хваста дзяг ды вяровак віткі.
Зрсблена справа, ды так, што назат і вояў кагорта Здолела б гэта наўрад, ліха не меўшы ад рог.
Цягнуць бычыну гурмой, прымушаюць і з путамі крочыць, Страхам працяты, ідзе, сілу адчуўшы людзей.
Час некаторы мінуў, і зубра вызваляюць ад путаў.
Роўнядзь, прастора прад ім — дык і звяруга пабег.
Верхнікі скачуць услед, шыбаючы скіфскія коп’і: Воіну ж нельга забыць звыклага дзела свайго.
Лепшых чакаюдь дары, бо памечаны коп’і, а зубру
Фарбай мішэні-кругі намаляваны былі.
Тым, хто пацэліў бліжэй, дастанецца большы дарунак, Меншы — таму, хто далей, кожнаму, шго заслужыў.
Воям, якія кап’ём паранілі зубра глыбока, Непераможны ўладар шчодрую дзяку даваў.
Быў літвін у той час надзвычай адметным уладцам, Гэта й не толькі, што ён подэвігам ратным зялік.
Рэчы зямныя цаніў намнога ніжэй ад нябесных, Бога-тварца шанаваў сэрцам усім і душой.
Першы з народам сваім прыняў хрысціянскую веру,
3 ёю святыні дзядоў паразбурыць загадаў.
Богу навышняму князь узводзіў раскошныя храмы, 3 верай глыбокай даваў служкам царкоўным дары.
Ідалаў даўніх багоў адкінуўшы цвёрдай рукою, Чэсна прызнаў, што і сам верыў заблудна калісь.
Знатнае гэта імя пакідаю зусім неахвотна, Бо не апеў да канца слаўнага князя Літвы.
Часу не маю цяпер, дый вымушан помніць намер свой Волата-зубра найперш неяк агулам зваліць.
Мо запытаюць мяне, ці не збочыў я з нашай дарогі, Дык я на гэта скажу: збочыў, бо мусіў чакаць.
Хлопцы ж бычыну таго нясіляць і гонам і крыкам, Вунь як на многа ладоў пушча трывожна гудзе.
Можна бадай што канчаць з натомленым гонамі зубрам, Ярасці буйнай запал добра яго змардаваў.
Потам сцякаючы ўвесь, калоціць нагамі пад брухам, Пены ашмоцце густой падае часта на дол.
Крокам няцвёрдым ідзе, хістаецца, быццам ад хмелю, Скора пабачыш, як смерць звера такога заб’е.
Асатанелую злосць часова бычына спатоліў — Верхнікі з сёдлаў хутчэй, коней адводзяць убок.
Хваты-хлапцы па звычцы дзядоў з мячамі аднымі
Выйшлі, каб зубра дабіць меткім ударам клінка.
Стаўшы за дрэвы, яны адважна чакаюць звяругу, Дзеля высокіх пахвал стрэнуць гатовы і смерць.
Рубяць паветра лязом, аж свішча клінок зіхатлівы, Кожны быка да сябе выклікаць хоча на бой.
3 гневам азлоблены звер ірвануў на лаўца, нібы віхар, Хлопец за дрэва ступіў, каб захінуцца ад рог.
Зубр, як ляцеў напрасткі, так і гакнуў рагамі ў стваліну, Быццам па дрэве з лаўцом ляснуў маланкай пярун.
Голле трашчыць, паляцела кудысь адламанае сучча
3 лёту ашчэпак такі можа нянацкам забіць.
Трэба, каб лоўчы тут быў чалавекам рухавым і пільным,
Месца, дзе лётае смерць, не для слабых і маруд.
Бачылі мы, як аднойчы дзяцюк, і жвавы і моцны, Выпусціў раптам клінок ды і ад жаху знямеў.
Хлопца калі б ад бяды не адратавала фартуна, Так і загінуў бы ён, смерцю засілены сам.
Дрэва, дзе хлопец стаяў, кучомкаю снегу бялела, Гэта старая сасна звесіла голле над ім.
Бухнуў асілак у ствол, і тоўсты камель хістануўся,
3 важкаю ношай сваёй дрогнула вецце ўгары.
Белая шапка адтуль абрынула воблакам снегу, Густа ахутала ўсё: зубра, сасну і лаўца.
Хлопец ачомаўся нейк, ажыў сваім целам і духам, Даў з усіх ног драпака ў снежнай густой пеляне.
Бег той імклівы сябры праводзілі рогатам гучным, Быццам сябе ратаваць ганьба якая ці зло.
Думалі мо, што ў баі сустрэліся роўныя сілы, Хтось застанецца жывым, некага смерць забярэ.
Моцна зубрына бадаў, ды камель аказаўся мацнейшым,
Стоячы, нават і сам звера за рогі трымаў, 3 корнем заслону тваю каб не вырвала гэта пачвара, Толькі на цвёрдай зямлі дрэва сабе выбірай.
Той, хто даверыцца ўсё ж хваіне на глебе сыпчай, Зробіць фатальны пралік: хвоя прыдушыць яго.
Дрэва, якое зваліць не мог аніякі вятруга,
Выверне з’юшаны зубр, гакнуўшы добра ў камель.
Дзіўна, як сіліўся бык сасну паваліць векавую, Як звар’яцела рьікаў, як віраваў ля ствала.
Гнеў яму вочы сляпіў, злюцеласць пачуцці глушыла,
Пэўна, рашыў, што бадзе хлопца з блішчастым клінком. Цяжка адрозніць ужо, ці то скача дзяцкж, ці зубрына, Месца, што ўтупана скрозь, пыл засланіў і смуга.
Ярасць і зубра аднак не заўсёды сляпою бывае, Можа злюцелы рагач многае шчэ заўважаць.
Так, на аблаве адной каралю Аляксандру прыйшлося
Страшную рэч перажыць. Жах, як успомніш, бярэ.
Ўсё каралеўства тады слязьмі залілося б ад гора, Бог калі б 3 неба якраз не дапамог каралю.
Вось што было: на высокіх слупах чатырох сярод лесу Ложы ўзвялі, каб глядзець, як забіваюць зуброў.
Там каралева цяпер паміж знаці ўрачыста садзіцца, Побач і світа яе: пані й паненак радок.
Воддаль, але ж на віду, зуброў маладзёны чакаюць, Лепшым хто лічыць сябе, звера цікуе пабольш.
Хочуць яны паказаць і сілу сваю і майстэрства, Зверху ж на дрэве Амур сэрцы іх раніць стралой.
Слухай, Амур! Забаўляйся ўжо там, дзе кроў не пральецца! Ў пушчу нашто прыляцеў, ніцы, шкадлівы блазнюк?
Што, як надумае хтось дзяўчыне сваёй падабацца?
Можа, дурны, праз цябе мігам жыццё загубіць.
Вось і тупочуць звяры, а ўслед насядае пагоня, Рупіць усім гледачам бачыць, што будзе далей.
Зверху жаночы букет зіхацеў пералівам квяцістым, Фарбамі рознымі ззяў дам знакамітых убор.
Колер бялюткі на ім купаўся ў золаце тканым, Яркаю барвай гарэў шоўк, нібы зыркі агонь.
Як той расквечаны цуд паўстаў перад статкам зубрыным, Гурт замяшаўся крыху і запаволіў свой бег.
Я не кажу пра людзей, іх пачуцці — забава жанчынам, Слабаму полу далі права яшчэ на звяроў.
Гучныя крыкі з трыбун назад беглякоў павярнулі, I з перапуду зубры на паляўнічых ішлі.
Раптам звяруга адзін з параненым целам крывавым,
Зоркі на вока яшчэ, чуткі й на вуха пакуль,