Песьня пра зубра
Мікола Гусоўскі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 50с.
Мінск 1994
Дзіўна, ды пішуць лухту ад гэтай мудрзйшую часам, Я нат не ведаю сам, што за прычына была.
3 ноздраў ягоных вядуць шырокія нейкія рогі, Кажуць, што целам сваім ён выглядае інакш.
Мызу яшчз дадаюць з абвіслаю страшнай губою, Словам, не мсй гэта зубр, іхны, напэўна, бізон.
Шмат я чаго прачытаў аб мінуўшчыне ў кнігах славянскіх, Мову прачытаных кніг літары. грэкаў нясуць.
Знакі чужыя народ запазычыў для ўласнай карысці, 3 імі затым стасаваў бацькавай мовы лады.
Многае, што я чытаў,— гэта памяткі даўняга часу, Там і прырода, і быт розных зямель і краін.
Звера ж такога ніхто дагэтуль ніколі не бачьіў, Мо’ вось на поўначы быў перад патопам яшчэ.
Пліній гаворыць ясней, калі піша пра зубра і тура: Гзткія, кажа, быкі ёсць у паўночных лясах.
Баяць яшчэ, што й раней не было аніводнага звера
Лютасці большай, чым тур — выкармак польскай зямлі.
Што ж да лясоў, дык, бадай, і месца другога не знойдзеш, Каб дзе на свеце такі во'лат магутны хадзіў.
Люты не менш і зубр. Грывастым заве яго Пліній.
Хочаце знаць пра зубра, слухайце песню далей.
Многія кажуць, што я выдумляю зашмат. I, напэўна, Той не паверыць, што звер гэткую меў галаву, Сам, хто зімой у пякельны мароз не бадзяўся па лесе.
Колькі б чаго ні плялі, вынесу неяк, сцярплю:
Есць жа магчымасць пакуль у вершы сказаць пра ўсё тое, Што давялося калісь бачыць на ловах не раз.
Там я патраціў і час, якога не вернеш, бо марна Дома сядзець не любіў: звычка не тая была.
Зараз найбольш спакою хачу і ўсёю душою Прагну самоты, яе сіллем усякім лаўлю.
Сховы лайдачнай сабе не шукаю, за часам палюю, Мне не хапала яго, каб у навуках сталець.
Час летуценны аднак і не зловіш і не затрымаеш Сродкам ніякім, бо ён гіне, прыйшоўшы да нас, Хай ужо гіне той час. Мы ж лёсу ніяк не навяжам Нормы законаў сваіх. Лепей прадоўжу расказ.
Новага, праўда, не дам вучоным адным, бо, напэўна, Хронік ды кніг не злічыць, што прачыталі яны;
Ведаюць з гэтых крыніц пра суставы звяроў, іх памеры, Дзе і малюнак яшчэ, могуць і больш зразумець.
Хоць я і многа чытаў, не знайшоў анічога пра зубра.
Мушу прызнаць, у лясах покуль хаваецца ён,
Хіба што Павел Дыякан у сваіх «Лангабардаўскіх дзеях» Кажа, дарэчы, што зубр — гэта лясны велікан.
Нейкі стары чалавек яму кляўся, uro бачыў калісьці Шкуру адну, на якой спалі пятнаццаць хлапцоў.
Я на той шкуры не спаў, і яна мяне не кранае, Рогі таксама, бо іх часта рукамі круціў.
Тое, што я раскажу, гэта ўсё шматгадовы мой вопыт, Праца мая і жыццё многіх турботлівых дзён.
Хоць я зусім не раўня пісьменнікам даўняга Рыма, Нетры ж паўночных лясоў ведаю, быццам паляк.
Бацька мяне навучыў цікаваць асцярожнага звера, Ціха, нячутна ступаць, крокам бясшумным ісці;
Вызначыць, дыша адкуль вятроў ледзь улоўных павевам, Звер каб цябе не пачуў носам ці вухам сваім.
Добра пацець прымушаў зімой у заснежанай пушчы, Ўсклаўшы на плечы мае важкую зброю лаўца.
Цешыла зрок забіццё, а слых весялілі сабакі, Там, дзе валіўся мядзведзь, там, дзе каналі дзікі.
Вунь і сахаты алень, змардаваўшыся, б’ецца ў цянётах, Петлі яшчэ навакол душаць астатніх звяроў.
Стрэлы грымотным агнём калоцяць далёка паветра, Падаюнь долу звяры, збітыя градам свінца.
Хто ж ацалеў, дык бяжыць ад коп’яў і верхнікаў быстрых, Ды памірае ад ран, поячы кроўю зямлю.
Ў нетрах лясных на Літве калі адбывалася гэта, Часта і я быў раўнёй мужным у справе сябрам.
Лёс мой каню давяраў, кідаўся ў Дняпро мнагаводны, Рэчак віры, калі звер знікнуць хацёў па вадзе.
He ад таго, што прыгоды любіў, пагарджаў небяспекай: Сорамна проста было раптам ад хлопцаў адстаць.
Шмат перанёс я нягод у час паляванняў літоўскіх, Гэты занятак, скажу, трохі мяне агрубіў.
Так што вы сказ чалавека лясоў не занадта карыце Ў месцах шурпатых, дзе ён непаэтычна гучыць.
Зараз паведаю вам пра нораў звярыны і звычкі — Трэба ж складаць і далей песню, якую пачаў.
Зубр сярод іншых звяроў па лютасці роўны ці вышай, Зло чалавеку нясе, зведаўшы боль ад яго.
Рупіць найперш лесуну бяспека свайго існавання, Мабыць, не можа ніхто гэтулькі дбаць аб сабе.
Водзіць наўкола вачмі ды коса ў бакі пазірае, Ўсё на ягоным шляху можа убачыць здалёк.
Вунь чалавек ледзь павекам міргнуў, а звер і заўважыў,
Хоць затаіўся хітрун і не варушыць нічым.
Ззаду хай шорхне і мыш — уловіць рагач асцярожны, Гэта заслуга вушэй, што сцерагуць яго тыл.
Згледзеў цябе. Але ты не спяшайся, ідзі сабе смела, Толькі каб меч не блішчэў, не зіхацела кап’ё.
Зубр сваіх зоркіх вачэй з цябе ўжо даўно не спускае, Як чалавека пачуў, крокі свае прыпыніў.
Побач калі зубраня тупоча з нядрэмнай зубрыцай, Шумы ад зброі любой маці прыводзяць у злосць.
Гучным рыканнем тады аб гневе рыкае магчымым, Быццам гаворыць усім: не падыходзьце бліжэй.
Звер калі стрэне каго, то кідацца першым не будзе, Гнацца не стане за тым, хто адступіцца рашыў.
Бавіцца ў гулях дзятва, а бацькі насцярожана й пільна Сочаць, як толькі далей брыкаць гарэзы пайшлі.
Самі цяляты ва ўсім паслухмяныя, проста на дзіва, Знаку стае аднаго — бегма да маці бягуць.
Зубрыкі ў гульнях сваіх цераз сосны ляжачыя скачуць, Ды на прагалках лясных носяцца, бы не ў сябе.
Махам адным на бягу пралятаюць над ямай шырокай, Там, дзе пагроза для іх, рожкамі бойка трасуць.
Кволыя целам, яны дужэюць у рухах няспынных, Зрэдку для новых забаў робяць кароткі спачын.
Гэткі цялец трывалым расце, ахвочым да дзейства;
Хоць і вялікі, а ўсё ж жвавасцю дзівіць людзей.
Як на прагалку зачне танцаваць свае выкрутасы, Вірыць і круціць ён так, быццам не эвер, а віхор.
Перш чым качацца, бадне і рэпіцу схопіць на рогі, Потым рагамі кружок вокал сябе растрасе.
Гожыя надта ў зуброў відовішчы гульняў вясельных, Там на зубрыны манер бойкі-турніры ідуць.
Дзеецца шал асенняй парой, як сваволле Венеры Звера бунтуе штогод некалькі дзён і начэй.
Шлюбнае свята зубры спраўляюць надзвычай цікава, Знаць аб пачуццях даюць мыканнем, поўным пяшчот.
Рознагалосы харал ляціць па ўсім наваколлі, Гэты лясны перапеў будзіць аж сэрца зямлі.
Кажуць і знаўцы яшчэ, што вясельныя гукі такія
Лепей за музыку труб, вабней мелодыі лір, Велічны хор галасоў гучыць як адзіная песня, Руху нідзе не пачуць песню за тую мілей. Мне невядома, на жаль, зубра даўгалецце наогул, Пэўна сказаць не магу, колькі ён часу жыве.
Пішуць між тьім: недзе ў статку зубрыным важак-пераможца Жыў, гэта з мецін відно, цэлых дзве сотні гадоў;
Хваляй паўзла да вачэй сівая блішчастая грыва —
Так вось праз гэты касмыль зубрам назвалі яго* Можа, каб зменлівы час асілка таго не бянтэжыў, Страціў ён вока адно, бойку як з ворагам вёў. Тое ж здараецца ў нас, калі за вяршэнства і ўладу, Быццам якое звяр’ё, бойкі заводзяць паны.
Доказы спрэчак былых засталіся рубцамі на целе, Прыйдзецца год не адзін знакі ад звадаў насіць.
Зрэшты, ссівелы той звер наўрад ці так доўга трымаўся, Ды не магу ўдакладніць звесткі мінулых вякоў.
Многа чаго ад людзей пачуеш пра нашага зубра, Я ж не хачу падаваць тое, што сам не спазнаў.
Іншыя цешаць няхай забаўнымі плёткамі вушы, Лес жа, звычайна, шуміць сціпла і ціха зусім.
Хай пашукаюць зуброў на дзедаўскім полі квяцістым, Мы ж атрымалі наказ, як нам пакрочыць далей.
Блюзніць, хто мае правы і ўпіваецца воляй сваёю
Той жа, каму я пішу, ісціну любіць найперш.
Хутка расце маладняк і скора збіваецца ў статак,
Гурт свой агулам зубры ноччу п.ільнуюць і днём, Стораж адзін асабліва глядзіць за бяспекай астатніх, Зорачы грозна вакол, гурт аббягае штораз.
Права на ўладу бярэ, хто самы прыгожы і моцны, Зверхнасць такую быкі мусяць крывёю набыць.
Бойкі адну за другой вядуць важакі-бедалагі,
Часу ім нават няма на перадых і спачын.
Прага уладу займець у ярасны гнеў пераходзіць, Часта кіпучую злосць толіць смяртэльны зыход.
Кончыўся жорсткі турнір з яго непрадбачаным лёсам, Стане цяпер важаком той, хто ў баі перамог.
Хто ж перамогі не ўзяў, дык тупае прэч як выгнаннік, Следам за любым сваім сумна зубрыца ідзе.
Двое, пакінуўшы гурт, і стрэлаў баяцца і коп’яў, Цэлы ж зубрыны агул страхаў не мае такіх.
Прышлых аднекуль быкоў навакольныя статкі не прымуць, Хіба што зноў да сваіх можа зубрыца прыйсці.
Бацьку заб’юць, дык з цялём і вяртаецца матка у статак Там застаеца, пакуль смерць не падкосіць яе.
Грозны указ ашчаджае зубрыц ад ярыг-ліхадзеяў, Найвышэйшы эдыкт скарбы лясоў беражэ,
Гэтыя скарбы народ цэніць больш, чымся золата нават, Лепшых багаццяў няма, слушна гаворыць і князь.
Хай прыплываюць да нас караблі адусюль за набыткам, Вечна кішаць берагі мноствам тавараў любых.
Рэкі, якія нясуць багацці на цэлыя землі,
Лайбы прыводзяць купцоў з туга набітай сумой.
Мернаю працай людзей спатоліцца плодная глеба, Шчодры затым ураджай добрая ніва дае.
Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі, Месцамі бачыш табун быстрых ліхіх скакунсў.
Поўнім розным дабром чужаземныя судны даверху, Тое, шго ёсць за мяжой, маем ад земляў сваіх.
Край наш багаты. Але з усіх наяўных багаццяў
Люд перавагу аддаў скарбам, прынамсі, лясным.
Шаты зялёных дуброў так і вабяць утульным спакоем, Ды не за гэта адно любіць свой лес гаспадар.
Воску на поўню бяруць у нетрах адвечнае пушчы, Шмат карабельнай смалы з чыстай жывіцы. Штсгод
Шкуры звяроў эдабываюць лаўцы для зімовай апраткі — Так uno з манетай купец знойдзе паўсюдна тавар.
Процьму кражытых дрэў па рэках сплаўляюць у мора, 3 дрэваў пасля караблі робяць, будынне кладуць
Там, дзе бракуе лясоў і дзе лясіна патрэбна, Каб жытло чалавек меў для радзіны сваёй.
Тут, на спрыяльнай зямлі, растуць самавітыя дрэвы, Большых лясоў ці садоў я і не бачыў яшчэ.
Хто гаварыў, што ад іх няма аніякага плёну, Пчолаў вунь колькі гудзе, колькі вунь мёду нясуць.
Нівы паміж гаёў духмяняцца водарам кветак, Люду гурма на палях робіць, а недзе ўсутыч
Борці для сотаў пчаляр павыдзеўбе высака ў дрэвах — I з дапамогай людзей мёд здабывае пчала.
Водзіцца ў нашых лясах пярнатых вялікая колькасць, Людзі палююць на іх шротам ці меткай стралой.
Скопы глушцоў, ці інакш тэтраонаў, як Пліній гаворыць, Ў лесе ты нават часцей стрэнеш, чым гггушак другіх.
Целам глушэц немалы, гусака пераважыць любога, I на спажыў будзе лепш: мяса яго — смаката.
Надта прыгожа глядзець, як падстрэлены падае долу, Ну, а ўпалюеш глушца, маеш двайную карысць: