Песьня пра зубра
Мікола Гусоўскі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 50с.
Мінск 1994
Бацьку не выручыць сын, і бацька не выручыць сына: Кожны заданне сваё здзейсніць павінен найлепш.
Можаш застацца жывым, а можаш раптоўна загінуць, Нават нікчэмны пралік шмат будзе вынікаў мець.
Тое, шго мусіш рабінь, суровы эагад вызначае.
Кара уладзе адной падпарадкуе людзей.
Твой паратунак увесь, бяспека твая і надзея — Конь быстраногі, што ўміг здольны адскочыць убок.
3 намі ўсутыч каралі у ашчзрах самой небяспекі, Слабага духам ніхто б не захацеў ратаваць.
Так найяснайшых клінок знішчае і скіфскія орды,
Дзівіцца ўсюды народ войнамі ў моры крыві.
Вунь і цяпер на ліхіх скакунах каралі сярод лоўчых, Смеласць не шкодзіць нічым знатнасці слаўных мужоў.
Сціснуў рукою пяро, што імкнецца ў нястрымным парыве Пець, Сігізмундзе, табе славу на векі вякоў.
Бацька айчыннай зямлі, даруй, бо нялёгкая праца Добрыя дзеі твае хоць бы крыху апісаііь.
Творыш вялікае ў нас, яшчэ большае ў станах замежжа, Слоў не хапае ў мяне ладна сказань аб усім.
Першы ты ў лесе, аднак я жадаю мацней тваё поле — Ратнае поле хваліць, сілы б наколькі было.
Неба калі мне пашле хоць бы трохі спакойнага жыцця. Час мой хачу прысвяціць чыннасці мудрай тваёй.
Гэты ж прыспешаны твор цікуе зуброў у загоне, Можа б ставала яму пра аднаго расказаць.
Часта здараецца так, што некалькі волатаў прыйдуць, Справіцца з імі пасля цяжкі занятак лаўцам.
Бачыў я купкі зуброў, спатыкаў адзіночак таксама;
Вось перад намі такі ходзіць, закуты сцяной.
Ценькія стрэлы здалёк у зубра спярша паляцелі, Ўпіліся колкім васнём зверху, на хібе яго.
Гнеўна зірнуў на людзей паранены злёгку палоннік, Ровам магутным зароў, ноздрамі трэплючы рык.
Потым крутнуўся назад, дзе бегма, а дзе і падскокам, Мерыўся быў уцякаць, каб ухіліцца ад стрэл.
Верхнікі следам хутчэй са свістам і лямантам гучным, Пушча ад крыкаў дрыжыць, рэха сягаэ да зор.
Ледзь толькі ён даімчаўся туды, дзе сцяна паўставала, Дзе яму тын заступаў шлях на абшары лясоў,
Гучныя крыкі людзей і там бегляка сустракаюць.
Звер прыпыніўся. Куды ж трэба цяпер уцякаць?
Зноў паляцела страла, каб ад новай калючае раны Зубра палаючы гнеў з большаю сілай шугаў.
Той, калі стрэлы адчуў, вяо ў цела балюча ўпіліся, Раптам у ярасць прыйшоў, злосць авалодала ім.
Позіркам жудасным бык усіх паляўнічых свідруе, Грозна чакае, пакуль вораг падыйдзе бліжэй.
Кінуўся перш на сабак, якія шчыльней падступалі;
Груду скрывяніўшы псоў, рынуў пасля на людзей.
Хлопцы імкнуць хто куды, адразу ж і збочыўшы коней, Зыканне, гойканне зноў поўняць звярэджаны лес.
Нельга ўцячы напрасткі, адкінь нават гэту надзею.
Хочаш сябе ўратаваць, ломаным шляхам скачы.
Ярасць, шалёны імпэт шпурляюць бычыну далёка,
3 целам такой грувізны крута не збочыць яму.
Вокала звера штораз нахабныя верхнікі шныраць, ён жа за кожным бяжыць, пэўна, не можа інакш.
Выцягся нейк, пабольшаў яшчз, сігае ўтрапёна, Быццам на злом галавы, ровам глухім равучы.
Вецер калыша і гна пачварную грыву нароскід, Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан.
Гневам напяты увесь, шыбуе праз пні і калоды, Прагнучы, як наталіць ярасць крывёю ахвяр.
Колькі жуды на людзей заяруга тады наганяе,
Кожны уявіць сабе хсць бы з падзеі такой:
Хтосьці з паноў, знакамітых пры тым багаццем і родам, Неяк надумаў, што ён здатны і можа адзін,
Ўзяўшы на ловы мушкет і смела пайшоўшы на зубра, Мігам разнесці нашчэнт гэту жывую гару.
Хутка й дазвол атрымаў, з мушкетам схаваўся пад елкай, Ціха чакае, пакуль выбежыць бык на прагал.
Тупат зямлю скалануў, зубрына з’явіўся рагггоўна, Енкі знявечаных псоў лютасці рзхам былі.
Бачна здалёку, як звер, клубы выдыхаючы пары, Рогам сабаку праткнуў, стаў, каб яго даканаць.
Пільна затым паглядзеў на ельнік, дзе хлспец хаваўся, Той і падумаў: канец, бачыць мяне, забадзе.
Хоць паляўнічы стаяў ад гэтага зубра далёка, Жахам працяты наскрозь, мёртвым зваліўся на снег.
Цэлым, ды змёрзлым ужо баязліўца сябры адшукалі,
Верачы мала, што мог страх чалавека забінь. Лозіркам злым васіліск і руйнуе жывое паўсюдна, Хлопца ж не бачыў зусім. Як жа загінуў панок?
Потым рашылі: яго загубіла ягоная пудкасць —
Жарты і смех дзецюкоў здобілі смерць бедака.
Добра згадаўшы сабе падзеі часоў тых, я помню, Вершык яшчэ вось такі быў на магільным грудку:
Што там пра рогі казаць. Пагляд раэзлаванага зубр Пана Лаўрына забіў. Тут спачывае цяпер.
Дзіваў нагледзеўся я. Але ў калатнечы на ловах
Болей мяне узрушаў звера бушуючы гнеў.
Скокам пачварным ляціць, усё паднімае і трушчыць, Покуль ударам рагоў не растрыбушыць кагось.
Як прыпыніўся крыху, наставіць раздзьмутыя ноздры, Нюхае, каб мог учуць, дзе затаіўся бягляк.
Рынецца потым ізноў і нішчыць агулам жывое, Лічыць, што кожны яму чыніць і раны і боль.
Некага знойдзе, пырне, высока падкінуўшы ў неба, Ды шчэ рагамі затым ловіць скрьіваўлены кус.
Трапіцца хай з канём чалавек, дык таго і другога Тут жа бадзе, і ўгары целаў кавалкі відны.
Рзе, падкідае увысь, і драбнеюць астанкі, а вецер
Гэта мясное шмаццё сее крывавым дажджом.
Часткі суставаў, хрыбцін змяшае настолькі, што з кожнай Сочыцца, толіць зямлю кроў седака і каня.
Звера, які захацеў кудысь уцячы і схавацца, Хутка нагоніць, заб’е, толькі б заўважыў яго.
Бачыў тады часцяком у паветры дарослых аленяў, Іх падкідваў так волат на сцежцы лясной.
Больш яшчэ нападаў на дзікоў і сярдзітых мядзведзяў, Можна б успомніць было мноства крывавых нагод.
Моцным ударам адным садане і павыпусціць шлунне, Кверху вантробы ляцяць, сцелюцца ўроссып на дол.
Рэшткі шпурляе ізноў настолькі адлегла, што нават Верыць не хочаш вачам, хоць і на буйства глядзіш
Птахі клююць на ляту атрэп’е ападу мяснога, Прагна жарэ вараннё труп’е на лапінах дрэў.
Верхніка неяк дагнаў і закінуў далёка на сучча, Тым жа ударам каню ён растрыбушыў нугро.
Часам абодва яны узляталі на голле адразу, Верхнік аднак завісаў і заставаўся жывы.
Выпадкаў многа такіх, але ўсе я прыводзіць не стану, Мала карысці ад слоў, вары каторым няма.
Звера адчуе наўрад, хто не зведаў ягоную лютасць, Хто не глядзеў, як рагач валіць ахвяру далоў.
Дзе б стрымгаловы ні бег, куды б ні імчаў апантана, Рушыць усё на шляху, быццам лавіна з гары.
Ровам рыкастым раве, імкліва сігае і скача, Рады, калі ўцекача можа на рогі падняць.
Рэзкі, парыўны імпзт з’яўляецца ў рухах ягоных Там, дзе ён хоча сквітаць буйствам рахункі свае.
Падшага цёплая кроў як хлыне на рогі, шалее — Слоў на хапае ў мяне зверскасць яго апісаць.
Так ён віруе наўкол, што ўрэшце заместа зубрыны Клубяць густыя клубы снежнага пылу й зямлі.
Сведчыць пра гібель чыюсь узляцелае ўгору вантроб'е.
Снег, набрынялы крывёй, вызначыць месца бяды.
Гэта засведчаць не менш астанкі мясныя на вецці, Што не апалі на дол з іншым крывавым рыззём.
Ўслед за кармільцам сваім, куды б ні хацеў ён падацца, Лётае хцівец-груган, бегае звер-жывадзёр.
Бык жа знявечаны труп яшчэ доўга рагамі шматае, Цалкам не можа ніяк злобы агонь патушыць.
3 месца не сыдзе, пакуль не патрушчыць забітага косці, Цела пакуль не парве ды не затопча у снег.
Рздкім крывым ланцужком наўкола верхнікі скачуць, Звера бунтуюць усяк: пострахам, ганай, кляцьбой.
Кожны у гонах штукар. Але й тут не бывае без ліха, Гіне, на жаль, і спрытняк, звыклы да розных нягод.
Дзе ёсць шырокі прастор, там бег свой працягваць лёгка,
Можаш э канём абхітрыць лютага з лютых звяроў.
3 гонам у лесе цяжэй. Упалае дрэва гнілое Шлях адразае каню, збочыцца мусіць лавец;
Пасткаю будудь яму кратамі ўскапаньія нсры, Слізкае месца ці лёд пад маласнежным лластом.
Цяжка і сук абмінуць, які долу ззісае занадта,— Безліч у смерці дарог, схопіць раптоўна зусім.
Конь або верхнік упаў, то звярута рагамі іх порыць, Міг — і высока ўгару звякшыя трупы ляцяць.
Зрэдку на момант, бадай, чалавек і ўхінецца ад звера, Хвацкія рогі аднак потым насцігнуць лаўца.
Тое, што помню цяпер, калі б я прыгадваць меўся Дый пра звярыну пісаць разам усё захацеў, Ледзьве закончыў бы сказ, і нават не знаю дакладна, Як бы разбухла тады сціплая кніжка мая.
Скажа той-сёй, што зуброў паляваць — неразумны занятак, Ловы такія нясуць згубу для многіх людзей.
Ды пахвалу ці віну апраўдае зачынца суровы, Храбрага мужа імя славяць і ў нгшыя дні.
Гэтай задумай адной адважнага Вітаўта розум Сілу радзіме вярнуў, княствам вялікім зрабіў.
Ловамі ў нашых лясах рыхтаваў ён ваяцкую моладзь Ў тыя гады, калі быў князем літоўскіх зямель.
Вораг каб не шаламіў, літвін у зацішку між войнаў Раці свае прымушаў цяжкасці перамагаць.
Любячы мір на зямлі, гіалымнеў ваяўнічым эапалам, Дзе ўжо клінок агаліць мусіў для бітзы на смерць.
Лук свой татарын зламаў і яго працягнуў пераможцу, Долу схіліў галаву, страхам ахоплены ўвесь.
Хто шчэ нядаўна збіраў з фанабэрыстай пыхай здабычу, Сам жа здабычаю стаў, ганьбай акрыўшы сябе.
Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць, Воляю князя васал жыў або траціў жыццё.
Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам, Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў.
Турак, мацак і тады, прысылаў дарагія падаркі, Сведчыў здалёку, што ён князю скарыцца гатоў.
Трое вось гэтьіх, што жах на цэлы сусвет наганялі, Моўкнулі ўраз лерад ім, рот баючыоя адкрыць.
Воі адзагу і спрыт не толькі ў баях здабывалі, Ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў.
Зборні літвінаў калісь ажно віравалі ад войска, Мірны для ратніка час быў нібы часам вайны.
Каб і стоала і кап'ё пацэлілі трапна і моцна, Воін удзень і ўначы працай сябе гартаваў.
Лукі з тугой цецівой спявалі ў нястрымным харале, Гэтакі спеў азначаў трапнае вока й руху.
Верхнікі, творачы круг, стралою дзіравілі з ходу Шапкі-лямцоўкі, што ім шчодра кідалі уверх.
Часта ляцелі ўгару таксама і шапкі-кучомкі, Зноў як валіліся ўніз, дэюрак на іх не злічыць.
Ў небе высока стралой крыло жураву падсякалі, Падаў курлыка з нябёс іншых не маючы ран.
Птаху ніяк не маглі ўратаваць ні дрэва, ні крылы, Нават кудысь па вадзе ёй не схавацца было.
Вітаўгу дзіч прынясеш, аддзячыць табе, абы толькі Ты яму птушку дабыў лоўкай, умелай рукой;
Дужа хвалілі таго, хто ловамі стала займаўся,— Так што ішлі на звяроў цэлыя процьмы ваяк.
Хмарышчы коп’яў і стрэл, галёканне, крыкі і повсіст Збеглага ў самы гушчар гналі са сховы далей.