Песьня пра зубра
Мікола Гусоўскі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 50с.
Мінск 1994
Стаў, падзівіўся на дам, пахітаў галавою камусьці, Быдта знаёмых былых згледзеў сярод гледачоў.
Потым, абураны тым, што відовішча красяць забойствам, Гібель адзначыць сваю нечым адметным рашыў.
Мызу падняў і гучна зароў, надзімаючы ноздры, (Гэтым ён знак падаваў гурту, што спуджана бег)
Рынуў на ложы пасля і як бухнуў рагамі ў падпору,
Дык у паветры цяжар часткай адной і павіс.
Воляй багоў калі б гэты памост абваліўся дадолу, Многа б нявіннай крыві там паглынуля зямля.
Як лютавалі б ссляпа зубрыныя вострыя рогі, Страшна падумаць сабе, розум ад жаху маўчыць.
Вось чаму трэба найперш знясіліць трывалага звера, Каб развярэджаны гнеў чуйнасць яго заглушыў.
Пашчу раскрыўшы, няхай наглытаецца пены дасыта, Выкіне з глоткі язык, доўга матляючы ім.
Гучна і часта хвастом няхай памалоціць паветра, 3 ноздраў павыдзьме яшчэ воблакі пары гусгой.
Зверу спрыяе мароэ. Але, пастараўшыся добра, Можна і ў холад з яго выгнаць нямала патоў.
Глянь, ужо цяжка сапе і чэрава лупіць няшчадна, Пена ідзе адусюль, так яго выматаў гон.
Млявасць у рухах відаць, хадою няцвёрдаю крочыць, Зрок засцілае туман, часта міргае вачмі.
Каб не цягнула у рот дыханнем парывістым грыву, Свой жа настырны касмыль, злосна кусаючы, рве.
Як не страчае ахвяр, лютуе над целам уласным: Той ці другою нагой бруха калоціць сваё.
Вецер аднекуль падзьме і зашорхае лісце сухое, Дык і на шорах такі сослепу рынецца ён.
Птаха ляціць угары, дрыготліва цень зашыбуе, Бегма імчыцца за ім, быццам за нечым жывым.
Знойдзецца многа прымет, па якіх можна бачыць, што ў гоне Зручны ўжо момант настаў хлопцам у наступ ісці.
Сэнсу хаця і няшмат у такой перамозе, дзе нехта, Перш чым звярыну забіць, моцна прытоміць яе.
Мо завялічыў я твор мнагаслоўем не надта змястоўным, Ды пачакай, мой чытач, хутка ўжо будзе канец.
Хвою зубрына бадзе, а з боку другога са зброяй Лоўчы да дрэва прыпаў, зліўся з камлём у адно.
Хай на адзін хоць бы міг ён адступіць ад гэтай стваліны, Волат насцігне яго, зваліць, затопча, парве.
Вокала дрэва таго абое віруюць зацята, Скача туды то сюды бык і адважны лавец.
Хоча клінком чалавек у лясное страшыдла пацэліць, Звер жа сваім языком торкае, нібы лязом.
Доўгі зубрыны язык зачэпіць калі за апратку, Ліха тады не мінуць, будунь хлапчыне канцы.
Ды апрача языка небяспека існуе другая — Зубр і нагамі яшчэ лупіць, нібыта даўбнёй.
Ў цела страла не так хутка ляціць, як звяруга нагою Стукне, нутро адаб'е, косці патрушчыць лаўцу.
Хлопец аднак з галавой: напад заўважае адразу, Бачыць, што трэба рабіць, дзе адхінуцца й куды.
Зблізку звярына дыхне, апякае гарачаю хваляй, Розняцца мала зусім подых такі і агонь.
Як паляўнічы клінком не праколе зубрынае сэрца, Палячым жарам дыхва будзе загублены сам.
Каб не падоўжыўся бой, сябры адусюль памагаюць, Сіляцца крыкам сваім збіць з панталыку быка.
Колючы спрытна, лаўцы прабіваюць зубрыныя грудзі, Ў сэрца загнаны клінок цяжкую працу спыніў.
Голасна трубяць у рог, дзецюкі усміхаюцца вяла;
Зубр перад імі ляжыць, даўся вялікай цаной.
Пушчаў жыхар, наймагутнейшы звер, пераможаны ўкленчыў, Недзе схаваўся другі. Што ж, бык, яшчэ пажыві.
Будзе як час, адшукаю цябе. Але гвалты, забойствы Ты вынішчай і вайне рогі настаў, каб цяпер
Злога і я не тварыў, бо з розумам несумяшчальны Войны, якімі грыміць Марс-крыважэр па зямлі.
Мутныя плыні ірвуць Хрыстовую светлую веру, Слабую надта ў баі, ды і ў царкве не мацней.
Зброяй сваёй раздзірае сябе, а вораг не дрэмле.
Ганьбіць паўсюдна яе, дзе толькі можа, грызе.
Просіць бядачка даўно сабе дапамогі ад неба, Губяць надзею аднак цяжкія нашы грахі.
Што ж каралі сёння робяць для нас? А можа паснулі?
Самі, прынамсі, яны дбаюць аб міры найменш.
Толькі адно ім наўме, аб адным заклапочаны вельмі, Як бы на голаў каму зброю лацвей апусціць.
Іхны занятак — вайна на пагібель айчыннаму люду, Гэтай забаве ліхой цалкам сябе аддаюць.
Воінства гіне з абодвух бакоў у аднолькавай мерцы, Бо захацелі князі ўладу найбольшую мець.
Творачы глум і разбой, забаўляюцца нашаю кроўю, Кепікі строіць ужо вораг тутэйшых краёў.
Гурт усяляк бараніць абавязак прамы самадзержцаў, Ды абаронцы, на жаль, статак авечы ірвуць.
Пыха манархаў і злосць нэдзвычай далёка заходзяць, Сэрцы жалезныя іх лютасцю ярай кіпяць.
He заўважае булат, якая вісіць небяспека
I ў заняпадзе якім стан паспалітых зямель.
Хто не купаўся ў крыві, пралітай у часе разгулу Нашых мячэй, хаця больш меч басурманскі сячэ.
Турак вунь рэжа людзей, паўсюдна вунь паліць, рабуе Замкі, святыя дамы, селішмы і гарады.
Порты заняў, мацаванні паклаў і войска падводзіць Столькі, каб можна было знішчыць астатняга з нас.
Кроўю старых і дзяцей ружавее пракляты забойца, Чыніць бязлітасна гвалт. Ведае, мсціўцаў няма.
Як нават пора лязом мацярок цяжарнае лона, Горкія слёзы адны бачыць разбэшчаны кат.
Ен не баіцца сустрэць каго-небудзь з нашых са зброяй — Гэткі сляпы мы натоўп, гэткі зацюканы люд.
Самі ж к таму каралі абы ўгледзелі сілу якую, Спосабам розным тады прагнуць аслабіць яе.
Кожнаму вельмі карціць, каб нідзе не ўзялі перавагу Тыя, хто служыць Хрысту, хто яго веру нясуць.
Бачыць сын Божы і сам нябеснае волі маланкі, На дапамогу сваю не спадзяецца пакуль.
Дзева, маці Хрыста, калі я імя тваё толькі Мерыўея быў напісаць, дык затрымцела рука.
Здзіўлены, доўга рашаў, ці замоўкнуць, заціхнуць мне лепей, Ці гаварыць і далей, бо і знямелы крычу.
Буду маўчаць, дык жа вартая ты, каб сусвет цябе славіў, Каб апяваля цябе ўсё, што пад небам жыве,
Буду калі гаварыць, то язык чалавечы і розум He падбярэ нават слоў, велічы годных тваёй.
Знаю аднак дабрыню, якою ты перамагаеш, Боскае многа вышэй рэчаў нябоскіх, зямных.
Вось я нікчэмны прыйшоў. Даруй, маё сэрца трапеча.
Кленчу ў цябе каля ног, дзева Марыя. Даруй.
Звонку я брудны узесь, нутром яшчэ болей нячысты, Бледныя вусны мае словы малітвы ракуць.
Ды я малю не таму, што варты хоць слова прамовіць, Смею прасіць, бо якраз ты можаш нам памагчы.
Бог цябе выбраў калісь, шкадуючы лёс чалавечы, Нібы свяціла падняў, каб ратавала другіх.
Бегма да маці бяжыць птушанятак б'яскрылых чародка, Горнеш і ты да сябе смертных існуючы род.
Матка падхопіць даіця, што рагпоўна звалілася долу, Гэтак жа робіш і ты, як хто нянацкам падзе.
Кветак дзявочых краса! Прачыстая дзева Марыя!
Просьбу маю падтрымай боскай малітвай сваёй.
Ты паглядзі на пажары вайны, на кроў, што ліецца, Многае воляй нябёс меч дазваляе сабе.
Гіне народ, а яму, з’яднанаму верай Хрыстовай, Трэба, каб мір для жывых запанаваў на зямлі.
Нашым князям, каралям прыдай ты разважную кемнасць, Дапамажы зразумець, дзе яны здрадзілі нам.
ёсць абавязак. Яны ж уладай сваёй злоўжываюць, Стражы па наэве, а так, сутнасць іх — зграя ваўкоў.
Покуль ачомяцца ўсе, дык ты ўжо за нас заступіся, Ворагаў ход запаволь дый прыпыні хоць крыху.
Каб яны бедных людзей не рэзалі, не рабавалі, Каб не цягнулі ў ярмо бездапаможны народ.
Шлях неблагі забяспеч Адрыянусу шостаму ў моры,
Мо адкладзе надалей цяжбы і рады свае.
Хай абганяе вятры, што імкнуць караблю спадарожна, Ды затрымае клінкі, лютасць якія ўзняла.
Скажа няхай слепакам, адкуль небяспека зыходзіць, Дзе супастаты, якіх біць патрабуе эакон.
Папа і ўладу набыў не эа грошы, а згодна закону, Меч і народу яго будзе правы бараніць.
Хай пастараецца ён пантыфікам быць дасканалым, Гэткім, якога даўно хоча скрываўлены час.
* Ад лац. слова juba — грыва. (Заўв. пер.)
** Тыя, хто сочыць.