Песьня пра зубра  Мікола Гусоўскі

Песьня пра зубра

Мікола Гусоўскі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 50с.
Мінск 1994
12.31 МБ
Жывячы ўдосталь нутро, накорміць глушаціна й розум, З'еў, дык і цела і глузд крэпнуць ад гэтай яды.
Той, хто паставіў сіло, або іншую хітрую пастку, 3 лесу дадому нясе ладную нейкую дзіч.
Кожнаму права адно: жадаеш, палюй на здароўе; Вольнасць такую дае мноства багаццяў лясных.
Больш таго, птушкі й звяры, што жывуць у вадзе і на сушы, Гінуць, калі чалавек вельмі ашчадны да іх.
Бачыў не раз і не два, як меншала рыбы ў азёрах, Дзе гаспадар не даваў рыбу лавіць рыбакам.
Tax і нярэдка сады гібеюць за тынам высокім, Губіць усё ж найчасцей сквапнае поле ўраджай.
Дзіваў нагледзеўся шмат, па нашай зямлі пахадзіўшы, Думаю, часам, няўжо хоча такое сам бог, Ці ўжо ад чараў якіх нараджаюцца, потым знікаюць.
Роем калі ў галаве думкі пра наўды снуюць, To прыгадаеш якраз, што ўсялякае могуць і травы, Дый загаворы яшчэ здольны дзівосы тварыць. Мне і Мэдэя прытым не здаецца звычайнаю казкай, Гэтая казка вякоў праўдай амаль што была.
Як не згадаеш сабе пра цуды сучаснага веку, Хрысталюбіўцы аднак хочуць усё заказаць.
Схопяць і ўраз валакуць на касцёр чалавека любога, Як пагалоска аб ім дойдзе да іхных вушэй.
Кара насцігне й таго, хто аднойчы у штуках вядзьмарства Трохі замешаны быў, ды аб хаўрусе маўчаў.
Вось неяк плёткі людзей кагось незнарок зачапілі, Самыя ж факты віны трэба яшчэ высвятляць:
Схопяць адразу яго, павяжуць і рукі і ногі, Дзе паглыбей, у ваду кідаюць, быццам чурбак.
Бачаць, што цягне на дно, то, значыцца, невінаваты;
Плавае, лічаць, што ён звязан з нячысцікам нейк.
Я назіраў, як спавіты дзяг’ём з вірамі змагаўся, Каб найхутчэй галаву цалкам накрыла вадой.
3 лямантам просты народ глядзеў на судзілішча гэта, Жах няўцямны й мяне цалкам здранцвелым рабіў.
Голаў заклятую плынь чамусьці глынаць не жадала, Быццам ужо на сябе мала падобна рака.
Болей сумленны агонь, калі судзіць вядзьмацкія справы: Дзе зашугае, дык там зло вынішчае да тла.
Можа не верыце мне? Тады самі ў Літве пабывайце, Зведаўшы наша быццё, сцвердзіце словы мае.
Блуду вядзьмарства аднак часцей аддаюцна жанчыны, Хіба з хірлявых якіх стрэнеш мужчын-ведзьмакоў.
Досыць, змаўчу я далей. Адзначу вось толькі, што ў пушчы Сілы нячыстае плён мае нямнога вагі.
Поўна забавак у нас. Але на абшары вялікім
Рэчаў існуе няшмат, вартых наймення «дабро». Цешуся тым, што ў лясах пароднага звера багата, Дый шчэ такога, які ратнікам смелым раўня.
Воін, як з раці прыйшоў, гартуе сябе ў паляваннях, Цяжкаю працай лясной здобіць кароткі спачын.
Гэта мацуе найлепш і цела і дух чалавека, Старасць надыдзе, а ён крэпкі і ў поўню гадоў.
Праца і лес неашчадна даюць эдароўе і сілу, Дзейнасць лаўцоў пажылых сведчыць яскрава аб тым.
Той, хто прывык паляваць, без пары ў сівізну не ўбярэцца; Будзе адораны ён вострым, надзейным чуццём.
Як намагаемся мы улавіць нават шорах нязначны, Гук тады ў нашых вушах болей выразна гучыць.
Рзч, што няблізка ад нас, калі мы стараемся ўбачыць, Высілак той дпя вачэй — самы гаючы бальзам.
Tax вось лавец паводзіць сябе, палюючы звера, Зрокам і вухам яшчэ дапамагае ўсяляк.
Звер жа пачуў набяспеку даўно і цяпер выбірае Трапны манеўр, каб лацвей збіць з панталыку лаўца.
Кемнасць такая зубрам лрыродаю шчодра даецца, Гэткае ўсё зразумець дужа складана для нас.
Тое, дгто я гавару, бывалым у лесе вядома, Хто ж недасведчан, наўрад верыць захоча і мне.
Пойдзем далей ад нявераў такіх. Няхай жа нас судзяць Тыя, хто ў поце чала самі хадзілі на лоў.
Шмат нагадалі б яны, а я напішу незамнога: Часу няма і таму ёміста не расказаць.
Дзе насцярожаны лес зазвініць ад сабачага брэху, Колькі пачуццяў душы будзіць такі перазвон.
Што робіць лямант і крык, як, мірны спакой узарваўшы, Ўздымецца й падае зноў хваляю ў тысячу нот.
Ровам пра што касалапы раве, пранізаны дзідай, Раненьі дзік вунь аб чым віскам надрыўным вішчыць.
Што адчувае ад ран злюцелы магутны зубрына, 3 пашчы калі загучыць страшны і жудасны крык.
Поўніць шалёная злосць да краю пачзарныя зрэнкі, Ярасці буйнай агонь паліць і нішчыць вакол.
Гэтак і ранены тур басідлам калі зарыкае,
Ўсё наваколле дрыжыць, пушчу трасучка трасе. Рынецца звер і падскочыць затым напорыста й грозна, Жах працінае наскрозь чуткіх лясных жыхароў.
Сэрца трапеча ў грудзях людзей нават смелых і моцных, Знойдзецца мала такіх, страхі каго не бяруць.
Пэўна, і мы не заўсёды ў жыцці штосьці значнае робім, I не заўсёды адкрыт вартасцей нашых тайнік.
Час патрабуе аднак падумаць над бедствам айчыны, Як нам яе падтрымаць, чым адназіць яе моц.
Прытарнасць свецкіх забаў нярэдка гняце чалавека, Ловы ж на розных звяроў целу здароўе даюнь Больш, чымся лекары ўсе. Хто справаю гэтай прыемнай
Стала займае сябе, дужы ад працы лясной;
Хто забаўляцца прывык на ўлонні зялёным, гаючым, Клопатаў многіх цяжар каб не давіў на душу,— Той і жыве найдаўжэй, як мага адаслаўшы падалей
Добрых і злых дактароў з іхным ліхім рамяством.
Рознае зелле ссляпа ён жлукціць не будзе зацята:
Лопне шчэ раптам жывот, як перапоўніш яго.
Холад паўночны нясе чалавеку бадзёрасць і жвавасць, Смачнае мяса звяроў служыць пажыўнай ядой.
Вось чаму трэба лясам аддаваць перавагу заўсёды, Разам і звера цаніць вышай за ўсякую рэч.
Далей паведаць хачу пра нашыя спосабы лову, Коратка вельмі, на жаль: часу бракуе ў мяне.
Ды ўжо каго зацікавяць якраз тутэйшыя звычкі, Ведае хай: на зуброў крочым сцяжынкай сваёй. Волата-звера не ўзяць кап’ём ці стралою здалёку
I не засіліць яго самаю хітрай пятлёй.
Сіла сапраўдных мужоў узнёслага прагне заўсёды, Баяць, што гэты імпэт нехта наводзіць з нябёс;
Кажуць яшчэ, што і звер лясы пакідае такія, Дзе не ў адкрытым баі хтось перамогі б жадаў Выдумка мо ці лухта, якую нясуць абібокі,
Можа, аднак, сапраўды дзеюцца дзівы ў лясах.
Лепей адкіну я прэч няпэўныя звесткі пра зубра Ды раскажу пакрысе тое, што сам перажыў.
Сказ пра Дыяну з кап'ём, пра яе паляўнічую світу Склаў бы таксама, калі б мусіў багіню апець.
Часу б вось толькі пабольш, каб лук Апалона праславіць, Стрэлы хваліць, ад якіх кроўю сцякаюць звяры.
Молімся мы Ісусу Хрысту і ягонаму бацьку, Ў песнях жа нашых часцей правяць Юнона і Зеўс.
Быль ад калішніх гадоў не стану аздобліваць казкай, Ісціну голую дам проста насуперак тым,
Хто, увядзёныя ў зман, дзівосаў шукаюць і песцяць Блудныя думкі людзей даўніх паганскіх вякоў.
Плоцкі біскуп Эразм ганьбуе такое, дзе Бога, Першага творцу ўсяго, месцяць на водшыб кудысь.
Дзеі сваёй дабрыні памнажаючы, нават ніколі
Ў рукі не возьме чытаць сана не вартую рэч.
3 воляй ягонай ў лад я словы мае кампаную, Што ў іх святога — яно цалкам ідзе ад яго.
Хто ж за прыемным бяжыць і забаўкі пацешныя любіць, Мала той знойдзе сабе кветак на нерушы зль:м.
Снегам яго замяло, і лёдам яго закавала, Так што і песня мая цалкам належыць зіме.
Войнаў бясконцых віхор улетку нас круціць, шматае, Ловамі ж бавімся мы, як залютуе мароз.
Пэўна, разбэшчаны Марс пераняў гэту нашую звычку Войны яму і зімой хутка прыйшліся пад густ.
Мушу пра войны пісаць. Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае.
Бойкі агулам вядзем, хоць воямі кожны сваімі, Каб як мага адстаяць веру святую братоў
Вораг жа ў наступ ідзе, няшчадна ломіць і крышыць, Нават пакляўся ужо знішчыць Хрыстова імя.
Войнамі рушыць на нас не дзеля багацця і ўлады, He для таго, каб ізноў сілу сваю паказаць.
Прагне ўсяляк басурман крывёй чалавечаю ўпіцца,
Тых пагалоўна губіць, іншай хто веры якой.
Вояў забойствам людзей рыхтуе для будучых бітваў, Целы ж ахвяр крывасмок птушкам кідае і псам.
Дзе перамог, дык няхай пераможаным гібель адразу, Жыць і пакуты цярпець горш, чымся парыць зямлю.
ён насаджае сілком ягоныя толькі абрады, He дазваляе нідзе Бога-тварца шанаваць.
Мы перад ім, і ён тупіць кап'ё аб нашыя целы, Нашага воіна кроў наступ паволіць яго.
Мы яму шлях закрываем сабой, каб мэч супастата Болей не рэзаў, не біў кожнага, хто шчэ жывы, Лезці баіцца далей і скрыгоча зубамі ад злосці, Значыцца, можам усё ж ворагаў перамагаць.
Вось каб суседні народ, Хрыстовае веры такой жа, 3 боку другога не грыз, не рабаваў, не паліў.
Mae працяглы спакой, абаронены высілкам нашым, Пнецца з вайною аднак, згубы жадаючы нам.
He дапамог, а з'яднаў крыважэрнага ворага сілы, Нават яму паспрыяць радай зычлівай гатоў.
Час ім усё ж не спыніць. Скора цяжкія беды, якія Нам выпадае цярпець, рынуць таксама на іх.
Мо і збяруцца уняць хваробы старой ліхаманку, Толькі ж ратунку ад зла лекі ужо не дадуць.
Той, хто знарок сваіх воч не закрыў на відочныя рэчы, Знае, што блізка зусім ворагаў орды стаяць.
Ну, дык шкадуй, ненажэра, звяроў, грызі свае шлункі, Кроўю снягі накармі, глеба тлусцее няхай.
Люд у аковы гані, што табе працягнулі, хоць потым Цяжка абдыме ланцуг карак і твой і сыноў.
Вунь над табою ужо рука ўсемагутнага Бога, Карай адзначыць суддэя чорныя дзеі твае.
Думаеш, помста міне, бо не ўдарыў пакуль urro маланкай? Цешся, хоць скора і ты прымеш пакутную смерць.
Богу адкажаш спаўна, да дробязі самай маленькай, Моцна адчуеш тады зверства уласнага плён.
Зведаеш ліха не менш, калі даў ліхадзеям зачэпку Тысячы нашых людзей гнаць у няволю на здзек.
Рабствам такім прыгняце, што не скончыцца многія леты, Прышлым нашчадкам тваім хопіць і гора і слёз.
Хіба ж захочуць яны, паяднаныя верай Хрыстовай, Мучыцца ў пекле, куды сам іх падводзіш цяпер.
Слушны мой сказ, ды жальбы ў лясах — безнадзейная справа, Лепей да звера скіруй голас твой, Гусавіян!
Сцежкай, вядомай лаўцам, якія палююнь у пушчы, Зараз пакрочым туды, дзе пачынаецца лоў.
Вунь і сцяна са зваленых дрзў пралягае па лесе.
Гэта загон. Унутры ёсць і адсекі яшчэ.
Тын па лямоўцы сваёй міль дванаццаць складае ці болей, Як вымяраць даўжыню на італійскі памер.
Сокі**, пакінуўшы спрат, уваход закрываюць за зверам, Каб абмануты не мог выйсці ізноў на прастор.
Новы загон не заўсёды кладуць. Старыя загоны
Пасткаю служаць, і там ёсць не адзіны праход.
Звер хай у пастку ідзе, закрыць жа праходы няцяжка;
Хай бестурботна затым пасвіцца, рады жыццю.
Гэтак замкнутых зуброў палюем, замкнёныя самі, I невядома, адкуль высжачыць смерць на цябе.
Тут перад ліхам нічым не паможаш і блізкаму сябру, Слуг каля пана няма, каб ратаваць ад бяды.