• Газеты, часопісы і г.д.
  • Працы гістарычнага факультэта БДУ выпуск 2

    Працы гістарычнага факультэта БДУ

    выпуск 2

    Памер: 302с.
    Мінск 2007
    100.62 МБ
    У адпаведнасці з прапановай міністра, кожны прадстаўнік чыншавай шляхты прымаўся на пяі/ігадовую службу добраахвотна. Пасля выслугі тэр-міну шляхціцу прадастаўлялася поўная свабода: ён мог застацца на службе яшчэ на пяць гадоў ці атрымаць пашпарт на адстаўку. Праз 10 гадоў шляхціц мог яшчэ застацца на службе, але ўжо без вызначэння тэрміну. Тыя, хто за-ставаўся на службе больш за 5 гадоў, атрымлівалі да свайго акладу палову жалавання, а больш за 10 гадоў — двайное жалаванне. Для кожнага шлях-ціца, які выслужыў 10 гадоў прызначалася ўзнагарода ад казны 20 дзесяцін зямлі і дапамога на гаспадарку, па прыкладу «водворяемых колонистов».
    Для паступлення на службу неабходна было прадставіць доказы свайго паходжання з чыншавай шляхты. Вольнанаёмныя шляхціцы адпраўляліся за казённы кошт для навучання кавалерыйскай службе спачатку ў рэкруцкія дэпо. Пасля прыбыцця ў дэпо яны атрымлівалі правіянт і жалаванне па 14 руб. Больш таго, каб адрозніваць шляхту ад простых рэкрутаў, ваенная шляхта павінна была мець сінія мундзір і фуражку ўланскага пакрою, а рэй-тузы і шынель з шэрага сукна.
    Пры размеркаванні рэкрутаў з дэпо ў армію ваенная шляхта паступала толькі ва ўланскія палкі і Лубенскі гусарскі. Першапачаткова яны залічва-ліся радавымі, але на далейшае праводства ў чынах тэрмінаў не было: кож-нае павышэнне залежала ад уласных заслуг. Тыя ваенныя шляхціцы, якія адзначыліся паводзінамі, храбрасцю і іншымі якасцямі, «воина возвышающими», пераводзіліся ў юнкеры. 3 моманту атрымання юнкерскага звання адчыняўся свабодны шлях і да обер-афіцэрскага чыну, на роўных умовах з юнкерамі расійскага дваранства.
    Усё гэта распаўсюджвалася і на тых чыншавых шляхціцаў, якія ўжо зна-ходзіліся на службе ў «вербуночных полках», пры ўмове прадастаўлення доказаў «о точном происхождении из чиншевой шляхты, а не из другого какого-либо состояния».
    Ажыццяўленне набору і вярбоўку планавалася праводзіць праз грама-дзянскіх губернатараў шляхам «внушений». Пасля тлумачэння абавязку
    50
    аб’яўляліся вышэйзгаданыя правы. Шляхта павінна была неадкладна «представить на службу из своего сословия охотников» — па адным чалавеку з кожнага участка ці акалодка, якіўключаў да 200 душ. Аб поспехах выка-нання даручэння губернатары павінны былі неадкладна прадстаўляць даня-сенні міністру паліцыі.
    Такім чынам, прапанаваны праект Барклая дэ Толі (1811 г.) прадугледж-ваў фарміраванне толькі аднаго палка (1065 чал. з 213 тыс.) з чыншавай шляхты замест (1808 г.) дзесяці (10 900 чал. з 218 тыс.). Г эта больш адпавя-дала рэчаіснасці, але ў той жа час сведчыла пра няздольнасць урада сфар-міраваць некалькі палкоў. Але і план Барклая дэ Толі застаўся на паперы. Спробы расійскага ўрада перацягнуць чыншавую шляхту ў сваё войска на-пярэдадні вайны 1812 г. праваліліся.
    1	Гл.: Анішчанка Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772—1796). Мн., 1998.
    2	Столетие Военного министерства. 1802—1902. Т. 4. Ч. 1. Кн. 2. Отд. 2. Вып. 1. СПб.. 1902. С. 50—54, 222—226, 228.
    3	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Ф. 295. Bon. 1. Спр. 66. Арк. 1—14.
    4	Архив Государственного совета. Т. 3. Ч. 1. СПб., 1878. Стлб. 744 — 747.
    5	Тамсама. Стлб. 747—752.
    6	Тамсама. Стлб. 752—754.
    7	Журналы Комитета министров. Царствование императора Александра I. Т. 1. СПб., 1888. С. 221—222.
    8	Гл.: НГАБ. Ф. 320. Воп. 2. Спр. 4. Арк. 69.
    9	Отечественная война 1812 г. Материалы ВУА. Отд. І.Т. II. СПб., 1901. С. 76—79.
    /. С. МАХОЎСКАЯ
    РАДЗІННЫ РЫТУАЛ У БЕЛАРУСКАЙ ТРАДЫЦЫІ: СТРУКТУРА I МЭТЫ
    На працягу жыцця чалавека некалькі разоў узнікае сітуацыя несуаднос-насці паміж яго біялагічнымі характарыстыкамі і сацыяльным станові-шчам — паміж фактычнай наяўнасцю нованароджанага і адсутнасцю мес-ца для яго ў сацыяльнай структуры, паміж біялагічнай здольнасцю да пра-цягвання роду і адсутнасцю сацыяльнай, грамадскай санкцыі на гэта, паміж становішчам біялагічнай смерці чалавека і адсутнасцю ў яго статуса прод-ка. У традыцыйным грамадстве змяненне сацыяльнага статуса было магчы-
    51
    ма толькі ў ходзе правядзення адпаведнага рытуалу. 3 пункту гледжання тра-дыцыйнага мыслення набыццё новага сацыяльнага статуса, пераход з адной сацыяльнай трупы ў іншую разглядаўся як паміранне чалавека ў старым выглядзе і нараджэнне яго ў іншым. На працягу правядзення рытуалу ажыц-цяўляецца паступовая дэсеміятызацыя індывіда, вяртанне яго да дакульгур-нага становішча і наступнае стварэнне новага сацыяльнага факта, новай сацыяльнай рэчаіснасці.
    Структура рытуалаў пераходу вельмі падобная, розніца толькі ў накіра-ванасці пуці. Калі для галоўных герояў рытуалаў, абрамляючых жыццё чалавека (радзінны для нованароджанага і пахавальны), тэта пуцьу адзін толькі бок, то для герояў «сярэдзінных» рытуалаў (радзінны для парадзіхі і вясель-ны) — тэта пуць туды і назад, на «той» свет і назад у свет людзей ужо ў новай якасці. Радзінны рытуал ускладняецца накладаннем дзвюх сюжэтных ліній, фактычным правядзеннем адначасова двух розных абрадаў — адна-накіраванага для нованароджанага і кругавога для парадзіхі.
    На першым этапе традыцыйнага радзіннага рытуалу цяжарная жанчына паступова пазбаўляецца атрыбутаў жывога чалавека, набліжаючыся і рых-туючыся да рытуальнай смерці, паколькі нараджэнне дзіцяці разглядалася як паход за ім на «той» свет. Напярэдадні родаў на паводзіны жанчыны на-кладваліся абмежаванні, якія сімвалізавалі яе аддзяленне ад сферы «свайго» і вяртанне да дакультурнага становішча: у значнай ступені абмяжоўвалася прастора, у рамках якой яна магла перамяшчацца, — жанчына «страчвала» здольнасць хадзіць; існаваў звычай развітвацца з блізкімі перад родамі, як перад смерцю; роды па звычаі павінны былі праходзіць у маўчанні, маецца на ўвазе забарона менавіта на размовы — жанчына «не здольна» размаў-ляць, парадзісе расплятаюць косы, і на момант пачатку родаў яна прадстаў-ляецца аддзеленай ад сферы «свайго» і знаходзіцца ў кантакце са сферай «чужога», са светам продкаў. Цяпер да пачатку працэсу паступовага аднаў-лення дзеяздольнасці парадзіхі ўсе значныя рытуальныя дзеянні адбываюц-ца пры дапамозе ці робяцца непасрэдна бабкай-павітухай — медыятарам, пасрэднікам паміж двума светамі-. Яна кіруе працэсам з’яўлення дзіцяці на свет і ў той жа час з’яўляецца гарантам таго, што парадзіха, якая знаходзіц-ца ў вельмі небяспечным стане кантакту з «тым» светам, не трапіць туды канчаткова.
    Са з’яўленнем на свет дзіцяці наступае другі этап і пачынае развівацца другая сюжэтная лінія рытуалу. Рытуальныя дзеянні на гэтым этапе накіра-ваны на паступовае вяртанне парадзіхі ў свет людзей і на стварэнне неабход-ных фізічных якасцей у дзіцяці, на яго «ачалавечванне». Нованароджаны да правядзення пэўнага набору абрадавых дзеянняў не лічыцца зусім чалаве-
    52
    кам. Першыя такія дзеянні праводзяцца бабкай-павітухай, і найперш гэта — абразанне і перавязванне пупавіны. У ходзе правядзення гэтага абраду пра-граміруецца развіццё інтэлекту, працаздольнасць і характар гаспадарчай дзейнасці чалавека. Пераразаюць і перавязваюць пупавіну дзяўчынцы на ча-сальным грэбені, хлебнай лапаце, сярпе ці верацяне. Хлопчыку — на дубо-вай ці бярозавай лучыне, палене, на тапарышчы, каб быў добрым працаў-ніком; на малітвенніку, каб быў богабаязны, на кнізе, каб быў вучоны. Пупа-віна не выкідвалася, а захоўвалася ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. У Беларусі, калі дзіця ідзе ў школу, яму давалі развязаць пупавіну, каб «развя-заць» свае здольнасці. Пасля перавязвання пупавіны бабка-павітуха робіць масаж дзіцяці, «правіць галоўку» — «стварае» правільныя рысы яго цела.
    Наступным крокам у працэсе аддзялення дзіцяці ад сферы «чужога» з’яў-ляецца яго першае купание. У першы раз дзіця магла купаць толькі павіту-ха. Ваду не гатавалі, лічылі, што інакш дзіця будзе злое і крыклівае. У Бела-рускім Палессі і Цэнтральнай Беларусі пра такое дзіця гавораць: «Ён у гара-чай вадзе купаўся». У працэсе купания з дзіцяці змывалі сляды прыналеж-насці да «таго» свету, прыналежнасці да папярэдняга, дасацыяльнага стану. Гэтым тлумачацца і цвёрдыя правілы ў адносінах да месца, у якое выліва-юць ваду пасля купання. Ва ўсходніх славян яе было прынята выліваць пад печ, пад вугал дома ці ў двары ў такім месцы, праз якое ніхто не мог пера-ступіць, напрыклад там, дзе сыходзяцца плятні, гэта значыць на перыферыі «сваёй» прасторы, у месцах сутыкнення «свайго» і «чужога».
    Адным з першых рытуалаў, якія вяртаюць парадзіху ў сферу «свайго», было наведванне ёй лазні, дзе павітуха павінна была яе папарыць. У лазні з нованароджанага і парадзіхі змывалі «чужасць». Аб накладанні язычаскіх і хрысціянскіх звычаяў гаворыць той факт, што нярэдка туды прыходзіў свя-тар для ачышчальнай малітвы.
    Наступным крокам у працэсе вяртання парадзіхі ў сферу «свайго» было наведванне яе суседкамі і сваячкамі ў першыя некалькі дзён пасля родаў. Такія наведванні называліся ў беларусаў «адведкі», «вотпыты», «радзіны», «провідкі». У наведванні парадзіхі прымалі ўдзел толькі замужнія жанчыны без запрашэння з боку бацькоў нованароджанага. Дзіця на гэтым этапе яшчэ не лічылася зусім чалавекам. Наведвальніцы вельмі падрабязна цікавіліся ходам родаў, але практычна ніякай увагі не звярталі на нованароджанага; часта лічылася непрыстойным нават цікавіцца полам нованароджанага. На-ведвальніцы абавязкова прыносілі з сабой якую-небудзь ежу — гэты абрад распаўсюджаны на тэрыторыі ўсёй Усходняй Еўропы, — ні ў якім разе нельга было ісці з пустымі рукамі, нават самая бедная жанчына несла з сабой кава-лак хлеба з соллю. Наведвальніцабавязкова частавалі. Цікава адзначыць звы-
    53
    чай, які быў распаўсюджаны ў Магілёўскай губерні, калі ежу, якую пры-носілі наведвальніцы, забаранялася есці мужу парадзіхі, яе маглі прабаваць толькі сама парадзіха, сёстры і браты нованароджанага. У гэтых звычаях прасочваюцца ўяўленні аб агульнай Долі, якую неабходна пераразмяркоўваць пасля кожнага новага нараджэння ці смерці. Тут яшчэ не ідзе гаворка аб надзяленні Доляй нованароджанага. Верагодна, разам з уяўленнямі аб агульнай і індывідуальнай Долі існавалі ўяўленні аб Долі менавіта мужчынскай ці жаночай. Выкарыстанне пры наведванні парадзіхі хлеба і кашы, якія заў-сёды асацыіраваліся з Доляй, гаворыць аб тым, што матыў надзялення Доляй прысутнічае ў абрадзе наведвання парадзіхі. Тое ж, што ў наведванні прымалі ўдзел толькі жанчыны і што мужчыны (у дадзеным выпадку муж парадзіхі) не мелі права есці ежу, якую прыносілі парадзісе, пацвярджае думку аб пераразмеркаванні жаночай Долі пасля родаў.