• Газеты, часопісы і г.д.
  • Працы гістарычнага факультэта БДУ выпуск 2

    Працы гістарычнага факультэта БДУ

    выпуск 2

    Памер: 302с.
    Мінск 2007
    100.62 МБ
    Летам-восенню 1917г. пры актыўным удзеле БСГ прадпрымаюцца спро-бы стварыць у Беларусі ўласную ўладу. У жніўні 1917 г. БНК, які, як адзна-чалася, не карыстаўся папулярнасцю сярод працоўных, быў скасаваны, а замест яго створана Цэнтральная Беларуская Рада (ЦБР), якая ў канцы кастрычніка 1917 г. пераўтварылася ў Вялікую беларускую Раду (ВБР).
    Рада разам з Цэнтральнай беларускай вайсковай Радай (ЦБВР) прызна-чыла на снежань 1917 г. скліканне Усебеларускага з’езда для вырашэння пытання «Аб краявой уладзе». Гэтую ідэю пазней падтрымаў і існуючы ў Петраградзе пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў Беларускі аблас-ны камітэт (БАК).
    На з’езд, які адбыўся ў снежні, прыбылі 1872 дэлегаты ад БСГ, эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў. На ім прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх дум, земстваў, афіцэраў і салдат, сялян, рабочых, настаўнікаў, урачоў і г. д. Шмат-партыйны склад наклаў адбітак на ход дыскусій.
    Бальшавікі, недаацэньваючы нацыянальны рух на Беларусі, былі супраць стварэння Беларускай дзяржавы, лічачы, што ў парадку дня стаіць сусвет-ная рэвалюцыя, стварэнне сусветнай савецкай рэспублікі, а не дзяржаўнасці для асобных рэгіёнаў Расіі.
    ВБР не была супраць улады беларускіх Саветаў сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Яна выступала за стварэнне самастойнай Беларускай Народнай Рэспублікі. БАК быў за стварэнне самастойнай рэспублікі ў рамках Pacific кай Федэрацыі.
    27
    З’езд абвясціў права Беларусі на самавызначэнне і сцвярджэнне рэспубліканскага ладу, пастанавіў утварыць часовы выканаўчы орган ула-ды. Аднак ён быў аб’яўлены незаконным і распушчаны бальшавіцкай парты-яй, якая стаяла ва ўладзе.
    У гэтых умовах адбываецца раскол у беларускім нацыянальным руху. 3 аднаго боку, у радах БСГ набірае моц правае крыло, што выступала за се-паратызм, супраць устанаўлення Савецкай улады ў Беларусі. 3 другога, — левае крыло, якое стаяла на пазіцыях інтэрнацыяналізму, заклікала працоў-ныя маем да рэвалюцыйнай барацьбы і заяўляла аб прыярытэце рэвалю-цыйных задач над нацыянальнымі. Раскол БСГ назіраецца на III з’ездзе. Левая плынь, якая аб’ядноўвала петраградскую, маскоўскую і бабруйскую арганізацыі, хаця арганізацыйна і не парвала з партыяй, але і не падпарад-коўвалася ЦК. Яе кіруючым цэнтрам стаў Петраградскі камітэт БСГ.
    1	эндэнцыі незалежнасці ў беларускім вызваленчым руху асабліва ўзмацніліся пасля падпісання 3 сакавіка 1918 г. Брэсцкага мірнага дагавора, дзе лёс Беларусі быў вырашаны без удзелу яе прадстаўнікоў.
    У гэтых умовах Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда 9 сакавіка абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай. Уся паўната ўлады перадавалася Радзе, якая па прапанове прадстаўнікоў БСГ была пераўтворана ў Раду Бе-ларускай Народнай Республікі. Супраць незалежнасці Беларусі выступілі прадстаўнікі некаторых нацыянальных меншасцей. Сярод іх шэраг польскіх, рускіх і яўрэйскіх арганізацый на Беларусі. У апазіцыі да Рады аказаліся і члены «Мінскага беларускага прадстаўніцтва», якія выступалі за беларуска-германскае збліжэнне.
    Пасля дэбатаў кіраўніцтва Рады заявіла, што будучыню Беларусі яно ба-чыць толькі пад апекай Германіі, і звярнулася з тэлеграмай да кайзера Вільгельма, у якой выказвалася глыбокая падзяка нямецкім войскам за вы-зваленне ад чужога прыгнёту, насілля і анархіі. Дэкларуючы незалежнасць і непадзельнасць Беларусі, Рада прасіла аб абароне яе дзейнасці для ўмаца-вання дзяржаўнай незалежнасці і непадзельнасці краю. Выступала за саюз з Германіяй.
    Паколькі гэты зварот прымаўся ўпотай на закрытым пасяджэнні Рады, звесткі аб ім выклікалі рознагалоссі сярод розных груповак. Левая частка Грамады адклікае сваіх членаў з урада. Усё гэта яшчэ больш аслабіла БСГ, прадстаўнікі якой пераважалі ў Радзе.
    Тым не менш барацьбу БСГ за стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржавы не трэба недаацэньваць. Выкарыстоўваючы прагрэсіўнасць агульнанацыя-нальнай ідэі за самастойнае і незалежнае культурнае, эканамічнае і палітычнае развіццё, яны імкнуліся да стварэння сваёй Беларускай дзяржа-
    28
    вы. Не ўсе свае мэты БСГ ажыццявіла. Прадстаўнікі шэрага беларускіх партый лічылі яе адказнай за тое, што яна не ўсё зрабіла для аб’яднання палітычных сіл Беларусі, за тое, што правае крыло БСГ ва ўмовах нямецкай акупацыі ў 1918 г. зрабіла стаўку на супрацоўніцтва з немцамі, якія, нарэш-це, заявілі, што не могуць дапусціць існавання побач са сваёй уладай улады беларускай.
    У 1918 г. супярэчлівасці, трэнні ў яе радах прывялі да распаду БСГ. На яе аснове ўзніклі тры палітычныя партыі: дзве — сацыял-дэмакратычнага накірунку — Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў і Беларуская са-цыял-дэмакратычная партыя і партыя народніцкага напрамку — Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
    1	Гл.: Программа Белорусской Социалистической Громады // Праграмныя даку-менты палітычных партый. Мн., 1994. С. 4.
    2	Тамсама. С. 5.
    3	Тамсама. С. 9.
    4	Рак-Міхайлоўскі С. Да беларускай інтэлігенцыі, вясковых вучыцеляў // Вольна Беларусь. 1917. 17 жн.
    5	ЦДАМЛМ. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 139. Арк. 15.
    6	Программа Белорусской Социалистической Громады (принята III партийным съездом...) // Праграмныя дакументы палітычных партый. С. 7.
    У. Ф. ЛАДЫСЕЎ
    СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА САВЕЦКАЙ АСНОВЕ ВА ЎМОВАХ КУРСУ КІРАЎН1ЦТВА САВЕЦКАЙ РАСП НА СУСВЕТНУЮ
    ПРАЛЕТАРСКУЮ РЭВАЛЮЦЫЮ (1918—1920 гг.)
    У беларускай гістарыяграфіі ўсталяваўся некалькі ідэалізаваны падыход да праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Ён зводзіцца да спрошчанай фабулы, што, як толькі тэрыторыя Беларусі была ачышчана ад войск кайзераўскай Германіі, ЦК РКП(б) у снежні 1918г. пры-няў рашэнне аб стварэнні БССР. VI Паўночна-Заходняя абласная канферэн-цыя РКП(б) такое рашэнне падтрымала. Беларускімі гісторыкамі не зварочва-лася ўвага на тое, што ў парадку дня канферэнцыі пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі наогул не стаяла.
    29
    Наўрад таксама можна пагадзіцца з тэзісам, што БССР была створана «ў піку» існуючай БНР. Бо адразу ж узнікае пытание: чаму БССР не была аб-вешчана адразу ж пасля заняцця Мінска войскамі Чырвонай Арміі 10 снеж-ня 1918 г., а значна пазней?
    Станаўленне дзяржаўнасці Беларусі на савецкай аснове адбывалася не менш складана і драматычна, чым БНР. Нягледзячы на прынятую 2 лістапада 1917 г. «Дэкларацыю правоў народаў Расіі», уладныя структуры РСФСР вяс-ной-летам 1918 г. не ішлі далей пазіцыі абласніцтва ў вырашэнні нацыя-нальнага пытання. Так, адміністрацыйная камісія УЦВК РСФСР прапана-вала на тэрыторыі былой нарекай Расіі ліквідаваць усялякі нацыянальны падзел і стварыць акрамя Маскоўскай яшчэ тры вобласці (камуны); Заход-нюю, Паўночную і Уральскую. Заходнюю вобласць меркавалася стварыць у складзе Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Чарнігаўскай, Віленскай і Ковенскай губерняў з абласным цэнтрам у Мінску.
    Аднак уладныя структуры Расійскай федэрацыі не маглі не лічыцца з пазіцыяй левага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі: 3. Жы-луновічам, А. Чарвяковым, I. Лагуном, Я. Дылам, Б. Тарашкевічам і інш., якія ў пачатку 1918г. склалі аснову Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), створанага ў адпаведнасці з дэкрэтам У. Леніна ад 31 студзе-ня 1918 г. Разам з беларускімі секцыямі РКП(б) Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую работу сярод беларусаў натэрыторыі Савецкай Расіі. Менавіта падуплывам гэтых арганізацый ідэя ўтварэння Беларускай Савецкай Рэспублікі набывала ўсё большую падтрымку.
    Але імкненні да беларускай дзяржаўнасці нават на аўтаномных пачатках поўнасцю ігнараваліся кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха, якое знаходзілася ў Смаленску, на працягу ўсяго 1918 г. Абл-выкамзах адмаўляў нават пачатковую форму нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі —абласную аўтаномію, прапанаваную Белнацкамам. Ідэі стварэн-ня дзяржаўнасці проціпастаўляўся лозунг інтэрнацыянальнага адзінства працоўных Заходняй вобласці ў барацьбе з буржуазіяй.
    Тамуў другой палове 1918 года ўсё больш нарасталі непаразуменні паміж Паўночна-Заходнім абкомам РКП(б), з аднаго боку, Белнацкамам і беларускімі секцыямі РКП(б) — з другога.
    На наш погляд, праблему дзяржаўнасці нельга правільназразумецьтолькі зыходзячы з унутранных фактараў і супярэчнасцей. Яе неабходна разгля-даць у кантэксце новай геапалітычнай сітуацыі ў Еўропе, што ўтварылася ў сувязі з паражэннем Германіі ў I сусветнай вайне, і спробамі кіраўніцтва Савецкай Расіі экспартаваць сацыялістычную рэвалюцыю ў краіны Еўро-пы, у першую чаргу ў Германію і Польшчу. Так, атрымаўшы першыя звесткі
    30
    аб палітычным крызісе ў Германіі, Ленін 3 кастрычніка 1918 г. пісаў: «Крызіс у Германіі толькі пачаўся. Ён закончыцца непазбежным пераходам палітычнай улады ў рукі германскага пралетарыяту... Цяпер нават самыя асляплёныя з рабочих розных краін убачаць, як правы былі бальшавікі, якія ўсю тактыку будавалі на падтрымку сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і не баяліся прыносіць розныя найцяжэйшыя ахвяры»1.
    У сувязі са стаўкай савецкага кіраўніцтва на перамогу пралетарскай рэвалюцыі ў Цэнтральнай Еўропе Беларусь разглядалася як своеасаблівы калідор, праз які ідзе найбольш прамы шлях па аказанні ваеннай дапамогі пралетарыяту Германіі і Польшчы. Становіцца зразумелым, чаму перадача немцамі Мінска савецкім уладам 10 снежня не прывяла да абвяшчэння Бе-ларускай савецкай рэспублікі. У выдадзеным у тэты дзень загадзе Мінскага губрэўкома «члены Рады БНР і яе агенты падлягалі арышту і неадкладнай перадачы ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта»2.
    Невыпадкова ў прынятай 2 снежня пастанове Паўночна-Заходняга аб-ласнога камітэта РКП(б) аб скліканні 27 снежня 1918 г. у Смаленску VI чарговай абласной партыйнай канферэнцыі пытання аб абвяшчэнні Бе-ларускай савецкай рэспублікі не значылася. I хаця Мінскі губрэўком 13 снежня ў тэлеграме Старшыні УЦВК РСФСР і сакратару ЦК РКП(б) Я. Свярдло-ву прапанаваў уключыць у парадак дня абласной партыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні Беларускай савецкай рэспублікі, тэлеграма засталася без адказу.
    Нігілістычная пазіцыя цэнтральнага савецкага кіраўніцтва і функцыяне-раў Заходняй вобласці ў адносінах да дзяржаўнасці Беларусі вызвала зане-пакоенасць Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б). На канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б), што адбылася ў Маскве 21—23 снежня, было прызнана неабходным стварыць Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, абраць Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б) з ліку прыхільнікаў тэрміновага стварэння беларускай дзяржаўнасці ў складзе пяці чалавек на чале з 3. Жылуновічам. Прычым Цэнтральнаму бюро даручалася склікаць пасля VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі Усебеларускі з’езд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр.